Крывавы памол
Сяржук Сокалаў-Воюш
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 271с.
Мінск 2004
- Што будзем рабіць? пацікавіўся Стась. Яму было лепш, і ён пакрысе вяртаўся да нармалёвага стану, калі тое, што адбылося ў апошнія пару содняў, можна было назваць нармалёвым.
- Пахаваем гэтага Лакіера, ці як яго, адказаў ксёндз, і тады вырашым.
- Тут няма чаго вырашаць, абвяла позіркам прысутных цётка Алена, трэба як найхутчэй пакідаць маёнтак... Паедзем да мамы ў Ёды. Габрусь будзе вартаваць хату. Паўліна, як хоча, можа застацца тут, а можа пару разоў на тыдзень прыходзіць зь вёскі пакарміць старога. Пан Антон паедзе дадому й пастараецца забыцца на ўсё, а вы, войча, вернецеся ў касьцёл.
- Вы думаеце, на гэта можна забыцца?
- Ну калі не забыцца, то хаця б пастарацца не прыпамінаць, ня думаць.
- Нецікавая ў нас размова.
- Вы маеце лепшыя ідэі?
- Я маю ідэю давесьці справу да Kanpa, і калі вы, цётка, дазволіце, я застануся тут з Габрусём.
Воля ваша.
- Але я б ня раіў, умяшаўся ў размову ксёндз. Апрача вашай волі, ёсьць яшчэ й Божая. Калі нехта й мусіў бы застацца, то я.
- Ну, гэта неяк разьвяжам, а вось вашая ідэя пра Ёды цалкам нармалёвая. Я нават думаю, што зьяжджаць трэба неадкладна, сёньня ж, бо хто ведае, якая нас чакае ноч.
Якая б ноч ні чакала, а трэба сабрацца. Голы й босы ў сьвет не пабяжыш, нанач гледзячы не паедзеш, ды й з Лакіерам яшчэ нічога не зрабілі.
— А што вы там казалі пра цёмную гісторыю з гэтым Лакіерам?
Ня час, пане Антоне, ня час. Зрэшты, пакуль мы будзем зьбірацца, вам айцец Казімер можа сёе-тое распавесьці. Некалі мы з панам Эдмундам яму пра гэта аж два вечары апавядалі. Памятаеце, войча?
Чаму ж не?
Вось і добра. А мы зьбірацца пойдзем. Чуеце, дзеці.
Мама, няма Фэлікса. Я ўжо казала, падала голас Альдона, мо ён дзе на вуліцы? Пайду клікну...
Я зірнуў у вакно. Дождж амаль перастаў, і толькі вецер гнаў ірваныя хмары па прыцемненым небе... Згадаліся Дзічкі. Здавалася, я ня быў там ужо цэлую вечнасьць. Як нешта далёкае, спалі на ўспамін ціхія вечары, калі мы ўсёй сям’ёй зьбіраліся ля каміну, чыталі “Шляхціца Завальню” й слухалі, як падвывае ў коміне вецер. Затым дзеці йшлі спаць, a мы з Аміляй яшчэ доўга глядзелі на полымя ды перагаворвалі сямейныя справы... Няўжо гэта некалі было? Жорсткі камяк падкаціў да глоткі, перахапіў дыхніцу. Да сьлёз балюча пракаўтнулася й падыйшло йзноў... Якія недарэчныя сантымэнты. Я адвярнуўся ад ксяндза й убачыў, што чырвонае поле родавага гербу Дзяржынскіх, як некалі апавядаў пан Эдмунд, ізноў набрыняла. Рука паднялася змахнуць сьлязу, але ў гэты момант з вуліцы пачуўся ўскрык. Мы кінуліся да вакна, пачулі, як збоку з трэскам адчыніліся дзьверы. У сьвятліцу ўварвалася й пачала падаць на падлогу Альдона. Зьверху, пад гучнае цётчына “Што сталася?!”
грукаталі па прыступках дзеці. Айцец Казімер злавіў на рукі амаль непрытомную дзяўчыну, якую пазьней, ужо з маёй дапамогай, давялося весьці да канапы.
Алена, вады! адкінуўшы фармальнасьці, крыкнуў сьвятар і пырснуў з пададзенай шклянкі ў твар дзяўчыны. Затым падняў ёй галаву, даў папіць. Што сталася?
Альдона паволі агледзелася й чамусьці затрымала свой позірк на мне:
Яго няма.
Каго няма? Фэлікса?
He, мама, дзяўчына відочна прыходзіла да сябе, таго дзядзькі.
Габрусь! Ты накрыў пана Лакіера?
Так, панечка, адказаў стары ад каміннага вагню, ля якога ён, скарыстаўшы момант, спакойна грэў сьпіну.
Бачу, ты ня надта пераймаесься.
