• Газеты, часопісы і г.д.
  • Лепшы Барысаў сёння канцэпцыя рэваларызацыі Старога горада

    Лепшы Барысаў сёння

    канцэпцыя рэваларызацыі Старога горада

    Памер: 72с.
    Барысаў 2016
    26.69 МБ
    ■	Багаты выбар добрых установаў грамадскага харчавання: ад кавярняў і бараў да гастра-пабаў і рэстаранаў. Гастранамічны турызм стаў значнай з’явай у турыстычнай індустрыі як на ўзроўні горада, так і па-за яго межамі. Асаблівай папулярнасцю карыстаюцца гарады, здольныя даць якасную мясцовую кухню.
    ■	Жывое і актыўнае грамадскае жыццё: жыхары і госці гістарычных цэнтраў чакаюць ад іх адчування сапраўднасці, у адрозненне ад стэрылізаваных гандлёвых цэнтраў і вышараваных турыстычных раёнаў вялікіх гарадоў. Вялікае значэнне і прывабнасць маюць мясцовыя традыцыі і падзеі.
    Апошні пункт дазваляе абагульніць: гістарычныя цэнтры, якія падабаюцца іх жыхарам, прыцягваюць насельнікаў іншых частак горада і нават турыстаў з іншых гарадоў. Такім чынам, менавіта задавальненне патрэбаў жыхароў цэнтра, стварэнне высакаякаснага матэрыяльнага і культурнага асяроддзя павінна быць мэтай праекта рэвіталізацыі гарадскога цэнтра Барысава.
    Трэба разумець, што такі падыход дастаткова моцна адрозніваецца ад тыповага падыходу да турыстычна арыентаванай рэвіталізацыі, пры якой часцяком дапускаецца «вышараванне і стэрылізацыя» гарадскога цэнтра з прамым высяленнем альбо эканамічным выцясненнем ранейшых жыхароў і стварэннем «турыстычнага гета». Такога гета, якое фактычна актыўнае толькі ў выходныя дні і пераважна ў сезон адпачынкаў і па сутнасці сваёй з’яўляецца не больш чым пудзілам сапраўднага гістарычнага цэнтра горада.
    Насуперак гэтаму, апісаны падыход да рэвіталізацыі гарадскіх цэнтраў як найлепей адпавядае канцэпцыі культурнага ландшафту, якая выкладзенаў публікацыі «Сумесныя дзеянні па захаванні культурных ландшафтаў» у рамках праекта «CAPCUL-Collaborative action for preserving cultural urban landscapes», рэалізаванага ў Беларусі ў 2014-2015 гг.
    Важна разумець, што гараджане, няхай гэта будуць насельнікі гістарычнага гарадскога цэнтра альбо жыхары аддаленых частак Барысава ці нават іншых гарадоў, знаходзяць прывабнымі ажыўленыя, камфортныя, паспяховыя месцы. Неўяўляецца рэалістычным далей чакаць ад людзей падвышанай «лаяльнасці» да гістарычнага цэнтра іх гарадоў: яны самі выбіраюць, дзе ім рабіць закупы, наведваць рэстараны і праводзіць вольны час. Іх адданасць неабходна пастаянна заваёўваць.
    Калі болыпая колькасць людзей будзе выбіраць гістарычны цэнтр Барысава ў якасці месца адпачынку і / або жыцця, то рэпутацыя гістарычнага цэнтра палепшыцца, і ён будзе прыцягваць людзей з іншых частак горада і нават іншых гарадоў. Аналіз паспяховых прыкладаў рэвіталізацыі гістарычных цэнтраў малых і сярэдніх гарадоў паказвае важнасць аднаўлення і захавання гістарычных будынкаў і высокай якасці гарадскога асяроддзя і адкрытых грамадскіх прастораў. Справа ў тым, што такія прыёмы, якія ўздзейнічаюць на адчувальную якасць паўсядзённага жыцця гараджан, значна адбіваюцца на іміджы і прэстыжы гарадскога цэнтра ў вачах жыхароў. Гэтая акалічнасць павышае ўпэўненасць прадстаўнікоў прыватнага сектара ў акупнасці іх
    укладанняў, робячы яго у сваю чаргу прывабным для бізнэсу і працуючы як каталізатар павелічэння інвестыцый у гістарычны цэнтр з боку прыватнага сектара.
