• Газеты, часопісы і г.д.
  • Лепшы Барысаў сёння канцэпцыя рэваларызацыі Старога горада

    Лепшы Барысаў сёння

    канцэпцыя рэваларызацыі Старога горада

    Памер: 72с.
    Барысаў 2016
    26.69 МБ
    Невял ікія садкі для жыхароў непасрэдна перад фасадамі будынкаў	—
    Выкарыстанне дрэваў як для азелянення вуліцы, так і ў якасці элементаў папярэчнага разрэза вуліцы, спрыяючых ўтаймаванню дарожнага руху
    Вылучэнне парковачных месцаў пры дапамозе брукавання. Нанясенне адмысловай разметкі не рэкамендуецца
    Размяшчэнне парковачных месцаў у непасрэднай блізіні ад дамоў жыхароў
    Прымяненне балардаў для абароны гарантаванай пешаходнай зоны ад уездаў аўтамабіляў
    Выкарыстанне парковак і іншых элементаў ландшафтнага дызайна для ўтаймавання дарожнага руху
    Выкарыстоўваюцца мінімальныя памеры праезнай часткі на прамых участках вуліцы
    
    Якасныя і цікавыя ландшафтныя рашэнні для брукаванкі
    Праца не толькі з вулічнай прасторай, але і з будынкамі, якія яе атачаюць
    Акцэнтаваны заезд у хатнюю зону павінен пазначаць яе пачатак. Рэкамендуецца ужываць' заезд па рампе і звужэнне праезнай часткі
    Мал. 14. Агульная схема хатняй зоны з некаторымі рашэннямі.
    Мал. 15. Уезд у woonerf: прыўзняты пешаходны пераход, звужэнне і адхіленне траекторыі праезнай часткі дарогі і знак.
    Канцэпцыя хатніх зон (woonerf аў) грунтуецца на змене ўспрымання вуліцы людзьмі. Аўтамабілісты павінны адчуваць, што яны пакінулі звычайную праезную частку і ўступілі ў прастору, дзе яны павінны чакаць, што пешаходы будуць свабодна выкарыстоўваць шырыню ўсёй вуліцы. Па сутнасці, хатняя зона павінна прымусіць аўтааматараў адчуваць сябе гасцямі пешаходнага асяроддзя, і павінны ездзіць адпаведна. Хоць рэалізацыя хатняй зоны можа спрыяць бяспецы дарожнага руху, асноўнай яе перавагай для мясцовых жыхароў з’яўляецца змена таго, якім чынам вуліца можа быць выкарыстана. Хатняя зона павінна заахвочваць шырокі
    спектр дзейнасці, якая адбываецца на вуліцах, што раней лічыліся прызначанымі перадусім для руху транспартных сродкаў. Ключавой перавагай хатняй зоны з’яўляецца тое, што яна ператварае жылую вуліцу ў публічную прастору, якую людзі цэняць, а не
    проста ў месца для руху транспартных сродкаў.
    Адным з асноўных патрабаванняў да хатняй зоны з’яўляецца такая якасць гарадскога асяроддзя, дзе пешаходы і аўтамабілі перамяшчаюцца па прасторы сумеснага выкарыстання на супастаўнай хуткасці. Маецца на ўвазе наяўнасць больш вузкай праезнай часткі вуліцы і абмежаванне працягласці яе прамалінейных участкаў. Важным сродкам паспяховага зніжэння хуткасці з’яўляецца адыход ад працяглай візуальнай перспектывы для кіроўцаў, што стварае ўражанне адсутнасці выразнага прамога маршруту. Уключэнне вертыкальных элементаў папярочнага разрэзу вуліцы, такіх, як высадкі дрэў і вулічная мэбля, блакаванне парковачных месцаў або стварэнне выразна выяўленых пляцовак для якой-небудзь дзейнасці на былой праезнай частцы, асабліва паспяховыя ва ўтаймаванні дарожнага руху.
    Характэрныя рысы хатніх зон:
    ■	адыход ад дамінавання аўтамабіля на вуліцах альбо змяншэнне яго прысутнасці;
    ■	спрыянне развіццю мясцовай супольнасці;
    ■	заахвочванне большай разнастайнасці дзейнасці на вуліцы;
    ■	змяншэнне ўзроўню сацыяльнай ізаляцыі, асабліва сярод асобаў сталага веку;
    ■	павелічэнне магчымасці для гульняў і актыўнасці дзяцей на вуліцы;
    ■	паляпшэнне кантролю за вуліцай з боку саміх жыхароў;
    ■	павелічэнне бяспекі жылых раёнаў, у тым ліку — адчуванне бяспекі сярод жыхароў;
    ■	магчымасць усім членам мясцовай супольнасці, уключаючы дзяцей, аслабленых людзей і асобаў сталага веку, вярнуць сабе вуліцу ад аўтамабіляў;
    ■	заахвочванне перамяшчэння пешшу і на ровары.
