Крывавы памол  Сяржук Сокалаў-Воюш

Крывавы памол

Сяржук Сокалаў-Воюш
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 271с.
Мінск 2004
36.28 МБ
-	Усё можа быць. А дзе яна? азірнуўся пан Дыба.
Я глянуў на пустое крэсла, куды яшчэ зусім нядаўна села пані Алена, і перавёў позірк на пана Эдмунда.
-	У спальні. Пайшла прылегчы, пакуль мы вас тут сустракалі.
-	Што ж, з ваіпага, як кажуць, дазволу...
-	Пэўна, што так... Я праводжу.
-	А ваш асыстэнт?
-	Яму яшчэ рана.
“Чаму ён лічыць, што яму яшчэ рана, і чаму наагул нешта рана асыстэнту?” падумаў я, пазіраючы на паноў Дыбу й Дзяржынскага, якія якраз выходзілі са сьвятліцы.
-	Пан Дыба цудоўны лекар, сказаў ім усьлед Бруна, асабліва калі справа тычыцца рудаведзтва.
-	Рудаведзтва?
-	Так. Гадоў зь дзясятак таму, у Лёндане, патолягаанатам Томас Адысан зь лякарні Гай-Госьпітал, той самы, што напісаў вядомую працу пра хваробу надныркавіцы, досыць пасьпяхова апісаў пэрніцыёзную анэмію па-тутэйшаму
згінную недакровіцу. Ён тэарэтычна пацьвердзіў практычныя назіраньні й высновы пана Дыбы... Гадоў пяць таму ягоную працу працягнуў немец Антон Бірмэр, і зноў усё супала зь ідэямі майго настаўніка... Зрэшты, вам наўрад ці гэта цікава.
-	Кажыце, кажыце, хутчэй з пачуцьця прыстойнасьці, чым зь цікавасьці, азваўся я.
-	Але ўсё пачалося з грабіны Лізаветы Надашды з роду Баторых. Ня чулі пра такую? Шкада. Гэта сапраўды была постаць. Аматарка рудаведзтва, аж да фанатызму. За што й пацярпела.
-	Дык вось чаму...
-	А вы думалі. Пан Дыба з асаблівай павагай ставіцца да якіх заўгодна сваякоў князя Іштвана, а павага пана Дыбы гэта зусім не пусты гук. Павага пана Дыбы гэта, калі хочаце, прошча.
-	Прошча чаго? Ці ён яшчэ й сьвятар?
-	He кажэце так... Нашыя веды адрынаюць рэлігію, і слова прошча мы ўжываем хутчэй у сьвецкім сэнсе.
Во як! А хто гэта мы?
— Мы — гэта мы, — пачуўся раптам ад дзьвярэй голас пана Дыбы... 3 пані Аленай пакуль усё судзержна, але ня выключана... Зрэшты, пачакаем, каб не наклікаць.
Дыба спыніўся ля стала й задумаўся, а я ўпершыню зірнуў у ягоны твар,, які падаўся мне да болю знаёмым. Недзе я ўжо бачыў гэты просты нос, даўгія русявыя валасы, шырокія вочы, над якімі простай ламанай лініяй цягнуліся бровы, сярэднія й досыць звычайныя, але прыцягальныя для ўвагі вусны.
-	Я параіў пані Алене ляжаць, але ў гэтым яна выразны тып мясцовай шляхцянкі... Зараз прыйдзе, і ўсё што ёсьць на стол... Што ж да слова мы, то... А вось і гаспадары!
Праз хвіліну ўсе ўжо былі за сталом, на якім рупнасьцю Габруся стаялі місы зь печанымі на кмене шчупакамі, варанай з кропам бульбай, маласольнымі гурочкамі й марынаванымі грыбамі. На талерках чырванеў тонка нарэзаны кіндзюк, бялела й ружавела чаўленая кумпячына, пышыліся горы ягадаў і дасьпелай ужо садавіны. Паміж усёй гэтай аквітнасьці рознымі колерамі вясёлкі зьзялі букаткі й пляшкі з хатнімі лікворамі й наліўкамі ды бутэлька куплёнай гарэлкі.
-	Шчыра дзякуем, сказаў пан Дыба, але мы з маім асыстэнтам, у мэтах мэдычнага экспэрымэнту, не ямо. Пры гэтых словах ён так выразна глянуў на Бруна, што яны здаліся мне ня толькі кан-
статацыяй ці напамінам, а нечым большым, чаму я адразу не знайшоў аніякай назвы.
-	А што гэта за экспэрымэнт? зацікавіўся пан Эдмунд.
-	Калі каротка, то нас цікавяць зьмены ў крыві пацыента ў часе й пасьля галадаваньня.
-	Тады хоць па чарцы, дамагаўся гаспадар.
