Крывавы памол
Сяржук Сокалаў-Воюш
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 271с.
Мінск 2004
- Уладыслаў! раптам вырвалася ў мяне, і ён спыніўся. — Вашая жонка называла ймя Ўладыслаў!
- Хто вам сказаў? Дзяржынскі ўвесь неяк сьцяўся, сьціснуўся й, стоячы да мяне сьпінай, зьнерухомеў.
А цяпер, калі хочаце, я распавяду вам пра нараджэньне Ванды, сказаў я й наблізіўся да яго, але напачатку скажэце мне: ці асыстэнт Бруна ўсё яшчэ крадзе вашыя насоўкі?
Адказ быў нечаканы. Сьцяты, скурчаны пан Дзяржынскі выпрастаўся як спружына й з развароту пацэліў мне сваім, як я даведаўся, жалезным кулаком проста ў сківіцу. Журавачка паляцела некуды пад стол, а я, пбдаючы дагары, толькі выпадкова не разьбіў галаву аб каміннае прычындальле. У наступны момант пан Эдмунд ужо замахваўся на мяне галавнцай бярданкі, і я ледзьве пасьпеў адсунуцца ўбок. Парцалянавая статуэтка Напалеона на прыкаміннай паліцы разьляцелася на друзочкі.
Ён мне раскажа пра нараджэньне Ванды, сіпеў Дзяржынскі, вылупіўся са сьмярдзючых мужыкоў і вырашыў, што можа навучаць польскую шляхту! Чарговы ўдар прыйшоўся акурат ля маёй галавы. Галавнца рашчапілася аб падлогу. Каб ня ты й не падобныя табе, мы б даўно ўжо жылі ў прыстойнай краіне! Ён замахнуўся яшчэ раз, і тут я ўжыў наварад, якім некалі адзін з Абруч-Жахоўскіх паланіў вырадка зь беларускіх магнатаў князя Галіцына. Гэта быў родавы спосаб, які перадаваўся ў нас з пака-
леньня ў пакаленьне й выратаваў жыцьцё не аднаму з маіх продкаў: раптоўны скачок на ногі з адначасным ударам галавой у сківіцу супарата. Дзяржынскі вохнуў і зьнерухомеў на падлозе, а я ў думках падзякаваў свайму бацьку, які, пад абурэньне маці й праз мае дзіцячыя сьлёзы й енкі яшчэ з маленства вучыў гэтаму ўдару. Цяпер заставалася толькі зьвязаць непрытомнага, і гэта быў яшчэ адзін родавы спосаб, які ў нас называўся “пудзіла”. Папсаваная бярданка якраз пасавала на тое, каб на кароткі час уроскід прывязаць рукі пана Эдмунда да зброі, паклаўшы яе на рамёны...
III
Прайшло некалькі хвілінаў, пакуль Дзяржынскі чомаўся й спрабаваў зразумець сваё становішча.
- Вы што, звар’яцелі? сказаў ён, спрабуючы падняцца.
- Ведаеце, спадар Дзяржынскі, я перадумаў апавядаць вам пра нараджэньне Ванды... Я хачу паразважаць, як вы польскі шляхціц дажыліся да такога.
- Ня вам пераглядаць маё жыцьцё!
- Ну, чаму ж ня мне? Ці вам падаецца, што герб Суліма лепшы ад гербу
Бродзіч? Адзіна што старэйшы на якія гадоў дваццаць, ды й тое яшчэ як сказаць... Але ня будзем заглыбляцца ў радаводы. Згадайма нядаўныя часы, калі ваш бацька, тады малады яшчэ Язэп Дзяржынскі, прагуляў у карты родавы маёнтак.
Бядака кінуўся шукаць дапамогі ў такой, як сам, шляхты, а тая, як звычайна, паказала на дзьверы, ня даўшы ні шэляга, каб сплаціць пазыку. Адзіны, хто паабяцаў нейкія грошы, быў Пятро Пілсудзкі. Але тут пану Язэпу сустрэлася працавітая Руфіна. Ня буду цяпер высьвятляць, чаму гэтая нябедная прыгажуня ніяк не магла выйсьці замуж. Скажу толькі, што прапанова шлюбу ад абрынутага ў роспач шляхціца была ёй вельмі дарэчы...
Мяркую, яшчэ зь дзяцінства вы адчувалі ненатуральнасьць стасункаў паміж сваімі бацькамі. Да таго ж, апынуўшыся йзноў пры грашах, Язэп Дзяржынскі хутка вярнуў сабе прыхільнасьць былых хаўрусьнікаў і пусьціўся ў новыя разгулы. Пакрысе вы пачалі ненавідзець бацьку й усё зьвязанае зь ім. Польскае шляхоцтва пачало для вас рабіцца... як бы гэта лепш сказаць... непрывабным, ці што. Але сьвятое мейсца пустым не бывае, і вы ўсёй душой кінуліся да расейцаў.