    Прыёмы, якія выкарыстоўваюцца для ўтаймавання дарожнага руху і стварэння пешаходнага асяроддзя:
    ■	Скрыўленні траекторыі праезнай часткі вуліцы, якія выключаюць хуткасць большую за 20-30 км/г. Перавага аддаецца адхіленням траекторыі ў гарызантальнай плоскасці, a не частым перападам узроўню праезнай часткі ў вертыкальнай плоскасці.
    ■	Скрыжаванні ў выглядзе разваротнага кола з выспачкай пасярэдзіне — колавыя перакрыжаванні (рэзка зніжаюць аварыйнасць, вымушаюць кіроўцаў прытрымлівацца хуткасных абмежаванняў).
    ■	Фізічныя бар’еры па краях праезнай часткі вуліцы: баларды, слупкі, высадкі дрэў. Звужэнні праезнай часткі, у тым ліку да адной паласы, якія прымушаюць кіроўцаў прытрымлівацца абмежаванняў хуткасці.
    ■	Малыя радыусы павароту праезнай часткі вуліцы.
    ■	Стварэнне падзяляльных выспачак на прамых участках і развязках, што не дазваляе кіроўцам абганяць, пазбаўляючы сэнсу перавышэнне хуткасці руху на аўтамабілі.
    ■	Брукаванне пешаходнай і веласіпеднай частак вуліцы робіцца на адным узроўні з праезнай часткай вуліцы, што робіць перамяшчэнне для інвалідаў-калясачнікаў і проста аслабленых людзей болын лёгкім, стварае большую зручнасць для раварыстаў, прымушае кіроўцаў да большай ўвагі.
    Малы радыўс закруглення (каля 1 м)
    Вялікі радыўс закруглення (каля 7 м)
    траекторыя руху пешахода прамая і не адхіляецца
    хуткасць павароту аўтамабіля невялікая (15-20 км/г)
    пешаходу не трэба сачыць за паваротам аўтамабіляў
    пешаход можа рэалізаваць прыярытэт руху за кошт павольнага руху аўтамабіляў (15-20 км/г)
    траекторыя руху пешахода
    неаптымальная
    аўтамабілі могуць паварочваць на вялікай хуткасці
    (да 50 км/г)
    пешаход вымушаны азірацца далёка назад, каб пабачыць
    аўтамабіль
    пешаход не можа рэалізаваць
    права прыярытэту пры руху
    пераход супадае з траекторыяй руху пешахода
    асабліва зручна для людзей з вазкамі
    пераход не супадае
    з траекторыяй руху пешахода
    асабліва нязручна для людзей з вазкамі
    хуткасць руху на ровары і аўтамабілі супастаўныя (15-20 км/г)
    аўтамабілі, якія паварочваюць на вялікай хуткасці, уяўляюць небяспеку для пешаходў
    і раварыстаў
    Мал. 16. Уплыў велічыні радыусу скруглення нраезнай часткі на рух пешаходаў і раварыстаў.
    Уезд у хатнюю зону. Месца асноўнага ўезду і выезду павінны знакамі нагадваць кіроўцам тое, што яны заязджаюць або выязджаюць з хатняй зоны — месца, якое людзі выкарыстоўваюць паводле свайго меркавання, улучаючы дзяцей, што гуляюць. Уезды ў хатнія зоны павінны быць артыкуляваныя, каб кіроўцы маглі лёгка заўважыць розніцу паміж хатняй зонай і болып традыцыйнымі найбліжэйшымі вуліцамі. Гэта можа быць
    рэалізавана пры дапамозе знакаў хатняй зоны і стварэння адмысловых рашэнняў на ўездзе, такія як звужэнне праезнай часткі, уезд праз рампу або з дапамогай своеасаблівай брамы з дрэваў ці іншых зялёных насаджэнняў. Напрыклад, уезды ў хатнюю зону ў нідэрландскім Утрэхце адзначаны знакам, рампай да самай хатняй зоны і характэрным звужэннем праезнай часткі, аточаным невысокімі пасадкамі з кустоў і невялікіх дрэў.
    Перасячэнні маршрутаў пешаходаў і аўтамабіляў павінны быць максімальна выразнымі, што мусіць адлюстроўвацца ў характары і тыпах брукавання, аднак тут не павінна быць прыярытэту. У выніку пешаходы, раварысты і аўтамабілісты пры набліжэнні да скрыжавання будуць максімальна ўважлівыя і маюць узаемадзейнічаць у працэсе яго перасячэння.
