• Газеты, часопісы і г.д.
  • Лепшы Барысаў сёння канцэпцыя рэваларызацыі Старога горада

    Лепшы Барысаў сёння

    канцэпцыя рэваларызацыі Старога горада

    Памер: 72с.
    Барысаў 2016
    26.69 МБ
    Для складання абгрунтаванага плана інтэнсіфікацыі неабходна ацаніць патэнцыял пустуючых прастор на тэрыторыі гістарычнага цэнтра. Таксама неабходна распрацаваць стратэгію развіцця вулічнай сеткі і падыходы да запаўнення пустак альбо тых участкаў, што неэфектыўна выкарыстоўваюцца, у залежнасці ад іх становішча ў структуры квартала і ўсяго раёна.
    Мэты, якія павінны быць дасягнутыя пры рэалізацыі праекта рэвіталізацыі гістарычнага цэнтра Барысава:
    ■	высокая якасць усіх аспектаў гарадскога асяроддзя (архітэктура, ландшафтны дызайн, азеляненне і інш.);
    ■	стварэнне ўмоваў для ўразнастайвання тыпаў выкарыстання і відаў дзейнасці ў гістарычным цэнтры (гандаль, паслугі, рамяство і г.д.);
    ■	стварэнне яснай структуры адкрытых гарадскіх прастораў з яснымі функцыямі, якія адлюстроўваюць мясцовы каларыт Барысава;
    ■	захаванне гістарычнага характару Старога горада;
    ■	ператварэнне гістарычнага цэнтра ў больш ажыўленае і разнастайнае месца, якое завіроўвае.
    Ключавымі прынцыпамі прасторавага развіцця гістарычнага цэнтра Барысава павінны стаць наступныя: ■ кампактнасць
    ■	складанасць
    ■	аўтэнтычнасць
    ■	знітаванасць.
    Кампактнасць — перавага аддаецца кампактнай тыпалогіі асобных будынкаў, кварталаў і адкрытых грамадскіх прастораў.
    Складанасць — разнастайнасць сацыяльных і культурных сувязяў паміж раёнам і жыхарамі, а таксама паміж уласна жыхарамі. Разнастайнасць грамадскіх функцый і аб’ектаў абслугоўвання, разнастайнасць тыпаў забудовы і формаў уласнасці.
    Аўтэнтычнасць — развіццё павінна ўлічваць наяўныя заканамернасці і характэрныя рысы забудовы, якія склаліся на ўсіх узроўнях (вулічная сетка, адкрытыя прасторы, будынкі, асобныя архітэктурныя элементы і будаўнічыя матэрыялы, што ўжываюцца).
    Знітаванасць — падтрыманне развітай вулічнай сеткі і сеткі пешаходных маршрутаў, сеткі адкрытых грамадскіх прастораў, сувязі паміж гістарычным цэнтрам Барысава і Новабарысавам, сувязі з прыроднымі тэрыторыямі, акаляючымі раён.
    Участкі стабілізацыі, інтэнсіфікацыі і рэканструкцыі
    Для больш эфектыўнага і хуткага правядзення працэсу рэвіталізацыі гістарычнага цэнтра Барысава неабходна сістэматызаваць існыя тэрытарыяльныя рэсурсы і апісаць стратэгію развіцця ў залежнасці ад іх тыпу і перспектыўнасці для забудовы. У сувязі з гэтым, важным аспектам павінна стаць вылучэнне ўчасткаў стабілізацыі, дапаўняльнай забудовы і рэканструкцыі, што дасць магчымасць вызначыць тэрыторыі першачарговага засваення і характар зменаў для кожнай асобнай часткі пляцоўкі. Акрамя таго, вылучэнне гэтых участкаў дапаможа пры вызначэнні стадыйнасці праекта і ацэнцы тэрытарыяльных рэзерваў, разліку трох сцэнароў яе развіцця.
    Участкі стабілізацыі
    Гэта пераважна ўчасткі з захаванай гарадской тканінай XIX ст., якія валодаюць максімальным на тэрыторыі гістарычнага цэнтра Барысава культурна-гістарычным і мастацкім значэннем і якія валодаюць досыць высокай шчыльнасцю і інтэнсіўнасцю забудовы. На гэтых тэрыторыях прадугледжваецца мінімальнае новае будаўніцтва і рэканструкцыя, што служыць для тонкага дапаўнення забудовы ці для аднаўлення асобных страчаных будынкаў, унясення неабходнай разнастайнасці ў функцыянальны і тыпалагічны склад кварталаў. Акрамя таго, на гэтых участках ажыццяўляецца кантроль за рэканструктыўнымі і рамонтнымі мерапрыемствамі для падтрымання і, па магчымасці, аднаўлення гістарычнага характару забудовы.
