Лепшы Барысаў сёння
канцэпцыя рэваларызацыі Старога горада
Памер: 72с.
Барысаў 2016
■ у раёне н.п.Максімаўка паміж аўтамагістраллю Брэст — Масква і р.Бярэзіна (37 га);
■ у раёне «Лядзішча» (тэрыторыя Мінабароны) (12,1506 га);
■ па вул. Заводская (завяршэнне квартала — 2 га);
б) сядзібнае
■ у паўночным напрамку ў раёне больніцы (37 га);
■ паўночней малаказавода (26 га);
■ у раёне н.п.Гара (55 га);
■ у раёне н.п.Юшкевічы (35га);
■ у раёне н.п.Вуглы (16 га);
■ паміж вул.Меліярацыйнай і поймай р.Сха (25 га)».
Зрэшты, адзіным участкам, дзе ў рэальнасці адбывалася жыллёвае будаўніцтва, паміж 2005 і 2015 гг. быў мікрараён №6.
Варта заўважыць, што генеральны план Барысава прадугледжвае развіццё грамадскага цэнтра наступным чынам: «Прадугледжвалася далейшае развіццё агульнагарадскога цэнтра, які складаецца з дзвюх частак (Новабарысаў і гістарычны цэнтр Барысава), як яго тэрытарыяльнае пашырэнне, так і насычэнне яго сучаснымі функцыямі. У склад тэрыторыі агульнагарадскога цэнтра ўключалася тэрыторыя былога замка і крэпасці, a таксама земляныя ўмацаванні 1812 года».
Зрэшты, развіццё грамадскага цэнтра без узвядзення дастатковага аб’ёму жылой забудовы ў непасрэднай блізіні ад яго, асабліваў сітуацыі з «выспавым» становішчам гістарычнага цэнтра Барысава ў адносінах да большай часткі горада, робіць такое развіццё немагчымым, што і паказвае аналіз выканання палажэнняў генеральнага плана 2005 г. у запісцы да генеральнага плана 2013 г.
Такім чынам, у генеральных планах Барысава апошніх пакаленняў пераважае арыентацыя на вядзенне забудовы на незасвоеных тэрыторыях. Можна канстатаваць экспансіўны характар тэрытарыяльнага развіцця горада, які прадугледжвае неінтэнсіўнае, а экстэнсіўнае тэрытарыяльнае развіццё.
Тэндэнцыі жыллёвага будаўніцтва
Аналіз тэндэнцый праводзіўся на падставе адкрытых крыніцаў (інтэрнэт) і аналітычнай часткі генеральнага плана Барысава. Вось вытрымка з тлумачальнай запіскі да генеральнага плана Барысава (2015 г.) (падрыхтоўчы этап), якая тычыцца выканання палажэнняў генеральнага плана Барысава (2005 г.).
«Рэалізацыя. Развіццё горада ажыццяўлялася ў асноўныму адпаведнасці з генеральным планам.
Сядзібнае жыллёвае будаўніцтва вялося пераважна ў паўночным кірунку, будаўніцтва шматкватэрнай забудовы ажыццяўлялася ў мікрараёне па вул. Трусава і часткова выбарачна ў цэнтральнай частцы горада.
За мінулы перыяд адбывалася таксама развіццё агульнагарадскога цэнтра і яго тэрытарыяльнае пашырэнне.
3 ’явіліся буйныя гандлёвыя цэнтры, хоць часам і ў парушэнне генеральнага плана, вялося добраўпарадкаванне і насычэнне сучаснымі функцыямі існых цэнтраў горада Новабарысава і гістарычнага цэнтра Барысава, развівалася ў нейкай меры сацыяльная інфраструктура ў раёнах новабудоўляў».
Важным момантам з’яўляецца канстатацыя паступовага заняпаду гістарычнага цэнтра Барысава праз адсутнасць накіраваных захадаў па яго рэвіталізацыі і падтрыманню актыўнага развіцця. Гэта пацвярджае вытрымка з тлумачальнай запіскі да генеральнага план Барысава (2005 г.):
«Ураёне Старабарысава на поўнач ад вул.Кавалеўскага, у парушэнне генплана, вядзецца сядзібная забудова (па генплане шматкватэрная);
Генеральным планам меркавалася ўзмацненне значэння гістарычнай часткі Старабарысава як зоны агульнагарадскога цэнтра і насычэнне яе аб’ектамі сацкультбыту. У цяперашні час грамадскія функцыі развіваюцца толькіўраёне плошчы іўздоўж вул. III Інтэрнацыянала. Рэканструкцыя сядзібнай забудовы не ажыццяўляецца, новае будаўніцтва вядзецца толькі выбарачна на свабодных участках».
