Лепшы Барысаў сёння
канцэпцыя рэваларызацыі Старога горада
Памер: 72с.
Барысаў 2016
Вуліца палка Нармандыя-Нёман
Забудова па гэтай вуліцы ўяўляе з сябе сядзібныя жылыя дамы і «баракі», за выключэннем кутняга ўчастка на скрыжаванні з вул.Дзяржынскага, дзе размешчана былая пажарная станцыя, збудаваная да балыпавіцкай рэвалюцыі і перабудаваная ў пазнейшы час. У цэлым забудова мае нізкую шчыльнасць, калі ацэньваць гэты паказчык зыходзячы з таго, што яна выходзіць на перспектыўную асноўную магістраль усяго гістарычнага цэнтра.
Мал. 33. Мапа каштоўнасці аб’ектаў на тэрыторыі рэканструюемага квартала.
Вуліца Камсамольская
Забудова па гэтай вуліцы часткова прадстаўлена гістарычнай жылой забудовай, часткова сучаснай, часцяком збудаванай на месцы страчаных будынкаў і нават з ужываннем іх будаўнічых матэрыялаў і падмуркаў.
Вуліца III Інтэрнацыянала
Забудова па гэтай вуліцы найбольш кансалідаваная. Яна прадстаўлена жылымі дамамі канца XIX — пачатку XX стст. і жылым домам сярэдзіны XX ст.
Вуліца Дзяржынскага
Забудова па гэтай вуліцы прадстаўлена цалкам гістарычнай забудовай, часткова руініраванай. Шчыльнасць забудовы па яе фронту даволі вялікая, аднак паверхавасць будынкаў і занятыя імі плошчы параўнальна невялікія.
Унутрыквартальныя тэрыторыі
Пераважна занятыя праездамі, пусткамі, будынкамі жылога фонду ў аварыйным стане і адпаведнымі гаспадарчымі пабудовамі. Іх рэканструкцыя і ўпарадкаванне з’яўляюцца адной з найважнейшых задач нароўні з інтэнсіфікацыяй забудовы.
Асноўныя праблемы рэканструюемага квартала:
■ праезд (неразвітая дарожная сетка);
■ неэфектыўнае выкарыстанне ўнутрыквартальных прастораў;
■ адсутнасць адкрытых грамадскіх прастораў (у першую чаргу азелянёных) на ўнутрыквартальных тэрыторыях;
■ фрагментаванасць фасадаў забудовы;
■ малая інтэнсіўнасць землекарыстання;
■ недастатковая функцыянальная інтэграцыя.
Візія развіцця квартала
Квартал павінен мець шчыльную забудову па ўсіх вулічных фасадах, якая адпавядае па сваёй інтэнсіўнасці важнасці вуліц у структуры вулічнай сеткі раёна з акцэнтамі і функцыянальнай інтэграцыяй будынкаў на скрыжаваннях. Пешаходная зона ўздоўж вуліц павінна мець дастатковыя фізічныя параметры (плошча, шырыня ходнікаў, брукаванне і г.д.) для актыўнага пешаходнага руху. Унутрыквартальныя прасторы павінны быць саніраваны за кошт замены тупікоў-праездаў на скразныя вуліцы тыпу «хатняя зона», з вылучэннем часткі цяпер пустуючай тэрыторыі ў грамадскую азялененую прастору для гульняў дзяцей і ціхага адпачынку дарослых. Унутрыквартальныя прасторы павінны стаць не закінутымі і непрыязнымі месцамі, а агульнымі дварамі-скверамі жыхароў квартала. Частка ж тэрыторыі павінна быць занятая жылымі і гаспадарчымі пабудовамі, што арганізуюць адкрытую прастору ўнутры квартала, ствараючы іерархічную структуру прыватных-напаўпрыватных-грамадскіх прастораў. Уезды на ўнутрыквартальную тэрыторыю павінны быць характэрныя і мець гістарычны каларыт.
Неабходныя рэканструктыўныя мерапрыемствы
Кожная з вуліц, якая фармуе квартал, мае асаблівую забудову і становішча ў агульнай структуры гістарычнага цэнтра Барысава. Асаблівае значэнне тут адыгрывае размяшчэнне адносна Рынкавай плошчы — цэнтра раёна і адносна вуліцы палка Нармандыя-Нёман — асноўнай магістралі ўсяго гістарычнага цэнтра. Зыходзячы з аналізу характару забудовы па кожнай вуліцы і бачання развіцця квартала выкладзены неабходныя рэканструктыўныя мерапрыемствы. Падрабязнае апісанне і прынцыпы размяшчэння кожнага з тыпаў забудовы трэба глядзець вышэй у раздзеле «Дапаўняльная забудова. Тыпы і прынцыпы размяшчэння». Рэканструкцыя ўнутрыквартальных прастораў таксама шырэй раскрытая ў адпаведным раздзеле вышэй.
