• Газеты, часопісы і г.д.
  • Лепшы Барысаў сёння канцэпцыя рэваларызацыі Старога горада

    Лепшы Барысаў сёння

    канцэпцыя рэваларызацыі Старога горада

    Памер: 72с.
    Барысаў 2016
    26.69 МБ
    Нізкая, арганізавана паводле мікрараённага прынцыпу. За апошнія пяць гадоў з’явіўся шэраг буйных гандлёвых аб’ектаў, якія акумулююць абслугоўванне.
    Сувязь з болып буйной тэр ытар ыял ьнай сістэмай
    Параўнальна нізкая, тры масты: чыгуначны, аўтамабільны і пешаходны. Па сутнасці, усяго адзін з іх (аўтамабільны) можа выкарыстоўвацца для перамяшчэння з адной часткі горада ў іншую.
    Высокая, як паміж асобнымі часткамі горада, так і з Менскам. Аднак, у сілу высокай фрагментацыі гарадскога ландшафту і нераўнамернасці рассялення, вялікі аб’ём «перапрабегу» пры перамяшчэнні па горадзе на транспарце любога віду.
    Візія патэнцыйнага развіцця гістарычнага цэнтра Барысава
    Агульнае бачанне. Гістарычны цэнтр Барысава ў цэлым павінен ператварыцца ў поўны жыцця гарадскі раён, цэнтр гандлю, зносін і культуры, прывабны для жыхароў іншых раёнаў і гасцей горада. Пры ўмове спрыяння пераносу часткі новага жыллёвага будаўніцтва ў гістарычны цэнтр Барысава з абмежаваннямі па характары і маштабе забудовы магчыма адраджэнне раёна і развіццё яго ў якасці сапраўднага другога цэнтра Барысава. Гістарычны цэнтр Барысава павінен дапаўняць астатнія часткі Барысава, робячы яго паўнавартасным буйным горадам, раскрываючы культурна-гістарычную перспектыву яго развіцця і дапаўняючы пасляваенныя гарадскія ландшафты тканінай гістарычнага цэнтра, што дасць магчымасць не толькі ўзбагаціць турыстычны патэнцыял горада, але пашырыць і дапоўніць гарадскую ідэнтычнасць жыхароў самога Барысава.
    Культурнае напаўненне раёна. Праведзена аднаўленне і развіццё характэрнага гарадскога асяроддзя і забудовы XIX ст., як адначасова праект аднаўлення культурнага ландшафту, што ўяўляе цікавасць не толысі ў межах Барысава, і як асяроддзе, што адпавядае сучасным патрабаванням. Гістарычны цэнтр Барысава павінен стаць прывабным аб’ектам як для ўнутрыгарадскога турызму, так і для гасцей з іншых гарадоў. Па сутнасці, гістарычны цэнтр Барысава павінен стаць культурным цэнтрам усяго горада, прытым для паўнавартаснага раскрыцця гэтай функцыі неабходна, каб культурныя падзеі і ініцыятывы, якія знаходзяцца там, былі не толькі рэтраспектыўнымі і гістарычнымі, але і такімі, што працуюць на актуальны і сучасны вобраз Барысава.
    Характар забудовы. Архітэктурна-планіровачная структура гістарычнага цэнтра Барысава павінна адпавядаць гістарычным тэндэнцыям развіцця з улікам сучасных патрэбаў жыхароў горада. Забудова павінна быць малапавярховай функцыянальнаінтэграванай, якая захоўвае гістарычныя рысы, з папаўненнем страчаных будынкаў, па якіх маюцца дастатковыя дакументы, і засваеннем новых тэрыторый з захаваннем прынцыпаў забудовы, якая ўжо склалася.
    Склад насельніцтва. Для гарманічнага і паспяховага развіцця гістарычнага цэнтра Барысава неабходна, каб жыццё тут было прывабнае для прадстаўнікоў сярэдняга класа. Гэта дазволіць падтрымліваць якасныя аб’екты абслугоўвання, якія працуюць на ўсё насельніцтва раёна, а таксама зробіць яго больш прывабным для інвестыцый. Акрамя таго, у рамках канцэпцыі культурных ландшафтаў лагічна спрыяць развіццю рамесных і проста малых і чыстых вытворчасцей. Асяроддзевыя і культурныя асаблівасці гістарычнага цэнтра Барысава таксама патэнцыйна могуць быць прывабныя для прадстаўнікоў г.зв. крэатыўнага класа. Карыстаючыся ростам значэння сферы абслугоўвання і постіндустрыяльнай эканомікі ў цэлым, лагічна разглядаць гістарычны цэнтр Барысава ў якасці прывабнай пляцоўкі для развіцця згаданых сфер эканомікі, у моц значнага культурна-гістарычнага патэнцыялу.