Pan jest ghipcem, Panie Antoni. W Panskim ptasim mozdzku zagniezdzila si$ chorobliwa, nie wsparta zadnymi dowodami, fantazja. Kto Panu naplotl tych bzdur o moich rodzicach?”
Пакіньце, спадар Дзяржынскі. Baшую здольнасьць высьлізгваць я добра ведаю, а вы можаце мне казаць што заўгодна... Але працягнем... Ненавісную атмасфэру родавага гнязда вы мяняеце на паўночную сталіцу імпэрыі. Але там вас чакае неспадзяванка. Ва ўнівэрсытэцкіх калідорах вы сустракаеце некага, хто зьвяртаецца да вас на мужыцкай мове. Больш за тое, гэты чалавек шляхціц, які марыць пра вызваленьне ад расейскага хамута.
Niedorzecznosc! Pan nic о tym nic moze wiedziec... bo nic takiego nie bylo!"
He было? A xto сказаў: “Chlopska walka gowno i palka?’”" Таму пакіньце. Пакіньце так, як пан Віктар пакінуў вас з вашай ідыёцкай фанабэрыяй... Калі ж выбухнуў 63-ці, вы ўжо гатовы былі кінуцца бараніць “матушку-Россію”, але: cherchez la femme Аленка Янушэўская, якая разам зь сястрой патрабавала хат-
* Вы дурань, пане Антоне. У вашай хворай галаве засела хваравітая фантазія, пад якой няма аніякага грунту. Хто вам наплявузгаў немаведама чаго пра маіх бацькоў?
“ Недарэчнасьць! Вы пра гэта ня можаце ведаць нічога... бо нічога падобнага не было!
"'“Мужыцкая вайна палка й ком гаўна”?
няга навучаньня дакладным навукам... Дарэчы, ці вам вядома, што ейны тата быў у патаемным таварыстве філярэтаў? He? Ну дык будзеце ведаць, што ваш цесьць у васямнаццаць стайкаваўся зь беларускай шляхтай.
Боже мой! Какой бред!*
Вы добры актор, пане Эдмундзе. Так уваходзіць у ролю можа ня кожны... На чым мы спыніліся? Ага, на цётцы Алене. Прывід беларушчыны, які з пацінай пальшчызны лунаў у хаце прафэсара інжынэр-палкоўніка Янушэўскага, крыху распусьціў атрамант на вашым носе. Трэба было нешта рабіць, і вы падтрымалі белы жонд. Зручная пазыцыя, праўда? 3 аднога боку нібыта паўстанец, зь іншага шляхціц, ну, а што паляк дык хто ж цяпер не паляк? Праўда? Хіба такі мужчына, а вам ужо было дваццаць пяць, мог не спадабацца рамантычнай чатырнаццацігадовай патрыётцы?
Ня ведаю, якім навукам вы навучалі сёстраў Янушэўскіх, але адну навуку вы выкладалі дасканала. Урэшце, каб схаваць ганьбу сям’і, вас хуценька ажанілі й пад выглядам вучобы цёткі Алены выправілі ў Харкаў. Зрэшты, вы й самі былі ня супраць даць драла ў глыбінку.
Niech Pan poshicha, Panie Antoni. Gdyby nie
‘ Божачкі! Якая лухта!
moje r^ce, z przyjemnosci^zbiibym Panu pysk. Kim Pan jest, ze z butami wlazi w moje zycie!? Nawet jezeli w Panskim gor^czkowym br^dzeniu jest lut prawdy, to jakie ma Pan prawo!?’
“He пагражай таму, y каго ў руках зброя!” Мяркую, ваш нашчадак ратмістра ведаў гэтую фразу ў арыгінале.
Толькі не кажыце, што Януш Радзівіл сказаў гэта яго каралеўскай мосьці Яну Казімеру па-мужыцку.
А вы думалі?.. I ўсё было б у вас добра, каб палякі не пачалі цягнуць коўдру паўстанцкай славы на сябе. Гэтаму ж спрыялі й расейцы, называючы паўстаньне ня йначай як польскім. Але, пакуль тое, вы ўжо зьмянілі Харкаў на Таганрог. Ваш цесьць, пан Ігнацы, урэшце раскусіў вас і палітычна, але ягоная дачка трымалася вашых, як вы сказалі, бздураў і верыла ў ваш патрыятызм.
Вось жа ў Таганрогу вас і злавілі сухоты... А цяпер згадайце свой першы візыт да лекара. Што вам параіў чортаў эскуляп?
Дзяржынскі маўчаў, і я зразумеў, што намацаў слушную сьцежку. Зрэшты, прыдумак у маім аповедзе было ня так і
* Слухайце, пане Антоне. Калі б не мае рукі, я з задавальненьнем набіў бы Вам пысу! Хто Вы такі, каб з ботамі ўлазіць у маё жыцьцё!? Нават калі ў вашых трызьненьнях і ёсьць драбочак праўды якое Вы маеце права!?
