Крывавы памол
Сяржук Сокалаў-Воюш
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 271с.
Мінск 2004
Пры гэтых словах твар дзяўчыны зайначыўся, і я ўжо чакаў пабачыць пачварныя іклы ў роце, але заміж гэтага яна пачала... прыгажэць. Прыгажосьць была такой прыцягальнай, што я забыўся пра ўсё на сьвеце. Адзіным маім жаданьнем было глядзець на гэтае аблічча й бясконца паўтараць: “Ванда, Ванда, Вандачка!”
Між тым дзяўчына абмінула зьбянтэжанага ксяндза й накіравалася да скрываўленага брата. Ейныя вусны зрабіліся ненатуральна пульхнымі. На момант яна глянула на вакно й дала рукой: “Пачакайце”. Збоку ўсё выглядала так будзённа, быццам нічога й ня здарылася... Ванда падышла да здранцьвелага Фэлікса, схілілася да ягонай раны, і ў гэты момант грымнуў стрэл!
Яшчэ асядала на падлогу ўражаная куляй у сэрца Ванда. Яшчэ дымілася руля старой ручніцы ў руках Станіслава, а за
" Што ты кажаш, дачушка?
вокнамі ўжо пачаўся рух. Айцец Казімер, забыўшыся на моц крыжа, схапіўся за шаблю, якая вісела на сьцяне й, паказаўшы пані Алене на дзяцей, кінуў кароткае: “Наверх!” Я ізноў націснуў палавінку, і тая падалася. Толькі зараз я зразумеў, што праз увесь гэты час пад дзьвярыма майго пакою сядзеў стары Габрусь, які цяпер ксьціўся ды адпаўзаў у кут, і гэтае: “учора ты спрабавала ўкусіць яго” тычылася спалоханага старога.
Дзе яшчэ зброя!?
Дзьве стрэльбы ў калідоры, але да іх, магчыма, ужо трэба прабівацца. Габрусь! Нажы з шафарні!
Габрусь ня рухаўся, і я сам кінуўся корпацца ў кухонным прычындальлі. На шчасьце, нож трапіўся амаль адразу шырокі, падобны да палаша й гойстры, як зьмяінае джала. Я стаў побач са сьвятаром, і толькі тут мы заўважылі Станіслава, які ўсё яшчэ быў з ручніцай. Сьвятар выхапіў у юнака зброю й гаркнуў:
Стась! Набоі!
Але, заміж выканаць загад, той пачаў бязвольна апускацца на падлогу. Aftpen, Казімер перадаў мне шаблю, выдыхнуў: “Трымайцеся” й кінуўся на другі паверх. Я пераксьціўся ў думках і наблізіўся да дзьвярэй, якія ўжо трашчэлі пад напорам звонку. Я гатовы быў прыняць бой,
хаця маё валоданьне шабляй было толькі прыблізнае. Нарэшце адна з дошак у дзьвярох ня вытрымала й падалася. Я секануў па пальцах, што зьявіліся ў шчыліне, і неспадзявана адчуў сілу. Я гатовы быў змагацца зь імі сам-насам, і калі ў шчыліну зазірнула нейчае вока секануў яшчэ раз. Вось яна кроў продкаў. Але... але на тым баку была тая самая кроў!..
Пасьля майго другога ўдару напор на дзьверы на момант аслаб, а потым узнавіўся з падвойнаю сілаю. Дзьверы застагналі й падаліся. У кожны зручны момант я спрабаваў дастаць нападнікаў. Калі гэта атрымлівалася, прага новай крыві яшчэ мацней напаўняла мае думкі.
- Ну, крычаў я, хто тут з АбручЖахоўскіх!? Выходзь! Хто з майго роду ўплішчыўся ў гэтую твань!
Раптам дзьверы войкнулі, бразнуліся на падлогу, але ў гэты самы момант са сходаў грымнула ксяндзова ручніца. Былы вайсковец і пушчанскі жыхар страляў выдатна. Натоўп адкаціўся назад. Перш чым я зрабіў крок, стары Габрусь кінўся ў калідор і празь імгненьне стаяў перада мной са стрэльбамі. Айцец Казімер стрэліў яшчэ раз.
- Толькі не ў вакно, крыкнуў я, бо заўважыў, што вокнаў яны не чапалі.
На нейкі час усё сьціхла.
- Раяцца, сказаў сьвятар, гэта толькі ў дурных раманах яны безразважныя.
- А можа нашыя іншыя?
- Можа. Там жа добрая частка адукаваных, сярод якіх, напэўна, ёсьць і не абы-якія вайскоўцы.
3 вуліцы пачуўся піск.
- Ды што гэта ў чортах за гук?! ня вытрымаў я.
- Гэта яны так дыхаюць, уставіў свае тры грошыкі Габрусь, які да сінечы ў пальцах ашчаперыў стрэльбу.
