Ліст да страчанага сябра
Патрык Бэссон
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 150с.
Мінск 2010
— Mary даць спальны мех, калі хочаш.
— Дзякуй, і так нармальна.
Я толькі цяпер усвядоміў, што дагэтуль не апісаў твар майго сябра. Ён быў крутлы і пухнашчокі, як у дзіцяці, толькі ў дзіцяці не бывае такой сілы і такога смутку ў вачах. I яшчэ Марк Альбі быўяркі брунеті вымушаны быў галіцца двойчы на дзень, калі хацеў глядзецца прэзентабельна пасля восьмай вечара. Ён меўарліны нос, тоўстыя губы і адтапыраныя вушы.
Застаўшыся адзін, я адчыніўакно, зняўкрасоўкі й шкарпэткі і аднес іх у дальні кут пакоя. Лёг, не распранаючыся, і адразу заснуў.
Гладыс сышла да таго, як я прачнуўся. Абодва чамаданы яна пакінула, узяўшы з сабой толькі касметычку. У цыдулцы яна назначала Марку Альбі сустрэчу на тэрасе кавярні «Клюні» ў восем — восем трыццаць вечара. Калі ёй да таго часу не ўдасца знайсці, дзе заначаваць, яны змогуць зноў разам вярнуцца ў Банды.
Распрануўшыся, я хуценька памыўся, прывёў сябе ў парадак і потым, апрануўшыся, скіраваў у кухню, дзе, як змог, згатаваў сабе снеданне. За акном віднелася аўтастрада і склады супермаркета электратавараў «Дарці». Далей уздымаліся будынкі, карпусы заводаўі прыга20
радных жылых дамоў. Неба было сіняе — тою сінявой, якая навявае ўспамін пра гады, калі быў падлеткам. Ад аўтастрады ішоў манатонны гул, як бесперапынны рык з ільвінае пашчы.
Я чакаў, калі прачнецца сябар.
II
Марк Альбі знайшоў аднапакаёўку толькі праз тыдзень, на Севастопальскім бульвары, 135, у адным з тых старых будынкаў, у якіх рыэлтарскія кампаніі робяць капітальны рамонт, каб потым здаваць даражэй.
За той тыдзень я некалькі разоў схадзіў у кіно, паглядзеў, у прыватнасці, «Смерць на Ніле» — разам з сяброўкай, якая мяне кахала і тады яшчэ не пакінула (наша расстанне адбылося ўмаі). Мне адразу ўдалося вызначыць, хто забойца. Эмеліна сказала, што я разумны. Я сказаў, што не, проста разбіраюся ў такіх штуках.
ТэлефанаваўМарк Альбі — папытацца, ці ведаюя каго-небудзь з машынай. Усе ягоныя сябры, што былі на колах, у той дзень, на які ён прызначыў свой пераезд, былі занятыя. Я патэлефанаваўЖаклін Б., з якой часам хадзіў куды-небудзь увечары. Ёй было трыццаць, гэта была брунетка з кароткаю стрыжкай. У яе быў «Остын»*.
— Ты нічога лепшага за «Остын» для пераезду не знайшоў? — спытаў Марк Альбі, калі мы з Жаклін Б. пад'ехалі да дома ягонай маці.
Пра такія дэталі я ніколі не думаю.
— Паглядзі, колькіўмяне...
У яго былі прайгравальнік, дыскі (Боб Дылан, Джоан
‘Брытанская марка аўтамабіляў, звычайна спартыўнага тыпу.
Баэз, Кінг Крымсан, Бітлз), два спальнікі і два чамаданы з адзеннем. Усё гэта Марк Альбі запакаваў у багажнік і на задняе сядзенне і пакаціў з Жаклін Б. Я паехаў аўтобусам, потым цягніком, потым на метро да станцыі Страсбург Сэн-Дэні. Марк Альбі і Жаклін Б. чакалі мяне ў аднапакаёўцы, папіваючы «Куэнтро», любімы лікёр майго сябра. Там была і Гладыс. На ёй былі завушніцы ў выглядзе заручальных пярсцёнкаў. Я цмокнуўяе ў шчаку.
Тры ночы з мінулых сямі яна правяла ў Банды. Астатнія чатыры размеркавалі паміж сабой іншыя мужчыны. Адзін нават аплаціў ёй гатэль, нічога не запатрабаваўшы ўзамен. Прычымгатэльбыўнеслабойкатэгорыі, такшто мужчына меў яўна больш грошай, чым іх меў мой сябар. Гладыс, тым не менш, ніколі з ім больш не бачылася. Я нагадаў гэтую акалічнасць Марку Альбі, калі той некалькімі месяцамі пазней спрабаваўпераканаць мяне, што адзіная важная рэч ддя Гладыс — грошы. 3 адным мужчынам яна пераспала, другому, які ёй не спадабаўся, адмовіла. 3 апошнім увогуле не ўзнікла праблемы: ён быў імпатэнт. 3 усімі чатырма яна пазнаёмілася на вуліцы.