А чаго пераймацца? Куля ж была звычайная... Думаў, скончыцца дождж заганю кол, ды, выглядае, спазьніўся...
Які кол!?
— Хіба панечка ня ведае, што яшчэ пан Эдмусь навастрыў зь дзясятак асіньнікаў? Вось толькі я ўтуліўся, прыгрэўся й, даруйце, прагапіў вупара... Аднаго калка хапіла б... Што ж гэта я...
Супакойся. Выглядае, што спакой-
най ночы можа ня быць... сказаў ксёндз і пайшоў па стрэльбу.
Выглядае што, пагадзіўся я. Вы, цётка, калі можаце, забярэце Альдону наверх, а мы тут з айцом падрыхтуемся да абароны.
Так, так, адказала гаспадыня, але... Дзе Фэлікс?
He турбуйцеся. Я выйду гляну.
He турбуйцеся, паўтарыла сабе цётка, дапамагаючы стаць на ногі дачцэ. Альдона тут, а дзе носіць гэтага вісуса?
Я ўзяў стрэльбу й падаўся на двор. Дзяружка, якая накрывала Лакіера, валялася ў калюжыне. Я на ўсялякі выпадак калыпнуў яе руляй, хаця й без таго было відаць, што пад ёй нікога няма. Да ночы заставалася найбольш паўгадзіны. Дзе шукаць гэтага падшыванца? Я абышоў маёнтак, пастаяў ля таго месца, дзе мой самазваны пасьлядоўнік перахапіў Габрусёву рулю, і асьцярожна падаўся да Вусы. Пабудка продкаў ажыла ўва мне так выразна, што момантамі я сам зьдзіўляўся свайму спрыту й умецтву: ніводнага гуку з-пад ног, ніводнага лішняга руху, ніводнага безуважнага позірку.
На беразе сьвяцілася цяпельца. Крыху воддаль стаяла знаёмая ўжо запрэжка пана Дыбы. Пырхалі коні. Я адчуў неадольнае жаданьне зьліцца з дрэвамі, рас-
пусьціцца ў паветры альбо ў які заўгодна іншы спосаб замашкаваць сябе, каб падабрацца бліжэй.
Далучайцеся, пане Антоне. Ня грэбуйце прыстойнай сябрынай, пачуўся раптам за сьпінай знаёмы голас, вы цудоўна йдзяце па сьлядох... Гэта зусім ня лёстка. Прапаную вам адразу другое кола. Нашыя стагодзьдзямі пакутуюць у трэйцім, а вы, з такімі талентамі, і ў другім можаце не затрымацца... Шукаеце Фэлікса? Я падарую вам гэтае хлапчанё, як толькі вы дасьце згоду...
Згоду на што? Прыгаломшанасьць ад неспадзеўкі прайшла. Я злавіўся як сьляпое кацяня, але галава яшчэ на плячох і стрэльба ў руках. Трэба толькі выгуляць час, каб конча супакоіцца й узяць сваё.
- Тут, бадай, адным словам ня скажаш... Ды, я бачу, вам трэба супакоіцца. Хадзем да цяпла.
“Няўжо ён чытае мае думкі й... выдае іх без разьліку на ўражаньне? Але ж гэта азначае, што ніякія хітрыкі не дапамогуць. Гэта азначае, што трэба гуляць адкрыта...” Пан Дыба ўсьміхнуўся. “Прачытаў ці не? Гэтая ўсьмешка... Напэўна прачытаў... Напэўна...” Па целе прабеглі дрыжыкі.
- Ды не хвалюйцеся вы так.
- А я й не хвалююся. Папросту золка... Дык згоду на што?
- Рэч у тым, пане Антоне, што вы радаводна належыце да нас Чорнай арыстакратыі. Існаваньне вашага роду ў пэўным сэнсе забясьпечанае гэтай прыналежнасьцю. Род Абруч-Жахоўскіх вечны, пакуль за ягонай сьпінай стаім мы... Ня буду хаваць: нехта з вашых продкаў наклаў моцны абярэг, і да нядаўнага часу мы не маглі вас нават парушыць. Сёньня вы ўжо не такі моцны, як учора. Мы знайшлі тып вашага абярэгу, але, прызнаюся, самога абярэгу пакуль ня маем. Між тым, вы чалавек разумны й маглі б пасаваць нам у нашай працы... За гэтымі словамі слава й багацьце, а галоўнае вечнасьць. Сьвет бясконца зьмяняецца да горшага, і ёсьць толькі адзіны спосаб зьмяніць яго. На тое трэба ўлада, якой у нас замала. На тое трэба магчымасьць, якой у нас няма, ужываць гэтую ўладу напоўніцу... Вашая згода далучыцца да нас, напраўду, зьменіць няшмат, але нам патрэбныя разумныя людзі.