- Дзе Стась?! спахапіўся раптам сьвятар.
- He турбуйцеся, войча, ён тут. Я дапамог яму прытуліцца да сьцяны ля шафарні. Вунь ён.
- Яго варта было б перавесьці да маці.
Я глянуў на юнака й толькі пасьпеў заўважыць, што ягонае аблічча стала мярцьвяна-блядым, як звонку ізноў пачаўся рух. Некалькі твараў адразу ж прыляпіліся да вокнаў і адцягнулі нашую ўвагу. Гэтага было досыць, каб зь дзясятак нападнікаў рынуліся ў дзьверы. Першым стрэліў Габрусь, але вялікай карысьці з гэтага стрэлу не было.
- Яны пусьцілі наперад панцырных, выгукнуў айцец Казімер і ўляпіў набой
у першага. Той у падзеньні зачапіў іншага, чарговы стрэл Габруся прыйшоўся яму акурат пад паху.
Я стрэліў таксама, але няўдала. Шабля лепш, сьлізганула думка й згасла, бо проста на мяне сунуўся рыцар-тампліер. Я ліхаманкава пачаў укладаць набой, але рука ў жалезнай пальчатцы ўжо схапіла мяне за валасы. Другая ўчапілася ў гузно. Праз імгненьне я як перына ўзьляцеў у паветра. Апошняе, што зафіксавала памяць, гэта постаць Станіслава са стрэльбай. “Адкуль яна ў яго”, пранеслася ў галаве, і ўсё згасла...
- Пане Антоне, пане Антоне, — пачуўся як праз сон голас цёткі Алены, Дзякуй Богу.
Я расплюшчыў вочы й паспрабаваў сесьці, але нясьцерпны боль у патыліцы ня даў нават варухнуцца. Хацелася піць.
- Ляжыце. Пакуль нашыя мужчыны яшчэ трымаюцца, і вам можна не ўставаць.
— Мужчыны трымаюцца? — перапытаў я, яшчэ ня пэўны, што ўсё папярэдняе не было жахлівым сном.
Так. Яны перанесьлі вас на другі паверх, а самі бароняць сходы.
Я зрабіў намаганьне, прыўзьняўся на локці, агледзеў пакой і зразумеў, што мяне паклалі ў панскай спальні. Ля глу-
хой сьцяны сядзелі меншыя й ляжаў непрытомны Фэлікс. На ягонай руцэ праз павязку выразна прабівалася чырвоная пляма. Хіба можна страціць столькі крыві ад нейкага ўкусу?.. Старэйшыя Альдона й Ядзьвіга стаялі ля вокнаў. У руках большай, як мне падалося, быў той самы палашападобны нож, які я выцягнуў з шафарні, пальцы меншай сьціскалі камінны бусачок, і я, згадаўшы рыцара, змусіў сябе ўстаць.
Да золку застаецца яшчэ з гадзіну, сказала цётка Алена, гэта той час, які мы мусім пратрымацца. Яны патрабуюць яе, яна кіўнула ў бок стала пры дзьвярох, і толькі цяпер я заўважыў на ім цела Ванды.
Навошта?
Яны патрабуюць яе, паўтарыла цётка й пайшла да дзьвярэй, ля якіх стаяла адсунутая ад сьцяны й павернутая старчаком да ўвойсьця шафа.
Я думаў, мы баронім сябе!
Так, павярнулася яна ў мой бок, але нашае “сябе” ў ейных руках.
— Я нічога не разумею!
- Усё проста, сказала Альдона, яны патрабуюць сястру, каб заўтра яна вяла іх у хату...
- Калі сярод іх ёсьць нехта такі хата
можа стаць лёгкай здабычай, дадала Ядзьвіга. Тады ўжо пасыплюцца вокны, абрынуцца сьцены.
- Хто вам гэта сказаў?
- Ціха! азвалася ад дзьвярэй пані Алена. Пасьля першых стрэлаў трэба быць гатовымі ўпусьціць у пакой мужчынаў і абрынуць шафу.