    Рынкавая плошча. Гэта факальная (focal point) кропка культурнай і грамадскай актыўнасці, месца, якое славіцца сваёй натуральнай мясцовай ежай, крамамі і рэстаранамі, рамеснымі таварамі і антыкварыятам. Усё гэта размешчана ў старанна
    адноўленых гістарычных будынках і тактоўна ўпісаных новабудоўлях, спраектаваных на падставе гістарычных архітэктурных кодэксаў. Знешні выгляд будынкаў рэгулюецца таксама і ў пытанні рэкламных аб’яваў і шыльдаў, па магчымасці, захоўваючы каларыт гістарычнага горада. Рынкавая плошча з’яўляецца ядром усяго гістарычнага цэнтра Барысава і месцам, куды вядуць усе гандлёвыя вуліцы, на якой размешчаны самыя прэстыжныя і папулярныя крамы. Шырокія ходнікі і іншыя рысы якаснай грамадскай прасторы дазваляюць пешаходам шпацыраваць па горадзе, нікуды не спяшаючыся і робячы прыпынкі на сваім шляху. Столікі і платформы летніх кавярняў, упісаныя ў ландшафт крамы ды іншыя месцы для сядзення запрашаюць гараджаніна прысесці на хвілінку. Вуліцы больш не пакутуюць ад прысутнасці асабістага аўтатранспарту, паркоўкі ўпарадкаваны, а пешаходная прастора абаронена ад ўварвання машын.
    На Рынкавай плошчы — устойлівы каляндар разнастайных падзей — ад кірмашоў да мастацкіх выстаў, прывабны для людзей усіх узростаў і інтарэсаў. Ранейшы сонны характар плошчы, як і ўсяго раёна, саступіў месца новаму, больш актыўнаму і разнастайнаму, але прыязнасць і ўвага да жыхароў захавана.
    Жыллё. Гістарычны цэнтр Барысава стаў раёнам папулярным сярод прадстаўнікоў сярэдняга класа, у асаблівасці, мастакоў, рамеснікаў і майстроў, маладых спецыялістаў у галіне крэатыўных індустрый. Усіх тых, каго прыцягвае новае кіпенне жыцця ў гістарычным цэнтры Барысава, яго багатая культура і вобраз, больш прывабны ў вачах моладзі і паспяховых людзей. Гэты рост папулярнасці раёна пайшоў на карысць мясцовым жыхарам, але стварыў ціск на рынак нерухомасці, што прывяло да неабходнасці ўдзелу адміністрацыі горада ў забеспячэнні даступнасці новага жылля, у тым ліку і для тых, хто ўжо жыве ў гістарычным цэнтры Барысава. Гістарычны цэнтр горада застаецца месцам жыцця разнастайнага насельніцтва, у тым ліку і карэнных жыхароў.
    Арыенціры візіі праекта рэвіталізацыі гістарычнага цэнтра Барысава:
    ■	захаванне і развіццё лепшага і найбольш распазнавальнага ў гістарычным цэнтры Барысава ў рамках канцэпцыі культурных ландшафтаў;
    ■	паўторнае адкрыццё рысаў гістарычнага цэнтра, якія прыйшлі ў заняпад і былі пазбаўленыя ўвагі;
    ■	стварэнне новых каштоўнасцяў, якія палепшаць якасць жыцця ў гістарычным цэнтры і зробяць яго болып здаровым ў эканамічным плане;
    ■	гістарычны цэнтр Барысава павінен стаць прывабным для ўсіх узроставых і маёмасных катэгорый жыхароў.
    Важна адзначыць, што візія перспектыўнага развіцця гістарычнага цэнтра Барысава не можа быць рэалізавана з дапамогай адміністратыўнага дыктату. Новыя крамы, рэстараны, прадпрыемствы і забудова будуць стварацца прадпрымальнікамі, але не дзяржавай. Супольнасць і намаганні валанцёраў павінны гуляць ключавую ролю ў падтрымцы агульнага бачання, распрацоўкі і рэалізацыі культурных праектаў, фестываляў і іншых падзей, прысвечаных раскрыццю патэнцыялу культурнага ландшафту гістарычнага цэнтра Барысава.
