Лепшы Барысаў сёння
канцэпцыя рэваларызацыі Старога горада
Памер: 72с.
Барысаў 2016
Лепшы Барысаў сёння:
КАНЦЭПЦЫЯ '
РЭВАЛАРЫЗАЦЫІ
СТАРОГА ГОРАДА
23
о
Лепшы Барысаў сёння: канцэпцыя рэваларызацыі Старога горада
Барысаў 2016
Змест
Уступ. Праблематыка заняпаду гістарычных цэнтраў 3
1. Праблематызацыя прасторавага развіцця гістарычнага цэнтра Барысава 8
Прасторавае развіццё Барысава пасля 1990 г 18
2. Тэндэнцыі жыллёвага будаўніцтва 20
Высновы 21
3. «Адзін Барысаў — два гарады». Пошук ролі гістарычнага цэнтра Барысава ў структуры ўсяго горада 26
SWOT-аналіз гістарычнага цэнтра Барысава 27
Параўнанне гістарычнага цэнтра Барысава і астатняга горада 28
Візія патэнцыйнага развіцця гістарычнага цэнтра Барысава 29
Стратэгічныя мэты 31
4. Прынцыпы прасторавага развіцця гістарычнага цэнтра Барысава 32
Участкі стабілізацыі, інтэнсіфікацыі і рэканструкцыі 33
Рэзервы інтэнсіфікацыі землекарыстання гістарычнага цэнтра Барысава 34
Развіццё вулічнай сеткі 35
Метад забудовы 42
Крытэрыі вызначэння прыярытэту захадаў рэвіталізацыі 43
Дапаўняльная забудова. Тыпы і прынцыпы размяшчэння 44
Прыклад рэканструкцыі квартала 49
Адкрытыя грамадскія прасторы 53
5. Рынкавая плошча як ядро рэгенерацыі 54
Гістарычная перспектыва прасторавага развіцця Рынкавай плошчы 55
Аналіз фізічнага асяроддзя Рынкавай плошчы 57
Візія. Рынкавая плошча 59
Месца плошчы ў структуры гістарычнага цэнтра Барысава і ўсяго горада 59
Буйныя гандлёвыя абёкты 65
Заключэнне 67
Уступ.
Праблематыка заняпаду гістарычных цэнтраў
Заняпад гістарычных цэнтраў гарадоў з’яўляецца дастаткова распаўсюджанай з’явай яку Беларусі, так і ваўсім свеце. Часта на працягу свайго існавання горад мае некалькі прасторавых лакалізацый цэнтраў актыўнасці, прычым яны маюць тэндэнцыю перамяшчацца з ростам і развіццём горада. Такія трансфармацыі можна прасачыць на даволі далёкі перыяд, аднак у выпадку Барысава лагічна звярнуцца да больш нядаўняга этапу эвалюцыі горада, а менавіта — часовага прамежку з XIX ст. па сучаснасць. Калі не прымаць у разлік змены лакалізацыі цэнтраў, звязаныя з разбурэннем умацаваных паселішчаў у Сярэднявеччы і першыя стагоддзі Новага часу, то можна выявіць, што збольшага гістарычныя цэнтры малых і сярэдніх гарадоў пачалі губляць сваю прывабнасць для вытворчасці і жылля, а па сутнасці і «цэнтральнасць» менавіта з пачаткам індустрыяльнай рэвалюцыі.
Прычынамі гэтага былі:
■ Змена кірунку прасторавага развіцця горада, звязаная з перамяшчэннем вытворчасцей і жыллёвага будаўніцтва на больш зручныя і танныя незабудаваныя тэрыторыі: раўнінны альбо ўзгорысты рэльеф, наяўнасць інфраструктуры, напрыклад, чыгункі, «шляхоў-гасцінцаў», рэк.
■ Канчатковая страта фартыфікацыйнага значэння горада ў сілу змены спосабаў вядзення вайны і тэхналагічнага прагрэсу. У выніку гэтага, ранейшыя стратэгічна важныя тэрыторыі страцілі сваё значэнне, бо нязручныя для нападу землі — не вельмі зручныя для будаўніцтва і пракладкі інфраструктуры, што пазбавіла многія гістарычныя цэнтры гарадоў, a часам і цэлыя гарады, магчымасці развіваццаў моц нязручнага рэльефа і недастатковых тэрытарыяльных рэзерваў.
