• Газеты, часопісы і г.д.
  • Лепшы Барысаў сёння канцэпцыя рэваларызацыі Старога горада

    Лепшы Барысаў сёння

    канцэпцыя рэваларызацыі Старога горада

    Памер: 72с.
    Барысаў 2016
    26.69 МБ
    паказвае на неабходнасць надаваць вялікую ўвагу не толькі распрацоўцы і рэалізацыі такіх праектаў, але і працы з мясцовым насельніцтвам і ўліку іх пажаданняў і трывог.
    Для кантролю за якасцю дапаўняльнай забудовы, а таксама для спрашчэння і паскарэння працэсу і ўжываецца вышэйзгаданая канцэпцыя марфалагічнага генпланавання (form­based code). У рамках распрацоўкі канцэпцыі інтэнсіфікацыі землекарыстання ў гістарычным цэнтры Барысава патрабуецца вылучэнне трох базавых тыпаў забудовы — шматкватэрнай, блакаванай і сядзібнай. Разам гэтыя тыпы складаюць тое, што можна назваць «канструктарам» для стварэння дадатковай забудовы гістарычнага цэнтра Барысава.
    Тыпы дапаўняльнай забудовы для кожнага канкрэтнага выпадку вызначаюцца зыходзячы з размяшчэння ўчастка ў структуры ўсяго раёна і ў межах квартала. Прымяняюцца наступныя прынцыпы вызначэння тыпу дапаўняльнай забудовы:
    ■	Асноўныя вуліцы: пераважна шматкватэрная, функцыянальна інтэграваная забудова, магчыма, блакаваныя жылыя дамы.
    ■	Другасныя вуліцы: блакаваныя жылыя дамы, сядзібная забудова.
    ■	Скрыжаванні другасных вуліц, скрыжаванні другасных і асноўных вуліц: магчымае размяшчэнне шматкватэрнай забудовы, пажадана функцыянальная інтэграцыя.
    ■	Перыферыйныя тэрыторыі, тэрыторыі на поўнач ад гістарычнага ядра, асобныя ўкрапванні ў больш цэнтральнейшых частках: сядзібная забудова.
    Мал. 24. Схема размяшчэння розных тыпаў забудовы.
    Шматкватэрныя забудова
    Паверхавасць: 3-5 паверхаў. Аптымальная шчыльнасць: 15-25 жытлаў на гектар.
    Характар забудовы: прымяненне схільных дахаў, мансардных паверхаў. Канфігурацыя будынкаў: замкнёныя кварталы, якія ўтвараюць візуальна і фізічна замкнёныя двары. Водступ ад вуліцы (ад ходнікаў): 1,5 м на гандлёвых вуліцах у цэнтры і не больш за 4,5 м на жылых вуліцах.
    Першыя паверхі: грамадскія (вышыня паверха 4,5 м). Вышыня чыстай падлогі першага паверха: да 500 мм. Фасады: каля 90% фасада будынка павінна быць занята аб’ектамі гандлю і абслугоўвання на першым паверсе. Фасады першага паверха павінны быць на 75% святлопразрыстымі на ўзроўні ад 1 м да 2,5 м. Над уваходамі павінны быць арганізаваны ганкі, навесы або аркады (у выпадку патрэбы) для абароны пешаходаў ад непагадзі. Павінна быць прадугледжана магчымасць размяшчэння надомных вытворчасцяў. Неабходна пазбягаць пустых фасадаў, пазбаўленых вокнаў і дзвярэй, для чаго ўсталёўваецца абмежаванне на «пустыя фасады» — яны не могуць складаць больш за 40% працягласці вулічнага фасада будынка або 15 м.
    У	выпадку наяўнасці жылля на першым паверсе, прынамсі 50% жылых адзінак павінны мець прыўзнятую чыстую падлогу (не менш за 600 мм). Патрабаванне не распаўсюджваецца на дапаможныя памяшканні.
    У нежылых будынках у квартале (адміністрацыйна-дзелавых альбо змяшанага выкарыстання) прынамсі ў 50% з іх, павінны быць аб’екты рознічнага гандлю на працягу 60% вулічнага фасада; 100% будынкаў змяшанага выкарыстання павінны мець у складзе аб’екты рознічнага гандлю, надомнай вытворчасці і / або аб’екты абслугоўвання насельніцтва (пошта і г.д.). Акрамя таго, усе аб’екты, якія размяшчаюцца
    першага паверха: пустыя сцены.
    Мал. 27. Жылыя фасады першага паверха: цокаль.
