Ліст да страчанага сябра
Патрык Бэссон
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 150с.
Мінск 2010
— Я не магу супакоіцца, — сказала яна. — Пайдзі пашукай яго, Дыд'е.
Я выпусціў стогн, потым устаў і апрануўся.
— Вазьмі мой шалік, — сказала Манон.
Напраўду гэта быў шалік Ганны, які дастаўся Манон у спадчыну, бо Ганна лічыла, што ў Італіі ён будзе ёй непатрэбны.
Я прайшоў да канца вуліцы, на якой стаяў наш гатэль. Hi ў адным акне не было святла.
Я шукаў Марка Альбі, углядаючыся ў ноч, і ўздоўж парапета на набярэжнай, і на самім беразе. Я ўспамінаў, як нас прывезлі ў Дудэнхофен у першы месяц нашае службы. Мой сябар ставіў намёт, грэў ваду — прыгатаваць какава. У час начных марш-кідкоў у яго быў компас, а ў мяне ліхтарык. Ён казаў, каб я не спяшаўся, у нас поўна часу. Мы прыходзілі заўсёды апошнія. «А ці не зрабіць нам па какаўцы?» — пытаўся ён у мяне. На стрэльбішчы ён заўсёды падстройваў так, каб апынуцца побач са мною, бо ведаў, што я баюся якога-небудзь няшчаснага выпадку — што куля раптам разарвеццаў рулі ці які-небудзьтыпус звар'яцее і пачне паляць па кім папала. Ён казаў мне: «Думай пра Пампіду і праяўляй стараннасць». У яго мішэні было дзірак болей, чым трэба. На гэта ён казаў сяржанту: «Вось бачыце, спадар сяржант, што называецца сапраўдная таварыскасцьі» Затое мая мішэнь была пустая. «Так, Арва, а вашыя вочы куды зноў глядзелі?» Марк Альбі адказваў за мяне: «Яўна туды ж, куды ўчора, спадар сяржант».
Потым паварочваўся ў мой бок: «А я ж казаў табе: думай пра Пампіду». Я адказваў, што ў мяне не атрымліваецца. Мы вярталіся ў частку, ішлі ў душ. Я зноў забываў мыла. «Ты ўжо са сваім мылам», — казаў Марк Альбі і пазычаў свой кавалак. Усе хацелі хадзіць у звальненне з ім, бо ў яго была машына. Я бачу ягоную ўсмешку. Мы змываліся неўпрыкмет для астатніх, але высвятлялася, што я забыў адпускное пасведчанне. «Урэшце гэта кепска скончыцца», — раззлавана казаў ён. Ён заставаўся чакаць мяне перад паліцэйскім пастарункам. Мы ехалі ў Гайдэльбэрг. Ён першы падбіваўся да дзяўчат, але размаўляў з імі я: ён нямецкай не ведаў. Зрэшты, ён немакувогуле не разумеў. «Паслухай, Дыд'е, што з імі трэба рабіць, каб трахнуць? Вось што дзеля гэтага рабіць?.. Ты ж размаўляеш па-іхняму...» Я казаў, што немак ніхто зразумець не можа. «Ну, дык, не разумеючы, — можа, усё-ткі неяк можна...» Можа, трэба мець крыху даўжэйшыя, крыху лепш пастрыжаныя валасы. Мой сябар адразу ўбіваўся ў ласку да гарнізоннага цырульніка. Я часам думаю, што, можа, у войску ён аддаваў мне перавагу перад іншымі хлопцамі менавіта таму, што я размаўляў па-нямецку, а пасля войска захоўваў наша сяброўства дзеля маёй арфаграфіі. Але ў першую чаргу, па-мойму, ён усё-ткі адчуваў, што мне патрэбен заступнік.
IV
— Я не магу паверыць, — сказала Гладыс. — Паслухай, у яго ж быў поўнаметражны фільм, ён рыхтаваўся да здымкаў...
Мы сядзелі на тэрасе кавярні «Буль д'ор», што на плошчы Сэн-Мішэль. На Гладыс былая белая сукенка і белыя панчохі.
— Ва ўсякім выпадку, ніякіх доказаў, што ён памёр, няма, — дадалаяна. — Рэчызнайшлі? Цела?
Я адмоўна пакруціў галавой.
— Вось бачыш! Я ўпэўненая, што ён проста хоча мяне папалохаць. Такі гумар цалкам у яго духу.