■ Рост насельніцтва, выкліканы санітарнай і індустрыяльнай рэвалюцыямі, змяніў маштаб горада і як вынік — маштаб яго асобных частак і ўстановаў, што зрабіла нязручнымі гістарычныя цэнтры на ўсіх узроўнях: вулічнай сеткі, кварталаў і асобных будынкаў. Гэты працэс бесперапынна адбываецца
ў гарадах, што заключаецца ў паступовым узбуйненні арганізацыйных адзінак, за чым не заўсёды паспявае менш рухомае матэрыяльнае асяроддзе.
У XX ст. працяг індустрыялізацыі, выбуховы рост насельніцтва і разбурэнні дзвюх сусветных войнаў толькі ўзмацнілі тэрытарыяльную экспансію гарадоў. У прасторавым выяўленні далейшае развіццё гарадоў збольшага з’яўлялася працягам апісанай вышэй тэндэнцыі. Пэўны пералом настаў толькі да 70-80-х гг. XX ст., калі гістарычныя цэнтры гарадоў пачалі ўспрымацца не як састарэлыя часткі горада, якія трэба падвергнуць рашучай рэканструкцыі альбо забыць, але як важнейшыя крыніцы культурнай самаідэнтыфікацыі гараджан. Гэтыя цэнтры валодаюць, апрачаўсяго, каласальнай архітэктурнай, асяроддзевай і сацыякультурнай каштоўнасцю.
Існуе некалькі розных і, як правіла, узаемазвязаных прычын, што ўплывалі на працяг страты значнасці гістарычных цэнтраў гарадоў:
■ Змена структуры эканомікі, асабліва ў галіне рознічнага гандлю і паслуг, што зрабіла гістарычны цэнтр непрывабным для размяшчэння аб’ектаў гандлю, абслугоўвання і працоўных месцаў. Раздробны гандаль, а часцяком і сфера паслуг перамясціліся ў молы (гіпермаркеты). Таксама вялікая колькасць офісных памяшканняў будавалася на перыферыі ў сілу адносна нізкага кошту зямлі.
■ Маральнае і фізічнае састарэнне жылога фонду, якое прывяло да страты попыту на нерухомасць з боку насельніцтва. Гэта ў выніку рабіла непрывабнымі цэлыя кварталы і раёны горада. Адбылося г.зв. фільтраванне жылля, хоць у цэлым яно разглядаецца як натуральны механізм забеспячэння жыллём людзей з невысокім дастаткам у моц паступовага змяншэння кошту жылля. У выпадку адсутнасці ў некаторым раёне горада новага жылля, якое карыстаецца попытам сярод прадстаўнікоў сярэдняга класа, можа пачацца г.зв. «спіраль заняпаду», калі пагаршэнне матэрыяльнага асяроддзя і аблічча раёна ў вачах жыхароў горада падсілкоўваюць адзін аднаго.
■ Рост аўтамабілізацыі, які ў першыя часы радыкальна пагоршыў якасць жыцця ў гістарычных цэнтрах, асабліва ўразлівых да нескаардынаванага росту колькасці аўтамабіляў.
Пералом у стаўленні да гістарычных цэнтраў гарадоў, які адбыўся да канца XX ст., можна растлумачыць наступнымі абставінамі:
■ Паступовы пераход ад індустрыяльнай эканомікі да постіндустрыяльнай. Прамысловыя прадпрыемствы, якія патрабуюць велізарных, зручных для забудовы плошчаў і прамога злучэння з цяжкім грузавым транспартам больш не з’яўляліся лакаматывамі эканомікі, што дазволіла гістарычным цэнтрам гарадоў часткова вярнуць сабе пазіцыі цэнтраў занятасці насельніцтва.
■ З’яўленне і рост значэння турыстычнай эканомікі і «глабальнага сярэдняга класа», што зрабіла гарады аб’ектамі свядомага спажывання, а гістарычныя цэнтры — адной з найважнейшых патэнцыйных каштоўнасцяў у барацьбе за турыстычную прывабнасць. 3 іншага боку, з’яўленне «глабальнага сярэдняга класа» прывяло да афармлення некаторага агульнага ўзору якаснага жыцця ў горадзе, адной з важных рысаў якога была магчымасць атрымліваць асалоду ад гарадскога асяроддзя і характару горада як такога і ў тым ліку, атрымліваць задавальненне ад баўлення часу «ва ўлонні гісторыі і культуры». ■ Глакалізацыя. Рост цікавасці да мясцовага на хвалі сусветнай уніфікацыі стандартаў і каштоўнасцяў. Як рэакцыя на аб’яднальныя трэнды развіцця гарадоў з’явілася
зацікаўленасць ваўласнай мясцовай гісторыі і культуры, траекторыі і перспектыве развіцця, што мае відавочную прывязку да гістарычных цэнтраў гарадоў як да цэнтраў культурнай памяці жыхароў.
