Крывавы памол
Сяржук Сокалаў-Воюш
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 271с.
Мінск 2004
тыдзень ў забалочанай азярыне, за дзьве вярсты ад дарогі. Зьедзены жамярой і дробным зьвяр’ём, труп пазналі па гадзіньніку й пабітых акулярах. Высьветліць прычыну сьмерці не ўдалося...
Ад той нашай апошняй размовы ў мяне засталося адчуваньне, што Шванскі нешта ўтойваў... Выглядала, што ён сам баяўся сваіх ведаў і таму стараўся як найхутчэй зьнікнуць. Да таго ж высьветлілася, што ніякі хворы ў той вечар яго не чакаў.
Мая жонка, між тым, пайшла на папраўку. Яна ўжо выходзіла ў двор, бралася спраўляцца па гаспадарцы, пакрысе пачала займацца малымі. Усё гэта, зразумела, удзень... А ўночы... Пан Эдмунд кульнуў чарку й наліў яшчэ адну. A ўночы... Яна пачала патрабаваць мяне як ніколі... Я, зразумела, не хацеў бы распавядаць дэталяў... Але што ўжо тут... Раней, перад прыездам у Дзержынова, яна таксама была апантаная каханьнем, і пакуль маё здароўе было добрае, мы кэпіліся досыць часта... Потым сухоты... Я пачаў слабнуць, але, дзякаваць Богу, пайшлі дзеці... Усё неяк усталявалася... I вось пасьля нараджэньня Фэлікса, а найгорш пасьля Ванды, у ёй прачнуўся нейкі шал. Гэта была ўжо ня тая палка-пяшчотная Алена... Гэта быў дэман. Яна йрвала на
мне апратку, пазногцямі ўпівалася ў скуру. I гэта нягледзячы на нараджэньне, праз год пасьля Ванды, Ігналіка, а яшчэ праз два Уладзі.
Аднойчы ў скупцы яна пачала губляць прытомнасьць і клікаць незнаёмых мне людзей. Я... спалохаўся, пачаў нешта гаварыць вяртаць яе да памяці, a яна ўстала з ложку й пайшла. Цалкам аголеная, з шырака расплюшчанымі, але невідушчымі вачыма, яна як бы не краналася падлогі, як бы плыла ў паветры, асьветленая промнямі поўні, што сьляпуча ўрываліся ў вакно. У кнігах пра такія рэчы пішуць прыгожа, але паверце відовішча было страшнае й брыдкае. Ды й жонцы маёй ужо даўно не васямнаццаць, каб выглядаць на гераіню такога раману. Я ня ведаў, што рабіць, а яна падышла да дзьвярэй і неяк стварыла, літаральна з паветра, хустачку, якой я звычайна карыстаюся ў часе прыступу. Хустачка была чырвоная ад крыві...
Пане Антоне, я чалавек не палахлівы. Я праз пушчу ўночы пайду. 3 палкай, з камянём... Мне нават нажа ня трэба... Але ў той момант...” і пан Дзяржынскі кульнуў яшчэ адну чарку.
- Ды вы хоць бы закусвалі, пане Эдмундзе.
- Дзякуй. Ня хочацца. Хіба што кавалачак языка.
- Вазьміце, вазьміце. Цудоўны язык, пад біскупскім сосам.
- Пад якім, кажаце?
- Пад біскупскім.
Пан Эдмунд відочна завагаўся:
- У мяне ад гэтага сосу пякотка. Можа лепш яшчэ смажаніны?
- Можна й смажаніны.
Мы ўзялі па чарцы, і пакуль пан Дзяржынскі частаваўся, я запытаў:
- А якія імёны выгукала пані Алена тае начы?
Ён перастаў жаваць, кінуў кароткі, але ўважлівы позірк у мой бок і, крыху счакаўшы, адказаў:
- Разабраць было цяжка... Ды я й не стараўся... Памятаю нешта накшталт... He... He згадаю... А што?
- Ды так. Цікава.
