Лепшы Барысаў сёння
канцэпцыя рэваларызацыі Старога горада
Памер: 72с.
Барысаў 2016
Паводле перапісу 1897 г. у Барысаве налічвалася 15.063 жыхара, у 1904 г. — каля 17 тыс., у 1910 г. — каля 19 тыс., у 1917 г. — 24 тыс. жыхароў. У 1904 г. у горадзе дзейнічалі 11 фабрык і заводаў, мелася 27 вуліц і завулкаў, 2 плошчы, каля 1870 жылых дамоў, з іх 73 каменныя, 59 рамесных майстэрняў, 8 навучальных устаноў, 6 заезджых дамоў, 2 бальніцы і г.д. Варта заўважыць, што гэтыя статыстычныя дадзеныя тычацца галоўным чынам Стара-Барысава. Выключэнне складаюць фабрыкі і заводы, якія будаваліся ў асноўным у Нова-Барысаве паблізу чыгункі і Бярэзіны. У 1896 — 1898 гг. уздоўж гасцінца, які вёўу горад, Каладзееў пры ўдзеле памешчыка Свіды пабудаваў казармы для двух драгунскіх палкоў асобнай кавалерыйскай брыгады. Дзвюхі трохпавярховыя казармы былі ўзведзены з чырвонай цэглы. Побач з казармамі паўстаў драўляны гарадок
для афіцэраў. У 1900 г. пас.Нова-Барысаўувайшоўу рысу горада. Шлях, што вёў ад чыгуначнага вакзала ў горад, быў выбрукаваны камянямі і ператвораны ў праспект, названы ў гонар менскага губернатара Трубяцкога (сучасны пр.Рэвалюцыі).
У 1910 г. у Барысаве было 19 вуліц, 2 плошчы, 4 завулка, 1105 двароў. На цэнтральнай плошчы ў 1908 г. пабудаваны 4 корпусы гандлёвых радоў (112 крамаў). На месцы драўлянай царквы ў 1874 г. быў пабудаваны каменны Уваскрасенскі сабор. У НоваБарысаве — 20 вуліц, 2 завулка, 3 праспекта, 418 двароў, каля вакзала — Юльеўская царква (1893 г., не захавалася). Усяго ў Барысаве і Нова-Барысаве было 72 каменных будынка. У далейшым большае развіццё атрымаў Нова-Барысаў.
У 1926 г. у горадзе пражывала 23,9 тыс. жыхароў, працавалі 5 лесапільных і фанерных заводаў, запалкавая і папяровая фабрыкі, шклозавод, фабрыка шавецкіх калодак. У гэты перыяд больш інтэнсіўна развівалася правабярэжная частка горада — Нова-Барысаў. Праўда, у пісьмовых крыніцах за перыяд 1920-1930 гг. звесткі вельмі нешматлікія. У некаторых дакументах за 1920-я гг. ускосна гаворыцца пра аднаўленне прамысловых прадпрыемстваў, аб пераабсталяванні былой запалкавай фабрыкі Саламонава ў электрастанцыю, аб стварэнні ў Нова-Барысаве рынкавай плошчы. Цэнтральны праспект Рэвалюцыі ў 1930-я гг. пачаў забудоўвацца каменнымі шматсекцыйнымі жылымі дамамі. Да гэтага перыяду адносяцца некалькі мапаў Барысаўскага раёна, складзеныя ваенным ведамствам. Мапы вельмі дробнага маштабу (дзвюхвёрставыя), таму пра планіроўку горада Барысава можна меркаваць у агульных рысах. На мапе 1929 г. Нова-Барысаў паказаны з рэгулярнай планіроўкай. Дзяліўся на дробныя прастакутныя кварталы, прыкладна 4-5 вуліцамі, ідучымі ад чыгуначнага палатна ў паўночна-заходнім напрамку, і прыкладна такой самай колькасцю папярочных вуліц, якія ідуць у кірунку паўночныўсход — паўднёвы-захад. На беразе Бярэзіны адзначаны 4 заводы, падпісаны толькі запалкавая фабрыка і лесапільны завод, у заходняй частцы Нова-Барысава — шклозавод. На ваеннай мапе 1932 г. Нова-Барысаў паказаны даволі схематычна. Асноўнай планіровачнай воссю з’яўляўся пр.Рэвалюцыі, які пачынаўся ад чыгуначнай прывакзальнай плошчы, перасякаўу падоўжным кірунку правабярэжную частку Барысава і сканчваўся каля моста праз Бярэзіну, што злучаў гэтую частку горада са Стара-Барысавам. На мапе паказана былая вул.Таварная (сучасная вул. 30 гадоўУЛКСМ), якая звязвала чыгуначную станцыю з прамысловымі прадпрыемствамі і жылымі кварталамі, размешчанымі на правым беразе Бярэзіны. Таксама паказаныя вуліцы, якія ў цяперашні час адпавядаюць адрэзкам пр.Арджанікідзэ і вул.Гагарына, дарога з Глівіна, якая ў межах горада паслужыла трасіроўкай вул.Паштовай. Забудаваныя кварталы намаляваныя на мапе толькі з абодвух бакоў пр.Рэвалюцыі.
