Ліст да страчанага сябра  Патрык Бэссон

Ліст да страчанага сябра

Патрык Бэссон
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 150с.
Мінск 2010
29.55 МБ
Патрык Бэссон
Ліст да страчанага сябра
Littera scripta 
Partick Besson
Lettre a un ami perdu
Paris Librio
1998
Littera scripta
Патрык Бэссон
Ліст да страчанага сябра
Раман
Пераклад з французскай
Мінск
Выдавец Зміцер Колас 2010
УДК 821.162.1-31
ББК 84 (4Фр)-44
Б97
Серыя заснаваная ў 2009 годзе
Пераклад з французскай мовы Зміцера Коласа
Выданне гэтага твора ажыццёўленае ў рамках Праграмы дапамогі кнігавыданню імя Максіма Багдановіча пры падтрымцы агенцтва «Культурфранс», выканаўчага органа Міністэрства замежных і еўрапейскіх справаў Францыі, а таксама Міністэрства культуры Францыі і Аддзела па супрацоўніцтву і культуры Пасольства Францыі ў Рэспубліцы Беларусь
Cet ouvrage, publie dans le cadre du Programme d’Aide a la Publi­cation Maxime Bagdanovitch, ЬёпёОсіе du soutien duCulturesfrance, орёгасейг du Ministere fran?ais des Affaires Etrangere et Ейгорёеппез et Ministere fran^ais de la Culture et de la Communication, et du Ser­vice de СоорёгаНоп et d'Action Culturelle de 1’Ambassade de France en Bielorussie.
ISBN 978-985-6783-83-1	©Albin Michel, 1991.
©Зміцер Колас, пераклад на беларускую мову, 2010.
©Афармленне. Выдавец Зміцер Колас, 2010.
Жану-Луі Кюртысу Сыльвэну Мадыгану і Ізабэль Нагамі
Частка першая
Гэта адбылося ў лютым
і
Цяпер я ведаю: мы ў пекле. Дзверы аўтамабіля, якія ляскаюць пад маімі вокнамі, калі я ўжо амаль заснуў, буханне музыкі з апаратуры маёй суседкі насупраць. А мне думалася, мы будзем заўсёды гуляцьудваіх ці ўтраіх уздоўж ракі і гаманіць пра тое, што нас цікавіць. Мне думалася, каханне будзе заўсёды пачынацца з погляду, а яно пачынаецца з пытанняў, як пры сустрэчы, няхай і дружалюбнай, з супрацоўнікам паліцыі. Ды не: мы ў пекле, і гісторыя, якую я вам распавяду, — пякельная гісторыя: гэта гісторыя паўсядзённасці.
Тым вечарам я сустрэў Марка Альбі ў раёне заставы Шампэрэ, у кватэры аднаго кніжнага гандляра, што запрасіў нас на прагляд кароткаметражкі, у якой быў аўтарам.
Калі зноў запалілі святло, праз залу прабегла дзіцё. Яму
было два-тры гадкі, і на ім не было майткаў. Дзіцё ўзлезла на калені да маці, тая ўстала і панесла яго ў спальню.
На шэры лютаўскі дзень паспела апусціцца ноч. Памятаю фары машын пад дажджом, як белавалосы шар падбелымі просцінамі — галавамаёйкаханайдзяўчыны. Дзяўчына, якая мяне кахала, заўсёды спала, накрыўшыся з галавою пад коўдрай, яна была мярзлячка. У мяне дагэтуль бывае — падымаць коўдры і просціны і шукаць, але ўсё радзей. Гэта, мусіць, і называюць — «ісці на папраўку».
Люты, яклістапад, — месяц, калі каханне пачынаецца ці памірае. Здараюцца моманты, калі жыццё вартае, каб яго пражыць. Напрыклад, калі вас знаёмяць з дзяўчынай, якая адпавядае таму, што вы шукаеце пад просцінамі і коўдрамі. Прыемны момант, калі словы гэтай дзяўчыны і вашыя ўтвараюць адну суцэльную лінію, падхопліваюць адно аднаго і гуляюць адно з адным, як коткі з гумовым мячыкам. Вы кажаце «чырвонае», і выпадае «чырвонае». «Дзевяць», і выпадае «дзевяць». Але колькі разоў гэта здараецца? Гэта здараецца роўна з тоючастатой, якой дастаткова, каб не даць вам учыніць самагубства, і менавіта таму мы ў пекле. Пекла, напраўду, не мае канца.