Пан Дзяржынскі паціснуў плячыма, адсунуў талерку й утаропіўся на вагонь у каміне. Я прайшоўся па пакоі. За вакном была марозная, аж да паветранага рыпу, ноч. У вокнах пачыналі гаснуць вагні. Я падумаў пра сваю хату, сямейную бяседу, цёплы ложак і раптам схамянуўся: цёплы ложак... так, так, так... аповед гасьця пачаў набываць сэнс. Я пачынаў разумець калі ня ўсё, дык, пры-
намсі, лёгіку ва ўсім, пра што казаў пан Эдмунд. Думкі праносіліся як зьнічкі, чапляліся адна за другую й ткаліся ў суцэльнае радно. Так часам бывала ў судзе, калі справа рабілася конча тупіковай, і выйсьце сыходзіла ў выглядзе раптоўнага прасьвятленьня. Цяпер я ня мог зразумець толькі дзьвюх рэчаў: ролі ва ўсім гэтым пана Эдмунда й сэнсу ягонага візыту да мяне. Я ўсё яшчэ глядзеў на бэзавы зімовы краявід, калі раптам адчуў позірк на сваёй сьпіне. Гэтае адчуваньне было досыць новае, і я прыслухаўся да сябе. Тое, што глядзеў мой нечаканы госьць, не было загадкай. Загадкай было як ён глядзеў. Позірк быў насьцярожаны. Так глядзіць чалавек, у чыёй душы ідзе змаганьне даверу зь недаверам, адкрытасьці й страху перад гэтай адкрытасьцю. Чалавека з такім позіркам лёгка замкнуць у сабе, але лёгка й адамкнуць.
- Што было далей, пане Эдмундзе?
- А што было за вакном? адказаў ён на пытаньне пытаньнем.
- За вакном была перадкалядная ноч.
“Так, так... Была ноч. I насоўка, якую трымала мая жонка, пачала павялічвацца. Спачатку да памеру наміткі, потым прасьціны, якая ўмомант ператварылася ў крывавую сарочку. Я падняўся з лож-
ку, паспрабаваў наблізіцца, але ў гэты момант жонка загаварыла:
- He падыходзь. Нічога не кажы, a толькі слухай. Са мной усё добра. Kenexa з нашымі дзецьмі. Я ўратую іх, калі ты ня будзеш мне замінаць. I нават калі абрынецца цэлы сьвет, яны будуць жыць...
Раніцой, калі мы прачнуліся ў маладых ды моцных абдымках, жонка нічога не магла прыгадаць. Я ж таксама памятаў толькі тое, што распавёў вам...
Пане Антоне, сілы мае сыходзяць. Лекары даюць ня больш як тры гады, хаця я адчуваю, што застаецца шмат меней... Нейкі страшны праклён завіснуў над родам Дзяржынскіх.
Я ведаю толькі двух чалавек, ад якіх мог бы спадзявацца разуменьня й дапамогі гэта вы й пан Юзаф Вінцэнты Пілсудзкі з Зулова”.
Дык што ж вы не паехалі да пана Пілсудзкага?
— У пана Пілсудзкага за пяць сотняў валокаў, а ў мяне ледзь на чатыры з паловай цягне. Да таго ж вы судзьдзя. Калі што у вашых руках справа... Таму й прашу вас, як будзе ў тым патрэба, дагледзець маю сям’ю. Пані Алена можа ня справіцца, асабліва пасьля таго, што здарылася. I яшчэ... маю да вас асабістую
просьбу... Яна тычыцца аднаго з маіх продкаў першага ўладара Дзержынова, ратмістры Міколы Дзяржынскага. Думаю, што калі й ёсьць нейкі праклён, дык шукаць яго трэба ў тых часох, а таму ці не магла б ваша пашукаць дзе якіх папераў, калі яны, вядома, засталіся з таго часу?
Пра які час вы кажаце?
Маёнтак быў куплены ў 1663 годзе.
Год, калі ляснула канфэдэрацыя войска Вялікага Княства й мы прагапілі магчымасьці ў вайне з Масковіяй... Наўрад ці нейкія паперы засталіся. Становішча ў краіне было самі ведаеце... Што ж да вашых дзяцей, то, даруйце, пане Эдмундзе, дапамагчы ім не магу.
Такі нечаканы адказ відавочна зьбянтэжыў былога беларускага шляхціца. Ён устаў, неяк нэрвова прайшоўся па пакоі й рэзка павярнуўся да мяне:
Значыць, ня можаце? Я быў пра вас лепшай думкі!
А што вы хацелі? Прыехалі да мяне сярод ночы, распавялі казку пра крывавыя шпацыры й хочаце, каб я вам паверыў? Але Абруч-Жахоўскі — гэта вам не крэсовая панначка... Што за вакном? За вакном канчаецца XIX стагодзьдзе, пане Эдмундзе! Прымітыўныя байкі, якія пасуюць забабонным пыхлівым засьцянкоў-
цам, зусім не прыдатныя для адукаванай шляхты!
Твар Дзяржынскага пачаў зласьнець, і я пільна цікаваў кожны рух гэтага згубленага чалавека. Мой плян быў досыць просты. Я мерыўся сказаць яму ўсё, вывесьці яго з раўнавагі й дакапацца праўды:
О, не зьдзіўлюся, калі раптам высьветліцца, што ваш продак учыніў-такі якое-небудзь паскудзтва! 1663 год. Спустошаны маскоўцамі край, неаплочанае войска. Першыя рэальныя спадзяваньні адплаты за зьдзек над краінай. Падрыхтоўка паходу да Дняпра й небясьпека новых рабункаў краю. I ў гэты час ён, чалавек вайсковы, купляе маёнтак! За якія грошы й чаму бяз страху?
