Крывавы памол  Сяржук Сокалаў-Воюш

Крывавы памол

Сяржук Сокалаў-Воюш
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 271с.
Мінск 2004
36.28 МБ
маў, як манах заварушыўся, расплюшчыў вочы, сеў ды загаварыў не па-нашаму. Кінуўся Саўка ў пакой да манахаў. Слова сказаць ня можа, толькі трасецца. А тыя з-за стала ўсталі, і бачыць Саўка, што гэта ніякія не манахі, а лыцары.
“Што ты нарабіў!?” выгукнуў старэйшы ды замахнуўся мечам, але тут расчыніліся за млынаровай сьпінай дзьверы.
Толькі й пасьпеў Саўка што ў кут кінуцца, як пачалася страшэнная бойка. Заляскаталі мячы па панцырах. Упаў адзін лыцар, другі. Доўга біўся трэйці. Нарэшце выбіў манах-нябожчык меч зь ягоных рук, але заміж забіць ворага, кінуўся да яго, сьціснуў у абдымках, ды так моцна, што лыцар неўзабаве абмяк і ўпаў на падлогу. Глянуў Саўка на манаха, а ў таго рот у крыві...
Габрусь замаўчаў. Пані Алена цяжка ўздыхнула й задумалася. Фэлікс упарта не падымаў галавы ад кніжкі, а я чакаў заканчэньня легенды. Нешта ў гэтым аповедзе мяне насьцярожвала, нешта змушала верыць, што тут ня дым без вагню. Вось толькі што? Я пачаў у думках аднаўляць толькі што пачутае, але не пасьпеў прыпомніць пары фразаў, як пані Алена неяк нечакана нэрвова пацікавілася: “А што далей?”
-	Дык я ж і кажу, панечка, рот яго-
ны быў у крыві. Вупар, значыцца. Ну, падышоў ён да Саўкі й загадаў нябожчыкаў у млын цягнуць.
Завалок Саўка тых, куды загадана. Чакае, што далей будзе, а сам трасецца як авечы хвост. “Ды ты ня бойся, кажа яму вупар, яны мяне зьвесьці хацелі, ды калком у сэрца ня трапілі. Але ўсё адно баліць. Дапамажы выцягнуць. I перастань калаціцца. Я не галодны”.
Выцягнулі яны калок. Павесялеў By­nap і загадаў млынару падняць засаўкі пусьціць ваду на млыновае кола. Заляскатаў млын, закруціліся жорны. Пачаў вупар нябожчыкаў на мліва сячы ды у вячай кідаць, пацёк праз рынок крывавы памол. На пах крыві пацягнуліся ў млын іншыя вупары. Усю ноч там балявалі, а на раніцу зьніклі.	•
Ужо ўдзень знайшлі Саўку завозьнікі. Жывога, але белага-белага. Можа ад мукі, можа ад старасьці, можа ад доўгай працы ў змроку, а можа...
А празь сем дзён згарэў Саўкаў млын разам з гаспадаром. Кажуць, Вадзянік падпаліў. Чакаў, чакаў талакна дый раззлаваўся...
-	Трэба было маліцца, перажагнаўся нечакана Фэлікс, які, здавалася, быў захоплены чытаньнем і ня слухаў аповеду. — Саўка ваш тупы як бот. Нават не
пераксьціўся ані разу! Крыж яго, далібог, уратаваў бы.
А як ты, Габрусь, манахаў назваў? запытаўся я.
Ніяк. Гэта яны самі сябе назвалі. Так і сказалі, што “манахі-тампалеры”.
Няма такіх манахаў! Мана ўсё гэта, утачыўся ў размову Фэлікс, так што гісторыя ваша, дзядзька Габрусь, брахня!
Фэлікс! паспрабавала зрабіць сыну заўвагу пані Алена.
Ну што Фэлікс, мама? Хіба ты ня чуеш? Яны зь нейкімі вадзянікамі вупара перамагчы надумалі. Ніколі ня чуў, каб адна нячыстая сіла ды другую спаліла. Таму я й кажу: брахня. А калі й было нешта такое, то толькі Божая кара... або анёл... вось млын і згарэў.
Нейкі час ехалі моўчкі. Затым цётка Алена парушыла няёмкае маўчаньне. Пачала распытваць мяне пра сям’ю й дужа зьдзівілася, калі пачула, што Макар вучыцца разам зь ейнымі сынамі.
Вы мусілі б трымацца разам, зьвярнулася яна да Фэлікса, але той толькі няўцямна паціснуў плячыма. A як там мая пляменьніца?
Вельмі добра! Каб усе былі такія, як мая Амілька...
Вы б ня ведалі, з каторай ажаніц-
ца, а пабраўшыся, потым не знайшлі б, якая ваша.