Яна адпіла глыток кавы, паставіла кубак. Мы паглядзелі адно на аднаго. Яна засмяялася, потым сказала:
— Ну, гадзюкін Марк! Вось яадчуваю, што ён зараз выйдзе з-за вугла Сэнт-Андрэ-дэз-Ар свежы, як агурок, і са сцэнарным планам свайго фільма пад пахай... Дыд'е, немагчыма, каб ён гэта зрабіў. Не-маг-чы-ма. Ды яго цела ўжо знайшлі б. Сам падумай.
— Ён мог паплыць у вольнае мора.
— У ботах? Ён павінен быўпрынамсі зняць свае боты. Іх бы знайшлі.
Яна мела адказ на ўсё.
— Тыпа-ранейшамужывешнавуліцыЛаппа? — спыталася яна пасля паўзы.
— He. Вярнуўся ў свой пакой на Вілье.
— Пасварыўся з Манон?
Раніцай у нядзелю мы паведамілі пра знікненне Марка Альбі ў жанДармерыю Лё-Тукэ. Манон хацела адразу вяртацца ў Парыж. Я прапанаваў пачакаць да канца дня. Уручэнне ўзнагародаў было прызначанае на пятую гадзіну, і я хацеў прысутнічаць. Манон паціснула плячыма. Я сказаў, што яна можа ехаць адна на машыне, я вярнуся на цягніку. Было зусім рана: гадзіна сёмая ці восьмая раніцы. Яна не разумела, чым у Лё-Тукэ можна заняцца да вечара. Церусіў дождж. Мястэчка здавалася ёй смяротна тужлівым. Яна вырашыла ехаць. Перад машынай яна моцна прытуліла мяне да сябе.
— Ты ж толькі таксама не рабі дурасцяў...
Я сказаў ёй тое самае, што мне сказала цяпер Гладыс, — што мой сябар, можа, і не памёр.
Я прабавіўувесь дзень, туляючыся паддажджом. Я за146
ходзіў у бары. Я апытваў афіцыянтаў. Цёмны брунет, дужага целаскладу, у скураной куртцы? He, яны не бачылі. He мог жа ён усю ноч правесці пад адкрытым небам. Я схадзіў на вакзал. Там таксама не бачылі.
«Татава выкраданне» атрымала прыз «Голас Поўначы». Калі старшыня журы выклікаў Марка Альбі, каб уручыць кубак, я завагаўся, але на эстраду не выйшаў. Выклікалі некалькі разоў. Я так і не ўстаў. Потым выйшаў з Палаца і скіраваў да вакзала.
Вярнуўшыся ў Парыж, я не паехаў на вуліцу Лаппа. Я зняў пакой у гатэлі «Мальер» на вуліцы Важырар, зусім побач з Адэонам. Назаўтра раніцай я зрабіўпару званкоў: адзін — у пансіён, дзе раней заўсёды здымаў пакой з таго часу, як вярнуўся з войска, другі — на кватэру Марку Альбі. Трубку зняла Гладыс. Манон ужо паведаміла ёй навіну. Мы дамовіліся сустрэцца назаўтра раніцай. Потым я паабедаў, з'еўшы сандвіч па-грэцку, і надвячоркам паехаў да Манон забраць свае рэчы.
Манон спытала, чамуя вырашыўад яе сысці. Я сказаў, што мне ніяк не ўдаецца доўта жыць на адным месцы і з адным чалавекам. Яна плакала. I гэта быў таксама першы раз, калі я бачыў у яе слёзы.
Я пайшоў сказаць «бывай» Жан-Люку.
— Чаму «бывай»? Можа, лепш «да пабачэння»...
— He. Бывай.
Я адчуў, што яму будзе мяне не хапаць.
Увесь вечар я наводзіў парадак і складаў рэчы ў сваім старым пакоі. Я павячэраў у піцэрыі, потым пайшоў у«Драгстор» каля Оперы купіць сшытак, уякім цяпер дапісваю гэту гісторыю.
Вам злебедзямі ці з баранчыкамі? — спыталася ў мяне прадаўшчыца, паказваючы два сшыткі з рознымі вокладкамі.
— Усё роўна. Мне не на сцяну вешаць.
— Трэбавыбраць, — настойвала прадаўшчыца з хітрай усмешкай.
Гэта нагадвала нейкі фрэйдысцкі тэст.
