• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ліст да страчанага сябра  Патрык Бэссон

    Ліст да страчанага сябра

    Патрык Бэссон

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 150с.
    Мінск 2010
    29.55 МБ
    — Ты бачыў, як Гладыс танцуе...
    Дзяўчына была на галаву лепш за ўсіх астатніх тан-
    цорак. Тым вечарам на ёй была чорная спадніца, якая пакідала аголеныя плечы.
    — Яна дагэтуль не выклікае ў цябе жадання?
    — Ужо ўсё. Учора адбылося. Гэта было непазбежна: калі кожны вечар кладзешся ў адзін ложак...
    Фэст скончыўся а палове першай ночы. Мы забралі паліто. Ганну ўзяўся праводзіць хлопец. Ён рабіў на ўдарных у панк-гурце, які пазней распаўся. Я ведаў яго яшчэ па ліцэі, але потым згубіў са зроку. Яго звалі Патрык.
    Мы выйшлі, вуліца і машыны былі белыя, і снег, як у навагодняй казцы, падаў вялікімі камякамі.
    — Ну, і як мне цяпер ісці? — прастагнала Гладыс.
    На нагах у яе былі тонкія чаравічкі на высокіх абцасах. Марк Альбі падставіў ёй спіну. Яна ўзлезла і сказала, каб мы зрабілі так сама. Адзін конь выпадаў лішні, бо нас было пяцёра. Я сказаў, што буду на замену ў другім туры. Ганна ўчапілася Патрыку за шыю і падскочыла. Патрык захістаўся, але здолеў сяк-так утрымаць раўнавагу. Гладыс ляпіла снежку. Я даўстарт. Патрык атрымаў Гладысіну снежку ў самы твар і з выглядам бязмежнай разгубленасці абрынуўся на калені перад ліхтаром. Гладысін смех дагэтуль гучыць у мяне ў вушах. Яна пляскала ўладкі.
    — Мы перамаглі! Мы перамаглі!
    Марк Альбі тым часам павольнай і ўпэўненаю хадой спрактыкаванага баявога каня падвозіў яе да зыходнага месца.
    Урэшце наш турнір звёўся да перастрэлкі снежкамі. Я, прыгінаючыся, адстрэльваўся з-за мерседэса. Патрык, які ў якасці абароны выбраўліхтарны слуп, махаў насоўкай, паказваючы, што здаецца. Ганнатаксамадалучылася да мяне за мерседэсам. Я пацалаваў яе ў вусны. Гладыс і Марк Альбі качаліся ў абдымку на тратуары.
    — Яна... на... напала з тылу, — сказаў Патрык.
    Ганна зірнула на гадзіннік. Для апошняга метро было пазнавата.
    — Ты дзе жывеш? — спыталася яна ў мяне.
    — На Вільё*.
    Я сказаў, што прайдуся пешкі.
    Гладыс і Марк Альбі ўжо ўсталі. Усе валасы ад снегу ў яе былі белыя.
    — Ты будзеш мяне кахаць, калі я стану такая? — спыталася яна ў Марка Альбі.
    Сябар не адказаў, абмежаваўшыся тым, што пачаў абтрасаць з яе валасоў наліплы снег.
    — Ён не будзе мяне кахаць, паскуднік! А восьты мог бы нават у інвалідным крэсле катацца я ўсё адно шалёна цябе любіла б!
    Патрык уставіў слова:
    — Я м... магу... э-э... я жыву н... недалёка... вы... м... мо... можаце...
    — Добра, — сказала Ганна, якая прызвычаілася разумець Патрыка з паўслова. — Хадзем правядзем рэшту вечара ў Патрыка. Усё адно апошняе метро мы прапусцілі...
    Патрык жыўу адным з колішніх пакойчыкаўддя прыслугі, якія можна атрымаць, пакінуўшы заяўку ў ПСН”, арэндаў іх вельмі малая — не больш за 150 франкаўу месяц. У яго там быўтолькі матрац, пасцелены на падлозе, бутэлькі з мінералкай і мінікасетнік. Калі мы ўвайшлі, Патрык адразу ўключыў электраабагравальную батарэю. Побач з ёй я і сеў. Пальцы на руках у мяне зледзянелі. Гладыс уся калацілася. Зняўшы чаравічкі, яна падставіла ногі да электраабагравальніка, а Марк Альбі тым часам узяўся расціраць ёй галаву і плечы чыстым ручніком, які
    'Праспект і станцыя метро на паўночным захадзе Парыжа. "Парыжская служба нерухомасці.
    даў Патрык. Ганна паставіла грэцца ваду на паходнай газавай плітцы. У Патрыка была толькі адна піяла — белая, з надпісам: «Ты». Мы па чарзе пілі з яе каву, якую прыгатавала Ганна.
    IV
    — Вуліца Міра, купляю!