    Некаторыя памеры характэрных элементаў хатняй зоны:
    ■	працягласць бесперапыннай хатняй зоны не павінна перавышаць 600 м;
    ■	шырыня шляху, гарантаванага пешаходам, не можа быць вузейшай за 1,8 м на ўсім працягу вуліцы;
    ■	адлегласці да будынкаў павінны быць не менш за 1,5 м, для ўчастку да 6 м — 1 м шырыні;
    ■	паркавальныя месцы могуць размяшчацца пад рознымі кутамі да праезнай часткі;
    ■	прыблізны памер паркавальнага месца складае каля 2,5 на 4,8 м;
    ■	месцы, дзе дазволена паркоўка аўтамабіляў, павінны быць дакладна пазначаны, а пешаходная зона павінна быць агароджаная балардамі або іншымі элементамі папярочнага профілю вуліц.
    Размяшчэнне гульнявых пляцовак. Фармальныя гульнявыя пляцоўкі павінны быць абаронены ад уварвання транспарту з дапамогай балардаў. У іншых бар’ерах, такіх як агароджы вакол гульнявых пляцовак, у хатняй зоне няма неабходнасці, бо гэта абмяжуе выкарыстанне дзецьмі ўсёй вуліцы. Баларды павінны стрымліваць аўтамабілі, але не дзяцей!
    Паркоўкі. Магчымасць адвольнай паркоўкі аўтамабіляў павінна быць ліквідаваная пры дапамозе планіровачных захадаў, вулічнай мэблі, высадкі дрэў, устаноўкі балардаў, слупкоў і іншых падзяляльных элементаў папярочнага профілю вуліцы так, каб было магчыма прыпаркаваць аўтамабіль толькі ў межах спецыяльна адведзеных месцаў. Індывідуальныя парковачныя месцы павінны быць выразна пазначаныя, напрыклад, з выкарыстаннем спецыяльных матэрыялаў брукавання. Працяглыя пляцоўкі, занятыя выключна паркавальнымі месцамі, візуальна аднастайныя і падкрэсліваюць працягласць вуліцы, што можа прыводзіць да таго, што кіроўцы ездзяць на болып высокіх хуткасцях. Па гэтай прычыне паркавальныя месцы павінны размяшчацца ў блоках не болып чым па 4-6 аўтамабіляў. Блокі ці групы паркавальных месцаў варта выкарыстоўваць для таго, каб разбіць і зрабіць звілістым маршрут руху транспартных сродкаў. Вулічная мэбля або іншыя элементы папярочнага разрэзу вуліцы павінны выразна абмяжоўваць блокі паркавальных месцаў для таго, каб гэты эфект утаймавання дарожнага руху захоўваўся і пры свабодных паркавальных месцах.
    Мал. 17. ГІрыклад удала ўпісаных у ландшафт парковак.
    Мал. 18. Прыклады размяшчэння паркавальных месцаў.
    Мал. 19. Прыўзняты пешаходны пераход.
    Мал. 20. Схема хатняй зоны са скверам.
    Партысіпацыя. Пры распрацоўцы схем вуліц неабходна мець наўвазе, што вялікая колькасць зацікаўленых асобаў, акрамя мясцовых жыхароў, павінна быць наўпрост задзейнічана. Важна, каб усе зацікаўленыя бакі ўдзельнічалі ў распрацоўцы схемы на ўсіх стадыях з тым, каб іх патрабаванні не былі ўпушчаныя з-пад увагі, што прывяло бы да пярэчанняў падчас афіцыйных абмеркаванняў праекта. Зацікаўленымі бакамі таксама могуць быць дзяржаўныя арганізацыі, якія ажыццяўляюць, напрыклад, тэхнічнае абслугоўванне вуліц і камунальныя службы, а таксама аварыйна-выратавальныя службы, кіраўнікі кампаній, мясцовыя органы ўлады, прадпрыемствы, розныя групы карыстальнікаў, асабліва людзі з абмежаванымі магчымасцямі.
    Неабходна мець на ўвазе, што эфектыўны ўдзел мясцовай супольнасці і ўсіх зацікаўленых бакоў у распрацоўцы схемы, хутчэй за ўсё, запатрабуе досыць шмат часу. Улады павінны быць упэўнены, што яны маюць дастаткова рэсурсаў, неабходных для гэтай фазы. Важна таксама, каб чаканні людзей з’яўляліся рэалістычнымі, бо мала карысці ў заахвочванні супольнасці ў распрацоўцы схемы, якую фізічна, юрыдычна ці фінансава будзе немагчыма рэалізаваць або падтрымліваць у належным стане. Таксама неабходна дамагчыся таго, каб мясцовая супольнасць разумела рэальнае ўздзеянне захадаў, што павінны быць ажыццёўленыя.