Дзякуй за навуку... I ўсё ж яна цудоўная. Лепшай маці для сваіх дзяцей я не ўяўляю. Узяць хаця б выпадак з Дамінікай. Закахалася дзяўчына, як кажуць, зь першага вока. Глянула на хлопца і ўсё. А той таксама ад яе ні на зірк. Я разгубіўся, а Аміля пайшля па абазнаных. Тыя ёй: ані блізка. Хлопец можа й добры, але... Гэтага “але” мая Амілька до-ооўга шукала. I знайшла. Малады паніч учыніўся няшлюбным сынам дзяржаўнага злачынцы. Ягоны бацька, Отан, два гады адбыў у Петрапаўлаўцы, а потым, пасьля студзеньскага, памёр па дарозе ў Сыбір. Бацька паўстанца, Мікола з Арэхаўна, запісаў унука як спадкаемцу. I вось гэты ўнук, на дванаццаць гадоў старэйшы ад Нікі, узаемна ловіць ейнае сэрца. Што думаеце рабіць?
А сам ён?
Хто? Людвік? Лепш не бывае. Мы ж зь ім у Спаскай царкве сустрэліся. Якраз на дзень Язахвата. Ён са свайго Арэхаўна, што пад Вушачамі, трыццаць вёрст адмераў. Мы ж вуніяты.
Хіба яны...?
А вы думалі! Спаская царква, праўда, праваслаўная, але ж Апрасіня там нашая. Тут нам ніхто ня ўказ!
-	Ну і?
-	Ну і... рыхтуемся да шлюбу. Вашая пляменьніца дужа шчасьлівая!
-	Прабачце, дзядзька Антон, а што гэта вы там пра паўстанца казалі? зацікавіўся Фэлікс.
-	Быў такі паўстанец Отан Грабніцкі. Вечны змагар. У Крыме разам з татарамі плянаваў цара скінуць. За гэта дастаў два гады Петрапаўлаўкі ды службу шарагоўца ў Сыбірскім корпусе. У трыццаць гадоў выйшаў у адстаўку. Вярнуўся ў Арэхаўна й ператварыў свой маёнтак у агмень беларушчыны. Ведаеце? сказаў я ўжо больш для пані Алены, -
Вот ігрышча, дык ігрышча!
He такое, як у нас:
У цымбалы б’е жыдзішча, Ну якраз, як Янка наш.
Два жыдкі у скрыпкі валюць, Трэці моцна ў дудку дзьмець, А ўсе разам як зайграюць, Ажно цябе затрасець!
-	Першы раз чую, усьміхнулася тая.
-	To ж бо з гэнага асяродзьдзя. Хвэлька з Рукшэніц. Толькі напісаў ён гэта, здаецца, ужо пасьля паўстаньня... Пан Отан тады аддзел сабраў, чалавек зь пяць-
дзясят. Найбольш моладзь. Патрыятызму звыш лобу, а досьведу ані. Нават на сур’ёзнае паляваньне ня ўсе хадзілі, хіба што зайцоў пабіць ды курапатак. Першы бой усё й паказаў. Нейкую сілу на сябе адцягнулі ня болей. Хвэлька з Рукшэніц ад карнікаў высьлізнуў, а пан Отан не... Шэсьць гадоў Сыбіру дастаў, дый году не адседзеў. Сканаў у Екацерынбурзе.
-	Ад ранаў? запытаўся Фэлікс і пераксьціўся.
-	Ня ведаю. Хадзілі чуткі, што была там нейкая таямнічая гісторыя, але што й як...
-	Напэўна, стары быў, сказала пані Алена.
“ Паўстанцы ніколі не старыя, уставіў раптам Габрусь, і я падзівіўся зь ягонай несьвядомай любамудрасьці: Трыццаць пяць меў... Ці нешта каля гэтага...
-	А як быў той вершык?
-	Ды як жа, панечка, хіба й напраўду ня чулі? адказаў заместа мяне Габрусь і задэклямаваў:
А паноў там, як на сходзе, Калі член прыедзе к нам: Ўсе прыбраўшыся па модзе, Так прыгожа, куды там!
Акуляры, як два вочкі;
Тут тырчаць пад барадой, Як сьнег, белыя сарочкі, Нарукаўнічкі трубой.
А паненкі, хоць прыгожы, Але ж мода Бог ізь ей Да чаго яны пахожы?
Дадушы ж, не да людзей!
-	Скуль ты гэта ведаеш?
-	Ды хто ж яго, панечка, ня ведае... Вось толькі хто склаў першы раз чую, адказаў Габрусь і, глянуўшы з-пад рукі некуды наперад, дадаў: Хутка прыедзем.
Я глянуў у той самы бок і ўбачыў вежу Дзераўнянскага касьцёлу.
