Крывавы памол
Сяржук Сокалаў-Воюш
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 271с.
Мінск 2004
- Ня трэба. Што маю ведаю, і як
доўга таксама. А таму прашу проста выслухаць... Горача тут у вас. Пры гэтых словах Дзяржынскі нарэшце зьняў кажух, і я ўбачыў, што апрануты ён у лепшай тканіны, але такую самую, як дома, чамарку. Праўда, гэтым разам на паску вісела шабля. На нейкі момант мне здалося, што перада мною вар’ят. Чакай, выцягне пісталет ды пачне мажджэрыць куды павернецца. А ён, нібыта йзноў прачытаў мае думкі, сказаў: Пісталета ня маю, але стрэльбы ў санках аж дзьве. Ды вы супакойцеся, пане Антоне... Дарэчы, а дзе гарбата? ён ізноў пачаў кашляць, але гэтым разам без крыві.
У дзьверы пагрукалі.
- Хто гэта? надзіва спакойна адрэагаваў пан Эдмунд.
- Зараз. Я адчыніў палавінку, і ў пакой, разам з марознай парай, уваліўся вартаўнік:
- Вячэра на дзьве... гэтыя... На два чалав'екі. Дазвольце накрываць.
- Давай.
- Даруйце, пане судзьдзя, час позьні, таму вялікага выбару ўжо не было, і на стале пачаў зьяўляцца маленькі выбар: смажаніна з гарохам, вэнджаны вугор, сьвіны язык пад біскупскім сосам, кавалак пірага з баранінай, пляшка ганушоўкі
й палова бохана хлеба. Можа нешта яшчэ, пане судзьдзя?
Нічога больш. Дзякуй... Зрэшты, зрабі гарбаты, а потым (я падаў яму грошы) вазьмі рамізьніка пана Дзяржынскага й купеце сабе чаго пагрэцца.
Вартаўнік схапіў грошы, даў “Шчыры дзякуй” і накіраваўся да выйсьця.
Чакай, спыніў я яго ўжо на парозе, ледзь не забыўся: пан Эдмунд прыехаў здалёк. На ўсялякі выпадак браў з сабою дзьве стрэльбы. Зрабі ласку, перадай ягонаму рамізьніку, каб стрэльбы прынесьлі сюды.
Вядома, усё што цяпер адбывалася, было добрым парушэньнем духу гэтай установы, чаго ў іншых варунках я ніколі б не дапусьціў. Але сытуацыя выглядала настолькі незвычайнай, што ні пра які дух не даводзілася й думаць. Мы селі за стол, моўчкі кульнулі па чарцы й зьелі па кавалку смажаніны. У дзьверы ізноў пагрукалі, і на маё “Адчынена” ўвайшоў высокі, за два мэтры, хлопец гадоў дваццаці пяці зь дзьвюма стрэльбамі:
- Куды іх, пане Эдмундзе?
- Пастаў недзе... бліжэй.
- Я там, сказаў ён, прыхінаючы стрэльбы да сьцяны, з Хведарам адлучуся... Пагрэцца...
- Зь якім Хведарам?
- Але, зь якім?
- Хведар гэта вартаўнік, той, што прынёс нам вячэру, улез у размову я.
- Добра, толькі ненадоўга, адказаў пан Эдмунд і, калі хлопец выйшаў, дадаў: Андрэй зь Пятрылавічаў. Дужы, як зубр. Голай рукой цьвік у трохцалёўку адным ударам наскрозь. А ў галаве, як у бубне... Зрэшты, вы іншае думкі пра тутэйшых.
Я падышоў да зброі. Пранцуская дубальтоўка сярэдзіны стагодзьдзя была так сабе, затое іншая сапраўдная хвойніцкая “журавачка” мара кожнага тутэйшага паляўнічага. Я міжволі загледзеўся на гэтую простую, але зручную й надзейную стрэльбу славутага беларускага збройніка.
Пан Дзяржынскі ўважліва назіраў за мной і, калі я адвёў позірк ад зброі, сказаў:
— Справа мая, пане Антоне, дужа незвычайная... Я нават ня ведаю, адкуль пачаць... Хіба з таго дня, як вы чатыры гады таму ад’ехалі зь Дзержынова...
Вы, пэўна ж, не забыліся, што ў ноч перад вашым ад’ездам у нас нарадзіўся Фэлікс. Наступным годам прыйшла на сьвет Ванда, яшчэ праз год Ігналік, і сёлета апошні — Уладыслаў.
Пасьля нараджэньня Ванды мая Але-
на занядужала. Роды былі цяжкія. Па іх тыдні са два не ўставала з ложку. Твар зьбялеў, вочы пачалі западаць, але гарачкі не было. Быў халодны пот на ілбе й нейкая абыякавасьць да ўсяго, што адбываецца навокал. Мясцовыя знахаркі не маглі даць рады, і я, запрэгшы коней, сам паехаў у Івянец па лекара... Выехаў адразу ж па паўдні. Адно думаў: што там ехаць? He ўпершыню ж... Другое спадзяваўся прывезьці эскуляпа пад вечар, каб той застаўся начаваць і назаўтра мог з раніцы, перад ад’ездам, яшчэ раз агледзець хворую.