шмат. He знаёмыя раней зь цёткай Аленай, мы ўсё ж ведалі пра ейнае жыцьцё з вуснаў шматлікіх крэўных. Цяпер гэтыя аповеды папросту складаліся ў нейкі больш-менш зладжаны ланцужок і набывалі сэнсу. Галоўнае было не спыняцца:
А сказаў ён вам, што час зьбірацца дадому, каб паправіць сваё здароўе там... Пры гэтым ён неяк забыўся, што Налібоцкая пушча добрае, але не найлепшае ў імпэрыі месца для сухотнікаў, так?
Ён сказаў, неяк няўпэўнена загаварыў раптам пан Эдмунд, што так будзе лепш... Ён сказаў, што параіўся з калегамі...
- Зь якімі калегамі?
- Гэтага я ня ведаю, але...
- Вы йзноў хочаце зманіць.
- Ды не маню я вам. Яны шмат якіх сухотнікаў выпраўлялі ў родавыя маёнткі.
- А вам не здаецца гэта дзіўным? Вам не здаецца, што нехта адкладаў яйкі ў розных гнёздах, спадзеючыся нейкіх канкрэтных птушанят?
- Я пра гэта ня думаў.
- Цяпер і ў ваіпай галаве ўсё пачынае станавіцца на мейсцы. Вы ж матэматык падрахуйце.
Дзяржынскі задумаўся. Я маўчаў. Выглядала, што задачка была для яго не
навіной, але мой лягічны ланцужок зрабіў папраўкі, і вынік мусіць быць іншы.
- Добра, нарэшце сказаў пан Эдмунд, але спачатку разьвяжэце рукі.
Я шмаргануў завязкі, і бярданка глуха бразнула аб падлогу.
“Пасьля вашага ад’езду зь Дзержынова ў маёнтку пачалі адбывацца дзіўныя рэчы. Спачатку моцна палепшала маё здароўе. Я перастаў задыхацца, амаль забыўся на кашаль. Мы з жонкай думалі, што Фэлікс будзе апошні, але я чуўся так добра, што неўзабаве знайшлася Ванда, потым Ігнась, дарэчы, у гонар дзеда. Але гэта толькі невялічкая частка. Ведаеце, калі чалавек добра чуецца, ён хутка забываецца на ранейшыя болькі, і таму дзіўнае было ў іншым. Па начох нехта пачаў перастаўляць у хаце мэблю. Раніцай прачнемся, а ў гасьцёўні стол у кут пастаўлены, як для нябожчыка, але не пад абразамі, а зь іншага боку. А на стале фатэль, як трон.
Мы спачатку марна стараліся падгледзець, хто гэта чыніць, а потым паклікалі ксяндза. Той памаліўся, папырскаў сьвянцонай вадой і зьехаў. Але стала толькі горш: пачалося рыпеньне масьнічынаў сярод ночы, таямнічыя шэпты ў дзіцячым пакоі й потым... гэтая гісторыя з гербам... Памятаеце, у нас на сьцяне
вісіць родавы герб? Яго, на стрыжнёвай дубовай тарчы?цы, намалявалі яшчэ ў часы ратмістры. Вы ведаеце, як выглядае Суліма. Дык вось, аднойчы раніцай я заўважыў, што ніжняя частка выявы (тая, дзе тры срэбныя камяні ляжаць у чырвоным полі) пачала бракнуць, і ад яе па сьцяне пацяклі кармінавыя струменьчыкі. Тое, што гэта не была хварба, я зразумеў толькі пасьля таго, як да паўдня яны засохлі й набылі цёмна-брунатны колер. Мы выцерлі сьцену, але назаўтра ўсё паўтарылася.
Некалькі разоў мы асьцярожна спрабавалі паразмаўляць на гэтую тэму са знаёмымі, але кожны раз гаворкі сканчаліся нічым. Прайшоў год пасьля нараджэньня Ігнася.
Аднойчы ўвечары, калі жонка й дзеці ўжо памаліліся й палеглі ў ложкі, у дзьверы нехта пагрукаў. Я запытаўся: “Хто?” і, не дастаўшы адказу, узяў стрэльбу ды асьцярожна выйшаў на двор. Вакол было ціха, як у склепе. Над лесам моўчкі вісела чырвоная, бы каліна, поўня. Здавалася, варта толькі стрэліць, і яна выбухне барвянай залевай. Я абыйшоў маёнтак, зазірнуў у гумно, пастаяў у садзе, дзе нядаўна йшчэ зялёныя яблыкі наліваліся сорамам першага граху, і ўжо сабраўся быў пайсьці ў хату, як раптам па-