— Давайце з баранчыкамі, — сказаў я з прыкрасцю.
Я заплаціў, і прадаўшчыца, падаючы сшытак, сказала:
— Трымайце, пастушок.
3 якога часу я стаў падобны да пастушка?
Тым вечарам мне прыйшлаў галаву дзіўная думка: што, калі чэрці — гэта ўсе астатнія, а мы з Гладыс — два анёлы? Урэшце ні яна, ні я — мы не можам нікога пакахаць на Зямлі. Можа, гэта таму, што людзей надта многа, а мы можам палюбіць толькі аднаго — і можа гэта якраз Бог. I хіба ў Марка Альбі не было вялікіх вострых вушэй і ён не выдыхаў з ноздраў дым, як робяць чэрці, калі злуюцца? Ён выкарыстоўваў людзей, а мы з Гладыс іх толькі прывабліваем і амаль да іх не дакранаемся — хіба толькі палашчыць. Так-так, Марк Альбі і падобныя да яго, напэўна, і ёсць чэрці, якім добра пачуваецца тут, на Зямлі, у пекле.
Гладыс прыйшла на спатканне, не спазніўшыся ні на хвіліну.
— Бачыш, — сказала яна, сядаючы, — я ў белай жалобе.
I засмяялася. Я не змог утрымацца і засмяяўся разам з ёю.
— Бэрнар знайшоў мне месца прадаўшчыцы ў адным сваім магазіне. Але я падумала, што не хачу болей жыць з мужчынам. Праз месяц усё адно — зноў нуда, і ўсё гэта заўжды кепска канчаецца. Але з іншага боку, я не магу жыць адна. Ну, што называецца: не магу. Дарэчы, я вось пражыла два дні ў гэтай аднапакаёўцы, і мяне ўжо калоціць...
Я паглядзеў на наш адбітак у вітрыне кавярні. Мы былі падобныя на двух анёльскіх сіротак.
Цела Марка Альбі знайшлі праз тры дні. Мой сябар плыў у вольнае мора. У ботах.
1979
Змест
Частка першая. Гэта адбылося ў лютым 7
Частка другая. Гароты Гладыс 45
Частка трэцяя. Анёльскія сіроткі 129
Бэссон, П.
Б97 Ліст да страчанага сябра: раман / Патрык Бэссон; пер. з фр.
мовы Зміцера Коласа. — Мінск : Зміцер Колас, 2010.— 150 с.— (Littera scripta)
ISBN 978-985-6783-83-1
Раман належыць пяру аднаго з найболын вядомых сучасных французскіх аўтараў, лаўрэату дзвюх найбуйнейшых французскіх літаратурныхпрэміяў Гран-ПрыФранцузскай Акадэміі зараман (1985) і прэміі Рэнадо (1995).
Адрасуецца шырокай чытацкай аўдыторыі.
УДК 821.162.1-31
ББК 84 (4Фр)-44
Серыя «Littera Scripta»
Літаратурна-мастацкае выданне
Бэссон Патрык
ЛІСТ ДА СТРАЧАНАГА СЯБРА
Раман
Адказны за выпуск Зміцер Колас
Падпісана да друку 20.01.2010. Фармат 84x108 ‘/32Папера афсетная. Гарнітура Балтыка. Друк афсетны.
Ум. друк. арк. 7,98. Ул.-выд. арк. 5,21.
Наклад 200 асобнікаў. Заказ 21.
Выдавец Зміцер Колас
ЛП №02330/0552654 ад 14.01.2010.
Пр. Незалежнасці, 105-14, 220023, Мінск.
Надрукавана з арыгінал-макета заказчыка у друкарні СТАА «Медысонт»
ЛП № 02330/0150444 ад 19.12.2008.
Вул. Ціміразева, 9, 220004, Мінск.
Патрык
Бэссон
ISBN 978-985-6783-83-1
Раман аднаго з найбольш вядомых сучасных французскіх аўтараў Патрыка Бэссона (нар. 1956), лаўрэата дзвюх найбуйнейшых французскіх літаратурных прэміяў — Гран-Пры Французскай Акадэміі за раман (1985) і прэміі Рэнадо (1995), — апавядае пра знешне нібыта лёгкае жыццё маладых людзей, якія вядуць, тым не менш, няпростыя пошукі свайго месца ў гэтым жыцці і, на жаль, не заўсёды ўдала спрабуюць паразумецца паміж сабою.