Крывавы памол
Сяржук Сокалаў-Воюш
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 271с.
Мінск 2004
тыя, што былі звонку, пачалі праціскацца ў пакой. У вакне зьявіўся той, хто зьмяніў сытуацыю на карысьць крывасмокаў, пан Эдмунд Дзяржынскі:
Нічога ня скажаш, добрая сустрэча гаспадара... А-а-а, і пан Антон тут! Вас мне найболей трэба. Хочаце высьлізнуць з нашай сябрыны? Думаеце схаваць свой род ад агульнага лёсу?
Кола вупараў паволі сьціскалася. Першай ачомалася ад неспадзяванкі цётка Алена:
Эдмунд!
Ня бойся, каханая. Ніхто ня зробіць табе благога. Гэтыя людзі мае сябры. Яны дапамогуць нам ізноў злучыць нашыя сэрцы. Мы йзноў будзем разам: ты, Альдона, Ядзя, Стась, Казя, Фэлікс, Ігнась, Уладзя й мы з Вандай...
Я ўжо прыйшоў да сябе, з надзеяй глянуў у вакно, прыкінуў, колькі яшчэ часу мушу бараніцца, як звонку пачуўся рып колаў ды звонкі ляск канчука. Вупары зьнерухомелі. У пакой увайшлі пан Уладыслаў Дыба й Бруна.
II
Пане Антоне, апусьцеце стрэльбу. Супраць іх яна больш не спатрэбіцца, a супраць мяне яна нішто.
- Дзякуй за параду, пане Дыба, але мне так спакайней.
- Ну, як хочаце, і ён павярнуўся да рыцара, чаму вы тут!?
- 3 хаты быў знак, ваша мосьць.
- Быў знак, кажаце? I хто ж яго падаў? Можа вы мне скажаце, пане Эдмундзе?
- Ня ведаю, але мы зразумелі, што прыйшоў час, ваша мосьць... Мы ратавалі Ванду.
Дыба прайшоўся па пакоі, глянуў у вакно, пачаў набліжацца да Ўладыслава. Фэлікс захінуў сабой брата й выставіў крыж. Вусны Дыбы скрывіліся. Ён досыць спакойна адхінуў абярэг:
- Хіба дзядзька Казімер не сказаў табе, што гэта не працуе? прысеў ён ля Ўладзі, які нечакана сьмела накіраваў падораную братамі жалейку ў Дыбава capita. Цётка Алена з айцом Казімерам падаліся наперад.
- Сапраўдны рыцар, усьміхнуўся пан Дыба, і зброя ў цябе цудоўная Viscum album. Чуеш, Бруна, жалейка з амялы, зь вяхн па-тутэйшаму. Хто ж цябе так узброіў?
Уладзя маўчаў. Дыба асьцярожна ўзяў зь ягоных рук інструмэнт і падзьмуў. Па хаце паляцеў трывожны гук.
- Вось вам і знак. Прынамсі, вельмі падобна... Што ж вы не атакуеце? Вас абдурылі звычайнай жалейкай. I хто! Дзіцё! Як табе гэта падабаецца, Бруна?! Бруна!
- Хутка пачнецца дзень.
- Які яшчэ дзень! Хто сказаў дзень?!
- А хто вам дазволіў падымаць голас у гэтай хаце? нечакана перарвала Дыбава абурэньне пані Алена.
- Даруйце, сумеўся той і, глянуўшы на грамаду крывасмокаў, кінуў кароткае: Прэч!
Недзе ў двары тройчы прасьпяваў певень. Прамень сонца ўдарыў у разьбітае вакно, за якім адразу ж пачулася выцьцё й роспачныя енкі. Тыя, што нядаўна праціснуліся ў пакой, цяпер шчаміліся назад. Адзін зь іх кінуўся да вакна, але трапіў на сонца й палыхнуў сінім халодным полымем. Знадворны галас пакаціўся некуды далей ад хаты, у пушчанскую нетру, а можа й на тутэйшыя могілкі, якія павінны ж былі недзе быць...
- Прыгожа, праўда? запытаўся Дыба.
- Я хацела б, каб вы таксама пакінулі сьцены гэтай хаты! Пажадана назаўсёды, асьмялела гаспадыня.
- Вось яна, чалавечая ўдзячнасьць! блазнавата выгукнуў Дыба. Ты разуме-
еш, Бруна? Мы пасыіяваем, можна сказаць, на апошні момант, каб уратаваць няшчасных чалавечкаў, а нас выстаўляюць за дзьверы. Ды апусьцеце вы ўрэшце стрэльбу, пане, выбачайце, спадар Антон. Вам тут чаго баяцца? А вы, сьвяты войча, даруйце, ня быў аказаны асабіста, чаму кінуліся ваяваць, заміж спыніць нячыстую сілу малітвай? Габрусь! Стары пушчанскі воўк! Ты ж ведаеш замовы на што заўгодна! Дзеткі...
