Лепшы Барысаў сёння
канцэпцыя рэваларызацыі Старога горада
Памер: 72с.
Барысаў 2016
■ Гнуткасць прасторава-функцыянальнага рашэння. Характар выкарыстання плошчы з боку гараджан бесперапынна мяняецца на працягу дня, тыдня і ўсяго года. Напрыклад, гэты прынцып знаходзіць сваё адлюстраванне ва ўсё болыпай дарэчнасці часовай або разборнай эстрады для мерапрыемстваў. Важным элементам, які дазваляе падтрымліваць эфектыўную гнуткасць прасторавага рашэння Рынкавай плошчы, з’яўляецца наяўнасць у непасрэднай блізіні альбо на самой плошчы сховішча для перасоўных крэслаў, сталоў, летніх парасонаў.
■ Стратэгія для ўсіх сезонаў. Рынкавая плошча не зможа стаць папулярным і поўным жыцця месцам, маючы адну і тую ж нязменную стратэгію на ўсе поры года. Наадварот, плошча павінна змяняцца разам са зменай умоваў надвор’я і сезонных інтарэсаў жыхароў. Часовы каток, летнія кавярні, рынкі і кірмашы, выставы сельскай гаспадаркі і вулічная скульптура дазваляюць прыстасаваць плошчу пад кожны сезон.
■ Даступнасць. Плошча павінна валодаць вельмі добрай пешаходнай і веласіпеднай даступнасцю. Нельга дапускаць дамінавання асабістага аўтатранспарту над пешаходам ужо на падыходах да яе, неабходна ўжываць звужаныя палосы праезнай часткі, добра прыкметныя пешаходныя пераходы са светлафорамі, арыентаванымі на патрэбы ў першую чаргу пешахода, а не аўтамабіліста. Важна, каб транспарт рухаўся з невялікай хуткасцю. Акрамя таго, плошча павінна быць добра падключана да мясцовых маршрутаў грамадскага транспарту. Пажадана, каб яго прыпынкі размяшчаліся ў непасрэднай блізіні ад плошчы альбо непасрэдна на ёй. У адваротным выпадку, плошча можа апынуцца адрэзанай ад свайго атачэння палосамі аўтамабіляў, якія хутка рухаюцца ці прыпаркаваны, што пазбавіць яе самага асноўнага і незаменнага элемента — людзей.
■ Важным ёсць тое, якім чынам фізічна і функцыянальна пабудавана «мяжа плошчы» — будынкі, якія атачаюць яе. Яны павінны падтрымліваць актыўнасць і бяспеку грамадскіх прастораў перад імі, быць кропкай прыцягнення для гараджан.
Мал. 40. Прыклад малабюджэтнага праекта ажыўлення плошчы Вэнглёвы тарг у Гданьску.
Мал. 41. Спалучэнне зеляніны і месцаў для сядзення на плошчы Вэнглёвы тарг у Гданьску.
Мал. 42. Арганізацыя прасторы пераноснымі зялёнымі высадкамі на плошчы Concert у Ліверпулі.
Мал. 43. Арганізацыя прасторы плошчы пастаяннымі зялёнымі высадкамі.
Мал. 45. Праект арганізацыі кутняй плошчы Kraigeburn.
Мал. 44. Высадка дрэў на плошчы Бон у Оксфардзе.
■ Сувязь з астатнім раёнам. Уплыў добрай плошчы, а менавіта такой павінна стаць Рынкавая плошча гістарычнага цэнтра Барысава, распаўсюджваецца па-за яе фізічныя межы параўнальна далёка, пачынаючыся прыблізна за квартал. Аўтамабільны рух тут павінны запавольвацца, пешаходы павінны адчуваць сябе больш свабодна і само перасоўванне пешшу павінна быць прыемным досведам. Характэрныя і візуальна прывабныя элементы плошчы павінны быць прыкметныя ўжо з адлегласці ў кварталпаўтара. Актыўнасць фасадаў першых паверхаў павінна ўзрастаць па меры набліжэння да плошчы.
■ Падтрыманне плошчы ў добрым стане. Плошча павінна адчувацца як чыстае і бяспечнае месца. Для гэтага важна звяртаць увагу на тое, якім чынам выкарыстоўваюцца асобныя пляцоўкі, каб догляд за імі ажыццяўляўся ў адпаведнасці з інтэнсіўнасцю іх выкарыстання.