    Мал. 28. Разрэз тыпавога будынка.
    Блакаваная забудова
    Паверхавасць: 2 паверхі. Аптымальная шчыльнасць: 10-14 жытлаў на гектар. Характар забудовы: прымяненне схільных дахаў, мансардных паверхаў. Канфігурацыя будынкаў: замкнёныя кварталы, якія ўтвараюць візуальна і фізічна замкнёныя двары альбо г.зв. радковая забудова, спалучэнне з індывідуальнымі дамамі ў рамках аднаго квартала ці нават комплексу. Блакаваная забудова павінна быць арганізавана вакол адкрытай напаўграмадскай прасторы (двара і г.д.). Водступ ад вуліцы — 3 — 4,5 м.
    Першыя паверхі: пераважна жылыя, на скрыжаваннях — грамадскія (вышыня паверха 4,5 м); ёсць магчымасць размяшчэння надомных вытворчасцяў. Вышыня чыстай падлогі першага паверха — каля 1000 мм.
    распрацаваныя і дакладныя планы паверхаў і дахаў для візуальнага памяншэння масштаба
    Мал. 29. Блакаваная забудова: прыклад групоўкі (злева).
    Мал. 30. Блакаваная забудова: схема групоўкі (ўверсе).
    Сядзібная забудова
    Паверхавасць: 1-2 паверхі. Аптымальная шчыльнасць: 6-10 жытлаў на гектар. Характар забудовы: вялікая ўвага павінна быць нададзена захаванню гарадскога характару забудовы. Арганізацыя вакол адкрытых грамадскіх прастораў: паўпрыватныя двары, алеі. Заахвочванне будаўніцтва другога жылога будынка для здачы ў арэнду або ўласнага выкарыстання (г.зв. «бабулін дом»).
    Размяшчэнне ў межах участкаў: будынак павінны выходзіць на вуліцу, а не размяшчацца ў глыбіні ўчастку. Будынкі на кутніх участках павінны быць размешчаны ў куце ўчастка на роўнай адлегласці ад абедзвюх межаў участка. Водступы: да 4,5 м ад краю ўчастка. У выпадку размяшчэння на кутнім участку: да 4,5 м да рога будынка ад кута ўчастка.
    Періпыя паверхі: функцыі не нармуюцца. Перавага аддаецца размяшчэнню пакояў, якія актыўна выкарыстоўваюцца ў дзённы час: рабочых кабінетаў, кухняў. Таксама ўваход у будынак павінен быць з таго боку, які выходзіць на вуліцу. Вышыня чыстай падлогі першага паверха: не нармуецца, арыентыровачна каля 600 мм.
    Размяшчэнне гаража: у глыбіні ўчастку, з водступам ад ліній фасада жылой часткі дома. Перавага аддаецца гаражам, якія асобна стаяць і размешчаныя ў глыбіні ўчастку. Гаражныя брамы не павінны быць дамінуючым элементам, сам гараж не павінен займаць больш за 40% працягласці фасада першага паверха.
    Мал. 31. Варыянты размяшчэння гаражоў у сядзібнай забудове.
    Аўтэнтычнасць забудовы
    Адным з ключавых аспектаў канцэпцыі рэвіталізацыі гістарычнага цэнтра Барысава з раскрыццём патэнцыялу існага культурнага ландшафту з’яўляецца выкарыстанне аўтэнтычных прыёмаў на ўсіх узроўнях:
    ■	Вулічная сетка: распрацоўка канцэпцыі яе развіцця з апорай на гістарычны мапы і планы, якія захаваліся. Новыя кварталы павінны спалучацца па маштабе і канфігурацыі з гістарычнымі.
    ■	Размяшчэнне будынкаў у межах квартала і на індывідуальных участках: прымяненне кампактных тыпалогій з размяшчэннем будынкаў «сцяна да сцяны», як гэта было прынята ў гістарычных гарадах, у адрозненне ад сучаснай тэндэнцыі да павільённага размяшчэння будынкаў. Заахвочванне размяшчэння некалькіх будынкаў на адным участку са спалучэннем іх функцый: жыллё, гаспадарчая пабудова і раздробны гандаль альбо рамесная майстэрня.
    ■	Характэрныя архітэктурныя прыёмы, такія як: брандмаўэры (як канструктыўныя, так і дэкаратыўныя), уваходныя брамы, агароджы і г.д.