-	Шчыра дзякуем, ізноў паўтарыў пан Дыба, і пры стале запанавала няёмкае маўчаньне, якое парушыў пан Эдмунд:
-	Што ж, калі дзеля навукі... Я й сам, ведаеце, спрабаваў, а таму разумею... Вядома, ня ў сэнсе ня есьці, а ў сэнсе фізыкі, матэматыкі...
-	To можа хоць гарбаты, прапанавала пані Алена, але, атрымаўшы яшчэ адну падзяку, змоўкла.
-	Вы тут не саромцеся й улягайце, a я буду вас цешыць рознымі гісторыямі. Дарэчы, як там на дварэ? Ці можна куды паставіць коней?
-	Габрэль! клікнуў пан Эдмунд і, калі стары зьявіўся, загадаў: Дагледзь коней пана лекара.
-	Адзін ня справіцца, падняўся з-за стала Бруна.
-	Бадай што, ухваліў ягоны намер лекар і, счакаўшы, пакуль асыстэнт з па-
холкам выйдуць, сказаў: Баюся, каб не спакусіўся на ежу.
Уся гэтая гісторыя відочна бянтэжыла пана Дзяржынскага, і ён, каб разладаваць атмасфэру, узьняў чарку:
-	За вашае здароўе, пане Дыба!
Мы чаркануліся, выпілі й адразу налілі па другой. Я адчуваў, што пану Эдмунду, як і мне, моташна ў гэтай кампаніі, а таму трэба было неяк разьняволіцца, пазбыцца пачуцьця няёмкасьці, ператварыць сытуацыю ў болын натуралёвую, на што мужчыны найчасьцей ужываюць радыкальны сродак даводзяць сябе да той мяжы, калі, пры пэўным захаваньні чалавечага аблічча, ужо не зьвяртаюць увагі на некаторыя непрыемныя рэчы.
-	Нехта абяцаў нам цікавыя гісторыі, прапанавала сваю разьвязку пані Алена, і лекар, які, здавалася, ня надта пераймаўся нашай чаркавай атакай, з гатовасьцю адгукнуўся.
—	Цікавых гісторыяў безьліч. Калі займаесься лекарскай практыкай, а таксама любіш падарожжы, заўсёды трапляеш у нешта такое, пра што пазьней почасту прыгадваеш часам з усьмешкай, a часам і са сьлязьмі.
Аднойчы, гады са тры таму, мы з Бруна вярталіся ад хворага. Ноч была.
як сёньня. Вось мы едзем і бачым, што паперадзе нашай хурманкі нехта йдзе. Клікнулі мы яго, а той не спыняецца й не паварочваецца. Клікнулі яшчэ раз тое самае. А дождж лупіць, грымоты, маланкі шугаюць. Хацелі мы гэтага падарожнага аб’ехаць ды дзе там: мы ўправа й ён управа, мы ўлева й ён улева, а сам не азіраецца. Бруна коней хвошча, а тыя ўпарцяцца ані хутчэй. Тады Бруна мне й крычыць праз залеву: “Пане Ўладыславе, дазвольце пугай!” Я, добра ўжо раззлаваны, махаю яму: “Давай!” I толькі Бруна хацеў перацяць небараку, як той зьнік... Можаце сабе ўявіць: сёньня, як толькі мы зьвярнулі з гасьцінцу да sama­ra маёнтку, тая ж гісторыя. Толькі гэтым разам Бруна не замахваўся на падарожнага, і той, раней чым знік, павярнуўся да нас. Твару было не разабраць, але мы абодва чамусьці падумалі, што гэта жанчына... А як там на дварэ? зьвярнуўся пан Дыба да свайго асыстэнта, які акурат пасярэдзіне аповеду ўвайшоў у хату са старым Габрусём і, каб не замінаць, сеў на ўслон пры ўваходзе.
— Ліе. Але маланкі з грымотамі сьціхлі.
Пан Дыба, як мне падалося, задаволена хітнуў, глянуў на пана Эдмунда.
— Пра падобныя выпадкі, сказаў
той, нашыя сяляне ўжо даўна апавядаюць. Вашая сустрэнка жанчына вядомая. Калі яна зьяўляецца, чакай няшчасьця... Людзі называюць яе Чорнай Выдмай. Пасьля яе альбо войны, альбо пошасьці, альбо што заўгодна, але заўсёды дашчэнту.
-	Што дашчэнту? запытаўся Бруна.
-	Выдзьме. Таму й выдма куча пяску, якую пераносіць зь месца на месца вецер. Нешта накшталт пустэльных дунаў.
-	Мы, праўда, з панам Эдмундам у гэтае прызначэньне Чорнай Выдмы ня надта верым, сказала пані Алена.
-	Дзіва што, улучыўся й я, за вакном дзевятнаццатае стагодзьдзе канчаецца. Якія ўжо тут Выдмы.
-	Але ўсё адно адчуваньне нядобрае, пачаў гаспадар ды, прыкрыўшы рот сурвэткай, закашляўся.