    Многія гарады з заняпалымі гістарычнымі цэнтрамі знаходзіліся ў цяжкім становішчы і спрабавалі даць годныя адказы на выклікі ў галіне дэмаграфічнага развіцця (старэнне насельніцтва і г.д.), сацыяльнага і эканамічнага развіцця (рэструктурызацыя). У такіх складаных умовах гістарычныя цэнтры гарадоў накшталт Барысава параўнальна лёгка могуць стаць ахвярамі абставінаў і трапіць у спіраль заняпаду. Яны пачынаюць паддавацца праблемам састарэлай інфраструктуры, безыдэйнасці і нізкай якасці абслугоўвання і тавараў. А гарады, якія здолелі ўзяць свой лёс у свае рукі, успрымалі зменлівыя ўмовы як магчымасць для паляпшэння свайго становішча, у тым ліку і за кошт рэвіталізацыі сваіх гістарычных цэнтраў, павялічваючы прывабнасць як для сваіх жыхароў, так і для гасцей горада. Аніводны паспяховы гарадскі цэнтр не можа быць «застылым». Хоць частку глабальных праблем немагчыма вырашыць у рамках аднаго горада, паспяховыя гарады заўсёды маюць бачанне для руху ў бок лепшага, і болып устойлівай будучыні. Крытычна важным у дадзеным выпадку з’яўляецца аб’яднанне намаганняў мясцовай супольнасці, прадпрымальнікаў і адміністрацыі, што здольна прадэманстраваць патэнцыйным інвестарам і жыхарам упэўненасць усіх зацікаўленых бакоў у поспеху ўсяго праекту.
    Праблематызацыя прасторавага развіцця гістарычнага цэнтра Барысава
    Апісаная вышэй агульная рамка развіцця і заняпаду гістарычных цэнтраў гарадоў дае магчымасць суаднесці развіццё Барысава з іншымі гарадамі і паказвае на асноўныя моманты развіцця ўсяго горада, што маглі змяніць месца яго гістарычнага цэнтра і яго патэнцыйную ролю ў структуры ўсяго Барысава. Для разумення вытокаў назіранага ў дадзены момант заняпаду гістарычнага цэнтра Барысава і разумення магчымых сцэнароў далейшага развіцця неабходна звярнуцца да гісторыі горада і паспрабаваць акрэсліць перспектыву прасторавага развіцця Барысава, звяртаючы асаблівую ўвагу на сувязь паміж сацыяльным і эканамічным развіццём горада і яе наступствамі, а таксама геаграфічных асаблівасцяў дамінуючага напрамку прасторавага развіцця Барысава.
    Барысаў належыць да найстаражытных гарадоў Беларусі. Па звестках В.Тацішчава ён заснаваны на левым беразе ракі Бярэзіны ў 1102 г. полацкім князем Барысам Усяславічам. Паводле іншых звестак, быў заснаваны ў 1032 г. кіеўскім князем Яраславам Мудрым. Упершыню Барысаў згадваецца ў Лаўрэнцьеўскім летапісе пад 1127 г. як горад Полацкай зямлі, у Іпацьеўскім летапісе пад 1128 г. як горад Полацкага княства. з канца XIII ст. Барысаў знаходзіўся ў складзе Вялікага княства Літоўскага, а з 1569 г. — Рэчы Паспалітай.
    У 1542 г. вялікі князь Вялікага княства Літоўскага Жыгімонт II Аўгуст падарыў Барысаў віленскаму ваяводзе Я.Глябовічу. Барысаў увайшоў у склад Віленскага ваяводства. У 1563 г. горад атрымаў магдэбургскае права, якое пацвярджалася ў 1577, 1595, 1640, 1792 гг. У 1563 г. Барысаў стаў цэнтрам Барысаўскага староства. Пасля Люблінскай уніі 1569 г. Барысаўскае староства належала князям Агінскім, затым Радзівілам. Паводле адміністрацыйнага дзялення ўваходзіла ў Аршанскі павет Віцебскага ваяводства. Акрамя таго, Барысаўскае староства каля 90 год уваходзіла ў Менскі павет (пасля Віцебскага ваяводства Барысаў належаў да Віленскага ваяводства). А ў часы маскоўскай акупацыі ў сярэдзіне XVII ст. было
    наогул іншае адміністрацыйнае дзяленне. Паводле інвентара 1680 г. горад уключаў: рынак, забудаваны ў квадрат, з царквой Спаса і важніцай; 9 вуліц (Соская, Замкавая, Маставая, Полацкая, Палынская або Бярэзінская, Аніскоўская, Млыновая, Аршанская, Забалоцкая; пры Аршанскай і Замкавай былі завулкі).
    У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 г. Барысаў быў інкарпараваны ў склад Расійскай імперыі. 3 1795 г. з’яўляўся цэнтрам павета Менскай губерні.
    У 2-й палове XVII — XVIII стст. Барысаў тэрытарыяльна не развіваўся. Замак, у якім размяшчалася адміністрацыя староства, занепадаў. На пачатку XVIII ст. ён быў адноўлены і ў цэлым усё стагоддзе падтрымліваўся ў задавальняючым стане. На пачатку XIX ст. былі перабудаваны яго будынкі, земляныя ўмацаванні пры гэтым не пацярпелі. Канчаткова (калі не ўлічваць тое, што адбываецца з 70-х гадоў XX ст. да нашага часу) ён быў знішчаны ў 60-я гады XIX ст.
