• Газеты, часопісы і г.д.
  • Лепшы Барысаў сёння канцэпцыя рэваларызацыі Старога горада

    Лепшы Барысаў сёння

    канцэпцыя рэваларызацыі Старога горада

    Памер: 72с.
    Барысаў 2016
    26.69 МБ
    з апісаных крытэрыяў, можна ацаніць патэнцыял кожнага з варыянтаў аб’ектаўкаталізатараў.
    Удзел мясцовых жыхароў. Нельга пераацаніць важнасць удзелу жыхароў у фармаванні і ажыццяўленні праекта рэвіталізацыі Рынкавай плошчы, як і ўсяго гістарычнага цэнтра Барысава. Важна выявіць схаваныя здольнасці мясцовых жыхароў. Без сумневу, у гістарычным цэнтры Барысава яшчэ жывуць людзі, здольныя не толькі дапоўніць уяўленні аб гістарычнай перспектыве Рынкавай плошчы і ўсяго Старога горада з пункту гледжання факталогіі, але і даць сапраўды чалавечае вымярэнне гэтым сведчанням. Нельга забываць і пра тое, што менавіта жыхары больш уважліва ўсё заўважаюць, напрыклад, як менавіта працуе плошча і якія яе станоўчыя альбо адмоўныя рысы з’яўляюцца для іх найважнейшымі. Зыходзячы з гэтага, можна сцвярджаць, што менавіта патрэбы і погляды мясцовых жыхароў павінны быць рухавіком праекта.
    Мал. 47. Схема рэарганізацыі прасторы Рынкавай плошчы ў гістарычным цэнтры. Барысава. Фіялетавым паказаны гістарычныя будынкі, якія аднаўляюцца (казначэйства).
    Буйныя гандлёвыя аб'екты
    Сучасныя патрабаванні пакупнікоўда гандлёвых аб’ектаў робяць непазбежным з’яўленне гандлёвых цэнтраў буйнога маштабу (г.зн. фармату «гіпермаркета») у непасрэднай блізіні ад гістарычнага цэнтра Барысава і, у прыватнасці, Рынкавай плошчы. Такія аб’екты могуць быць вельмі разбуральнымі для гарадской тканіны, асабліва калі гаворка вядзецца аб гарадской тканцы гістарычнага цэнтра. Неабходна ўпісваць такія аб’екты ў асяроддзе горада, пазбягаючы фасадаў, пазбаўленых вокнаў і
    дэкаратыўных элементаў, і вялікіх плоскасных стаянак перад будынкамі, якія фактычна адразаюць гандлёвы аб’ект ад вуліцы.
    Асаблівая ўвага павінна надавацца характару ўключэння буйных гандлёвых аб’ектаў у гістарычнае гарадское асяроддзе:
    ■	Па перыметры буйных аб’ектаў гандлю павінны размяшчацца дробныя аб’екты рознічнага гандлю і абслугоўвання з асобнымі ўваходамі з вуліцы.
    ■	Самі будынкі павінны выходзіць на вуліцу і мець стандартныя водступы (дадатковая прасторадля цыркуляцыі пешаходаў).
    ■	Стаянкі трэба размяшчаць у глыбіні ўчастку альбо з яго задняга боку. Адкрытыя стаянкі павінны мець прыязны дызайн: азеляненне, забеспячэнне прыярытэту раварыстаў і пешаходаў і г.д.
    ■	Паркінгі павінны быць размешчаны ў сярэдзіне будынка і акружаны «актыўным фасадам».
    ■	Варта пазбягаць манатонных «плоскіх» фасадаў і ліній даху будынкаў.
    Мал. 48. Памылковая канфігурацыя буйнога гандлёвага аб’екта.
    Мал. 49. Слушная канфігурацыя буйнога гандлёвага аб’екта.
    Заключэнне
    Варта адзначыць, што дадзеная праца не з’яўляецца вычарпальнай і для руху ў бок рэалізацыі праекта рэвіталізацыі гістарычнага цэнтра Барысава патрабуецца правесці пэўныя дадатковыя даследаванні:
    ■	Неабходна правесці даследаванне захаванай забудовы на прадмет рэканструкцыяў, праведзеных на працягу параўнальна нядаўняга часу (50-75 гадоў) і сапсаваўшых гістарычнае аблічча будынкаў.
    ■	Неабходна правесці ацэнку стану ўсіх будынкаў на тэрыторыі гістарычнага цэнтра і скласці схему дакладнага размяшчэння тых будынкаў, якія прыйшлі ў заняпад, што дазволіць дакладней вызначыць межы зон рэканструкцыі і дапаўняльнай забудовы.
    ■	Неабходны падрабязны аналіз маршрутаў руху мясцовых жыхароў, асабліва ў адкрытых грамадскіх прасторах, такіх як Рынкавая плошча. Важна разумець рух прадстаўнікоў усіх маёмасных і ўзроставых груп.
    ■	Неабходна дэталёвае даследаванне запаўнення і запатрабаванасці паркавальных месцаў. Без гэтага немагчыма вызначыць як неабходнасць скарачэння альбо павелічэння агульнай колькасці, так і лёс кожнага асобнага паркавальнага месца.
    ■	Для правядзення неабходных мерапрыемстваў па рэвіталізацыі гістарычнага цэнтра Барысава трэба стварыць шырокі кансенсус паміж рознымі зацікаўленымі бакамі ў раёне — жыхарамі, мясцовымі прадпрымальнікамі і адміністрацыяй.
    Нарэшце, важна не забывацца на тое, што для рэалізацыі праекта неабходна шырокая «кааліцыя» з мясцовых жыхароў, прадпрымальнікаў і адміністрацыі. Для яе стварэння альбо выканання яе функцый існымі арганізацыйнымі формамі неабходны значныя высілкі, якія павінны быць прыкладзены для арганізацыі вялікай колькасці асобных сустрэч паміж рознымі лідэрамі думак і зацікаўленымі асобамі ў раёне. Толькі пасля гэтага можа мець сэнс рэалізацыя невялікага і не вельмі дарагога пілотнага праекта, такога, напрыклад, як вулічная скульптура, выстава альбо сістэма навігацыі па раёне.