Яшчэ адна мапа з Барысавам датуецца 1937 г. Нягледзячы на дробны маштаб, выразна бачная вуліца, якая пачыналася ад чыгуначнай станцыі і паўколам агінала горад з паўночнага-ўсходу, адлучаючы прамысловую зону ад жылых кварталаў (сучасная вул. 30 гадоўУЛКСМ). Паміж пр.Рэвалюцыі і вул. 30 гадоўУЛКСМ тэрыторыя прыкладна дзесяццю кароткімі вулачкамі была падзелена на дробныя жылыя кварталы. На поўдзень ад пр.Рэвалюцыі тэрыторыя горада была падзелена на прастакутныя, бліжэй да квадрата, кварталы, якія фармавалі каля 5 папярочных вуліц, якія адыходзяць ад пр.Рэвалюцыі, і каля 8 падоўжных вуліц, якія пачынаюцца ад чыгункі. На процілеглым ад чыгуначнага вакзала канцы праспекта існавала плошча. Хутчэй за ўсё, сумежны
1925
Мал. 5. План Барысава, 1925 г.
Гааоўліт №ші
з ёю квартал па пр.Рэвалюцыі займала вайсковая частка, дзе знаходзіліся казармы, пабудаваныя Каладзеевым. Цэлы квартал з паўднёвага боку праспекта займаў гарадскі парк. Два прамысловыя прадпрыемствы адзначаны на беразе Бярэзіны, адзін завод — у заходняй частцы горада (за сучасным будынкам райвыканкама) і адзін завод — у паўночнай частцы (па дарозе ў Стара-Барысаў).
Мал. 6. План Барысава РККА, 1933 г.
Мал. 7. Нямецкі план Барысава, 1941 г.
Мал. 8. План Барысава РККА, 1942 г.
У перадваенныя гады значна вырасла колькасць жыхароў, горад стаў адным з найбуйнейшых прамысловых цэнтраў Савецкай Беларусі. У 1939 г. у Барысаве ўжо налічвалася каля 49 тыс. жыхароў, каля 40 прамысловых прадпрыемстваў (дрэваапрацоўчы камбінат, запалкавая фабрыка, шклозавод), функцыянавалі 3 сярэднія спецыяльныя вучэбныя ўстановы, 10 агульнаадукацыйных сярэдніх школ, 2 кінатэатра і г.д.
Пасляваеннае развіццё горада ажыццяўлялася ў адпаведнасці з генеральнымі планамі, распрацаванымі ў 1936, 1950, 1964-1966, 1981 гг.
Вельмі важны праект рэканструкцыі Барысава быў складзены ў 1936 г. (або на самым пачатку студзеня 1937 г.) дзяржаўным інстытутам праектавання гарадоў пры наркамгасе Украіны па заяўцы Барысаўскага гарадскога савета, адзначае мясцовы краязнаўца Міхась Мацельскі. Гэты праект важны тым, што менавіта ў ім было закладзена шмат важных рэчаў, якія мы маем у Нова-Барысаве зараз. Напрыклад, менавіта ў адпаведнасці з яго прынцыпамі была зроблена галоўная плошча Нова-Барысава (ужо пасля вайны), пабудаваны гарадскі Дом культуры (будынак якога стаіць і зараз на срыжаванні вуліц 1 ліпеня і 30 гадоўУЛКСМ), створаны новыя прамысловыя зоны (нават пазней былі
Мал. 9. Фрагмент генеральнага плана Барысава, 1950-1951 гг.
створаны заводы і інш. у адпаведнасці з ім, напрыклад пластмасавы, малочны заводы і інш.) і т.п. Па вядомых прычынах цалкам гэты план не мог быць рэалізаваны.
