Крывавы памол  Сяржук Сокалаў-Воюш

Крывавы памол

Сяржук Сокалаў-Воюш
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 271с.
Мінск 2004
36.28 МБ
маў я, лякавата пазіраючы ў цемру, мяне даўно ўжо маглі задзяўбсьці гэтыя крумкачыскі”. Нарэшце, дзьверы адчыніліся, і высокі, хваравітага выгляду, сіваваты чалавек зь вялікай густой барадой, апрануты ў нешта накшталт чамаркі, прапусьціў мяне ў будынак, старанна зачыніў дзьверы, двойчы спраўдзіў засаўку й толькі пасьля гэтага падаў руку:
-	Эдмунд Дзяржынскі, гаспадар гэтай хаты й стрыечны дзядзька вашай жонкі пані Алены.
-	Антон Абруч-Жахоўскі, аказаўся я, паціснуў ягоную руку й глянуў на дзьверы.
Ён, нібыта наперад было знана, пра што я падумаю, адказаў:
-	Ужо трэйці дзень як зачыняемся на ўсё што можна. У ваколіцах зьявіліся ліхія людзі, ды й жывем у пушчы... Але што ж гэта я, хадзем пакажу ваш пакой, і, зноўку апярэдзіўшы думкі, дадаў, прыслуга жыве ў Пятрылавічах, там і начуе, а ў хаце, апрача сям’і, ёсьць толькі дзед Габрусь стары вартаўнік, якому хадзіць яшчэ лёгка, але пайсьці няма куды.
Мы ўвайшлі ў калідор, які падзяляў хату на дзьве паловы, і руіпылі да дальніх дзьвярэй.
-	Зьлева ў нас сьвятліца й кухня, a
тут, справа, спальні. Пан Эдмунд папіхнуў палавінку дальніх дзьвярэй і падаў сьвечку. Вы пакуль раскладайцеся... A потым выходзьце на вячэру. Пані Алена якраз ёю й занятая.
Раптам са сьвятліцы пачуўся бестурботны дзіцячы сьмех, і ў дзьвярох зьявіліся дзьве дзяўчынкі, якія вялі маленькага хлопчыка. Кіраваў усёй гэтай кампаніяй іншы хлопчык, які з сур’ёзным выглядам загадваў:
Ядзя! Тлымай Казіка! Аля! Дай яму дзьвелы ў юцьку.
Mae дзеці. Вучаць малодшага зачыняць дзьверы, сказаў пан Эдмунд і, павярнуўшыся да малых, клікнуў: Зараз жа ўся кампанія сюды!
А Казік? запыталася адна зь дзяўчатак.
Зараз дапамагу.
Пан Эдмунд узяў малога на рукі. Я падышоў бліжэй, і нас пазнаёмілі:
Альдона старэйшая. Колькі табе гадоў, дачушка?
Сем.
А табе, Ядзя?
Малая задумалася, і ў размову ўлезла старэйшая:
Можна я скажу?
Пачакай, адказаў пан Эдмунд, яна й сама ведае.
Я ведаю, але цяпер забылася.
А ты падумай: Аля мае сем, a Ядзя?..
А Ядзя шэсьць! выгукнуў раптам хлопчык, які кіраваў навучаньнем Казіка.
Стась! дакорліва пахітаў галавой бацька.
Стась гэта я, і мне пяць гадоў!
Ну вось. А гэта найменшы, Казік. Колькі гадочкаў табе, сынку?
Малы выставіў адзін палец, паглядзеў на ўсіх і дадаў яшчэ адзін. Потым засаромеўся, схваў свой тварык у бацькаў плячук.
А я дзядзька Антон. Прыехаў да вас у госьці.
А калі вы паедзеце ад нас у госьці? запыталася Ядзя.
Такія рэчы ніхто не пытаецца, сказала Альдона, гэта непрыгожа. Праўда, тата?
Так, гэта непрыгожа.
— Ды вось, пабуду крышку й паеду.
А потым ізноў прыедзеце? запытаўся Стась.
Калі запросіце.
Мы запрашаем, мы запрашаем, загаманілі малыя.
Дзякуй. Дзякуй.
Малайцы, сказаў пан Эдмунд, a
цяпер хадзем на кухню малачка й спаць. I, глянуўшы на мяне, дадаў: Ужо павячэралі.
Малачко піць! Малачко піць! панеслася па ўсёй хаце...
Я ўвайшоў у гасьцёвы пакой, і дзьверы за мной зачыніліся. Памяшканьне было невялічкае й утульнае. Чыста прыбраны ложак, столік пры вакне, дзічыная шкура пад нагамі... Толькі цяпер я зразумеў, што раскладацца няма як. Mae рэчы засталіся ў хурманцы, а тая, выглядае, недзе зьнікла...