Бруна назіраў гэтую сцэну зь відочным задавальненьнем. Ягоны гладка паголены твар, на якім наўрад ці магла б вырасьці прыстойная сапраўды мужчынская барада, расплываўся ў падлыжнай усьмешцы прафэсійнага кар’ерыстага. Ён ведаў, што ўсе глядзяць на Дыбу, і таму не кантраляваўся, а значыць, у кожным сэнсе аказваў сваё сапраўднае аблічча: круглявы й крышку пляскаты, але ня тлусты абрыс з амаль няўлоўным, схаваным у смуглявасьці, чыноўніцкім адлівам, чорныя вочы за шкельцамі акуляраў, роўныя драбнаватыя зубы, якія, напэўна, і цяпер, як у часе мінулай сустрэчы, патыхалі гнільлём, ніякі нос, каротка стрыжаныя, без выразнага ўчосу валасы. Каб дакончыць малюнак, скажу, што быў ён хударлявы, сярэдняга росту й меў гадоў пад пяцьдзясят.
Што вам патрэбна ў нашай хаце? спыніла бясконцую Дыбаву прамову цётка.
Нічога. Зусім нічога. Гэта заўсёдная, як кажуць, барацьба дабрыні са злом. Узаемнае зьнішчэньне. Але вашая хата памылка. Ніхто не зьбіраўся ўсчынаць тут вайну ці рабіць крыўды. Мы наагул ня маем звычкі ўрывацца ў хаты, адрозна ад іншых.
Апошнія словы выразна прагучалі ў бок ксяндза, і той адразу ж запытаўся, што Дыба хацеў гэтым сказаць.
A то вы не разумееце? Ды варта вам толькі дазнацца, што недзе жыве Bynap, як вы адразу ж прыбежыцй з крыжамі, каламі ці вянкамі часныку й будзеце нішчыць. Брутальна, злобна будзеце йрваць бязьвіннае цела на кавалкі, паліць вагнём.
Бязьвіннае цела? Вы, напэўна, не зусім добра ўяўляеце, што ёсьць віна. Вы ж першыя зьнішчальнікі!
— Мы — не... Мы даем вечнае жыцьцё целу. Мы не забіваем думкі, ня палім сваіх на вогнішчах, не катуем у турмах. У нас толькі вонкавая злачыннасьць і вонкавае зло, якое штодня пагражае нам сьмерцяй.
- Дык, па-вашаму, адабраньне ў чалавека жыцьця ня зло?
- Зло. Таму сярод нас не бывае мёрт-
вых, пакуль не прыходзіце вы са сваімі абяцаньнямі раю, у якім ніхто з вас ніколі ня быў. Гэта вашыя стодзівы навучаюць цярпець і верыць, а мы навучаем верыць і жыць, ня потым, ня заўтра, а сёньня.
- Жыць у магілах? запыталася цётка Алена.
- Ніхто не жыве ў магілах.
- I ня сьпіць у трунах?
- Я гэтага не казаў. Вупары сьпяць у трунах, але гэта ўсяго толькі пару сотняў гадоў. Труна нешта накшталт чыстца, зь якога мы выходзім ужо цалкам гатовыя да вечнасьці.
- I ў гэтую сваю вечнасьць вы цягнеце розную брыду, не стрываўся я, здраднікаў, адступнікаў...
- Усіх, каго трэба ўратаваць найперш, па-свойму працягнуў маю думку Дыба.
- Яшчэ скажыце, што сёньня гэтыя праходзілі ратаваць нас, каб мы хоць ведалі, да каго належым.
- Я ж казаў сёньня была памылка.
- А колькі такіх... ізноў загаварыў ксёндз, але пані Алена перапыніла яго рухам рукі:
— Выйдзіце!
- Хай спачатку скажуць, хто яны, умяшалася ў размову Альдона.
- Сапраўды, мама, падтрымала сястру Ядзя.
Я не хачу ведаць, хто яны! Я хачу, каб яны пакінулі нашую хату!
He раней, чым скажу пару словаў Фэліксу, Дыба прайшоўся па пакоі, падыйшоў да хлопца й падаў руку. Хадзем!
Аглушальна грымнуў залп, і адразу паляцеў на падлогу са сьцяны роскрыж, зазьвінела ваконнае шкло. Рулі Габрусёвай ручніцы й Стасевай стрэльбы дыміліся.
Сувора, змрочна пасьміхнуўся Бруна.
Цудоўныя стрэлы! I абодва трапныя! Брава! Глядзі, Габрусь, ты якраз пацэліў у божаньку. Гэта вялікі грэх, айцец Казімер? А вось Стасю пашанцавала менш... разьвесяліўся Дыба й нечакана запытаў: — А як у цябе з чытаньнем?
