Лепшы Барысаў сёння
канцэпцыя рэваларызацыі Старога горада
Памер: 72с.
Барысаў 2016
Болып падрабязна праца з унутрыквартальнай вулічнай сеткай прадэманстравана ніжэй у раздзеле, які ілюструе рэканструкцыю квартала ў межах вуліц палка НармандыяНёман, Камсамольская, III Інтэрнацыянала і Дзяржынскага.
Агульныя патрабаванні да развіцця вулічнай сеткі гістарычнага цэнтра Барысава:
■ Высокая знітаванасць: адсутнасць тупіковых вуліц і праездаў, раўнамерная вулічная сетка.
■ Захаванне гістарычных памераў кварталаў: пры арганізацыі квартальнай сеткі вакол гістарычнага цэнтра Барысава рэкамендуецца прытрымлівацца велічыні кварталаў каля 100-120 м.
■ Пры развіцці вулічнай сеткі павінна надавацца ўвага пешаходнаму і веласіпеднаму руху: павінна быць розная, але дастатковая шырыня ходнікаў для розных вуліц, у залежнасці ад узроўню грамадскай і камерцыйнай актыўнасці на іх.
■ На ўсіх вуліцах павінны быць бесперапынныя ходнікі паабапал. Ходнікі павінны быць не менш за 3 м шырынёй на вуліцах, прылеглых да цэнтра раёна і ў месцах размяшчэння аб’ектаў рознічнага гандлю і абслугоўвання (у тым ліку скрыжаванні вуліц і г.д.). Ходнікі на жылых вуліцах павінны быць не менш за 1,5 м шырынёй.
Неабходныя прыкметы добрай вуліцы, якія спрыяюць актыўнаму пешаходнаму руху і грамадскаму жыццю:
■ Разнастайнасць актыўнасці і актыўных карыстальнікаў розных узростаў і сацыяльных класаў.
■ Даступнасць. Вуліца павінна задавальняць патрэбам усіх патэнцыйных карыстальнікаў.
■ Удзел жыхароў / трансфармаванасць. Жыхары павінны ўдзельнічаць у праектаванні і кіраванні вуліцай, роўна як і ў яе адаптацыі да зменлівых умоваў.
■ Рэальны і сімвалічны кантроль. Жыхары павінны адчуваць адказнасць і магчымасць кантраляваць якасць асяроддзя, а не ўспрымаць вуліцу, як тое, што знаходзіцца ў зоне адказнасці якой-небудзь аддаленай адміністрацыі.
■ Упраўленне рухам транспарту. Утаймаванне дарожнага руху і абмежаванне скразнога руху — для стварэння магчымасці выкарыстання вуліцы не толькі для перасоўвання на аўтамабілі.
■ Бяспека. Пры перасоўванні незалежна ад руху транспарту людзі таксама павінны адчуваць сябе ў бяспецы, дзякуючы актыўным фасадам будынкаў, агляднасці вуліцы з дамоў і пастаяннай прысутнасці людзей на вуліцы.
■ Сувязь першых паверхаў будынкаў з вуліцай. Прастора вуліцы павінна быць наўпрост звязана з актыўнасцямі на першых паверхах будынкаў, якія выходзяць на вуліцу.
■ Зручнасць. Людзі павінны мець магчымасць разняволіцца, мець месца, дзе можна прысесці і пагутарыць.
■ Экалагічнасць. Вуліцы павінны прыўносіць свой уклад у здароўе навакольнага асяроддзя.
■ Эканамічнае здароўе. Якаснае гарадское асяроддзе з’яўляецца прывабным для прадпрымальнікаў і патэнцыйных жыхароў.
■ Вуліца, асабліва для дзяцей, з’яўляецца кантэкстам вывучэння паўсядзённага навакольнага асяроддзя і жыцця ў горадзе, таксама важная для маламабільных катэгорый людзей, даючы ім магчымасць знаёміцца з раёнам і быць болып актыўнай часткай грамадства.
Мал. 21. Схема развіцця вулічнай сеткі (уверсе).
Мал. 22. Прынцып арганізацыі азелянення вуліц (уверсе справа).
Мал. 23. Сячэнне вуліцы з актыўнымі фасадамі будынкаў. На малюнку: 1 — зона размежавання, край пешаходнай прасторы; 2 — зона месцаў для сядзення і азелянення; 3 — ходнікі, «транзітная» зона; 4 — зона «пераліву» грамадскай функцыі (унізе справа).