Высновы
Аналіз прапанаваных генеральнымі планамі апошніх пакаленняў напрамкаў прасторавага развіцця Барысава дазваляе канстатаваць іх экспансіўны характар.
Як вынік, пасля выдалення «цэнтра цяжару насельніцтва» з гістарычнага цэнтра, адбываецца працяг прасторавага развіцця Барысава ў заходнім напрамку з перспектывай захавання гэтага ж трэнду ў агляднай будучыні. На сучасным этапе будаўніцтва Барысаў-арэны, у будучыні развіццё кітайска-беларускага тэхнапарку «Вялікі камень» і іншых праектаў, звязаных з развіццём прамысловасці на ўсход ад Менска таксама будуць аказваць свой уплыў на захаванне бягучага вектара прасторавага развіцця Барысава.
Зрэшты, нельга не прызнаць пэўную абгрунтаванасць такога выбару, зыходзячы з выгодаў забудовы заходняй ускраіны горада і дамінавання заходняга напрамку ў сілу дзеяння абставінаў, вялікшых па маштабе, чым горад. Такі шлях развіцця непазбежна прывядзе да яшчэ большага заняпаду гістарычнага цэнтра Барысава, што будзе вялікай стратай для ўсяго горада ў цэлым. Такім чынам, пры распрацоўцы бачання і стратэгіі развіцця гістарычнага цэнтра Барысава неабходна знайсці яму месца і ролю ў структуры ўсяго горада, не спрабуючы канкураваць з астатнім Барысавам наўпрост, але выкарыстоўваць моцныя бакі першага. Гэтае пытанне асабліва актуальна ў святле змяншэння ролі прамысловасці ў эканоміцы ўсёй краіны і Барысава ў прыватнасці, a таксама росту папулярнасці і прэстыжу гісторыка-культурных каштоўнасцяў.
Мал. 10. Апорны план да генеральнага плана Барысава, 2005 г.
Мал. 11. Апорны план да генеральнага плана Барысава, 2015 г.
Мал. 12. Стратэгічны план да генеральнага плана Барысава, 2005 г.
Мал. 13. Дэталёвы план цэнтра Барысава, 2013 г.
«Адзін Барысаў два гарады».
Пошук ролі гістарычнага цэнтра Барысава ўструктуры ўсяго горада
Для распрацоўкі бачання пажаданай будучыні гістарычнага цэнтра Барысава і стратэгіі яго рэалізацыі неабходна прааналізаваць не толькі агульную дынаміку прасторавага, сацыяльнага і дэмаграфічнага развіцця ўсяго Барысава, але і характэрныя рысы самога раёна. Першым крокам з’яўляецца SWOT-аналіз і ацэнка архітэктурна-планіровачнай структуры гістарычнага цэнтра Барысава. Гэты аналіз дапаўняецца параўнаннем архітэктурнапланіровачнай структуры гістарычнага цэнтра Барысава і астатняга горада з вялікай увагай нададзенай Новабарысаву, бо гэта тая частка горада, якая прапануецца ў якасці другой паловы грамадскага цэнтра нароўні з гістарычным цэнтрам. Такое параўнанне дазваляе вылучыць характэрныя аспекты і магчымыя шляхі развіцця абедзвюх частак горада. На аснове гэтага, а таксама на аснове канцэпцыі культурнага ландшафту, будуецца бачанне развіцця гістарычнага цэнтра Барысава, зыходзячы як з унутраных перадумоваў, так і тэндэнцый развіцця і патрабаванняў усяго Барысава агулам.
Бачанне патэнцыйнай будучыні гістарычнага цэнтра Барысава адлюстроўваецца ў наступных ключавых аспектах, якія раскрываюць якасці і характар архітэктурна-планіровачнай структуры раёна і яго сацыякультурнае значэнне:
■ стратэгічнае месца ў структуры горада;
■ культурнае напаўненне раёна;
■ характар забудовы;
■ склад насельніцтва.
