Крывавы памол
Сяржук Сокалаў-Воюш
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 271с.
Мінск 2004
Андрэй, скажы ты ім, нечакана перарвала мае думкі Жана маладая настаўніца гісторыі, якая паўсюль цягала з сабой Міхася, слабавольнага мужаінжынэра зь нейкага сьвечкавага заводзіку.
- Сказаць што?
- Ну вось ты, як літаратар... Што табе падказвае твая творчая фантазія?
Мая творчая фантазія не падказвала мне нічога, але, каб зусім ужо ня ўпасьці ў вачох кампаніі, давялося напружыць глузды:
- Я думаю, што гэтая каменная васьмёрка... звычайны... плякат...
- Што-што? адазваўся аднекуль з кута вечна замкнёны ў сябе археолягаў брат, якога, як на зьдзек, бацькі некалі ўзнагародзілі імечкам Фэрапонт. Хлопец саромеўся такога мяна й пры кожным новым знаёмстве называў сябе йнакш. Археоляг Z. аднойчы клікнуў яго па-сямейнаму Фоня. Гэтага Фоню мы адразу ж перарабілі на Хвоню ці Поню як калі.
- Я кажу, гэта быў плякат. Рэч у тым, што нашыя далёкія продкі, Жана маны не дапусьціць, таксама ладзілі акцыі пратэсту. Відаць, той пікет, ад якога застаўся плякат, Жана, папраў, калі што, праводзілі тагачасныя фэміністкі супраць дыскрымінацыйнага сьвята Восьмага сакавіка.
- Ідзі ты! абурылася Жана, але дыскусія разладзілася.
Пайшлі жарты. Прынесьлі з кухні, дагледзелі ж, гарачую бульбу, якая ў зьвязку з гурочкамі, грыбочкамі, селядцом ды квашанай капустай атачала кілішкі. Засьпявалі адну песьню, другую...
Ізноў усё было як звычайна, хіба толькі Вальжына праз увесь час была нейкая ненатуральна-ўрачыста-сумнамаўклівая. От ужо мне гэтыя рамантычныя мартаплясы, гэтыя беларускія выя-
вы баламуцтва. Дзе яшчэ ў сьвеце жанчына, заміж усьміхацца, дражніцца, падміргваць, заміж аддаляцца настолькі, каб своечасова наблізіцца, будзе сядзець як вашчэц і такі даможацца свайго... Цікава, да каго яна заляцаецца? Хіба не да мяне? Ці да намётнай гісторыі абавязкова патрэбнае паслоўе?
- Андрусь, вывалак мяне з задуменьня голас гаспадара, можа што-небудзь пачытаеш?
- Пасьля пятага кілішку?
- Пасьля шостага, удакладніла раптам Вальжына.
Ага, значыць, ахвяра ўсё ж такі я... Ну, ну.
- Тады можа пасьля сёмага, сказаў Жора, кажуць, пасьля сёмага што ні чытай усё геніяльнае.
- Тады я лепш зараз.
Вясельны звон. Пярсьцёнкі, чаркі, бомы...
Ахутаны сьвяточнай мітусьнёй Упарты лёс штурхаў мяне да стромы Кунежнай, але цьвёрдай даланёй.
Абшар рунеў, сплываў чырвонай барвай,
Ляпіўся сьнег... Адкуль улетку сьнег?
Аблуда-страх чарнеў самотнай лярвай,
Крываваю вястункаю кунег.
- Самотнай лярвай? зьдзівіўся Віктар.
- Расейская школа... Ты, напэўна, скончыў расейскую? нечакана зьвярнуўся да яго Жора. Лярва па-беларуску ня толькі жанчына.
Цяпер ужо давялося зьдзіўляцца мне. Штукар быў яшчэ той штучкай. Малады любаслоў пакрыўдзіўся.
- Няможна быць такім жорсткім, пачала абараняць Віктара Жана, ён жа толькі на другім курсе.
- Ужо на трэйцім, яшчэ больш расхваляваўся Віктар.
- Прабач, на трэйцім.
- А мы гэтага яшчэ не адзначылі! пачаў ратаваць сытуацыю археоляг.
- Калі я быў на трэйцім, Міхась выразна хацеў дапамагчы, мае аднакурсьнікі-радыёаматары вырашылі дзеля забавы зрабіць нізкачастотны інфрагукавы генэратар. Дасталі схему, дзе-якія дэталі, пачалі літаваць. Як заўсёды, нечага не хапіла. Група развалілася. Застаўся толькі адзін упарты. Нават на зімовыя вакацыі не паехаў. I вось гэтага ўпартага знайшлі мёртвым у інтэрнацкім пакоі... Пачалося сьледзтва. Нас усіх цягалі, але пыталіся больш не пра нябожчыка, а пра выкляты ўжо ня раз генэратар... Дзіўная гісторыя.