— Заўтра пойдзем, купім ложак і тэлевізар, так, дарагі? — сказалаяна.
— Гладыс пажыве тут, пакуль у яе праясніцца, — сказаў Марк Альбі, павярнуўшыся да мяне.
— Навошта абмяркоўваць дэталі нашага прыватнага жыцця! — азваласяяна.
Потым мы пайшлі абедаць у кітайскі рэстаран на Севастопальскімбульвары, што якраз насупраць 135-гадома. Марк Альбі паказаў Гладыс, як карыстацца палачкамі. У яе не атрымлівалася, і яна вельмі смяялася. Смех у яе быў гучны. Ён пачынаўся раптам і, калі спыняўся, спыняўся таксама адразу і рэзка. Мне здалося, што і пры самых бурных прыступах весялосці яна здольная за секунду зноў набыць халодны і нават сумны выраз твару. Я не 22
кажу, што смех у яе быў няшчыры. Проста ў той вечар у мяне было ўражанне, што, нават калі Гладыс смяялася, яна ў той жа час не смяялася.
Яна часта тулілася да Марка Альбі і казала, што кахае яго і ён ніколі не павінен яе кідаць, іначай яна памрэ. Яна заяўляла гэта так голасна, быццам хацела, каб яе чулі аж на рэстараннай кухні.
— Пажывем долей, пабачым болей, — адказваў мой сябар, усміхаючыся за шызым дымам сваіх цыгарыльяў.
— Ты стэлефаноўваўся зДжульетай? — спытаўся я, каб даведацца, як у яго на гэтым напрамку.
— Так. Заўтра яна едзе ў Мілан. Можа, правяду да вакзала.
— Дык ты з ёй пераспаў? — зноў спытаўся я і адчуў, як Гладыс сціснулася, быццам вустрыца, якую пакраталі кончыкам відэльца.
— Дагэтуль так і не выпала.
— Ты павінен паспяшацца, даражэнькі, бо яна з'едзе ў Мілан, — сказала Гладыс.
— Ды я і не ведаю, ці хачу яшчэ.
Калі мы выйшлі з рэстарацыі, Марк Альбі сказаў, што хоча паглядзець «Падзенне багоў», якіх паказваюць у «Шампальёне». Жаклін была не супраць. Мы селі ў «Остын». Я — спераду. Марк Альбі і Гладыс цалаваліся на заднім сядзенні. Я заўважыў гэта, калі павярнуўся, каб нешта сказаць Марку Альбі. Гладыс апляла шыю майго сябра рукамі, а той абдымаў яе за талію. Яны развялі твары. Гладыс зірнула на мяне і прамовіла: «Упля!» — а потым, засмяяўшыся, зноў прыпала да вуснаў Марка Альбі.
— Мнетутпаварочвацьналевацінаправа? — спытала ў мяне Жаклін Б.
— Ты што, дарогі не ведаеш?
— Ведаю, але я за рулём нядаўна і не магу ўсё рабіць адначасова.
— Калі хочаш, я магу сесці за руль, — сказаў Марк Альбі.
— Hi ўякім разе! — запратэставала Гладыс. — Нам і тут вельмі добра.
He без цяжкасці Жаклін Б. прыпаркавалася на вуліцы Вільгельма Святога.
— Чаго ты паставіла так далёка? — спытаў Марк Альбі.
Жаклін Б. пераблытала «Шапмальён» з кінатэатрам на Сэн-Жэрмэн-дэ-Прэ. Яна сказала, што ўсё адно — друті раз паркаваццаўжо не адважыцца. Мой сябар сеўза руль, я перасеў побач з Гладыс. Яна пачала лашчыцца шчакой аб маё плячо, потым адхілілася і сказала:
— Гэтае зусім не такое, як было толькі што!
Ill
Школа танцаў, якую наведвала Гладыс, знаходзілася на вуліцы Бэртэн-Пуарэ, метраў за дзвесце ад плошчы Шатле. Заняткі адбываліся ў студыі, зробленай у амерыканскім стылі, якой кіравала кабета гадоў сарака. Свабодныя выкладчыкі навучалі тут харэаграфіі, спевам і акторскаму майстэрству. У першай зале месціўся кафетэрый, дзе вучні маглі што-небудзь выпіць да ці пасля заняткаў. У ім мы і завялі звычку сустракацца. Потым мы ішлі пешкі ўверх па вуліцы Сэн-Дэні, а калі з намі была Гладыс, сядалі ў метро ці праходзілі па Севастопальскім бульвары: Марк Альбі баяўся, каб выгляд прастытутак на Сэн-Дэні не навёў дзяўчыну да «пэўныя думкі».