Вуліца палка Нармандыя-Нёман
У цэлым забудова мае нізкую шчыльнасць, калі ацэньваць гэты паказчык зыходзячы з таго, што яна выходзіць на перспектыўную асноўную магістраль усяго гістарычнага цэнтра. Па гэтай прычыне забудова павінна быць інтэнсіфікавана ў аптымальным з пункту гледжання падтрымання грамадскага транспарту сцэнары са зносам і будаўніцтвам на яе месцы шматкватэрнага жылля або блакаваных дамоў.
Вуліца Камсамольская
У цэлым забудова павінна быць інтэнсіфікавана за кошт дапаўненняў і прыбудоваў, у тым ліку павінна з’явіцца болып аб’ектаў абслугоўвання.
Вуліца III Інтэрнацыянала
Забудова па гэтай вуліцы не патрабуе значнага ўмяшання, дастаткова касметычных работ па захаванні і выяўленню гістарычнага характару архітэктуры.
Вуліца Дзяржынскага
У цэлым забудова павінна быць інтэнсіфікавана за кошт дапаўнення і прыбудоў, у тым ліку павінна з’явіцца болып аб’ектаў абслугоўвання.
Унутрыквартальныя тэрыторыі
Пры рэканструкцыі неабходна падзяліць унутрыквартальныя прасторы такім чынам, каб выразна адасобіць тэрыторыі хатніх гаспадарак, пешаходныя шляхі і праезную частку, адкрытыя грамадскія прасторы сумеснага выкарыстання ў сярэдзіне квартала.
Мал. 34. Схема рэканструкцыі квартала вуліц палка НармандыяНёман, Камсамольская, III Інтэрнацыянала і Дзяржынскага. Светла-бэзавым колерам паказаная дапаўняльная жылая і шматфункцыйная забудова, якая ўзводзіцца на месцы знесенай. Ярка-бэзавым колерам паказаны інфапункт.
Адкрытыя грамадскія прасторы
Як ужо згадвалася ў агульным апісанні арыенціраў праекта рэвіталізацыі, адной з аснбўных мэтаў з’яўляецца павышэнне якасці жыцця ў гістарычным цэнтры Барысава. Гэтая мэта ў значнай ступені залежыць ад якасці гарадскога асяроддзя агулам і якасці асобных ключавых адкрытых грамадскіх прастораў. Структурнасць адкрытых прастораў, пад якой маецца на ўвазе відавочнае і фізічна выказанае адрозненне паміж прыватнымі і гтублічнымі прасторамі, з арганізацыяй лагічнай іх іерархіі (ад больш публічнага да больш прыватнага) з’яўляецца адной з самых характэрных рысаў гістарычнага горада і таму павінна старанна выконвацца як пры рэканструкцыі існай забудовы і адкрытых прастор, так і пры новым будаўніцтве. Болып за тое, патрабаванні, якія прыкладаюцца для дасягнення структурнасці прастораў, знаходзяцца ў самой аснове сучасных уяўленняў пра горад і яго адкрытыя грамадскія прасторы, што надае гэтаму патрабаванню не толькі гістарычную абгрунтаванасць, але і актуальнасць.
Можна вылучыць некалькі асноўных тыпаў / адзінкавых аб’ектаў для якіх будуць апісаны неабходныя для рэвіталізацыі ўсяго гістарычнага цэнтра Барысава прыёмы і прынцыпы рэканструкцыі:
■ Рынкавая плошча;
■ вулічныя прасторы;
■ унутрыквартальныя адкрытыя прасторы (скверы і г.д.);
■ плошчы на скрыжаваннях;
■ зялёнае асяроддзе раёна.
Агульныя патрабаванні да адкрытых грамадскіх прастораў:
■ Здольнасць да падтрымання актыўнасці гараджан на працягу ўсяго года, выкарыстанне на працягу ўсяго часу сутак і ўсіх дзён тыдня.
■ Наяўнасць аб’ектаў для ўсіх узроставых і маёмасных груп насельніцтва.