Досыць!
He, ня досыць. Вы нават ня маеце хаця б якой сямейнай легенды ці паданьня, якіх зазвычай хапае ў нашых шляхоцкіх сем’ях. Зірнеце сабе пад ногі. На якім грунце вы стаіцё? Ужо не патрэбныя тут, але й не прынятыя там. I пасьля гэтага...
Досыць! Я не прыехаў сюды выслухоўваць абразаў, за якія мае продкі каралі збройна!
Дык падтрымайце традыцыю! Ня можаце? А хочаце, скажу чаму?.. Таму,
што ў гэтым уся вашая тутэйшасьць. Таму што вы такі ж паляк, як жаба кузурка.
- Што вы хочаце? раптам спакойна запытаўся пан Эдмунд.
- Хачу дапамагчы вашым дзецям, але... Але вы мусіце распавесьці мне праўДУ-
- Праўду? Якую?
- У такім разе нам няма пра што гаманіць.
- А чаму, уласна, вы думаеце, што я нешта хаваю?
- Пра аповед для крэсовых панначак я вам ужо сказаў. Пойдзем далей. Сёньня за сталом вы елі толькі мяса. Гэта нават не па-польску. Вы спалохаліся» біскупскага сосу, ад якога ў вас пякотка, йле пагадзіліся на пякотчыну матку смажаніну. Вы не згадалі ймёнаў, якія казала праз сон пані Алена.
- А пры чым тут гэта?
- А пры тым, што імя вашага наймалодшага...
Маўчыце, пан Эдмунд спалохана азірнуўся па бакох, і ягоная рука пацягнулася да журавачкі.
— Спадзяюся, вы ўжо наладавалі набоі срэбнымі кулямі?
Ды сьціхніце вы! злосна прашаптаў ён і пачаў прыслухоўвацца... Ягоная постаць ператварылася ў напружанві пы-
тальнік, гатовы кожную сэкунду выпрастацца ў клічнік і дзейнічаць. Я, гледзячы на яго, таксама наструніў вуха. Але што я мусіў пачуць? Нарэшце пан Эдмунд супакоіўся, паставіў стрэльбу й сеў. Скуль вы ведаеце?
А чаму не?
Пан Дзяржынскі паціснуў плячыма, утаропіўся некуды ў цемру. Я бачыў, што чалавек зьбіраецца з думкамі, і не замінаў. Пачуцьцё трыюмфу ад таго, што раскусіў таямніцу гэтага адукаванага недапаляка, які мог стаць неблагім беларусам, мяшалася ў маёй душы з пачуцьцём крыўды: “Як прыйшла бяда, дык і пане Базыль, думаў я й згадваў ягоныя словы, што ўся шляхта вакол Дзержынова быдла, ня з той шляхтай суполісься, пане Эдмундзе, ня з той! Напэўна, і ў вашых краёх хапае нармалёвых. Ды што “напэўна” ёсьць. Быў. Ведаю”.
Што ж, загаварыў нарэшце Дзяржынскі, — выглядае, мушу ехаць ні з чым. Даруйце, патурбаваў вас, пане Антоне, але дзякуй, што хаця паслухалі усё ж лягчэй стала. Ён адхінуўся па футра, і гэтага было досыць, каб я ў імклівым кідку схапіў прыхінутую да стала журавачку:
Сядзьце!
- Пакіньце. Месяцам больш, месяцам менш...
- 3 гэткімі думкамі стрэльбамі ў дарогу не запасаюцца.
- Можаце пакінуць яе сабе, як, зрэшты, і дубальтоўку. Хіба што Андрэй збаіцца парожне ехаць, дык яму адну дайце, як запытае.
Я глядзеў на яго, і пачуцьцё злосьці мяшалася ў маёй душы з радасьцю: трапіў чалавек у сытуацыю, і ўсю пальшчызну як адрэзала ніякай фанабэрыі, ніякіх гістэрыкаў тыповы беларускі шляхціц. Вось зараз выйдзе й дзьвярыма ня бразьне, але пакіне па сабе адчуваньне, што такі бразнуў.
- Што ж, пане Антоне, дзякуй за пачастунак. Даруйце не падаю рукі.
- Бог даруе.
Ён павярнуўся сьпінай і неяк асуджана пайшоў у бок дзьвярэй. “Дзе гэты матэматык аблічыў мяне? Што я зрабіў ня так?” панесьліся яму наўздагон імклівыя думкі. Адчуваньне няскончанасьці размовы, у якой было...