Мы з Маркам Альбі і чарнаскурайдзяўчынай-мадэллю, якую ён з сабою прывёў, спусціліся па лесвіцы і моўчкі пайшлі па вуліцы. Чарнаскурую мадэль звалі Джульета. Мужчыны азіраліся на яе. Яна была родам з Сенегала і была высокая. Я купіўу шапіку «Монд» і сказаў Марку Альбі, што пайду дадому. Па праўдзе, я збіраўся паехаць на Пігаль, дзе зноў круцілі «Зорныя войны», хоць, на жаль, у дубляванай французскай версіі.
— Паехалі з намі, — сказаў мне сябар. — Я дамовіўся сустрэцца з адной дзяўчынай у «Экю дэ Франс». Баюся, яны ўдзвюх з мяне зробяць сандвіч. Паслужыш буферам.
Мы паехалі на метро, бо двума днямі раней Марк раз-
біў машыну. Была восьмая вечара. Джульета не ездзіла на метро з 1975-га — з таго года, калі атрымала першы сексуальны вопыт з нейкім гандляром вінамі і лікёрагарэлачнымі напоямі, які меў невялікі фургончык. Усе каханкі, якія былі ў яе потым, таксама былі на колах.
Мы выйшлі ля Цэнтральнага рынку, дзе ўсе мужчыны, як мне здаецца, невядома чаму — у белых штанах. Марк Альбі прапанаваў паабедаць, бо да сустрэчы ў «Экю дэ Франс» заставалася яшчэ дзве гадзіны. Я ўзяў «чылі кон карнэ». Джульета адпіла глыток бардо і заявіла, што віно паганае. Потым яна патлумачыла, што ад кожнага каханка набыла пэўны жыццёвы досвед: першы навучыў яе разбірацца ўвінах, другі — рамантавацьаўто, трэці — апранацца, чацвёрты — адрозніваць добрую карціну ад дрэннай, і г. д.
Мы абедалі за квадратным столікам, накрытым папяровым абрусам. Рахунак вылецеў у 172 з паловай франкі. Джульета папракнула Марка, што ён не пакінуў афіцыянту гасцінцу. Ён патлумачыў, што абслугоўванне ўлічанае ў рахунак. Джульета паціснула плячыма і, як належыць, першая выйшла з рэстарана.
Дождж перастаў. Мы вырашылі прайсціся пешкі па Севастопальскім бульвары да Страсбург-Сэн-Дэні, бо заставалася яшчэ гадзіна. Джульета ішла наперадзе крокаў за дваццаць, дэманструючы сваю прыгожую пупку, абцягнутую шчыгульнымі джынсамі. Зад у жанчын нейкім таямнічым чынам нашмат прыгажэйшы ўначы, чым удзень. У Заходняй Нямеччыне гэтая розніца набывае неверагодныя маштабы. Тая самая дзяўчына ў басейне і ў піўным бары «Скляпец 54» (Гайдэльбэрг) мае дзве абсалютна розныя фігуры. Пра гэта варта было б напісаць кнігу.
Нягледзячы на нашыя воклічы, Джульета кіравала да плошчы Шатлё. Мы зразумелі чаму, калі яна села ўтаксоўку, што стаяла ўгалаве чаргі. Мы думалі, што
таксоўка зараз ад'едзе і мы Джульету болей не ўбачым, але таксоўка не ад'ехала.
Параўняўшыся з тэлефоннай будкай, што на тым самым баку тратуара, дзе пошта, Марк Альбі запаліў цыгарылью*.
—	Пачакае, — сказаў ён, выкідаючы запалку.
Шафёр запусціў матор, уключыў першую, запаліў паваротнік і крануўся. Марк Альбі рэзка кінуўся на другі бок праспекта. Усяго за некалькі сантыметраў ад магутнай постаці майго сябра на ўсёй хуткасці праляцеў аўтобус. Я пачакаў, пакуль машынам запаліўся чырвоны, і перайшоў таксама. Калі я сеў у таксоўку побач з кіроўцам, той павярнуўся да Джульеты і спытаў:
—	Мадмуазэль, вы ўпэўнены, што болей нікога не будзе?
За пяць хвілін мы даехалі да Усходняга вакзала. Калі праязджалі метро Рэамюр-Севастопаль, Джульета завязала з таксістам размову. Яна пачала распытваць яго пра сям'ю, пра ягоную працу. Ён, несумненна, быў бы ідэальным настаўнікам у кіраванні аўтамабілем, але, калі мой сябар расплачваўся, Джульета не ўзяла ў яго адраса. Мы ўвайшлі ў «Экю дэ Франс», селі на канапе вакол стала, замовілі напоі і пачалі нудзіцца.
Джульета запаліла «пэл-мэліну» і заявіла, што ў сакавіку яе фота будзе на вокладцы італьянскага «Плэйбоя». Я сказаў, што віншую. Марк Альбі паклаўдзяўчыне руку на плячо, але яна адсунулася.