III
Айцец Казімер, які сустрэў нас ля ўваходу ў храм, учыніўся высокім моцным мужчынам гадоў каля сарака. У ягоных манэрах трымацца было нешта вайсковае, таму я не зьдзівіўся, калі пані Алена сказала, што ксёндз скончыў Полацкі кадэцкі корпус, але потым, нечакана для ўсіх, зьмяніў мундур на сутану. Як я ўжо казаў, ён быў стрыечным бра-
там пана Эдмунда й таму асабліва прыхільна ставіўся да ягонай сям’і.
Зь непрыхаваным захапленьнем пазіраў на свайго дзядзьку Фэлікс. Адчувалася, што хлопец знаходзіў у ім прыклад самаахвярнасьці й адданасьці ідэі, ідэі служэньня Богу, у імя якой трэба пакінуць усе зямныя пацехі ды сумленна весьці за сабой іншых.
Пакуль я аглядаў касьцёл, айцец Казімер цярпліва тлумачыў Фэліску нейкае месца зь Бібліі, якое той аніяк ня мог, ці не хацеў, зразумець. Скраем вока было відаць, як хлопец нэрвуецца, як апантана дыскутуе, як штораз у палемічным запале ўспыхвае ягоны твар. Захоплены размовай, ён усё часьцей і часьцей называе айца Казімера дзядзькам, а той неадменна спакойна вяртае гарачага пляменьніка ў рэальны сьвет. Міжволі маё вуха лавіла асобныя словы й сказы, зь якіх мага было зразумець, што гаворка круціцца вакол Кнігаў прарока Захары й прарока Ярэмы.
“I вывяргну кроў з вуснаў ягоных і брыдоцьці ягоныя з зубоў ягоных, і ён застанецца Богу нашаму”, — перакладаў як мог на лепш зразумелую падлетку беларускую айцец. “Хіба ж гэта ня тое самае?” адказваў Фэлікс. “Ня тое. Бо ты не глядзіш увесь тэкст, а засяроджва-
есься на сказе, нават на палове выразу. Вось глядзі...”
Канца сказанага я не пачуў, бо адышоў занадта далёка, а калі йзноў наблізіўся, Фэлікс, разгарнуўшы Біблію, чытаў: “Lecz twoje oczy і twoje serce szukaja wlasnej tylko korzysci i przeiewu niewinnej krwi i popetniania krzywdy i gwaltu..
Слухаць гэткія, хай сабе й біблейныя, выразы з вуснаў падлетка было неяк трывожна. Мяне пацягнула да дзьвярэй. Я выйшаў на вуліцу, абышоў касьцёл, затрымаўся ля пары-другой дагледжаных магілаў ды вярнуўся да ўвойсьця, адкуль акурат пачалі выходзіць астатнія.
-	Добры будзе ксёндз, сказаў айцец пані Алене, дакранаючыся рукой да Фэліксавага пляча, і, павярнуўшыся да мяне, дадаў: Цьвёрдасьць у веры незвычайная, а дапытлівасьці на дваіх.
-	Пры добрым касьцёле добрыя й вучні. Дарэчы, войча, ніяк не магу зразумець, сказаў я, пазіраючы на храм, сьцены нібыта старыя, а вось вежа...
-	Добрае вока. Вежа сапраўды зь мінулага стагодзьдзя, а сьцены...
-	Зь сярэдзіны сямнаццатага...
3 канца шаснаццатага. Яшчэ каль-
*Яр.22:17 “Але вочы твае а сэрца твае адно да гбльлівасьці, да разьліцьця нявіннае крыві й каб рабіць уціск а ўсілства”.
віністы будавалі. Дзераўнянскі пробашч Войцех Сялява, на грошы Вішнявецкіх і Радзівілаў.
Сялява, кажаце? Знаны род. Вуніяцкі й полацкі. Пра біскупа Антоняга хіба чулі? Можа й пробаптч Войцех з тых самых. Дарэчы, Сялявы й цяпер маюць маёнтак у Вухвішчы, глянуў я на пані Алену, дзе аканомам працаваў Хвэлька з Рукшэніц.
Тапчэўскі? зацікавіўся айцец Казімер.
Скуль вы ведаеце?
Ды як жа мне ня ведаць, калі сяброў у тых мясьцінах маю яшчэ з кадэцкіх гадоў. Вы часам ня ведаеце такога Людвіка Грабніцкага?
Ды паміж вамі гадоў зь дзесяць будзе, ня меней.
Чатырнаццаць. I тым ня менш... Гэта ён мяне пазнаёміў з Тапчэўскім... Дарэчы, ці сам Тапчэўскі яшчэ жывы?
Жывы! Яму ж толькі крыху за пяцьдзясят, здаецца... А Людвік Грабніцкі жаніх маёй дачкі Дамінікі.
Во як! Віншую. Вашую дачку, даруйце, ня маю гонару... Што ж да Людвіка — добры зяць будзе.
— Дзякуй.
Ну, а цяпер на могілкі й да мяне. Памянем майго брата сьвятой памяці Эдмунда.