- Ну й да чаго? спыталася Жана.
- А да таго, што ня ўсё трэба ведаць, нават калі ты на трэйцім курсе.
- Неяк цьмяна, прайшоўся па пакоі археоляг, невыразна.
- А мне выразна, азваўся раптам з кута Фэрапонт, галоўнае заўсёды схаванае ў слоўным. Слухай, пра што кажуць, і пачуй несказанае, вось табе й уся мудрасьць.
- А як звалі таго ўпартага й што сталася з генэратарам? зацікавіўся нечакана доўга маўклівы Жора.
- Таямніца генэратара такой і засталася. Хадзілі чуткі, што яго забралі гэбісты, але я ў тое ня веру... Маленькая недаробленая штучка наўрад ці давала болып за дзесяць герцаў... Яны што, самі такой не маглі зрабіць пры іхнай уладзе? А прозьвішча Смугляк... Аўген Смугляк.
- Дык як з тостам за трэйці курс?
Гаспадароў напамін узьняў нашыя чаркі, але перад тым мне здалося, што прозьвішча Смугляк апынулася зусім няўтульным для Жоры: той азірнуўся й прыціх усім сваім выглядам, што ўжо зусім не было ягоным.
Нарэшце пачалі піць аглаблёвую. Я хацеў быў запытацца пераначаваць, але невядомая сіла, як ваўка, цягнула мяне
на месца злачынства. Можа папрасіць Жору падкінуць да Траецкага? Калі тут сапраўды йдзе нейкая брудная гульня гэта магло б зьбіць з панталыку, але каго? і што з гэтага буду мець я? Толькі тое, што зламысьнікі пачнуць шукаць асэнсаванасьці ў маіх дзеяньнях, а я атрымаю час разабрацца ў падзеях.
Жора ў возьнікі не набіваўся, але й не сьпяшаўся зьехаць. Хадзіў вакол машыны. Падняў дбшак, паглядзеў на рухавік, апусьціў. Засмаліў цыгарку, закерхаў, кінуў. Нарэшце сеў, стартануў рухавік, пад’ехаў:
- Падкінуць?
- Куды?
- Куды хочаш.
- Тады на “Дынама”, да галоўнага, сказаў я, увальваючыся ў салён.
- Паехалі.
Я марна паспрабаваў злавіць на ягоным твары якога-небудзь адказу, але ён не зьдзівіўся, не зацікавіўся, нібыта ведаў усё наперад. Колы зашамацелі па грунце, выкацілі на асфальт...
Трэба зьнікнуць. Зьехаць, зашыцца кудысьці ў непралазную нетру. Падзеі, якія раптоўна абрынуліся на маю галаву, і поўнае неразуменьне таго, што адбываецца, вымагаюць побач некага дасьведчанага й мудрага. Адчуваецца, тут
няма выпадковасьці, нейкі нябачны рэжысэр тузае вяровачкі майго лёсу, блутае іх зь вяровачкамі іншых пэрсанажаў задуманага ім спэктаклю... Прадзед Антон напэўна мог бы разблутаць гэты вузел, а потым прыгожа напісаць пра яго сваёй Амілі. Шкада, што людзі так рэдка ведаюць сваіх продкаў і што вінаватыя ў гэтай няведзе тыя, хто адышлі бяз знаку, бязь сьледу. “Гэта кепска, што ты прыехаў”. Колькі часу мінулася ад таго дня? Год? Пяць? Болей.
А што там, на “Дынама”?
- Ды так... Спатканьне.
- Жанчына?
- Добрая думка.
Нейкі час ехалі моўчкі. У бакавым люстэрку раз-пораз міргалі ліхтары “эскорту”. Жора заўважыў мае позіркі, насьцярожыўся, азірнуўся:
- Ты ня думаеш, што за намі нехта пляцецца?
- Паедзем цішэй пабачым.
Ён прыгамаваў. Таксоўка лёгка абыйшла нас і паімчала далей. На момант за вакном адчулася нешта знаёмае. Хто б гэта быў? Прамінулі Чэрвеньскі.
- Ты да арак не пад’яжджай. Стань каля касаў.
- Хочаш, каб пачакаў? Усё ж другая
гадзіна. Так позна ніякая Пэнэлёпа чакаць ня будзе...
- Дык то ж Пэнэлёпа.
- Ну як хочаш.
Мы разьвіталіся. Я падаўся на другі бок вуліцы, у сквэр. Сеў на лаўку, выцягнуў пазычаныя ў археоляга цыгарэты. Ехаць дадому было страшнавата, ды й ці ёсьць яна цяпер мая кватэра. Добра было б дазнацца, што са стольчым, але як?