Функцыянальная праграма і апісанне рэканструктыўных мерапрыемстваў на Рынкавай плошчы
Якужо было згадана вышэй, для паспяховай рэвіталізацыі Рынкавай плошчы і ўсяго гістарычнага цэнтра Барысава функцыянальная праграма павінна быць значна пашырана. Як правіла, паспяховыя плошчы маюць не менш за дзесяць разнастайных кропак прыцягнення на сваёй тэрыторыі. 3 іншага боку, неабходна забяспечыць суіснаванне розных канкуруючых функцый, максімальна эфектыўна размеркаваць іх у часе і прасторы.
У першую чаргу, важна адзначыць, што Рынкавая плошча павінна быць не толькі месцам гандлю, больш за тое, неабходна прымірыцца з тым, што значная частка тавараў і паслуг не будзе там прадстаўлена ніколі і за імі жыхары гістарычнага цэнтра Барысава будуць ездзіць у іншыя часткі горада альбо нават у Менск.
Важным дадаткам да існай функцыянальнай праграмы плошчы павінны стаць аб’екты грамадскага харчавання, такія як рэстаран, кавярня з летнімі тэрасамі. Гэтыя ўстановы павінны валодаць мясцовым каларытам, які абапіраецца на моцныя і натуральныя бакі раёна. Такім чынам, гаворка павінна ісці аб актыўным выкарыстанні мясцовых прадуктаў і інгрэдыентаў, прыгатаваных на месцы. Больш фармальныя аб’екты грамадскага харчавання павінны быць дапоўнены некалысімі кропкамі вулічнай ежы, якія таксама маюць мясцовы каларыт, але прапануюць і ўніверсальныя стравы.
Яшчэ адным найважнейшым аспектам, неабходным для ператварэння Рынкавай плошчы ў паўнавартасны цэнтр Барысава павінна, стаць яе культурнае напаўненне, цікавае як для дзяцей, так і для дарослых, як для барысаўцаў, так і для гасцей горада.
Такія аб’екты як бібліятэка і / або музей дазволяць уразнастаіць актыўнасці на плошчы і надаць ёй больш культурнае аблічча за кошт прыцягнення больш разнастайнай публікі, у тым ліку і з больш высокім дастаткам і грамадскім статусам. Лагічным месцам для гэтых аб’ектаў быў бы рэканструяваны альбо адноўлены гістарычны будынак. Акрамя таго, гэтую ролю могуць выконваць выставы пад адкрытым небам, прысвечаныя як гістарычнаму мінуламу краіны і горада, так і прысвечаныя сучасным пытанням.
Мал. 46. Фермерскі фестываль на гарадской плошчы ў Саламанцы, Аўстралія.
На самой плошчы, а менавіта на яе адкрытых прасторах і фасадах будынкаў, павінны размясціцца аб’екты стрыт-арта, скульптуры, у тым ліку і гульнявыя, спецыяльна арганізаваныя месцы для музыкаў.
Грамадзянскія функцыі па характары свайго ўздзеяння на гарадское асяроддзе Рынкавай плошчы павінны быць блізкія культурным, уносячы разнастайнасць у яе выкарыстанне і павялічваючы статус у вачах гараджан. Магчыма, мэтазгодным крокам было б размяшчэнне ў забудове, акаляючай плошчу, нейкага адміністрацыйнага будынка, які б даў месца ведамствам блізкім да культурнага жыцця горада. Гэта б адбілася пазітыўна не толькі на Рынкавай плошчы, але і наўсім гістарычным цэнтры Барысава.
Вялікае значэнне для аднаўлення гістарычнага каларыту і характару Рынкавай плошчы маюць рамесныя майстэрні. Такія аб’екты могуць размяшчацца як на самой плошчы, так і ў навакольных будынках і ў ідэале здольныя сумяшчаць адкрытыя майстэрні з выставай-продажам і музеем, а, магчыма, і кружкамі для дзяцей, магчымасцю для турыста паспрабаваць сябе ў тым ці іншым рамястве.