- Вы нешта казалі пра абярэг?
- Так. Звычайна абярэгі бываюць рэчавыя, слоўныя й эмацыйныя. Апошнія найбольш складаныя. Я нават ня ведаю, ці застаўся нехта, хто ўмее іх ужываць. Рэчавыя самыя простыя, а слоў-
ныя чырвоная сярэдзіна. Ад пачатку мы думалі, што на вас эмацыйны абярэг, але цяпер выглядае, што слоўны. Рэч за малым знайсьці тэкст, гэта значыць перагледзець пару сотняў замоваў і даведацца, якая канкрэтна ўжывалася ў вашым выпадку. Гэтаю справаю займаўся Лакіер. Цяпер яго амаль няма. Стары ліс уклаў у набой асінавыя кулькі. Нашыя лекары спрабуюць уратаваць няшчаснага, але надзея невялікая, дый часу шкада... Таму нехта мусіць пачынаць спачатку.
- А я думаў, што ўсе вупары рамантыкі.
- Чорныя, адказаў пан Дыба, чорныя рамантыкі. Я нават сказаў бы шарыя. Але сёньня гэта не для вас. Сёньня для вас вашая згода.
- Але ня сёньня...
- Вы гаворыце як чалавек з наступнага стагодзьдзя.
- А вы ўжо там былі?
- Так.
- Досыць сьціплы адказ, га?
- Досыць сьціплы. Але час выгуляны так? Хіба вы не пра гэта марылі, пане Антоне? Час выгуляны й што? Мы ня можам узяць вас, але цэлая сям’я Дзяржынскіх сёньня ляжа ахвярай вашай упартасьці. Яны складуць раўналежнік
вашаму розуму. Толькі й усяго. А вы назаўсёды застаняцеся ў трэйцім коле коле нявольнікаў, дзе нявольнікі, вядома, таксама маюць шанцы...
- Даруйце, пане Дыба, але гэта танны шляхоцкі наезд.
- Толькі ня танны!
- Га! Ня танны! Якія істотныя дробязі!!!
- Спынецеся, пане Антоне! Гэта дваццаць першае стагодзьдзе, а мы ў дзевятнаццатым!
- Тады пакіньце ўсе вашыя выбрыкі да дваццаць першага!
Дыба адыйшоў на бераг. Пастаяў каля шпаркай Вусы й жвава павярнуўся:
- Хочаце Фэлікса?
- He!
- Падыйдзі сюды, хлопча... Пан Антон ня хоча цябе...
- Гэта няпраўда! Мне патрэбны Фэлікс... Скажам, тыднёвай даўніны.
- Таго ўжо няма.
- Што вы там казалі пра студэнта Міклуху? запытаўся я й узьняў стрэльбу.
— Ды бярыце! — штурхануў хлопца Дыба й скокнуў у каламажку, яшчэ ня золак... Едзем, Бруна!
± ± ±
Шасьцёрка ляцела наўскапыт. Зрэдчас спатыкаліся ворчыкі, але дужы вакорак валок іх праз час і не даваў упасьці. Дзябёлая Эўропа ізноў зачыняла брамы. Выпадковыя вандроўнікі жагналіся й білі паклоны ля ўкрыжаваньняў на ростанях. Бясконцыя модлы зьляталі з роспачных вуснаў, і Вышні астуджаў галаву халоднымі пры?паркамі з рук падхлебнікаў. Ніхто не хацеў ажыўленьня!
Бацька загарнуў рукапіс. Маці маўчала. Мы з Гануляй, ужо зусім ня дзеці, прыціснуліся адно да аднаго, і я раптам выразна адчуў, што мая сястра ня проста Ганка-балаганка.
Але што гэта ўсё мае да адшуканага табой дакумэнту?
Усё проста, Аміля, усё проста... Бацька ратмістры Міколы піў кроў. Ён сядзеў у абложаным замку й піў кроў... у сваіх... Ён выжыў. Адзіны з усіх абаронцаў. Але перад тым нягоднік адшукаў замкавыя скарбы й схаваў іх... Яго судзілі, ды віны давесьці не змаглі, бо гэты дакумэнт — згадкі адзінага, а на момант суду ўжо мёртвага, сьведкі не разглядаўся. Яго схавалі, і гэта даводзіць, што род Дзяржынскіх даўно ўжо быў пад нейчай апекай.
Ды пакінь ты Дзяржынскіх. Мне куды больш істотна, што гэты Дыба казаў пра цябе... Здаецца, Абруч-Жахоўскіх ахоўвае толькі нейкая замова. А што як яны гэтую замову здымуць? Што тады будзе з нашай сям’ёй?
- На гэты выпадак я сёе-тое маю, але баюся маіх ведаў можа быць замала, хаця час яшчэ ёсьць.