SWOT-аналіз гістарычнага цэнтра Барысава
У рамках аналізу разглядаліся паказчыкі, важныя для ацэнкі якасці жыцця ў гарадскім раёне, якія тычацца характару і стану забудовы і фізічнага асяроддзя, наяўнасці гісторыка-культурнага патэнцыялу, становішча ў агульнай структуры горада Барысава і ў адносінах да прыродных аб’ектаў.
Моцныя бакі
Слабыя бакі
Чалавечы маштаб забудовы і гарадскога асяроддзя.
Дрэнны фізічны стан забудовы і гарадскога асяроддзя.
Высокая гістарычная і культурная каштоўнасць раёна.
Негатыўны вобраз у вачах насельніцтва. Нізкі прэстыж раёна.
Высокі рэкрэацыйны патэнцыял. Блізіня да прыроды (фактычна «паўвыспа»).
Аддаленасць ад аб’ектаў абслугоўвання.
Становішча ў баку ад скразнога транспарту.
Аддаленасць ад месцаў прыкладання працы.
Магчымасці
Пагрозы
Патэнцыйна — гэта месца пражывання сярэдняга класа.
Працяг негатыўнай фільтрацыі жылога фонду.
Патэнцыйна высокі ўзровень функцыянальнай інтэграцыі і якасці пеіпаходнай прасторы.
Невыбіральнае ўшчыльненне са стратай гістарычнага характару забудовы.
Змяненне вобразу старога Барысава ў вачах жыхароў
Ператварэнне ў жылы прыгарад Барысава, страта гарадскога характару забудовы.
Устойлівасць за кошт спалучэння малога бізнэсу, якаснага гарадскога асяроддзя і змяшанага насельніцтва — раскрыццё кулыурнага ландіпафту.
Канчатковае ператварэнне ў дэпрэсіўны раён, які адыгрывае нязначную ролю ў структуры ўсяго Барысава.
Для вызначэння напрамку развіцця гістарычнага цэнтра Барысава неабходна выявіць характар гарадскога асяроддзя, забудовы і сацыякультурны профіль абедзвюх частак горада, што дазволіць вызначыць прыдатную нішу для гістарычнага цэнтра Барысава, пазбягаючы неабходнасці дублявання функцый і загадзя пройгрышнай для гістарычнага цэнтра горада канкурэнцыі.
Гістарычны цэнтр Барысава
Барысаў
Забудова: характар горадабудаўнічай кампазіцыі і вулічнай сеткі
Кампактны малюнак, аснова — 9 гістарычных кварталаў.
Пазнейшая забудова ў асноўным у выглядзе прыватнага сектара, вялікага па сваёй плошчы і значнага па насельніцтве.
Канфігурацыя забудовы прыватным сектарам параўнальна эфектыўная, бо склалася вакол гістарычнага ядра і мае патэнцыял да інтэнсіфікацыі.
Нерэгулярная: супер-кварталы (мікрараёны) з украпінамі прыватнага сектара і вытворчых тэрыторый, іншых аб’ектаў. У Новабарысаве — дробнаквартальная вулічная сетка з несфармаванай квартальнай забудовай. У цэлым, вялікі працэнт насельніцтва і плошчы горада заняты прыватным сектарам, прытым не аптымальнай канфігурацыі.
Забудова: маштаб і характар
Значная колькасць малапавярховых будынкаў XIX — пачатку XX стст., якія захаваліся; забудова найпозняга часу — пераважна індывідуальныя жылыя дамы з рэдкімі ўкрапінамі шматкватэрнага жылля і малых прамысловых прадпрыемстваў.
Індустрыяльная забудова ў панэльным выкананні, вялікая колькасць прыватнага сектара. Прысутнічаюць будынкі канца XIX — пачатку XX стст., сярэдзіны XX ст. Часткова рэалізаваны ампірны праект пасляваеннай перабудовы горада, аналагічны менскаму.
Якасць і асаблівасці гарадскога асяроддзя
Высокая культурная каштоўнасць. Кампактнае і камернае гарадское асяроддзе. Аднак, нізкая якасць падтрымання асяроддзя, ландшафтных рашэнняў, гарадскога дызайну.
Нізкія, у моц высокай ступені прасторавай фрагментацыі як асобных кварталаў, так і вулічнай сеткі на болып высокім узроўні, a таксама праз вялікую колькасць прамысловых аб’ектаў.
Прасторавая інтэграцыя аб’ектаў абслугоўвання
Высокая і можа быць падвышана за кошт інтэнсіфікацыі землекарыстання.