Вельмі істотным момантам з’яўляецца фактычнае забеспячэнне магчымасці правесці час на Рынкавай плошчы. Гэта азначае наяўнасць месцаў для сядзення, якія павінны быць разнастайнымі і даваць магчымасць людзям праводзіць час як групамі, так і паасобку. Гэтай жа катэгорыі тычыцца наяўнасць падстрэшкаў-альтанак і, магчыма, часовага альбо трансфармуемага летняга амфітэатра, які ў першую чаргу можа выкарыстоўвацца ў якасці пляцоўкі для кавярні, з’яўляючыся своеасаблівым фудкортам (foodcourt). Наяўнасць дастатковай колькасці названых аб’ектаў не толькі дасць людзям магчымасць заставацца на Рынкавай плошчы даўжэй, што павысіць яе жвавасць і
прывабнасць для людзей, але і дасць магчымасць для актыўнага выкарыстання ўсёй прасторы плошчы.
Рынкавая плошча павінна валодаць магчымасцю для арганізацыі на сваёй тэрыторыі спартыўна-рэкрэацыйных мерапрыемстваў. Напрыклад, гаворка ідзе пра арганізацыю часовага зімовага катка, пляцоўкі, якая падыходзіць для гульняў дзяцей у цёплы час года і арганізацыі рэканструкцыі гістарычных забаваў.
Гістарычны цэнтр Барысава агулам і Рынкавая плошча ў прыватнасці практычна пазбаўленыя вулічнага азелянення. Рэкрэацыйныя прасторы прысутнічаюць толькі на ўнутрыквартальных тэрыторыях, дзе маюць стыхійны характар і надзвычай мала прыстасаваныя для баўлення вольнага часу і адпачынку. з прычыны гэтага плошча, як і вуліцы, павінна быць абсаджаная дрэвамі, у дадатак да якіх добрым рашэннем стаў бы невялікі газонны лужок, у зімовы час трансфармуемы ў каток. Азеляненне плошчы зрабіла б яе больш прыветлівым месцам у летні час за кошт ценяў, што адкідаюцца дрэвамі, і паніжэннем тэмпературы за кошт зніжэння плошчы награваных брукаваных паверхняў. Акрамя таго, высадкі дапамаглі бы сфармаваць прастору плошчы, мякка падзяліўшы яе і ўразнастаіўшы візуальны ландшафт.
Важна памятаць пра групы жыхароў і гасцей гістарычнага цэнтра Барысава, якія маюць асаблівыя патрэбы і часта выпадаюць з-пад увагі. Гаворка пра людзей з абмежаванымі магчымасцямі, дзецей і людзей сталага веку, т.б. маламабільныя групы насельніцтва. Хоць іх патрэбы і раскрываюцца ў асобных пунктах праграмы развіцця функцыяналу і прасторавага рашэння плошчы, супадаючы з многімі патрэбамі і інтарэсамі астатніх людзей, хочацца адзначыць, што гэтыя групы патрабуюць асобнай увагі і менавіта паспяховае прыстасаванне Рынкавай плошчы пад іх патрэбы зробіць яе па-сапраўднаму жывой і прыязнай.
У асобны пункт варта вынесці апісанне характару самой забудовы, якая акаляе Рыначную плошчу, каб вызначыць неабходны характар матэрыяльнага асяроддзя асобна ад функцыянальнага складу. з пункту гледжання прасторавай арганізацыі патрэбна дапаўненне перыметральнай забудовай, якая выходзіць на плошчу, што дасць магчымасць стварыць візуальную замкнёнасць прасторы. Гэтая забудова павінна мець высокую для гістарычнага цэнтра шчыльнасць, што мае на ўвазе ўзвядзенне будынкаў вышынёй да трох паверхаў. Таксама павінны быць арганізаваны невялікія міні-плошчы на рагах забудовы (скрыжаваннях вуліц), што патрабуе некаторых яе водступаў. Паводле сваёй тыпалогіі забудова павінна быць змяшанай і функцыянальна інтэграванай, якая змяшчае ў сабе жыллё, офісы, рамесныя майстэрні, прычым першыя адзін-два паверхі павінны быць грамадскімі. Забудова павінна весціся ў прапорцыях гістарычных будынкаў без імітацыі, але з прымяненнем мясцовых матэрыялаў, характэрных архітэктурных дзяленняў і каларыстычнай гамы.
Адной з найважнейшых задач, звязаных з развіццём Рынкавай плошчы з’яўляецца аднаўленне страчаных будынкаў, такіх як будынак казначэйства і гандлёвых радоў, якія не захаваліся, але маючых архіўныя дакументальныя і фатаграфічныя сведчанні. Гаворка як пра будынкі, якія знаходзіліся на самой плошчы, так і наўкол яе. Зыходзячы