Я пацэліў! Я ня мог спудлаваць!
Хіба я сказаў, што ты спудлаваў? Я сказаў толькі, што табе пашанцавала менш... Дык як з чытаньнем? Твой дзед, а ваш тата, — пры гэтым Дыба ветліва схіліў галаву ў бок пані Алены, вучыўся разам зь Нікалаем Маклаем. Сын гэтага Нікалая, таксама Нікалай, здаецца, ужо нябожчык.
Чатыры гады як, упэўнена пацьвердзіў Бруна.
- Вось, чатыры гады як нябожчык,
дык ён стаўся вядомым падарожнікам і, між іншага, напісаў пра такую рэч, як бумэранг... Але досыць! Фэлікс.
- Я йду зь ім, мама... Ты ж чула гэта ўсяго на два словы, і перш чым уражаная цётка Алена пасьпела неяк адрэагаваць, Фэлікс, Дыба й Бруна падаліся да сходаў.
Напружаная цішыня павісла ў паветры. Mae рукі стомлена й дрыготка апусьцілі стрэльбу. Закрычы цяпер зьнізу Фэлікс, я наўрад ці знайшоў бы сілы кінуцца яму на дапамогу. Усё цела гуло. Напэўна, гэтаксама чуліся й астатнія. Скраем вока злавіў, як намагаецца нешта сказаць Габрусь, але заміж словаў з глоткі вырываецца толькі сіплае дыханьне. Айцец Казімер безудзельна глядзіць некуды ў кут, Ігнась і Ўладзя, схіліўшы галовы, нерухома сядзяць на падлозе, прыхінуўшыся да сьцяны, стаіць Казя, побач зь якім бязгучна апускаецца на падлогу Альдона, трымаецца за сэрца Ядзя, уражана глядзіць на стрэльбу Стась, і толькі цётка... Ляснуў на двары канчук, зарыпелі колы. У пройме дзьвярэй паміж вушаком і праадсунутай шафай зьявіўся Фэлікс:
Мама...
Пані Алена войкнула й страціла прытомнасьць. Казя адразу кінуўся да маткі. За ім пасьпяшаліся іншыя. У пакоі па-
чаўся pyx несьвядомы, яшчэ крыху запаволены, але што момант, то болып натуралёвы й асэнсаваны. Бязгучна плакаў стары пахолак, маліўся сьвяты айцец, і толькі Фэлікс пазіраў на ўсё нейкім замглёным, але наўрад ці сьлёзным, паглядам. На імгненьне мне падалося, што ягоныя вусны скрывіліся ў грэблівай усьмешцы, але мае пальцы расьціснуліся... Бразнула аб падлогу стрэльба. Белая бездань агарнула позірк, і я пачаў правальвацца...
III
Як добра, што гэтае жахлівае здарэньне было толькі сном, і як лёгка ісьці ранішнім туманом па сьцежцы свайго дзяцінства, слухаць, як бяжыць Нача між камянёў, адчуваць на сабе шырокі пагляд стромкіх хвояў і разлапістых ялінаў. Недзе там, зьлева, барвяніцца ўсход, а тут яшчэ прыцемак і лапікі цямрычнай начной гушчэчы абачліва хаваюцца між каранямі дрэваў, запаўзаюць у зьвярыныя норы, чорным туманом плывуць пад валуны да наступнае начы. Блізка а блізка, праваруч, старыя могілкі. Сьцежка вядзе туды, дзе сьпяць продкі, даводзіць да пахіленай агароджы, сьлізгае ў браму.
“Дабрыдзень, тата й мама!”. “Дабрыдзень, сынок”. Яны выходзяць зь цемры, ідуць між магілаў, затрымліваюцца ля выйсьця. “Я прыйшоў запытацца вас пра нашых продкаў”. Чысты ветрык прабягае паміж намі, і бацькі ўсьміхаюцца. Гэтая ўсьмешка хавае ў сабе адказ, і я набліжаюся, каб не прапусьціць ніводнага руху вуснаў. За кароткае імгненьне перада мной праходзяць дзясяткі ценяў, а потым аднекуль зьверху гучыць мой уласны голас “Хто тут з Абруч-Жахоўскіх?! Выходзь!” Адказу няма. Ёсьць толькі ўсьмешкі бацькоў, зычлівыя, прыязныя, лёгкія. “Хто тут з Абруч-Жахоўскіх”, паўтараю я ў нейкім невыказным парыве й чую, як моцныя рукі хапаюць мяне за плечы, як не даюць наблізіцца да найбліжэйшых. Я азіраюся. На дапамогу мне бягуць дзеці Дамініка, Макар, Ганна. Потым бачу заплаканы позірк любай Амілі... А моцныя рукі трымаюць. Я пачынаю вырывацца й... расплюшчваю вочы.