■ Грамадскія прасторы павінны быць кампактныя, напоўненыя адпаведнымі грамадскімі функцыямі ў навакольных будынках, што знаходзяцца па перыметры, для падтрымання актыўнасці і грамадскай бяспекі.
■ Неабходна пазбягаць дамінавання асабістага аўтатранспарту над пешаходамі і раварыстамі ў адкрытых грамадскіх прасторах.
■ Эрганамічнасць: фізічна аформленая і высока функцыянальная прастора, рэалізаваная з мінімальнымі выдаткамі гарадской плошчы.
Кампактнасць: лёгкасць і параўнальная таннасць у абслугоўванні, магчымасць болып высокай якасці асяроддзя за кошт падвышэння інтэнсіўнасці і эфектыўнасці.
Рынкавая плошча як ядро рэгенерацыі
Адной з факальных кропак (focalpoint) гістарычнага цэнтра Барысава з’яўляецца яго Рынкавая плошча. У дадзены момант гэта папулярнае сярод мясцовых жыхароў месца, але з пункту гледжання ацэнкі ландшафтных якасцяў як адкрытай прасторы, плошча вельмі далёкая ад дасканаласці. Нароўні з праблемамі з якасцю і разбурэннем фізічнага асяроддзя, а таксама падтрыманнем чысціні і парадку, праблемным і стыхійным бачыцца і прасторавае рашэнне плошчы. Тым не менш, Рынкавая плошча з’яўляецца сапраўдным цэнтрам жыцця ўсяго гістарычнага цэнтра Барысава, а ў будучыні, у пэўных аспектах, — і ўсяго Барысава. Гэта робіць яе адным з прыярытэтных аб’ектаў і, па сутнасці, дае перадумовы для таго, каб разглядаць яе ў якасці ключавога ядра рэвіталізацыі ўсяго гістарычнага цэнтра Барысава.
У рамках канцэпцыі культурных ландшафтаў лагічна разглядаць захаванне і папаўненне згубленых помнікаў гісторыі і культуры ў якасці каталізатараў устойлівага эканамічнага і сацыяльнага тэрытарыяльнага развіцця, спалучанага з захаваннем і раскрыццём мясцовага культурнага кантэксту. Факусаванне намаганняў на праектах, якія наўпрост ці ўскосна стымулююць інтэграцыю і сінэргію розных функцый, грамадскіх прастораў і актыўнасці на Рынкавай плошчы і прылеглых вуліцах, дае магчымасць не толькі стварыць збалансаваны і паспяховы камерцыйны ўчастак гістарычнага цэнтра Барысава, але і адыгрывае сваю ролю ў стварэнні і аб’яднанні крытычнай масы ініцыятыў і грамадскіх сувязяў, што зробіць развіццё ўсяго раёна ўстойлівым і менш залежным ад падтрымкі звонку.
Прынцыпы рэвіталізацыі Рынкавай плошчы Барысава:
■ Інвестыцыі павінны канцэнтравацца на аб’ектах, што дазваляюць дасягнуць хуткага і прыкметнага выніку, які паслужыць каталізатарам далейшага развіцця як самой плошчы, так і ўсяго гістарычнага цэнтра Барысава.
■ Аднаўленне гістарычных будынкаў не павінна быць самамэтай, хутчэй інструментам раскрыцця сацыякультурнага патэнцыялу раёна і плошчы,
а таксама інструментам для стварэння аб’ектаў абслугоўвання і працоўных месцаў для жыхароў раёна.
■ Інвестыцыі павінны быць накіраваны на раскрыццё і выраз важных культурных пластоў гістарычнага цэнтра Барысава.
Гістарычная перспектыва прасторавага развіцця Рынкавай плошчы
У 1680 г. у інвентары, акрамя замка, у Барысаве згадвалася Рынкавая плошча, забудаваная ў квадрат, з рынкам. У цэнтры плошчы знаходзілася царква Спаса (вядомая з XVI ст.) з важніцай.
У канцы XVIII ст. на плошчы размяшчаліся 3 уніяцкія царквы і крамы. У 1807 г. на плошчы пабудавалі каменны будынак дваранскага сходу, які быў разбураны ў 1812 г. На месцы згарэлай драўлянай царквы ў 1874 г. быў пабудаваны каменны Уваскрасенскі сабор.
У перыяд з 1855 па 1908 гг. на Рынкавай плошчы былі пабудаваны 4 каменныя корпусы гандлёвых радоў, у якіх размяшчаліся, па некаторых звестках, 112 крамаў. Штогод на рынку праводзіліся 4 кірмашы.