Няцьвёрдымі крокамі, бо галава ўсё яшчэ балела, я пасунуўся да дзьвярэй і пачуў, як збоку нешта ўпала. Аднаго позірку было дастаткова, каб зразумець увесь жах сытуацыі. У каміне варушыліся дзеці-крывасмокі, якія праз комін пралезьлі ў пакой і цяпер уставалі на ногі, пазіраючы на нас чырвонымі галоднымі вачыма. Забыўшыся на боль, я кінуўся да маленькіх пачвараў і спыніўся... Тыя плакалі й маленькімі ручкамі прасіліся да мяне на рукі. Яны нават не пасьпелі заўважыць, як Альдона апусьціла нож на галаву першага, а Ядзьвіга ўдарыла наступнага. Трэйці зь недзіцячым спрытам кінуўся мне на шыю, але я ўхіліўся й даў яму высьпятка. Малы праляцеў праз пакой і стукнуўся ў вакно. Звон пабітага шкла зьмяшаўся з залпам, які грымнуў на сходах. Я схапіў наступнага малога, шпурнуў яго сьледам за першым ды пабег да дзьвярэй, у якія ўжо ўбягалі айцец Казімер, Станіслаў і Габрусь... Шафа лёг-
ка ўвайшла ў пройму дзьвярэй, але яе адразу ж пачалі штурхаць звонку. Мужчыны ўклалі набоі ды смальнулі ў шчыліны паміж вушаком і барыкадай. Габрусь, які цяпер быў з ручніцай, бабэхнуў у камін. Кавалкі дзіцячых целаў пырснулі па пакоі, пакрываючы жоўта-зялёнай вадкасьцю сьцены, рэчы й нашую апратку, якая ўжо была больш падобная да лахманоў.
- Стась! Ашчаджай набоі! крыкнуў праз стрэльны дым Габрусь. Ён ужо заўважыў пабітыя шыбіны й кінуўся да вакна. Я таксама пабег зь ім. Аруда была своечасовай: над прываконьнем паказалася ашчэраная пыса, і я, перш чым ксёндз уляпіў у яе набой, заўважыў, што чаканых іклаў няма.
- Алена, Ядзя! Зьбярэце шкло й дайце малым! Будзе чым бараніцца! удала кіраваў боем сьвятар.
Мы зірнулі ў вакно, да якога крывасмокі, а было іх на доле дзясяткі са два, як і трэба было чакаць, прыставілі драбіны. Відаць, першы пры падзеньні абрынуў іншых, бо на зямлі варушыліся й намагаліся ўстаць найменш чацьвёра.
Я кінуў вокам на ўсход. Неба пачало сьвятлець, але да першых промняў яшчэ было досыць часу, каб раніцай нехта знайшоў нашыя целы, якія ўжо наступ-
най ноччу ўліюцца ў шэрагі гэтых. HexTa...
Пачвары ля драбінаў марудзілі.
- Калі палезуць піхнем разам з драбінамі, пракрычаў я да пахолка праз гукі стрэлаў. Стась і айцец Казімер усё яшэ вялі вагонь. Пані Алена зь Ядзяй старанна шукалі паміж кавалкаў шкла тонкія, падобныя да нажоў ашкалёпкі, а Альдона паласавала прасьціну й рабіла да іх тронкі.
Ціск на шафу ў дзьвярох спыніўся. Змоўклі стрэлы.
Праз хвіліну на доле пачаўся рух, і ўпершыню сьвіст дыханьня перарваўся неразборлівымі словамі, якія праз хвіліну набылі цела й душу, падобную да нейкай старадаўняй вайсковай песьні:
- Ва-а-анда, Ва-а-анда, сіпата выводзілі пачвары, адна зь якіх ужо караскалася па драбінах.
Я міжволі зірнуў на Ванду й на момант замілаваўся прыгожым абліччам гэтай чатырнаццацігадовай дзяўчыны. Ейныя вусны йзноў набылі слуіпныя абрысы. Вока яшчэ пасыіела адзначыць досыць разьвітыя грудзі пад прастрэленай сукняй, як тыя, што былі за дзьвярыма, пачалі ціснуць і таксама засьпявалі:
Ва-а-анда, Ва-а-анда.
Грымнулі стрэлы. Я зірнуў у вакно.
Пачвара на драбінах была адна. Я ўгледзеўся ў ейны твар, і ён падаўся мне знаёмым.
Што вы сталі!? нечакана пачуўся ззаду голас Фэлікса, які зь вялікім крыжам кіраваўся да нас, у той час як Габрусь і пані Алена таксама пільна ўглядаліся ў твар крывасмока.
Фэлікс упёр крыж у прыступку драбінаў над прываконьнем:
Дапамажыце!
На ягоны кліч кінуліся старэйшыя сёстры, але пані Алена загарадзіла дарогу:
Стойце!
— Мама!
Я сказала стойце!
Што там адбываецца!? крыкнуў ад дзьвярэй Стась і рынуўся да вакна, але нарваўся на мой кулак ды скурчыўся на падлозе.
Фэлікс! Спыніся! гэта ўжо пані Алена кінулася да сына, спрабуючы выхапіць крыж.
Мама! крычаў Фэлікс, што ты робіш!? Яны зьядуць нас!
Альдона й Ядзя падаліся ў бок брата. Габрусь недвухсэнсоўна накіраваў на іх рулю. Айцец Казімер перастаў страляць, але я ўжо трымаў яго на прыцэле Стасевай стрэльбы. Шафа пасунулася, і