Крывавы памол  Сяржук Сокалаў-Воюш

Крывавы памол

Сяржук Сокалаў-Воюш
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 271с.
Мінск 2004
36.28 МБ
-	Пацягні цьвік, відаць, на сучок трапіў...
Упалі на труну першыя жмені пяску. Спорна запрацавалі рыдлёўкі дзядзькоў. Пад канец стала відаць, што на ўзгорачак можа не хапіць. Галоднае жарало долу прагна глынала зямлю, і далакопы мусілі навярнуць крыху з бакоў, каб атрымалася хаця б якая магіла. У галаве паставілі крыж.
Нарэшце, усе падаліся за жалобны стол. Толькі стары пахолак пастаяў яшчэ крыху ля сьвежага насыпу, азірнуўся, выцягнуў з кішэні маленькую, накшталт капшука, торбачку, рассыпаў зьмесьціва вакол магілы, ізноў азірнуўся ды пайшоў
даганяць іншых. На мой запытальны позірк Габрусь кінуў кароткае:
-	Мак, паночку.
-	Мак? Навошта?
-	Знаная рэч ад вупара... Вакол магілкі насыпеш, ён і пачынае лічыць. Пакуль макавінкі не пераліча, ад магілы не адыйдзецца.
-	Ды ты, здаецца, і без таго абярэгаў наклаў.
-	Лішнім ня будзе, паночку...
За сталом у гасьцёўні не хапала толькі мяне ды гаспадыні. Я сеў ля айца Казімера й ціха пацікавіўся, дзе цётка Алена.
-	Пайшла на кухню разьлічыцца з пахавальнікамі.
-	Дужыя дзядзькі, — сказаў я, каб неяк падтрымаць размову.
-	Тры браты. I ўсе тры нямыя. Зараз па шклянцы возьмуць, грошы атрымаюць і што, вы думаеце, зробяць?
У голасе айца мне раптам пачуліся даўна забытыя грэблівыя ноткі пана Эдмунда. Адказваць не хацелася. Куды ж зазвычай ідзе чалавек з жалобнымі грашыма, як не ў карчму. Трэба ж як сьлед памянуць адляцелую душу, забыцца на ўласныя турботы, паплакаць у няіснае рукаво камізэлькі. Скульля я яму адкажу. А яшчэ сьвятар! He дачакаецца лішні
раз пацьвердзіць сваю дурную любамудрасьць.
-	Прап’юць! нечакана ўтачыўся Фэлікс.
-	Э-а, засьвяціліся вочы айца, — не прап’юць! У тым рэч.
Акурат у гэты момант у пакой увайшла цётка Алена, і размова спынілася. Бязь лішніх словаў нягучна памаліліся. Памянулі памерлую. Паціху пайшлі ад стала дзеці. Адзін толькі Фэлікс застаўся на месцы. Ён і парушыў няёмкае маўчаньне, што ўжо хвілінаў зь дзесяць панавала між намі:
-	Дык куды ж яны падзенуць нашыя грошы?
-	Мы тут пра пахавальнікаў гаманілі, растлумачыў гаспадыні пытаньне айцец Казімер і адказаў: Жабракам! Усё пойдзе ў торбы няшчасных і ўбогіх.
-	Каб яны сталі шчасьлівымі й багатымі?
He. Грашыма шчасьця ня купіш.
Часам можна.
Часам можна, улучыўся ў размову я, але гэтым людзям не да шчасьця, пра якое думаеш ты. Іхнае шчасьце ў цёплым начлегу, лусьце хлеба й місцы капусты, яны...
Скуль дзядзька ведае, у чым, памойму, іхнае шчасьце?
Тады ў чым?
Мне здаецца, што людзі падзеленыя на шчасьлівых і няшчасных наўмысна... Вось Ванда... Яна цяпер, можа, самая шчасьлівая.
Пасьля гэтых словаў я міжволі напружыўся, скраем вока заўважыў, як уздрыгнула цётка Алена, як зьмяніўся з твару айцец Казімер. А Фэлікс па-цецеруковаму закінуў галаву й працягваў:
Якое шчасьце яна магла мець між нас? Можа гімназія, потым замужжа, дзеці, ягоны твар успыхнуў ружовай хварбай, і нарэшце ўсё адно сьмерць... А яна ўсё гэта памяняла на вечнасьць... Мама, ты разумееш, што тата й Ванда будуць жыць вечна? Нікога з нас ня будзе, а яны будуць. Нам усім варта зрабіць толькі крок! Адзін крок і ты вечны! I во яно, шчасьце! I той шчасьлівы, хто зь імі. А іншая палова — гэта мы чакальнікі шчасьця па сьмерці.
Даруй яму, Божа! прашаптаў айцец Казімер.