Метад забудовы
За аснову планіровачнай арганізацыі забудовы ўзятая амерыканская канцэпцыя form-based code. Яна служыць для каардынацыі і паскарэння працэсу забудовы без пагаршэння яе якасці і асабліва актыўна і эфектыўна прымяняецца для працы з гарадскім асяроддзем, якое склалася гістарычна. Form-based code або марфалагічны, т.б. заснаваны на архітэктурным аб’ёме, горадабудаўнічы кодэкс — гэта форма рэгулявання забудовы, якая дазваляе кантраляваць аб’ёмы будучых будынкаў і ствараць грамадскія прасторы высокай якасці з дапамогай рэгулявання фізічнай формы, а не падзелу відаў выкарыстання, як арганізуючага прынцыпу для кодэкса. Менавіта ў сілу сваёй арыентацыі на аб’ёмы будучай і існай забудовы гэты метад так добра падыходзіць для праектаў развіцця гістарычных цэнтраў гарадоў. Марфалагічны кодэкс павінен мець сілу закона, а не быць проста кіраўніцтвам або рэкамендацыяй. Такі метад кіравання забудовай з’яўляецца магутнай альтэрнатывай функцыянальнаму занаванню.
Марфалагічны кодэкс звяртаецца да ўзаемасувязі паміж фасадамі будынкаў і грамадскімі прасторамі, формай і масай будынкаўу адносінах адзін да аднаго, а таксама маштабу і тыпаў вуліц і кварталаў. Правілы і стандарты ў марфалагічных кодэксах прадстаўлены як у вербальнай форме, так і ў выглядзе ясных дыяграм і розных наглядных формаў.
Яны сканструяваныя такім чынам, каб план рэгулявання абазначаў адпаведную форму і маштаб і, як вынік, характар забудовы, а не толькі адрозненне ў тыпах землекарыстання.
Каталогі і схемы, якія выкарыстоўваюцца пры такім метадзе праектавання, служаць для ўстанаўлення стандартаў і рэкамендацый па забудове, што дазваляе чыноўнікам і грамадскім арганізацыям ацэньваць і зацвярджаць прапанаваныя праекты. Таксама гэтыя наборы правілаў служаць для каардынацыі дзеянняў забудоўшчыкаў, будаўнікоў, планіроўшчыкаў, ландшафтных архітэктараў і інжынераў. Чарцяжы, схемы і іншыя графічныя матэрыялы дазваляюць усім зацікаўленым бакам зразумець, што прымальна, а што не прымальна пры забудове, такім чынам служачы пабудове кансенсусу паміж зацікаўленымі бакамі.
Крытэрыі вызначэння прыярытэту захадаў рэвіталізацыі
Адной з найважнейшых умоваў поспеху ўсяго праекта рэвіталізацыі з’яўляецца дакладнае вызначэнне стадыйнасці яго рэалізацыі. Пры ацэнцы прыярытэтнасці рэканструктыўных і інвестыцыйных мерапрыемстваў па кожным асобным будынку альбо адкрытай прасторы павінны ўлічвацца не толысі яго матэрыяльныя якасці, сацыяльнае і эканамічнае значэнне, але і тое, якім патэнцыялам яны валодаюць у якасці каталізатараў працэсу паляпшэння і развіцця бліжэйшых аб’ектаў і ўсяго гістарычнага цэнтра Барысава.
Група крытэраў 1. Гістарычнае значэнне
Для дэманстрацыі таго, як гістарычна каштоўныя аб’екты могуць быць каталізатарамі развіцця горада, асноўнае значэнне надавалася будынкам, якія паводле свайго характару, часу пабудовы або звязанымі з імі падзеямі здольныя перадаць і адрадзіць гістарычны культурны ландшафт гістарычнага цэнтра Барысава.
■ Гістарычныя будынкі. Хоць практычна ўсе захаваныя будынкі ў гістарычным цэнтры Барысава звязаныя з нейкімі гістарычнымі падзеямі і відамі дзейнасці, памяццю людзей, некаторыя з іх у моц лепшай захаванасці або магчымасці больш поўна даведацца, якая была іх гісторыя і функцыянальнае прызначэнне на працягу іх існавання, маюць больш высокую здольнасць паведамляць пра гісторыю раёна.
Нематэрыяльная гісторыя. У дадатак да фізічных характарыстык будынкаў важна ўлічваць іх нематэрыяльную каштоўнасць, якая раскрываецца ў звязаных з імі асабістых і больш агульных гісторыях, з якімі асацыююцца гэтыя будынкі. Дадзеная праца не дазваляе правесці поўнае даследаванне гэтага аспекту значэння матэрыяльнага асяроддзя гістарычнага цэнтра Барысава, аднак нельга недаацэньваць важнасці гэтага вымярэння культурнай значнасці будынкаў.