У 1950-1951 гг. у інстытуце «Гіпрагор» у Маскве быў распрацаваны першы генеральны план і праект планіроўкі і забудовы Барысава. Нова-Барысаў з размешчанымі тут прадпрыемствамі ўяўляўся болыв зручным у дачыненні да наяўных знешніх транспартных сувязяў. Таму ў гэтай частцы горада планавалася засяродзіць каля 75% насельніцтва (з 80 тыс.) вакол прамысловасці, якая развівалася. Менавітаў НоваБарысаве па генплане праектаваўся цэнтр горада з усімі гарадскімі адміністрацыйнымі і культурна-бытавымі ўстановамі і асноўная маса капітальнага жылога фонду. Цэнтр Нова-Барысава арганізоўваўся паміж пр.Рэвалюцыі і вул.Горкага і ўяўляў сабой сістэму плошчаў, садоў і сквераў. У 1963-1966 гг. у «Белдзяржпраекце» былі распрацаваны праект перапланіроўкі Барысава і праекты дэталёвай планіроўкі і забудовы паўночнага і паўднёвага жылых раёнаў. Асноўная ўвага ў праектах надавалася жыллёваму будаўніцтву і развіццю прамысловасці. За аснову быўузяты варыянт размяшчэння жыллёвага будаўніцтва на рэканструяваных тэрыторыях са зносам існай малакаштоўнай забудовы і на спецтэрыторыі вайсковых частак на паўднёвы-захад ад менскай шашы. Усе намечаныя да будаўніцтва прамысловыя прадпрыемствы планавалася размясціць у паўднёвым прамраёне. Сучасны горад развіваўся ў адпаведнасці з генпланам 1981 г. (БелНДІП Горадабудаўніцтва), падзелены ракой на дзве часткі: Нова-Барысаў (на поўдні, кампазіцыйнае ядро горада) і Стара-Барысаў (на поўначы), звязаныя паміж сабой аўтамабільным мостам.
Такім чынам, можна канстатаваць векавы характар аддалення Нова-Барысава ад гістарычнага цэнтра Барысава. Гэта захавала гістарычны цэнтр у недатыкальнасці, аднак у канчатковым выніку пазбавіла яго актыўнасці і рызыкуе прывесці да заняпаду. Як дазваляе прасачыць гістарычная даведка і аналіз планіровачных дакументаў, у далейшым жыллёвае будаўніцтва і ў прынцыпе прасторавае развіццё ўсяго горада крочыла за развіццём прамысловасці і забудовы.
Прасторавае развіццё Барысава пасля 1990 г.
Для аналізу прасторавага развіцця Барысава на сучасным этапе выкарыстоўваліся графічныя матэрыялы, а таксама тлумачальная запіска да генеральнага плана Барысава (2005-2013 гг.).
Напрамак прасторавага развіцця Барысава вызначаецца асноўнымі палажэннямі генеральнага плана Барысава (2005 г.) наступным чынам (вытрымкі):
«Напрамкі развіцця горада. Праз абмежаванасць тэрытарыяльных рэсурсаў генеральным планам прадугледжвалася кампактнае развіццё горада з адкрытай планіровачнай структурай у паўночным кірунку.
Асноўным напрамкам тэрытарыяльнага развіцця Барысава быў прыняты паўночны (сядзібная і шматкватэрная забудова), часткова ў паўночна-ўсходнім кірунку (пераважна шматкватэрная забудова) і ў заходнім — шматкватэрная забудова. Стратэгічны кірунак развіцця (за разліковы тэрмін) прадугледжваўся ў заходнім напрамку на землях, якія належаць Міністэрству абароны (асноўныя рэзервы развіцця горада)».
Канкрэтна ж, перспектыўныя раёны жыллёвай забудовы мусілі быць арганізаваны наступным чынам:
«Паводле генеральнага плана Барысава (2005 г.). Масавае жыллёвае будаўніцтва на свабодных тэрыторыях будзе весціся на першым этапе (да 2015г.):
а) шматкватэрнае
■ завяршэнне мікрараёна №6 (28 га);
■ на тэрыторыі на поўдзень ад н.п.Вуглы паміж аўтамагістраллю Брэст — Масква і вул Меліярацыйнай (4 га);
■ у Старабарысаве па вул. палка Нармандыя-Нёман паміж прадпрыемствам «Экран» і малаказаводам (35 га).
б) сядзібнае
■ у Старабарысаве (раён былога аэрадрома — 56 га);
■ у Старабарысаве — участак паміж р.Сха і малаказаводам у паўднёвым напрамку да існай забудовы (38 га) і на поўнач ад існага гаражнага масіву (12 га);
■ у раёне н.п.Гара (62 га), у н.п.Максімаўка на поўдзень ад вул.Лазо (16 га) і на поўначы ў р-не вул.Школьнай (2,5 га).
На другім этапе (да 2025 г.):
а) шматкватэрнае
■ у паўночнай частцы гістарычнага цэнтра Барысава (19 га);