    Стратэгічныя мэты
    Рэвіталізацыя гістарычнага цэнтра Барысава грунтуецца на пяці асноўных мэтах:
    ■	Раскрыццё культурна-гістарычнага патэнцыялу гістарычнага цэнтра Барысава, прымяненне гістарычных прынцыпаў развіцця пры засваенні новых тэрыторый і інтэнсіфікацыі забудаваных.
    ■	Заахвочванне выбару гістарычнага цэнтра Барысава ў якасці месца для закупаў, вячэрніх візітаўу кавярні і рэстараны, забаваў. Поспех будзе вымяраццаў павелічэнні колькасці, часціні і працягласці наведванняў гарадскога цэнтра з боку жыхароў і гасцей Барысава, а таксама ў пашырэнні катэгорый жыхароў Барысава, якія наведваюць гарадскі цэнтр рэгулярна. Асаблівую ўвагу варта надаць павелічэнню колькасці моладзі і асобаў з сярэднім і высокім дастаткам.
    ■	Падвышэнне кошту сярэдняй пакупкі тавару / паслугі ў гарадскім цэнтры як паказчык павышэння акупляльнасці мясцовых бізнэсаў.
    ■	Дыверсіфікацыя эканомікі гарадскога цэнтра. Паспяховасць будзе ацэньвацца павелічэннем колькасці месцаў прыкладання працы, прычым мэтай з’яўляецца баланс паміж сферай абслугоўвання і вытворчасцю. Гістарычны цэнтр Барысава не павінен ператварыцца выключна ў месца адпачынку.
    ■	Гістарычны цэнтр Барысава павінен стаць прывабным для прадпрымальнікаў. Будзе адбывацца адкрыццё новых прадпрыемстваў і іх пераезд з іншых раёнаў Барысава і нават іншых гарадоў, узрасце аб’ём інвестыцый у існыя прадпрыемствы і бізнэсы, колькасць і кошт аб’ектаў нерухомасці, у тым ліку новых і тых, што будуюцца.
    ■	Мабілізацыя і павышэнне энтузіязму мясцовай супольнасці ў гістарычным цэнтры Барысава. Павінна з’яўляцца больш праектаўу супольнасці і павялічыцца колькасць людзей, якія прымаюць удзел у грамадзянскай актыўнасці.
    3	пункту гледжання рэалізацыі праект грунтуецца на наступных базавых прыёмах:
    ■	Пілотныя праекты рэнавацыі забудовы. У першую чаргу праект рэалізуецца за кошт працы са знакавымі аб’ектамі, якія маюць стаць ядрамі рэвіталізацыі свайго атачэння альбо ўсяго гістарычнага цэнтра Барысава. Фізічнае аднаўленне будынка дэманструе цікавасць да раёна з боку інвестара і павагу да яго гістарычнага характару, такім чынам становячыся каталізатарам далейшай рэвіталізацыі раёна і, у прыватнасці, аднаўлення гістарычнай забудовы.
    ■	Рэвіталізацыя адкрытых прастораў ля будынкаў. Поспех праектаў аднаўлення гістарычных будынкаў у вялікай ступені залежыць ад таго, якое гарадское асяроддзе вакол іх. Любы пілотны праект, які задумваецца ў якасці ядра рэгенерацыі, павінен змяшчаць сумесны з суседнімі жыхарамі, прадпрымальнікамі, установамі праект рэвіталізацыі прылеглых адкрытых грамадскіх прастораў.
    ■	Развіццё сувязяў паміж членамі мясцовай супольнасці. He сакрэт, што само па сабе матэрыяльнае асяроддзе, наколькі дасканала або карпатліва яно не было б адноўлена, культурным ландшафтам з’яўляцца не можа. Менавіта людзі, іх стаўленне і меркаванне аб гістарычным цэнтры Барысава могуць стварыць паўнавартасны гістарычны цэнтр, прывабны для жыхароў усяго горада і турыстаў, поўны жыцця і магчымасцяў, якія ён прапануе ўсім сваім жыхарам.
    4.
    ГІрынцыпы прасторавага развіцця гістарычнага цэнтра Барысава
    У аснову прасторавага развіцця гістарычнага цэнтра Барысава павінна быць пакладзена інтэнсіфікацыя землекарыстання, а не тэрытарыяльная экспансія горада і раёна. Мэтай развіцця павінна стаць павышэнне эфектыўнасці выкарыстання гарадскіх тэрыторый, памяншэнне адлегласцяў паміж аб’ектамі абслугоўвання і жыллём, падтрыманне якаснага грамадскага транспарту пры захаванні характару і росту якасці гарадскога асяроддзя гістарычнага цэнтра Барысава.