Сама яна не зусім ведала, кім ёй хацелася б стаць: балерынай, акторкай ці кім яшчэ. Мы доўга абмяркоўвалі гэта з Маркам Альбі. Ён лічыў, што ўяе здольнасці ёсць да ўсяго. Яна была нават дастаткова прыгожая, каб пазі-
раваць для ілюстраваных часопісаў. Нейкі фатограф-аматар правёў з ёй фотасесію, каб яна магла запачаткаваць свой альбом-портафольё для прэсы. Здымкі былі паганыя. Калі яна іх убачыла, то адразу парвала на вачах у таго фатографа, а потым пачала яго бэсціць з такім утрапеннем, якога я, далібог, не чакаў ад гэтай маладой асобы.
Марк Альбі пры той сцэне адсутнічаў. Ён тады быў у кіно.
На Бэртэн-Пуарэ мы пазнаёміліся з адной маладзенькай бялявенькай актрысай, якую я не так даўно перад тым бачыў па тэлевізары ў рэкламе алею «Лезьёр». Яна запрасіла нас на бразільскі фэст, што адбываўся ў гімназіі непадалёк ад Бют-Шамон.
Тым вечарам было не так холадна, як звычайна. Мы ўзялі таксоўку. Марк Альбі і Гладыс усю дарогу трымаліся за рукі. Мой сябар пакінуў кіроўцу шчодрую рэшту, і мы здалі паліто ў гардэроб. Фэст ужо пачаўся, і на танцполе я ўбачыў Ганну. Яна танцавала ў цэнтры групы высокіх неграў. Калі яна падышла павітацца, Гладыс папрасіла, каб яна зашпіліла блузку.
— Нашто?
— Іначай Марк зараз на цябе накінецца. Ён апантаны жаночымі грудзямі: гэта па Фрэйдзе.
Ганна паціснула плячыма.
На пачатку адносін з Гладыс Марк Альбі сапраўды дзеля смеху часцяком пацвельваўся з дзяўчыны за адсутнасць у яе грудзей.
А я ведаю такіх, каго адсутнасць у мяне грудзей вельмі задаволіла б! — суха адказвала яна.
Увогуле, яна вельмі чулліва ўспрымала ўсё, што тычылася яе фізікі. Марку Альбі потым гадзінамі даводзілася яе песціць, каб яна перастала крыўдзіцца.
На фэсце было шмат народу, і аркестр быў выдатны, наколькі я магу меркаваць, бо ў бразільскай музыцы нічога не цямлю. Я заняў месца каля бара з прахаладжаль-
нымі напоямі, на ліцэйскім крэсле. Час ад часу да мяне падыходзіла Ганна.
— Памацай мае шчокі, якія гарачыя!
Я паклаў далонь ёй на шчаку.
— Проста немагчыма, у мяне, мусіць, тэмпература!
Я прыбраў руку. Я сказаў, што тэмпературы няма, проста яна шмат танцавала, ёй варта было б крыху больш заставацца побач са мной. Яна прыўзняла валасы — трошкі асвяжыць патыліцу, адпіла глыток майго піва і папракнула мяне, што я ўвесь час сяджу. Я глядзеў на яе.
— Чаго ты так на мяне глядзіш? У мяне гуля на носе?
Падышоў хлопец з танцпола.
— Давай, Ганна, не расслабляйся!
Яна ўстала.
ІДУ-
Яна ішла. Усё пачыналася зноў. У канцы вечара яна ўткнулася ў мяне галавой. Я асцярожна паклаў руку на яе валасы.
— Яны цябе не ўкусяць, — сказала Ганна.
3 танцпола яе зноў аклікнуў хлопец. Ганна зрабіла толькі ледзь прыкметны рух галавой, які азначаў «не». Але хлопец не ўбачыў. Ён падышоў да нас.
— У вас наперадзе цэлае жыццё, каб лашчыцца, — сказаў ён. — А сюды мы прыййілі весяліцца.
— Ёнмаерацыю, — сказала Ганна.
Яна ўстала. Я пайшоў следам, але не танцаваў.
Танцпол быў велічынёй з баскетбольную пляцоўку, бо па сутнасці гэта яна і была. Усе, хто танцаваў, кучкаваліся каля аркестра — там, дзе канцэнтравалася святло ад пражэктараў.
Я прайшоў колькі крокаў і ўгледзеў у прыцемку Марка Альбі. У руцэ ў яго была бутэлька Кока-Колы.