-	He падабаецца мне ваш кашаль, сказаў Бруна, і я заўважыў, як лекар Дыба зацікаўлена глянуў на асыстэнта:
-	А што вам не падабаецца, Бруна?
-	Mary йсьці ў заклад гэта сухоты... Зараз пан Эдмунд пакажа нам сурвэтку, і там будзе кроў.
-	Ну, ведаеце! Гаспадар рэзка ўстаў, але кашаль наваліўся на яго з новай сілай.
-	Дарэмна вы, сказаў пан Дыба, калі керханьне сьціхла й пан Эдмунд паклаў сурвэтку на стол. Мы ўсё ж лекары, а чужых тут няма.
-	Так, чужых тут няма... Ды гэта й не сакрэт. Кожны ведае, што сухоты былі падставамі майго сыходу з Таганроскай гімназіі й вяртаньня ў Дзержынова.
-	У такім разе дазвольце ўсё ж вашую сурвэтку.
Як і прадказваў Бруна, на сурвэтцы была кроў. Вочы асыстэнта ўспыхнулі, і я міжволі захапіўся такой адданасьцю маладога чалавека навуцы й працы.
-	Што вы яшчэ можаце сказаць, шаноўны?
-	Яшчэ? Бруна на хвіліну задумаўся. Хвароба доўжыцца гады са тры, але ня болып як чатыры. Пах крыві пяты.
-	Пах крыві? Што гэта? Першы раз чую, зацікавіўся пан Эдмунд.
-	Я ўжо казаў пану Антону, што мой настаўнік у часе практыкі робіць некаторыя адкрыцьці, якія пазьней знаходзяць тэарэтыкі. Бруна глянуў на мяне, і я згодна хітнуў.
— Як цікава, — пані Алена падалася наперад, і што ж гэта за пахі? Раскажыце, пане Ўладыславе. Далібог, гэта цікавей ад Чорнай Выдмы.
-	Сёньня Карлу йдзе ўжо дзясяты год.
Ягоны тата, Леапольд Ляндштайнэр, памёр чатыры гады таму. Я быў ля ягонага сьмяротнага ложку, і ён папрасіў мяне як сябра дагледзець малога. Я заўсёды быў вялікім прыхільнікам акультызму й таму ведаў, што з хлопчыка й без таго вырасьце добры лекар. Але, каб ня крыўдзіць Леапольда, паабяцаў. Цяпер мая задача толькі накіраваць ягоную працу ў слушнае рэчышча.
3 уласнае практыкі ведаю, што кроў аднаго чалавека, патрапіўшы ў арганізм іншага, паводзіць сябе па-рознаму. Шматгадовы досьвед навучыў мяне адрозьніваць пяць пахаў крыві, і я нават ведаю, як гэтыя пахі стасуюцца паміж сабой. Але што гэта азначае з гледзішча навукі мне невядома.
Вось жа Карл і пастараецца даведацца пра тое. Але чакаць давядзецца, даруйце, яшчэ гадоў зь пяцьдзясят ня меней.
За вокнамі палыхнула. Зноўку ўдарыў Пярун. Я прыгадаў быў свайго возьніка й быў падумаў, што во цяпер акурат самы час запытацца пра яго, як Пярун ляснуў яшчэ раз. Пасьля гэтага выбуху пані Алена неяк зьбялела, сагнулася амаль удвая, потым выпрасталася й нават, мне здалося, выгнулася дагары брухам. Дзяржынскі й Дыба адначасна
ўскочылі са сваіх месцаў, кінуліся да жанчыны.
Што зь ёй!? крыкнуў пан Эдмунд.
Дачасныя роды, здаецца, азваўся пан Дыба, усе прэч! Застаецца толькі Бруна! Што вы не зразумелі, пане Антоне? А вы, пане Эдмундзе?
У гэтай агульнай разгубленасьці я згледзеў, як Бруна паклаў скрываўленую насоўку пана Эдмунда ў кішэню й зрабіў крок да мяне:
Прашу вас.
Што за пытаньні? Я борзда павярнуўся й пашыбаваў у бок свайго пакою. Скраем вока бачыў, што пан Эдмунд таксама пакідае гасьцёўню й вялікімі крокамі шыбуе на кухню.
Калі дзьверы майго пакою зачыніліся й я застаўся на самоце, у памяць палезьлі згадкі пра нараджэньне маіх дзяцей. Досьвед, канешне, невялікі, але дзеля параўнаньня прыдатны. Дый занятку іншага не было. Самую парадзіху я, вядома ж, бачыць ня мог, але ейнае мэцасапрана, якое цяпер пэрыядычна зрывалася ў фальцэт, наўрад ці можна было схаваць за хай сабе й дыхтоўнымі дубовымі дзьвярыма. Усё гэта мяшалася зь цьвёрдым голасам пана Дыбы, які крыху ўсхвалявана паўтараў: “Пхаць! Пхаць!” “Бруна! Трымайце ёй ногі!” “Пхаць!” “I