    Участкі дапаўняльнай забудовы
    На гэтых участках мяркуецца актыўнае ўкараненне дапаўняльнай забудовы, у тым ліку з арганізацыяй прасторавай інтэграцыі функцый і пашырэннем іх спектру. Новая забудова адыгрывае не толькі кансалідуючую, але і формаўтваралыгую ролю, вызначаючы наноў або папаўняючы цалкам згублены характар асяроддзя. Большасць гэтых участкаў знаходзіцца ў сярэдзіне кварталаў, альбо па-за межамі дзевяці
    гістарычных кварталаў Старога горада. Таксама інтэнсіфікацыя праводзіцца ўздоўж асноўных вуліц у паўночным і ўсходнім кірунках ад гістарычнага цэнтра.
    Участкі рэканструкцыі
    На такіх участках інтэнсіфікацыя і папаўненне забудовы адбываецца за кошт зносу непрыдатных будынкаў, якія маюць нізкае культурнае і гістарычнае значэнне. Гэта старыя гаспадарчыя пабудовы, жылыя і грамадскія будынкі. Таксама ў гэтую катэгорыю трапляе і будаўніцтва, якое адбываецца на тэрыторыі, што не мела значнага аб’ёму існай забудовы. Да прыкладу, на пустках у сярэдзіне кварталаў, уздоўж асноўных магістраляў па-за межамі непасрэднага гістарычнага цэнтра Барысава.
    Рэзервы інтэнсіфікацыі землекарыстання гістарычнага цэнтра Барысава
    Ацэнка плошчы пустуючай і неэфектыўна карыстанай тэрыторыі ў гістарычным цэнтры Барысава і яе патэнцыялу пры забудове
    Ёсць некалькі спосабаў ацаніць аб’ём патэнцыйнай забудовы пры інтэнсіфікацыі. Ацэнка патэнцыялу можа адбывацца ў квадратных метрах жылой і камерцыйнай нерухомасці, колькасці жылля і жыхароў. Таксама важным аспектам з’яўляецца вызначэнне патэнцыйных пляцовак для размяшчэння аб’ектаў абслугоўвання.
    Для атрымання максімальна поўнай інфармацыі аб тэрытарыяльных рэзервах гістарычнага цэнтра Барысава неабходна не толькі падлічыць пустуючыя і неэфектыўна карыстаныя плошчы, але і аб’ём забудовы, які на гэтых тэрыторыях можа быць узведзены. Для гэтага праведзена распрацоўка трох сцэнароў рэалізацыі дапаўняльнай забудовы: нізкі, сярэдні і высокі.
    ■	Нізкі сцэнар. У гэтым выпадку дапаўняльная забудова праводзіцца ў той самай шчыльнасці і тым самым характары, што і існая, па сутнасці, значна не змяняючы характар асяроддзя. Такі сцэнар не патрабуе значнай каардынацыі працэсу забудовы і не пацягне за сабой значнай і якаснай змены горадабудаўнічай структуры раёна. Выкарыстоўваемая пры нізкім сцэнары інтэнсіфікацыі сядзібная забудова мае шчыльнасць у 6-10 жытлаў / га, што дае прырост насельніцтва гістарычнага цэнтра Барысава каля 10-15%.
    ■	Сярэдні сцэнар. У адрозненне ад першага сцэнара, у гэтым забудова здзяйсняецца з некаторым падвышэннем шчыльнасці параўнальна з існай. Забудова ўзнікае на межах кварталаў для іх больш выразнага фармавання і паблізу ад цэнтра раёна і магістральных вуліц для больш аптымальнага размеркавання шчыльнасці і выгодаў абслугоўвання грамадскім транспартам. Пры сярэднім сцэнары інтэнсіфікацыі ўжываецца сядзібная забудова шчыльнасцю ў 6-10 жытлаў / га і блакаваная забудова шчыльнасцю ў 10-14 жытлаў / га, што дае прырост насельніцтва гістарычнага цэнтра Барысава каля 20-25%. ■ Высокі сцэнар рэалізацыі забудовы з’яўляецца найбольш аптымальным з трох, бо дазваляе значна падвысіць якасць гарадскога асяроддзя гістарычнага цэнтра Барысава, палепшыць абслугоўванне грамадскім транспартам і сэрвісамі, падвысіць эфектыўнасць землекарыстання. Пры гэтым сцэнары забудова ажыццяўляецца са
    значна болып высокай шчыльнасцю і з выразна гарадскім характарам будынкаў і іх размяшчэннем на ўчастках. Акрамя таго, пры рэалізацыі гэтага сцэнара трансфармацыя забудовы адбываецца на значнай тэрыторыі, размешчанай па-за межамі непасрэднага гістарычнага цэнтра. Пры высокім сцэнары інтэнсіфікацыі прымяняюцца ўсе тры рэкамендуемыя тыпы забудовы, а менавіта: сядзібная забудова шчыльнасцю ў 6-10 жытлаў / га, блакаваная забудова шчыльнасцю ў 10-14 жытлаў / га і шматкватэрная малапавярховая забудова шчыльнасцю ў 15-25 жытлаў / га, што дае прырост насельніцтва гістарычнага цэнтра Барысава каля 35-50%.