Група крытэраў 2. Патэнцыял у якасці каталізатараў зменаў
У прынцыпе, любая змена, рэалізаваная на Рынкавай плошчы, мае патэнцыял да таго, каб стварыць пазітыўны эфект пераліву, аднак, відавочна, што ўкладанні ў пэўныя будынкі і адкрытыя прасторы будуць мець большы эфект у моц іх размяшчэння, функцыяў, карыстальнікаў, прылеглых грамадскіх прастораў і камерцыйных аб’ектаў.
■ Вельмі прыкметнае месцазнаходжанне. Свядомае выкарыстанне патэнцыялу, які прадастаўляецца ступенню бачнасці пэўных аб’ектаў пры перамяшчэнні пешшу і на аўтамабілі, патрабуе павышэння прыярытэту аб’ектаў, што валодаюць вялікімі магчымасцямі ў гэтых адносінах.
■ Участак, які прыходзіць у заняпад. Некаторыя ўчасткі патрабуюць відавочна болып тэрміновага ўмяшання, чым іншыя ў моц свайго гаротнага становішча. Дзеянні ў дачыненні да такіх участкаў неабходныя для таго, каб прадухіліць заняпад. Важна падтрымліваць мясцовыя ініцыятывы ў такіх месцах і развіваць размешчаныя там каштоўныя аб’екты, бо малаверагодна, каб яны атрымалі дастатковую падтрымку выключна ад прыватных гульцоў.
■ Блізіня да рэсурсаў. Размяшчэнне непадалёк ад транспартнага вузла грамадскіх прастораў і іншых рэсурсаў, якія актыўна выкарыстоўваюцца, з’яўляецца ключавым для поспеху. Важным кампанентам патэнцыйнага поспеху рэвіталізацыі Рынкавай плошчы гістарычнага цэнтра Барысава з’яўляецца яе размяшчэнне ў цэнтры раёна. Такім самым чынам, будынкі, якія валодаюць вялікім патэнцыялам інтэграцыі ў адкрытыя грамадскія прасторы і ўключэння ў існыя маршруты руху людзей, павінны валодаць перавагай пры вызначэнні прыярытэтнасці іх рэканструкцыі.
■ Спрыяе пешаходнаму руху. Аб’екты, якія валодаюць высокай пешаходнай даступнасцю павінны мець высокую прыярытэтнасць пры выбары ў якасці мэтаў інвестыцый. Таксама неабходна ўлічваць патэнцыйны станоўчы ўплыў аб’ектаў на навакольныя адкрытыя прасторы і, як вынік, на пешаходнае асяроддзе.
Група крытэраў 3. Ажыццяўляльнасць
■ Адпаведнасць кантэксту. Здольнасць аб’ектаў пацягнуць за сабой пазітыўныя змены ў найбліжэйшым атачэнні таксама павышае прыярытэтнасць іх рэалізацыі.
■ Доўгачасовы патэнцыял. Кароткачасовыя выгады не павінны быць вызначальнымі пры вызначэнні прыярытэтнасці. Наадварот, менавіта доўгачасовае ўздзеянне на раён павінна быць найважнейшым чыннікам.
Група крытэраў 4. Адпаведнасць патрэбам мясцовай супольнасці
Любыя новаўвядзенні павінны служыць мясцовым жыхарам. Важна, каб гаворка ішла не толькі пра сучасныя патрэбы, але і пра больш доўгатэрміновую перспектыву (10-20 гадоў).
■ Садзейнічанне даступнасці. Аб’екты і захады, якія садзейнічаюць падтрыманню даступнасці паслуг і вартасці жыцця ў раёне павінны мець высокі прыярытэт.
■ Функцыянальная праграма. Тыпы выкарыстання рэканструюемых аб’ектаў павінны адпавядаць патрэбам жыхароў. Адпаведна больш высокі прыярытэт маюць аб’екты, якія больш дакладна і поўна задавальняюць патрэбы жыхароў.
Дапаўняльная забудова. Тыпы і прынцыпы размяшчэння
Адным з ключавых метадаў актывізацыі гістарычнага цэнтра Барысава ў рамках праекта яго рэвіталізацыі з’яўляецца падвышэнне інтэнсіўнасці і эфектыўнасці землекарыстання, што дасягаецца г.зв. «дапаўняльнай забудовай». Пасутнасці, гэта выраз сінанімічны паняццю «ушчыльняльнай забудовы», якое мае дурную славу, што