    Паводле плана канца XVIII ст. Барысаў меў памеры каля 1,5 км з захаду на ўсход і каля 1 км з поўначы на поўдзень, размяшчаўся на левым беразе Бярэзіны, быў падзелены на дробныя прастакутныя кварталы. У цэнтры размяшчалася гандлёвая плошча з 3 уніяцкімі цэрквамі і крамамі.
    Мал. 1. План развіцця Барысава, 1810 г.
    Абагульненне тэндэнцый прасторавага развіцця, што дамінавалі на гэтым этапе гісторыі Барысава, які ўмоўна можна назваць «даіндустрыяльным», дазваляе зрабіць выснову, што горад развіваўся кампактна, абмежаваны няўдобіцамі і рэкамі, фактычна зачынены на балотнай «паўвыспе». Відаць, становішча Барысава ў тагачаснай структуры
    рассялення і інфраструктуры не спрыяла да значнага эканамічнага і дэмаграфічнага, а як следства, і прасторавага росту, пра што красамоўна сведчыць захаванне гістарычнага памеру і колькасці насельніцтва на працягу параўнальна доўгага перыяду.
    Падзеяй, якая змяніла траекторыю развіцця Барысава стала з’яўленне чыгункі, радыкальна палепшыўшы становішча горада ў структуры рассялення рэгіёну і зрабіўшы яго прывабным для развіцця прамысловасці. Спалучэнне прысутнасці двух відаў асноўнай інфраструктуры — чыгункі і ракі з наяўнасцю дастатковага аб’ёму сыравіны (драўніны) прывяло да пачатку імклівай індустрыялізацыі Барысава. Пасля будаўніцтва чыгункі Масква — Брэст (1871 г.) на правым беразе Бярэзіны каля чыгуначнага вакзала паўстаў пасёлак Нова-Барысаў, які ў 1900 г. быў злучаны з Барысавам доўгім драўляным мостам.
    Зрэшты, мост на гэтым месцы існаваў і раней, з’яўляючыся часткай шляху з Барысава на Менск, Лагойск, Зембін. I, як сцвярджае вядомы мясцовы краязнаўца Міхась Мацельскі, узнікненне Нова-Барысава ніякім чынам на ім не адбілася, прычым план пераносу горада на правы бераг ракі існаваў задоўга да пабудовы чыгункі.
    Мал. 3. 3-х вёрставая мапа Барысава, другая палова XIX ст. (арыентыровачна 1866 — 1869 гг.)
    Мал. 4. 3-х вёрставая мапа Барысава, другая палова XIX ст. (да будаўніцтва чыгункі ў 1871 г.)
    Так ці інакш, але Нова-Барысаў пачаў фармавацца на правым беразе Бярэзіны ў другой палове XIX ст. як гандлёва-прамысловы пасёлак. Гэтаму спрыяла будаўніцтва паблізу горада чыгункі і станцыі. Станцыя з вакзалам былі пабудаваныя на адлегласці 3 км ад горада. Тут жа быў заснаваны невялікі пасёлак для чыгуначных служачых. Ад станцыі да горада праклалі тракт. Выгаднае размяшчэнне, блізіня сыравіны і зручная дастаўка па рацэ і чыгуначным транспартам прыцягвалі ў Барысаў прамыслоўцаў. На беразе Бярэзіны пачалося будаўніцтва фабрык, заводаў, жытла. У 1875 г. памешчык І.Каладзееў на высокім правым беразе непадалёк ад вакзала заснаваў сядзібу (паводле новых звестак супрацоўнікаў барысаўскай бібліятэкі — у тым годзе Каладзеевым быў пабудаваны зусім іншы дом у іншым месцы — на праспекце, а сядзіба і сядзібны дом, які ўсім вядомы як Дом Каладзеева, узніклі істотна пазней). Вялікі князь Мікалай Мікалаевіч Раманаў пабудаваў млын і лесапільны завод (тартак), купец Кабанаў — шкляны завод (гута), прадпрымальнікі Лур’е і Саламонаў — запалкавыя фабрыкі «Бярэзіна» і «Вікторыя» (1888 г.), прадпрымальнік Чорны — фабрыку «Папірус» па вытворчасці паперы і інш. Пра хуткае развіццё прамысловасці і рост горада сведчаць статыстычныя дадзеныя. У 1901 г. у Барысаве дзейнічалі ўсяго 11 фабрык і заводаў, у 1910 г. — ужо 32. У асноўным яны размяшчаліся ў Нова-Барысаве.