А я не хачу шчасьця па сьмерці. Я не хачу вечнасьці для душы. Ды й дзе яна душа? Што за ідэя вечнага цярпеньня? Хіба вам усім ня брыдка, не агідна жыць у бясконцай пакоры, каб зьвесьці жыцьцё да існаваньня ў выглядзе душы... А што потым? Вечнасьць дзе? I чаму гэта варта?
Фэлікс! Пані Алена нэрвова прайшлася па пакоі.
Што, мама, нібыта збудзіўся ад сну хлопец, і мне падалося, што вось зараз ён стане тым самым Фэліксам, якога любяць і ведаюць у гэтай сям’і. Але сталася зусім інакш: твар маладзёна пачаў набываць васковае адценьне, зрэнкі звузіліся да маленькай чорненькай кропачкі, a вусны прыбляклі. У голасе зьявіліся ня чутыя ад яго дагэтуль, але надта ж падобныя да Дыбавых, сіплаватыя ноткі. Гэта быў зусім іншы чалавек, і прамаўляў ён, відочна, ня той лёгікай, якую маглі нарадзіць думкі ў такім маладым узросьце:
Вось вы патрапіце ў рай. I што далей? Якая карысьць будзе з вашага там існаваньня? А нехта апынецца ў пекле. Хіба гэта ня тое самае?.. Маўчыцё? Ня маеце што сказаць?
Маем! Толькі ад пачатку трэба, каб ты супакоіўся.
Супакоіцца мусіце вы ўсе, мама. Ваш шлях цьмяны, а мой слушны; бо ўсё, што я ні зраблю, будзе належным...
I што ж такое належнае ты наважыўся зрабіць найперш? запытаўся айцец.
Найперш я вазьму шлях дзядзькі Антона. Зраблюся патрыётам усяго тутэйіпага й уратую гэты край.
Ператворыш народ у вупараў? пацікавіўся я.
Навошта? Яны ж адвеку няшчасныя. Я буду бараніць іх, і толькі абраныя атрымаюць з маіх рук вечнае шчасьце.
Што ён кажа!? узьняла вочы ў неба гаспадыня.
Супакойцеся, наблізіўся да цёткі сьвятар, вы ж самі чуеце, што гэта нейкае трызьненьне п’янога драмадэра. Дзіцячая натура ня ў стане вытрываць столькі.
Дзіцячая натура, раптам перадражніў айца Казімера Фэлікс, гэта ў вас дзіцячыя натуры! Гэта вы чапляецеся за нейкую старую лухту, нейкае збавеньне ад грахоў. А хіба той, хто забіў ці ўкраў грэшнік? Ён жа проста няшчасны, якога можна зрабіць шчасьлівым... Дзіцячая натура...
Фэлікс! Гэта ўжо занадта! Ты мусіш добра перадумаць свае словы, — цётка Алена рашуча падыйшла да сына. Я ўжо чакаў пачуць важкую аплявуху, як жанчына раптам выразна паменшала ростам, сьціснулася, разгублена глянула на нас з айцом і дрыжачым голасам дадала: Мне страшна за цябе, сынок...
Ды ну вас усіх! Сынок устаў з крэсла й пакрыўджана пайшоў да дзьвярэй у двор.
Звычайна ў кніжках пасьля такіх сцэнаў жанчыны губляюць прытомнасьць. Магчыма, гэта так і ёсьць, але толькі ня ў нас:
Фэлікс! Ты мусіш вярнуцца й перапрасіць!
Ат!
-	Добра, што ня бразнуў! сказаў сьвятар, калі дзьверы за маладым нахабнікам зачыніліся.
-	Зараз астыне й вернецца. Гэта бывае.
-	Часта? пацікавіўся я.
-	Штораз, як нешта глыбока не паягонаму... Апошні раз узлаваўся на Габруся за тое, што той зрэзаў у двары асінку, маўляў, была ягоным любімым дрэвам... Але я думаю, — цётка прыцішыла голас і азірнулася на сходы, — я думаю, ён папросту знэрваваны. Сьмерць сястры, начны бой... Ды што я вам кажу... Можа б вы зь ім пагаварылі, пане Антоне?
Я зьдзіўлена глянуў на гаспадыню, але не пасьпеў нават разявіць рот, як з вуліцы пачуўся стрэл. Мы выбеглі на ганак. У канцы двара стаяў з ручніцай Габрусь, а на зямлі, побач са сьвежай магілай, білася ў сьмяротных курчах і неяк па-чалавечы хрыпела вялізная чорная птушка.
-	Што ты робіш? крыкнула да старога цётка.
Стары глянуў на гаспадыню, спакойна ўклаў новы набой, злажыўся. У гэты момант аднекуль з-за ягонай сьпіны ўзьнік Фэлікс і схапіўся за рулю. Куля прасьвістала над нашымі галовамі. 3 вакна другога паверху пасыпалася шкло. Цётка Алена пачала асядаць на ганак, а мы з айцом кінуліся сунімаць маладзёна, які намагаўся вырваць у старога паляўнічага ручніцу.