■ Рост занепакоенасці ўплывам аўтамабілізацыі на гарады наогул і асабліва на іх гістарычныя цэнтры, які прывёў да распрацоўкі і рэалізацыі канцэпцый рэгулявання стыхійнага росту аўтамабілізацыі. Практычна бескантрольны рост колькасці асабістага аўтатранспарту значна пагоршыў якасць асяроддзя ў гарадах, што асабліва жалюгодна адбілася на гістарычных цэнтрах з іх параўнальна цеснымі вулачкамі і адсутнасцю вялікіх плошчаў для парковак.
Трэба разумець, што ў большасці выпадкаў праблемы заняпаду гістарычных гарадскіх цэнтраў не з’яўляюцца «нечай віной», бо ёсць тыповымі і шмат у чым звязанымі з агульнымі заканамернасцямі гарадскога развіцця.
Рашэннем гэтых праблем павінна быць у першую чаргу змена стаўлення да выклікаў зменлівай абстаноўкі — гэтыя змены павінны ўспрымацца ў першую чаргу як магчымасць, а не пагроза. Гарады, якія змаглі аднавіць і развіць свае гістарычныя цэнтры, аб’ядноўвае разуменне таго, што цэнтр горада павінен быць яго канкурэнтаздольнай часткай, а не сталым адрасатам датацый. Калі гараджане і жыхары гістарычнага цэнтра па нейкіх прычынах аддаюць перавагу баўленню вольнага часу і закупам ў гістарычным цэнтры свайго горада, то з гэтага вынікае, што людзі з іншых раёнаў горада і нават іншых гарадоў цалкам могуць паступіць такім самым чынам і стаць наведвальнікамі гістарычнага цэнтра — у выпадку, калі ім будуць прапанаваны адпаведныя кропкі прыцягнення.
Гістарычныя цэнтры не мусяць спрабаваць быць тым, чым яны не могуць быць. Гістарычны цэнтр Барысава не можа быць месцам закупаў такім самым, як гіпермаркет на перыферыі або ўніверсальная крама ў вялікім горадзе. У выпадках, калі жыхарам патрэбныя такія паслугі, за імі едуць у іншы раён Барысава або нават у Менск. 3 гэтага вынікае, што гістарычны цэнтр горада павінен адрознівацца па характары ад астатніх частак горада і іншых гарадоў, прапаноўваючы досвед, які тыя не могуць прапанаваць.
Лепшыя і самыя паспяховыя гістарычныя цэнтры гарадоў падзяляюць наступныя агульныя рысы:
■ Ядро, якое складаецца з некалькіх гандлёвых вуліц з высокай асяроддзевай культурнагістарычнай і мастацкай якасцю, дапоўненых крамамі, якія прапануюць якасны сэрвіс, мясцовыя прадукты і рамесныя тавары.
■ Якасныя грамадскія прасторы, якія добра абслугоўваюцца. Выкарыстанне пераваг чалавечага маштабу забудовы гістарычных цэнтраў, якія павінны раскрывацца дзякуючы якасным ландшафтным рашэнням і тонкай працы з дапаўняльнай забудовай.
■ Рэгулярная праграма мерапрыемстваў і фестываляў, якія здольныя прыцягнуць жыхароў і гасцей горада. Сезонныя фестывалі або кірмашы павінны дапаўняцца круглагадовай праграмай меншых па маштабе падзей. Таксама важным рэсурсам, які дазваляе падвысіць прывабнасць гістарычнага цэнтра з’яўляецца зварот да рамесных і мастацкіх традыцыяў. Магчымасць назіраць за працай мастака або рамесніка ў майстэрні або галерэі прывабная як для турыстаў, так і для жыхароў горада. Прысутнасць такіх кропак прыцягнення значна ажыўляе горад і спрыяе з’яўленню новых формаў гандлю і паслуг.
■ Паспяховыя гістарычныя цэнтры гарадоў маюць разнастайную эканамічную базу. Гэта дазваляе захоўваць іх прывабнасць для жыхароў у якасці месца працы, закупаў, адпачынку, што падтрымлівае актыўнасць на працягу ўсіх дзён тыдня цягам круглага года.