Я паставіў сьвечку на стол, падышоў да вакна. У небе вісеў ветах. Ноч была сьветлая. У гэтым сьвятле я пабачыў сад, за якім на асноведзі лесу цямнела гумно. “Цікава, што сталася з хурманам? Каб ён тут быў, то для гаспадароў мой прыход ня стаў бы навіной. Значыцца...” Нядобрая думка апякла мой розум, і я пасьпяшаўся адагнаць яе, каб не наклікаць...
У дзьверы пагрукалі. Я запрасіў. На парозе зьявіўся стары барадаты чалавечак:
-	Просім васпана да стала.
— А ты хто?
-	Ведама хто Габрусь, паночку. Служу ў пана Эдмуся вартаўніком.
-	Як ты назваў пана?
-	Даруйце старэчую памяць. Я ж яго
на руках насіў. Вось як цяпер памятаю, паклікаў мяне пан Язэп бацька Эдмуся... Даруйце пана Эдмунда... I пытаецца: ‘Табрэль, куды гэта наш Эдмусь падзеўся?” “А куды ж яму падзецца адказваю толькі што па садзе на коніку-лазіне скакаў з шабелькай”. “Зь якой шабелькай?” пытаецца пан Язэп. “А з той, што ў мінулым тыдні пан...”
-	Ізноў, Габрусь, байкі баіш, пачуўся з-за сьпіны старога голас і на парозе зьявіўся пан Эдмунд, ты хіба ўжо паклікаў пана Антона вячэраць?
-	Так, так, паночку, замармытаў Габрусь і зусім зь нестарэчым спрытам высьлізнуў з пакою.
-	Што ж, пане Антоне, пачаў быў гаспадар хаты, але фраза перарвалася, бо з боку гасьцёўні пачуўся кароткі жаночы крык, зьмяшаны з выразным гукам падзеньня.
Мы выбеглі з пакою. Спыніліся ля накрытага стала, на якім гарэў з тузін сьвечак, і прьіслухаліся. Усё было ціха. Нарэшце аднекуль справа, але зьнізу, як з-пад зямлі, да вушэй даляцеў стогн. Пан Эдмунд кінуўся на гук. Я абабег стол і праз тыя дзьверы, дзе яшчэ момант таму мільганула сьпіна гаспадара, апынуўся на ледзь асьветленай кухні. Вочы не прынялі раптоўнага прыцемку, а зьнячэўная
адсутнасьць каго б там ні было жывога бянтэжыла.
-	Сьвечку!
Толькі цяпер я з жахам убачыў на падлозе палову гаспадара хаты... Ягоная галава нэрвова азіралася, а рукі неяк бязладна рухаліся ў паветры. Нічога падобнага яшчэ не даводзілася бачыць, і я адчуў, як ногі становяцца ватнымі, a паміж лапатак прабягае містычны халадок.
-	Хутчэй!
Я нерашуча ўзяў сьвечку, якая трымцела на прываконьні, і асьлепла падаў яе гэтаму паўчалавеку. Той павярнуўся й пачаў правальвацца некуды пад падлогу. Зразумела гэта былі сходы ў склеп. Я азірнуўся й пачаў спускацца сьледам. На халоднай глінянай падлозе ляжала жанчына.
-	Алена, Алена... пан Эдмунд прыўзьняў галаву непрытомнай, падклаў пад яе скінутую ўжо чамарку. Лёгка паляпаў па твары жанчына расплюшчыла вочы й слаба ўсьміхнулася. Што сталася?
— Тое, што й мусіла, — сказала яна бяз злосьці, нехта йзноў адчыніў вечка склепу, а я не заўважыла... Але ўсё добра, дзякаваць Богу. Потым неяк трывожна глянула на мяне: Хто гэта?
-	Гэта пан Антон. Ён зараз пабудзе ля цябе, а я загадаю па лекара.
-	Так, так, пан Антон, слаба ўсьміхнулася пані Алена.
Гаспадар шпарка ўзьбег па сходах, і мы засталіся адны. Я ня ведаў, што сказаць, а яна таксама маўчала. Прыпол доўгай сукні крыху задзерся, агаліўшы белыя галёнкі. Пані Алена заўважыла мой позірк, паспрабавала сесьці, але зрабіла гэта неяк няўклюдна. Нешта перашкаджала гэтай маладой яшчэ жанчыне, і тут я заўважыў, што яна... цяжарная. На шчасьце, зьверху пачуліся крокі, і неўзабаве побач з намі ўжо быў пан Эдмунд.
-	Габрэль пайшоў запрагаць, але ехаць адмаўляецца страшна. Ну, ды нешта прыдумаем, а пакуль трэба цябе, даражэнькая, наверх.
-	Я думаю, што магу й сама. Вось толькі ўстаць цяжка.
-	Дапамажыце, калі ласка, зьвярнуўся да мяне пан Эдмунд, падымаючы жонку.
Я дапамог, і яна сапраўды пайшла. Памалу, абапіраючыся на драўляныя парэнчы, выбралася са склепу, дайшла да стала ў гасьцёўні, села...