Чорная птушка апусьцілася на ходнік. Ноччу ўсе птушкі чорныя. He, здаецца, гэта кажуць пра котак... Тройчы ўдарыў гадзіньнік. Трэба нешта вырашаць... “Гэта кепска, што ты прыехаў”... Значыць, на вакзал ісьці ня варта... Праз шаты дрэваў пазірае поўня. Яна такая сьляпушча-зыркая й таямнічая, што робіцца не па сабе. Досыць. Трэба выйсьці на праспэкт, дзе лятарні крадуць сусьвет да рэальнага малюнку. Я ўжо перайшоў Карла Маркса й амаль дацягнуўся да сьвятла, калі на маім шляху як зпад зямлі вырас чорны цень.
Хто ты?
Цень маўчаў. Я азірнуўся. Адчуў, як усё навокал пачало йначыцца: зашамацелі дрэвы, загусла цемра. Жоўтыя фасады будынкаў ператварыліся ў брудныя заслоны-дэкарацыі, пад якімі хавалася яшчэ
болып дэкаральнае жыцьцё зь ягонымі дзяціннымі праблемамі, з вартым шкадобы: выжыць, заміж жыць, з дробнымі разборкамі й мізэрнымі набыткамі.
Хто ты?!
Гэтая фраза не давала мне прыпадабніцца альбо ператварыцца. Яна была маім самавызнаньнем, і яна трымала мяне ад таго, каб жахнуцца й кінуцца наўцёкі... Усё... Больш нічога... Пастамэнт быў пусты. Я выразна бачыў фасад з чатырма калёнамі, за якімі хаваліся шэсьць вокнаў другога й трэйцяга паверхаў, цалкам прыймальны сэктар абстрэлу ў нашай, казаў той, безнадзейнай сытуацыі... Вось яна кроў продкаў! Калі сказанае пытаньне азначае ня больш чым пусты гук, бо ты выразна ведаеш, “хто ён”.
Фэлікс прайшоўся. Хада камэрніка бездакорна адмервала роўныя крокі сюдытуды. Сьмецьце з ходніку ня ліпла да паземнага крысься ягонага шынялю. Шаматнула за сьпінай скрыдламі птушка. Недзе высока а блізка сутыкнуліся дзьве сілы, два імпэты, ад якіх залежалі лёсы кожнага зь іх, гэтага места, гэтай краіны.
А ты?
Антон Шуляк-Абруч-Жахоўскі!.. Ну!
Фэлікс Дзяржынскі.
- Бачу.
- А памятаеш, як ты, яшчэ студэнтам, за маёй сьпінай наўзацмачкі цалаваўся з фантастычна прыгожай паэткай Л.?
- Гэта было ня тут, і мне за тое ня сорамна.
- Во як!
- Я не зьбіраюся табе дакладаць свае думкі пра гэтую жанчыну, але, у разе патрэбы, ніколі не запярэчу, што ня толькі цалаваў, а й палка трызьніў ёю.
- Мана. Ты хацеў ейнай крыві.
Хацеў крыві? Тое захапленьне жыло ў памяці йстотнай толькі для мяне кінастужкай. Ейныя валасы пахлі дажджом. “Як памылася ў чыстай купелі”, прашаптала прыгажуня, калі нашыя вусны на момант пакінулі адно аднаго. А потым была кватэра, раскладанка на кухні, ранішняя кава, пададзеная мне (!) павабнай ручкай з блакітнага пэньюару. Так, я хацеў ейнай крыві, але тое была кроў дзявоцкасьці, сагрэтая маімі пальцамі ў тахкім сэрцы. Божа! Дык яна ж была падобная на маю вандроўную незнаёмку! Іншы колер валасоў і толькі. He. Ня толькі. Тая абуджала ўяўленьні, а гэтая разварушвала явай, тая была загадкай, a гэтая разгадкай, у якой хаваліся яшчэ большыя таямніцы.
- Так. Я хацеў ейнай крыві.
- Голас продкаў.
- Што ты маеш на ўвазе?
- Толькі тое, што ў тваіх жылах цячэ рэха Нбдажды. Вас вельмі мала... вельмі мала.
I што з таго? крыкнуў я, але мой голас разьбіўся аб глухі граніт пастамэнту. Жалезны Фэлікс ізноў быў на сваім месцы. Чорная постаць ночы адыходзіла на захад, хавалася ў лябірынтах вуліцаў, прытойвалася ў лёхах.
- Як пагулялі?
Я азірнуўся. Учорашні возьнік, апусьціўшы вакно таксоўкі, пыхкаў цыгарэтай.
- А што табе?
- Ды нічога. Еду ў гараж. Mary падкінуць дадому.
- Ну што ж, рызыкнем.