    ■	Дэкаратыўныя элементы (ужыванне аздобных матэрыялаў і дэкаратыўных элементаў на ўсіх фасадах будынка (уключаючы дваровыя): прымяненне элементаў з адмысловых каталогаў, пабудаваных па абмерах захаваных будынкаў і дакументах для гарманізацыі спалучэння новых і гістарычных будынкаў.
    Важным аспектам падтрымання гістарычнага характару раёна з’яўляецца арыентацыя не толькі на выкананне пэўных патрабаванняў пры новым будаўніцтве, але і пры рэканструкцыі альбо аднаўленні існых будынкаў. Маецца на ўвазе, што ў цэлым забудова гістарычнага цэнтра Барысава мае высокі ўзровень захаванасці. Гэты момант нельга пераацаніць. Важна разумець, што ў дадзены момант многія з захаваных будынкаў знаходзяцца ў дрэнным стане, многія дэталі блізкія да разбурэння і занепадаюць. Тут вельмі важны парадак іх аднаўлення. Гэта абвастраецца тым фактам, што на пачатку
    праекта рэвіталізацыі ў хуткім часе пачнецца вялікі аб’ём работ такога роду, што можа прывесці да страты гісторыка-культурных і архітэктурных каштоўнасцяў, а з імі і духу раёна.
    Кіраўніцтвы па захаванні аўтэнтычнасці забудовы як арганічнай часткі культурнага ландшафту павінны выкарыстоўвацца як уласнікамі прыватнай, так і публічнай нерухомасці, а таксама яе арандатарамі для таго, каб неабходныя з часам змены ў забудове і гарадскім асяроддзі не разбуралі гістарычны характар раёна.
    Рэкамендацыі па рамонце і рэканструкцыі гістарычнай забудовы:
    ■	Характэрныя элементы муроў павінны адбірацца, захоўвацца і аднаўляцца па меры неабходнасці. Такімі элементамі з’яўляюцца гзымсы, брылі над праёмамі, пілястры, апраўка дзвярэй і іншыя дэкаратыўныя элементы.
    ■	Такія характэрныя элементы па меры магчымасці павінны аднаўляцца, а не замяняцца. У выпадку неабходнасці замены арыгінальны элемент павінен быць дакладна прайграны, супадаючы яку вонкавым выглядзе, так і ў выкарыстаных матэрыялах.
    ■	Афарбоўка гістарычна неафарбаваных будынкаў, таксама як і пакрыццё тынкоўкай або любым іншым пакрыццём павінна быць забаронена. Такія дзеянні парушаюць гістарычны характар асяроддзя.
    ■	У выпадку, калі для прайгравання страчанага дэкаратыўнага элемента не атрымалася выявіць якіх-небудзь дакладных сведчанняў пра знешні выгляд (чарцяжы, абмеры, фотаздымкі ў добрай якасці і г.д.), то такі элемент павінен быць адноўлены ў сучасным стылі, аднак у гістарычных прапорцыях, колеры і матэрыялах. Аднаўленне дэкаратыўнага элемента без дастатковай па ім дакументацыі непрымальна.
    ■	Характэрныя элементы вокнаў і дзвярэй, а таксама іх апраўленняў павінны захоўвацца і па магчымасці рамантавацца, а не замяняцца.
    Прыклад рэканструкцыі квартала
    У якасці прыкладу ўкаранення дапаўняльнай забудовы ў наяўнае асяроддзе для больш дэталёвай прапрацоўкі ўзяты квартал у межах вуліц палка Нармандыя-Нёман, Камсамольская, III Інтэрнацыянала і Дзяржынскага. Гэты квартал размешчаны на ўсход ад Рынкавай плошчы і выходзіць на вуліцу палка Нармандыя-Нёман, такім чынам размяшчаючыся паміж двума ключавымі аб’ектамі ўсяго гістарычнага цэнтра Барысава: цэнтрам грамадскага жыцця і гандлёвай актыўнасці і асноўнай магістраллю раёна, якая злучае яго з астатнім горадам на процілеглым беразе Бярэзіны. Гэтая акалічнасць вызначае напрамкі развіцця і характар патрэбнай забудовы на ўсіх вуліцах, якія абмяжоўваюць квартал.
    Характар забудовы квартала
    Для вызначэння належных рэканструктыўных мерапрыемстваў неабходна апісаць забудову квартала і яго становішча ў структуры ўсяго гістарычнага цэнтра Барысава. У межах квартала прысутнічае досыць разнастайная забудова. Яна адрозніваецца па ўзроўні гістарычнай каштоўнасці, захаванасці, інтэнсіўнасці выкарыстання зямельнага ўчастка і тыпалогіі.