Але дзень склаўся не зусім удала. Якраз перад маім прыездам івянецкі лекар, пан Іля Шванскі, які, як, дарэчы, і вы, любіць усё тутэйшае й нават кажа, што імя ягонае трэба казаць Гальляш, толькі што ад’ехаў да хворага. Найбольш крыўднае хворы быў мой арандар Мікола Капцэвіч, які жыве амаль побач са мной.
Каб не марнаваць часу, я борзда накіраваўся ў бок Дзержынова, спадзеючыся пераняць Шванскага па дарозе, а яшчэ лепш засьпець яго ў арандара.
Дагэтуль не магу зразумець як, але я згубіў дарогу. Дакладней, не згубіў, а чамусьці выбраў даўжэйшую. Я не заснуў, не задумаўся. Я проста паехаў не туды, і далейшыя падзеі паказалі, што гэта было
невыпадкова. Калі такое здараецца ўночы людзі кажуць “чорт водзіць”. Але ж быў яшчэ вечар і садзілася сонца.
Хата, дзе жыў Капцэвіч, яшчэ здалёк падалася мне нейкай нежывой. Вакол яе не было таго звычайнага адчуваньня руху, які ёсьць каля кожнай абжытай сядзібы. Нейкая цьмяная трывога кранула мяне, але я пастараўся адагнаць ліхія думкі.
Напраўду, у пушчы й ваколіцах здараецца рознае, але арандар быў не з палахлівых, дый зброі ў хаце хапала на ўсю ягоную немалую сям’ю: жонка, трое дарослых сыноў і чатыры дачкі, наймалодшай зь якіх перад тым споўнілася шаснаццаць. Усе яны дружна абраблялі нашыя чатыры з паловай валокі*, а сёлета як ніколі ўлягалі ў працу, бо двое старэйшых ужо заклалі каламажкі ў сваты. Трэйці ж сын зьбіраўся падавацца ў навуку, і на тое таксама трэ было мець нейкую капейку.
I ўсё ж нешта мяне непакоіла.
Браму ў двор адчыніў сам Капцэвіч, але я, пакінуўшы каня ў прыбрамку, зайшоў звычайна, Дзяржынскі азірнуўся, як бы чаго шукаючы. Паволі перавёў позірк на сьвечку. Выглядала, што той
*1 валока = 21.36 гэктару. Паводле гістарычных крыніцаў, Дзяржынскія мелі 98 гэктараў зямлі.
выпадак ён перажывае неяк асабліва й таму стараецца не прапусьціць ніводнай драбніцы:
“Мы парукаліся, і на маё пытаньне пра здароўе той адказаў, што ўжо забыўся, калі хварэў, і нават пажартаваў: маўляў, хвароба здалёк бачыць, хто на яе часу ня мае. А вось жонка, сапраўды, крыху занядужала, але пан лекар Шванскі сказаў, што ўсё будзе добра.
- А дзе ён сам? запытаўся я.
- Ды толькі што зьехаў. Запрашаў застацца нанач, але ён сьпяшаўся, казаў, што яму яшчэ трэба да вас у Дзержынова.
Мы выйшлі з брамы. Мой конь адчайна торгаў вушамі, не стаяў на месцы.
- Што гэта зь ім?
- Напэўна, ваўка чуе, адказаў арандар, тут мінулае начы адзін пад хлявы падыходзіў. 3 раніцы сьляды бачыў.
- Ну, тады трэба сьпяшацца, пакуль зусім не сьцямнела.
- Стрэльбу хіба маеце?
- А як жа! Журавачку ад самога пана Кандрата.
— Ды вы хіба знаёмыя?
- Лічы, што так... Калі перабіраўся ў Дзержынова, пайшоў купіць добрую стрэльбу, а мне людзі й кажуць: ідзі, маўляў, да мясцовага кавача Жураўскага,
сёньня да яго з Хвойнікаў брат прыехаў, мо што й прывёз. “А што прывёз?” пытаюся. “Ды што ж, адказваюць, калі ён на ўвесь сьвет знаны збройнік”. Вось так і маю.
- Але, але, кіўнуў Капцэвіч, дык бывайце, ці што?
- Бывай, адказаў я, крануўшы лейцамі неспакойную жывёлу, якая, здавалася, толькі гэтага й чакала”.