    Развіццё вулічнай сеткі
    Вулічная сетка не толькі служыць для перамяшчэння аўтамабіляў і пешаходаў, але і з’яўляецца характэрным арганізуючым элементам гарадскога асяроддзя, прытым найбольш устойлівым зусіх (забудова, структура землекарыстання і г.д.). Вулічная сетка старой часткі Барысава не зведала нейкіх значных зменаў за апошнія стагоддзі, будучы толькі адаптаванай да з’яўлення аўтамабільнага транспарту, але без змянення трасіроўкі і шырыні створа. Гэта з’яўляецца адным з наступстваў «натуральнай кансервацыі» гістарычнага цэнтра па меры росту Барысава за Бярэзінай — у заходнім кірунку. Адной з ключавых праблем вулічнай сеткі гістарычнага цэнтра Барысава з’яўляюцца тупікі, што вядуць углыб кварталаў. Тупіковыя праезды не толькі ўяўляюць з сябе недастаткова эфектыўна і напоўніцу выкарыстаныя ўчасткі вулічнай сеткі, што дрэнна само па сабе, горш за тое: яны вельмі негатыўна адбіваюцца на асяроддзевай якасці ўнутрыквартальных тэрыторый. Слаба кантраляваныя жыхарамі канцы тупікоў ператвараюцца ў небяспечныя месцы, па сутнасці з’яўляюцца стыхійнымі звалкамі. Самі ж праезды займаюць месца магчымых унутрыквартальных рэкрэацыйных тэрыторый агульнага карыстання альбо паўнавартасных жылых вуліц.
    Праблема праездаў вырашаецца сумесным прымяненнем двух прыёмаў:
    ■	арганізацыя доступу да ўнутрыквартальных участкаў з вуліц;
    ■	ператварэнне праездаў у паўнавартасныя жылыя вуліцы за кошт прабівання іх да існых вуліц і афармлення адпаведнай жылой забудовай.
    Пры рэканструкцыі кварталаў наяўнай забудовы адной з асноўных праблем рэарганізацыі адкрытых прастораў з’яўляецца праблема суіснавання транспартных сродкаў, раварыстаў і пешаходаў, асабліва дзяцей і асобаў сталага веку. Па сутнасці, пры падзеле квартала на меншыя ўчасткі ўзнікае два базавыя тыпы прастораў, для кожнага з якіх неабходна яснае рашэнне: уласна, альбо ўнутрыдваравыя прасторы, альбо «новыя вуліцы», якія арганізуюцца на месцы былых праездаў. Адной з найбольш развітых і перспектыўных канцэпцый, якія дазваляюць вырашыць гэтыя праблемы, з’яўляецца арганізацыя «хатніх зон» ці woonerf-аў (жылы двор — Нідэрланды), у якіх выкарыстана методыка праектавання «прасторы сумеснага выкарыстання» (shared space). Фактычна, адкрытыя прасторы, размешчаныя ўнутры кварталаў, ужо з’яўляюцца «прасторамі сумеснага выкарыстання», якія, аднак, у адсутнасць якаснага і прадуманага праектавання асяроддзя, фактычна ператварыліся ў бязладныя аўтастаянкі і звалкі, перасоўванне па якіх нязручнае і небяспечнае. Як ужо згадвалася вышэй, галоўным прынцыпам
    рэканструкцыі ўнутрыквартальных прастораў з’яўляецца канцэпцыя sharedspace, заснаваная на тым, што вуліца з’яўляецца часткай фізічнага і сацыяльнага асяроддзя, якая можа адначасова выкарыстоўвацца для руху транспартных сродкаў, зносінаў і заняткаў жыхароў. Канцэпцыя прасторы сумеснага выкарыстання, якая азначала, што ўсе ўдзельнікі дарожнага руху ў сваім перамяшчэнні па вуліцы абапіраюцца на нефармальныя грамадскія правілы і дамовы, не новая. Менавіта такім быў статускво да ўкаранення ідэі фізічнага падзелу ўдзельнікаў дарожнага руху. На плошчы або вуліцы любога міжземнаморскага горада можна назіраць нефармальнае сумеснае выкарыстанне гарадскога асяроддзя транспартнымі сродкамі і пешаходамі.