    — А ў цябе хоць грошай хопіць?
    — Адкуль? Ты ж у мяне ўсё забраў, калі я заходзіла на праспект Моцарта!
    — Ну, дык значыць, не купляеш. Ганна, твая чарга.
    — Я бяру крэдыт!
    — Гладыс, тэлефон! — крыкнула дзяўчына ад стойкі рэцэпцыі.
    Гладыс пабегла да тэлефона. Ганна кінула кубікі і, прасунуўшыся на чатыры клеткі, трапіла на Бэльвіль, дзе ў мяне было тры дамы. Яна сплаціла мне 20000 франкаў, якія атрымліваеш кожны раз, калі праходзіш клетку «Страт».
    Калі Гладыс вярнулася і села на сваё месца, Марк Альбі спытаў:
    — Хто гэта быў?
    — Ды адзін тып, які да мяне ўчора падыходзіў на пошце. Кіруе мадэльным агенцтвам.
    — Чаго ён хацеў?
    Патрык узяў кубікі, падзьмуў на іх — энергічна, нібы надзімаў балонік, — і кінуў з такою сілай, што яны закаціліся пад суседні стол. Ён стаў ракам і, даўшы нырца, пачаў шнарыць паміж нагамі маладзенькіх танцорак, чым выклікаў ў іх нястрымны смех.
    — Пяцьі... і... шэшэ... шэсць! — крыкнуўён.
    3 гэтымі словамі ён узнік на паверхні.
    — Чым ты нам гэта дакажаш? — спытала Ганна.
    — Кі... кідаць па новай?
    — He, ладна, паверым на слова.
    Патрык трапіўна вакзалСэн-Лазарі купіўяго. Ёнпаведаміўмне, што, гуляючыў «Манаполію», заўсёды купляе толькі вакзалы. Таму ён заўсёды і прайграе. Але яму ўсё роўна. Грошы не такія важныя. Галоўнае, што ўяго заўсёды ёсць магчымасць куды-небудзь паехаць.
    Ход быў за Маркам Альбі. Ён не кідаў. Ён спытаўся ў Гладыс:
    — Дык што?
    — Ён хоча, каб мы сёння вечарам паабедалі разам.
    — Ты пагадзілася?
    — Якога ражна мне з гэтым тыпам рабіць?
    — Ты не пры сваім розуме ці што? Калі ён кіруе мадэльным агенцтвам, ён можа знайсці табе працу. У якасці мадэлі ці якую іншую. У нас не так ужо багата грошай, і табе трэба ўрэшце працаваць.
    — Калі ён чаго і хоча, дык толькі ўкласці мяне ў свой ложак — вось гэтага ён сапраўды хоча!
    Гульня аднавілася. Гладыс гуляла абы-як. Зрабіўшы яшчэ два круті, яна збанкрутавала, гэтак сама як і Патрык. Ганна была вымушаная ісці на заняткі. Мы з Маркам Альбі засталіся за столікам удвух. Гладыс прыбілася за барным прылаўкам да нейкага доўгавалосага хлопца. Ён гаварыў, шмат жэстыкулюючы. Скура на твары ў яго была ўся зрабацелая, нібы ён перахварэў на воспу і не лячыўся. Ён, неяк было, пару разоў падвозіў нас на сваёй жоўтай пяцёрцы «Рэно» да кватэры Марка Альбі на Севастопальскім бульвары. Слухаючыяго, Гладыс пасёрбвала ліманад з мятай, якім, відаць, гэты хлопец яе пачаставаў, бо сваіх грошай у яе ніколі пры сабе не было. Дый нашто яны ёй былі. Яна ўвесь час была з Маркам Альбі.
    Мой сябар устаў. Яна адразу павярнула да нас галаву. Марк Альбі павітаўся з хлопцам за руку і пачаставаў яго 30
    напіткам. Яны гутарылі паўгадзіны і зусім не звярталі на Гладыс увагі. Я стараўся чым-небудзь яе заняць, але размова не клеілася: я не ўмею падтрымліваць размову з людзьмі, якім, ведаю, што не падабаюся.
    — Ён збіраецца здымаць фільм, — сказаў Марк Альбі, калі хлопец пайшоў у другі канец бара — пагаварыць з адным пузаном, якога я шмат разоў бачыў у кампаніі Ганны.
    — Вялікі фільм? — спытала Гладыс.
    — He. Кароткаметражны. Але там ёсць для цябе роля. Гэта можа быць добрым вопытам. Ён зтабой яшчэ не гутарыў?
    He!
    — Ды не згвалціць ён цябе!
    — А ты адкуль ведаеш?
    — Зрабі гэта дзеля мяне.
    — Спадзяюся, табе потым не давядзецца пашкадаваць, — прамовіла Гладыс, саслізгваючы з табурэта.
    Марк Альбі прытрымаў яе за руку.