-	Стойце! пачуўся раптам голас Альдоны.
Я азірнуўся. Усе дзеці былі на ганку. Хлопцы завіхаліся ля маці, а Ядзя, ухапіўшыся за сестрыну руку, шырокімі вачыма глядзела ў бок магілы. На месцы, дзе яшчэ хвілю таму канаў крумкачыска, цяпер ляжаў чалавек...
-	О Божа, прамармытаў ксёндз, не хапала нам яшчэ аднаго нябожчыка, і, павярнуўшыся да старога, клікнуў: Габрусь!
Ды, я што? Я ж нічога, адказаў той і подбегам засьпяшаўся да ахвяры ды затрымаўся ля мяне. Хто ж ведаў, што гэта... Верыце — не, паночку? Я з пуні выйшаў, а гэты мак дзяўбе, я крыкнуў, a ён нічога, ну я й смальнуў... Хто ж ведаў, што ня птушку страляю?..
Рана на грудзях незнаёмага, які ляжаў шырака раскінуўшы рукі, дымілася. У шкляных вачох тлеў водбліск зьдзіўленьня, а на вуснах застыла крывая гімора ўсьмешкі.
-	Што ж цяпер рабіць? не сунімаўся Габрусь, хто ж мне паверыць?.. Прапаў стары, вох, прапаў.
-	He прапаў, азваўся да яго ксёндз, закапаем у лесе, і ніхто не дазнаецца. Чалавек ён быў невядомы. Вось і ўсё.
Мне стала ніякавата. Гэтая безаглядная гатовасьць сьвятара патаемна закапаць забітага непакоіла й бянтэжыла. Так бы ён і мяне закапаў, каб што якое. Ідзі потым шукай, куды падзеўся беларускі шляхціц, дзісенскі судзьдзя, уладальнік маёнтку Дзічкі Антон Абруч-Жахоўскі. Ніхто нават ня ведае, што я тут. Ды й каб ведалі, то што? Быў. Зьехаў. А ў пушчы рознае здараецца. Пад Дзісной вунь толькі лясы й бары, а людзі таксама прападаюць. Пайшоў і як не было.
Пакуль гэтыя думкі круціліся ў маёй галаве, айцец Казімер рабіў зусім не сьвятарскую працу аглядаў труп: мацаў пульс, пераглядаў кішэні. Спадыспаду шарака, разадраная стрэлам, бялела нашыўка, на якой некалі былі напісаныя месца вырабу й імя майстра. Апошняга было не разабраць, а вось першае выгля-
дала часткова чытэльным. Пакуль мы ўзіраліся ў надпіс, намагаючыся зразумець Выбарг ці Пецярбург, дзеці апрытомнілі цётку Алену. Стомленая й блядая, яна падыйшла да нас і кінула позірк на нябожчыка:
-	He марнуйце часу. Там напісана Таганрог. Гэта лекар, які выправіў нас сюды. Ягонае прозьвішча Лакіер.
-	Лакіер? Недзе я гэтае прозьвішча чуў.
-	Магчыма, глянула на мяне цётка. Ягоны бацька, таксама лекар, бальсанаваў цела памерлага імпэратара Аляксандра Першага... Цёмная гісторыя...
-	Што ж цяпер з табой рабіць, лекар Лакіер? заклапочана сказаў ксёндз і глянуў у неба, нібыта, а можа й сапраўды, спадзяваўся адтуль адказу ці параДы.
Я таксама зірнуў угору. Зьбіралася на дождж. Цяжкія абложныя хмары зачапіліся за вершаліны дрэваў, набрынялі, прыціхлі. Вось-вось павінны былі ўпасьці першыя кроплі.
-	Габрусь! Накрый нечым нябожчыка, пакуль вырашым, як і што, а цяпер у хату! загадала гаспадыня.
Акурат з гэтымі словамі пачало накрапбць. Усе кінуліся хавацца. Фэлікса ў двары не было. “Цікава, куды падзеўся
гэты ўладар шчасьця”, падумаў я й засьпяшаўся даганяць іншых.
Апошні ў хату ўвайшоў Габрусь. Стары накінуў на сканалага дзяружку й цяпер калаціўся ці то ад халаду, ці то ад нэрваў. Гаспадыня загадала яму запаліць у каміне. Астатнія міжволі пацягнуліся да жалобнага стала.
А дзе Фэлікс? запыталася Альдона, але на ейныя словы ніхто не зьвярнуў увагі. Усе былі занятыя сваімі думкамі, і толькі меншыя Ігнась і Ўладзя, згледзеўшы Габруся з абярэмкам дроваў, падаліся да каміну дапамагчы.