За суседнім столікам хлопец у чорнай нэйлонавай кашулі і бэжавых тэргалевых* штанах цалаваўся з дзяўчынай, у якой нос быў спрэс абсыпаны белым скуллем. Паміж ног у хлопца стаяла вялікая спартовая сумка. Джульета пэўны час назірала за імі, потым патушыла
’Цыгара таўшчынёй са звычайную цыгарэту. (Тут і далей — заўв. перакладчыка.)
цыгарэту ў жоўтай трохкутнай попельніцы з лагатыпам аперытыву «Рыкар»* і сказала:
— Цярпець не магу пасрэднасцяў.
Калі Гладыс увайшла ў кавярню, у яе ў кожнай руцэ было па чамадане. Марк Альбі ўстаў, Гладыс апусціла чамаданы на падлогу, Джульета запаліла новую цыгарэту, я зняў акуляры і выцер шкельцы папяровай насоўкай. Мой сябар усіх пазнаёміў. Гладыс пацалавала мяне ў шчаку кончыкамі вуснаў і паціснула Джульеце руку. Сеўшы побач са мной, яна абаперлася локцямі на стол і, падаўшыся тварам да майго сябра, прамовіла з мяккім папрокам:
— Дарагі, у мяне такое ўражанне, што ты мне здраджваеш.
— Гэта няпраўда, — сказала Джульета. — МызМаркам проста сябры.
— Тады ты не ведаеш, што губляеш: Марк чароўны каханак!
— Таккажуць, — пагадзіўся сябар, падносячы да рота пустую шклянку, і захрумстаў кавалачкам лёду.
— Перастань! — крыкнула Гладыс. — Умянеаждрыготка ад цябе прабірае. Што будзем рабіць?
— Што-небудзь вып'еш?
— Ліманад з мятай.
Гладыс была ў чырвонай куртцы і чырвоных штанах. У яе былі кучаравыя каштанавыя валасы і авальны твар з не асабліва тонкімі, але гарманічнымі рысамі.
У той момант я, бадай, і не змог бы апісаць аблічча гэтай дзяўчыны. Яе хараство я не столькі ўбачыў, колькі адчуў. Яно было схаванае ад маіх вачэй святлом, якое ішло ад яе.
— Хадзем патанчым, — прапанаваў Марк Альбі.
Татунак моцнай французскай ганушовай гарэлкі.
— Я стамілася, — сказала Джульета. — У мяне метро высмактала ўсе сілы.
— Вы не на машыне? — здзівілася Гладыс.
— Я ўляпіўся ў дрэва, — сказаў Марк Альбі.
— Таму што думаў пра мяне?
— He зусім, — сказала Джульета.
— Ну, ясна... Вы былі разам. А ядумала, паміж вамі толькі сяброўства.
— Джульета вярзе абы што, — сказаў мой сябар. — Проста ў машыну заляцела аса.
— Я ў гэты час адрывалася за тысячу кіламетраў адсюль, з адным неапалітанскім фатографам, — удакладніла Джульета.
Хлопец у чорнай кашулі зірнуў на гадзіннік, і яго дзяўчына сказала, што яму, напэўна, пара.
— Пятнаццаць хвілін яшчэ ёсць, — адказаў хлопец.
— Ты ведаеш, што туды лепей прыйсці загадзя, іначай сядзячых месцаў не знойдзеш.
— Ну, пастаю.
Хлопец зноў прытуліў да сябе дзяўчыну і пачаў цалаваць яе ў вочы і кончык носа — туды, дзе скулля не было.
— Запрашаю ўсіх да сябе, — сказала Джульета.
— Адзетыжывеш? — папыталася Гладыс.
— На набярэжнай Пюто.
— Гэта ж на краі свету!
— Нішто не на краі свету, калі маеш грошы.
— А ты маеш грошы?
— Ну, не пры сабе.
Я расплаціўся за выпітае, і мы выйшлі. Я нёс адзін Гладысін чамадан, Марк Альбі — другі. Дзяўчаты ішлі наперадзе, трымаючыся за рукі. Часам яны азіраліся на нас і смяяліся.
Кватэра, якую займала Джульета, складалася са спальні і гасцінай і была на сямнаццатым паверсе сучаснага бу12
дынка. Джульета наліла нам «Чывас»', і Гладыс, зняўшы чаравікі, расцягнулася на адной з дзвюх канапаў, што стаялі ў зале.
Пад футроваю курткай на Джульеце аказалася белая майка. У яе былі цяжкія, але пругкія грудзі і шырокія, як ва ўсіх сенегалак, плечы. Яна скруціла цыгарку з гашышам і запаліла, слухаючы дыск Доны Самэр.