За вокнамі бліснула. Я адхінуў фіранку. Вецер гнаў па небе ірваныя хмары, якія наплывалі на веташок, але той яшчэ
прабіваўся празь іхныя мэтлахі й вырываў зь непрагляднае цемры кавалкі двара. Бразнула клямка, і адразу ж пачулася: “Паночку, коні гатовыя”. Відаць, Габрусь усё яшчэ стаяў у парозе, бо пасьля невялічкай пярэрвы пан Эдмунд запытаўся: “Што яшчэ?” “Дазвольце ня ехаць... Там на дождж зьбіраецца... Ужо разоў колькі палыхнула... Чуе мая дуіпа зараз лясьне”. Я не адрываўся ад шыбіны, на якую ўжо ўпалі першыя цяжкія кроплі. “I гэта кажа мой найлепшы пахолак стары пушчанскі воўк, які ў маладосьці валіў мядзьведзя!” “He кажэце так проці ночы, паночку... Пушча яна ж усё чуе, яна ж пахвальбы ня любіць, а я й так перад ёй награшыў”. “Што ж мне, самому ехаць?” “Навошта ж самому? Дасьць Бог, да раніцы распагодзіцца, тады й зьежджу”. “Да раніцы немаведама што можа здарыцца. Чуе мая душа нядобрае... Недарэмна пані Алена ўпала. Ох, недарэмна”. “Вось жа й мая душа чуе, гнуў сваё Габрусь, ня трэба цяпер ехаць”... Усе замаўчалі, і я ўжо меўся адарвацца ад шыбіны, каб запытацца пра сваю хурманку, як раптам у цемры пачалося нейкае варушэньне. Ляснуў пярун, рэзнула па хмарах бліскавіца, і я згледзеў конную запрэжку, якая праз ладны ўжо дождж неслася да маёнтку.
-	Пане Эдмунд, здаецца, нехта едзе.
-	Сюды? Уначы? У такую непагадзь?
-	Вось жа й я кажу, што нельга ехаць, утачыўся ў размову Габрусь.
Між тым маланка асьвяціла палову неба, і я ўбачыў, што хурманка, запрэжаная трыма цяжкімі коньмі, ужо тут. Яшчэ адзін полыск і чалавек у чорным плашчы саскочыў на зямлю й, трымаючы рукой на галаве капялюш, павярнуўся да хурмана. “Ды яны ўжо тут”, хацеў сказаць я, як у дзьверы пагрукалі.
-	Хто там? запытаўся пан Эдмунд.
-	Падарожнікі!
-	Ці яны маюць імёны?
-	Лекар Уладыслаў Дыба й асыстэнт Бруна.
Пан Эдмунд відочна занэрваваўся:
-	Які Дыба? У гэтых мясьцінах ёсьць толькі адзін лекар пан...
Мы не тутэйшыя, адказаў начны госьць з выразным нянаскім акцэнтам, едзем у Менск.
— Заходзьце, — пасьля кароткага роздуму сказаў пан Эдмунд і адчыніў дзьверы.
3 вуліцы сьляпуча бліснула, і ў гэтым сьвятле я не заўважыў падарожных, якія тым ня менш апынуліся ў хаце ды пачалі здымаць дарожныя плаіпчы дзіўнага для нашых мясьцінаў крою. Пан Эд-
мунд нешта гаварыў, яны адказвалі, а я цалкам быў заварожаны гэтымі плашчамі. Нешта мяне трывожыла, але што? адказу не было.
-	Пан Антон Абруч-Жахоўскі, пачуў я раптам сваё ймя й схамянуўся, наш крэўны з-пад Полацку.
-	Ці ня з тых Абруч-Жахоўскіх, што былі сваякамі Іштвана Баторага? парукаўшыся, запытаўся прыежджы. Лекар Дыба.
-	Ёсьць такая легенда, падлыгліва азваўся я й падаў руку наступнаму.
-	Асыстэнт Бруна, а таксама, у разе патрэбы, рамізьнік пана Дыбы.
-	Легенды, шаноўны, бываюць розныя, працягваў лекар, часам зь іх нават болып карысьці, чым з так званых рэальных гісторыяў.
-	Але зазвычай найболып шкоды, сказаў пан Эдмунд і азірнуўся на дзьверы, ля якіх усё яшчэ нерашуча пераступаў з нагі на нагу Габрусь. Што япічэ?
-	Дык ехаць ці не, паночку?
-	Хто ж едзе па лекара, як ён ужо ў хаце?
-	Дык я магу йсьці?
-	Бадай што... Толькі пастаў на стол з кухні, што там ёсьць...
-	А хто хворы? запытаўся лекар.
-	Хворых, пане Дыба, дзякуй Богу,
няма, адказаў гаспадар, але ёсьць пэўная непрыемнасьць. Мая жонка ўпала са сходаў у сутарэньне, а яна ў цяжку. Як бы не пашкодзіла.