    — 3 якой такой ласкі?
    — Ён, можаш сабе ўявіць, вельмі міленькі, — сказала Гладыс і, вызваліўшыся, скіравала да рэцэпцыі.
    Я добра памятаю той дзень. Танцоркі былі ў футровых манто, пад якімі амаль нічога не мелі. Усе іх рухі былі нейкія незямныя і, адначасова, сексуальныя — адтаго,як яны адчынялі дзверы, скідалі манто, сядалі на драўляныя лавы, якімі раздзяляліся столікі, мяне нават прабірала дрыготка.
    У семнаццаць год я быў закаханы ў танцорку. Яе звалі Франсуаза Гюар. Мы ўсяго два дні былі разам. Я думаю, што зрабіў ёй балюча, і шкадую пра гэта. Яна — адзіная асоба, якой, я шкадую, што зрабіўбалюча. Астатнія — хай падохнуць!
    Штоўзімкудобра — гэта што можаш дрынькаць хоць цэлы дзень, і ніхто на цябе крыва не гляне. Дастаткова
    прасіць грог, гугнявячы ў нос і трохі пакашліваючы. Дарэчы, зіма мне заўсёды падабалася болей за лета — і па вышэй названай прычыне, і яшчэ таму, што вада з крана ўзімку цячэ халаднейшая.
    — Марк, будзеш грог, я фундую?
    Мой сябар кіўнуў.
    — Два грогі, — сказаў я афіцыянту.
    Я па-хуткаму заглынуў сваю порцыю і пабег купіць свежы нумар «Монда». Тратуары былі пакрытыя месівам лёду і снегу. Г азетны шапік быў недалёка, побач з уваходам у метро, што ў канцы вуліцы Бэртэн-Пуарэ. Машыны на вуліцы Рывалі ехалі з хуткасцю прахожых. За перасоўнай жароўняй мужчына прадаваў пражаныя каштаны. На руках у яго былі мітэнкі пальчаткі без пальцаў, — як у старых векавух з дыкенсаўскіх раманаў.
    Калі я вярнуўся ў кафетэрый, Марк Альбі і Гладыс сядзелі воддаль за асобным столікам. Гладыс угкнулася лбом у плячо майму сябру. Час ад часу яна пачынала смактаць вялікі палец. Тады Марк Альбі даваў ёй па руцэ, і яна хуценька хавала палец у кішэню.
    Ён не заўважыў, як я ўвайшоў. Я разгарнуў газету і паспрабаваў прачытаць які-небудзь артыкул, але пасля ўсяго выпітага шрыфт быў занадта дробны. 3 выпіўкай гэта якраз больш заўсё і прыгнятае: калі разбярэ, не можаш ужо нічога — ні пісаць, ні чытаць, ні займацца каханнем, поўны аўт. Гэта адна з прычынаў, па якіх я перастаў піць. Мне стала сумна.
    — Гуляешу прыватнагадэтэктыва? — спыталаўмяне Ганна, якая вярнулася пасля заняткаў.
    Яна села побач. На ёй была куртка з грубай скуры і карычневыя вельветавыя штаны. Мне падабаўся яе твар, яе высокія скулы, мігдаловыя вочы і асабліва колер яе валасоў.
    — Патрык пайшоў?
    — Так, — адказаўя. — I «Манаполію» сваю забраў.
    — Ён забыў, што мусіў завезці мяне дадому. Я ж з гэтым надвор'ем свой мапед сёння не брала, а метро жах як не люблю. Менавіта, што жах.
    — Я цябе магу завезці, калі хочаш.
    — У цябе машына?
    — He. Возьмем таксоўку.
    Ганна паглядзела на мяне з цікаўнасцю.
    — Ты вырашыўузяць мяне на ўтрыманне?
    Калі мы дабраліся да прыпынку таксі на плошчы Шатле, там стаяла чарга метраў на дзесяць і было ўсяго дзве таксоўкі.
    — Хадземпакульвып'емпагрогу, — сказаўя.
    — Лепей піва.
    Мы зайшлі ў «Трапіста». Замовілі па нямецкім піве, а потым яшчэ па порцыі мідыяў і па смажанай бульбе, бо захацелася есці. Я толькі пачаў есці бульбу, калі ўбачыў, як Марк Альбі бегма перасякае праспект. Мой сябар ніколі не пераходзіў дарогу ў пазначаным месцы. Я памахаў, і ён далучыўся да нас.
    — Гладыс пайшла абедаць з дырэктарам агенцтва, — сказаў ён. — Было не проста, але я ўтаварыў. Спадзяюся, мае старанні прынясуцьплён. Гарсон! Мідыяў, смажаную бульбу і Кока-Колу!
    Марк Альбі не любіў піва.
    — Ты глядзеў «Гадзючае яйка»? — папытаўсяён.
    — Глядзеў.