Пры гэтых словах пан Эдмунд уздыхнуў, а я падумаў, што зь яго мог бы атрымацца драматург. Так натуралёва гучалі ў аповедзе падмацаваныя рухамі ды інтанацыямі дыялёгі. Выглядала, што той кавалак жыцьця ён толькі што перажыў ізноў, а цяпер пачаў вяртацца ў рэчаіснасьць, бо рухі зрабіліся сьціплейшымі, а інтанацыі прыглушыліся:
Ад’ехаўшы ладны кавалак дарогі, я зразумеў вытокі свайго неспакою: у арандаровым двары, як звычайна, не было чуваць сабачага брэху, а я ведаў напэўна, што Капцэвічы маюць паляўнічага ганчака й вартавога кудлу вялізнага пса нязнанае мясцовае пароды, прадукта тутэйшай выпадковай сэлекцыі... У добрых руках такія сабакі становяцца пачынальнікамі заводу, але ў тутэйшых...
Пры гэтых словах пан Эдмунд глянуў на мяне й вырашыў не працягваць,
каб ня зьбіцца з тропу й не пайсьці ў не патрэбную цяпер спрэчку. Мы памаўчалі. Нарэшце ён узяў пляшку, напоўніў кілішкі і, пакінуўшы іх без увагі, працягнуў аповед:
“Крыху бянтэжыла й тое, што Шванскі накіраваўся ў мой маёнтак. Скуль ён ведаў, калі хвароба пані Алены была непажаданай тэмай нават у сям’і?
Лекарская каламажка стаяла ў нашым двары. Калі я зайшоў у хату, Шванскі сядзеў у гасьцёўні й нешта чытаў. Мы прывіталіся, і я спытаўся:
- Што зь ёй?
- Нічога страшнага. Папросту падчас родаў згубіла зашмат крыві... Напэўна, было шмат парываў. Вось вам і незвычайная блядасьць і агульная зьнядужанасьць.
- Ванда ў нас шостая, і раней нічога такога не было.
- Магчыма, маладасьведчаная пупарэзіца...
- Яна прыймала й Фэлікса... А наконт крыві... Было як звычайна...
- Тое, што ў адным выпадку як звычайна, у іншым можа быць як замнога, — задуменна сказаў Шванскі, а хто пуп рэзаў?
* ' Альжбета Капцэвічавая, арандарова жонка.
- Цяпер разумею... А дакладней, ні д’ябла не разумею! Вы кажаце яна прыймала й Фэлікса? Дазвольце мне глянуць на яго.
- Фэлікс здаровы, пане Шванскі. Зрэшты... калі хочаце. Фэлікс! Альдона, Ядзя! Дзяўчаты, дзе Фэлікс?
- Яны са Стасем маскаля б’юць, сказала старэйшая, а малодшая дадала:
- Адзін конь, другі рыцар, а Казік маскаль.
- Яны што звар’яцелі? Гэтаму рыцару толькі гадок.
- Яны не звар’яцелі, пралепятала Ядзя, яны рыцара да каня прывязалі, і ён ня падае.
- А маскаль яго й так баіцца, падзіцячаму супакойвала мяне Альдона.
Мне стала няёмка, і, мабыць, пачуўшы гэта, Шванскі сказаў:
- Значыцца, так. Скажэце каню й маскалю, што рыцар паранены й яго хоча бачыць лекар...
II
Пасьля агляду Фэлікса разгубленасьць Шванскага толькі ўзрасла.
- Нічога не разумею, нічога не разумею, мармытаў ён сабе пад нос, бязмэтна блукаючы па гасьцёўні.
- Ды што здарылася?! ня вытрымаў я.
- Што здарылася? Пра гэта я й сам хацеў бы дазнацца... Рэч у тым... рэч у тым, што Альжбета Капцэвіч мае тыя самыя сымптомы, што й пані Алена... Ад пачатку я падумаў, што гэта нейкая заразная хвароба. Але чаму яе няма ані ў Фэлікса, ані ў Ванды? Выглядае, што абедзьве жанчыны... як бы гэта лепш сказаць... абяскроўленыя, ці што? У пані Алены зразумела, але чаму й у пані Альжбеты? Карацей, трэба пачакаць, a пакуль поўны спакой і добрае харчаваньне: больш гарбаты ягадаў, дзякуй Богу, хапае, шчаўя, рыбы... Ну, а цяпер я мушу ехаць...
- А можа павячэраеце з намі?
- Дзякуй, не... Па дарозе яшчэ адзін хворы...
Да таго хворага лекар Шванскі не даехаў. Наступнага дня ягоны зьнясілены конь прыцягнуў у Івянец скрываўленую каламажку. Казалі, што небарака ледзь дыхаў, але пры набліжэньні чалавека, адкуль бяруцца сілы, пачынаў падскокваць, звар’яцела круціць вачыма й брыкацца, да крыві зьбіваючы аб перадок ногі. Пару дзён яго яшчэ трымалі, спадзеючыся на зварот гаспадара, а потым застрэлілі. Шванскага ж знайшлі праз