• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ліст да страчанага сябра  Патрык Бэссон

    Ліст да страчанага сябра

    Патрык Бэссон

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 150с.
    Мінск 2010
    29.55 МБ
    Мы даглядзелі фільм да канца. Тады мой сябар устаў і перасеўда стала. Ён разгарнуў тыднёвік «Французскае кіно».
    — Ты ведаеш, якія на сёння зборы ў «Трошкі паласкавей, б...»?
    — Падазраю, што неблагія.
    Паўтара мільярда. Неверагодна. Паўтарамільярда...
    Эх, каб «Трошкі паласкавей, б...»‘ зняўя, дыкі праблемы цяпер такой не было б.
    — Ты думаеш, Гладыс засталася б?
    Ён зірнуў на мяне цяжкім поглядам. Увогуле, Гладыс яшчэ нібыта не сышла (але я ведаў, што яна сышла ўжо даўно, бо яе ніколі не было на месцы, яе ўвогуле ўжо не было нідзе). Марк Альбі запытаўся:
    — Ну, а чаму б ёй не застацца?
    — Можа, яна шукае зусім не грошай.
    — Ну, ты ўжо прыдумаеш! Ты ж з намі бываеш дастаткова частка, каб заўважыць, што гэта ў яе ператварылася ў навязлівую ідэю.
    — Я не думаю. Калі нават яна з цябе кпіць наконт грошай, дык проста каб пасмяяцца, каб пасмяшыць цябе.
    — Яна ведае, што мяне гэта зусім не смешыць. I я ёй гэта казаў, але ёй гэта зусім не замінае і далей дзейнічаць у тым самым духу.
    — Па-мойму, яна ў большай ступені шукае не грошай, а...
    Я адчуваў, як ён напружыўся. Ён згарнуў «Французскае кіно» і камячыў паміж пальцамі патухлую цыгарылью. Ён глядзеў на мяне з тым выглядам, які апошнім часам узнікаў у яго ўсё часцей, — з выглядам нейкай нянавісці. I пробліск гэтага пачуцця раніў мяне нашмат глыбей за ўсе самыя злосныя саркастычныя выпады Гладыс, да якіх я, урэшце, заўжды заставаўся халодны. Бо я адчуваў, што яго нянавісць — сапраўдная. Марк Альбі быў жывы чалавек, па-сапраўднаму здольны на Дабро і на Зло, і тым вечарам я бачыўу ягоных вачах Зло. Такое здаралася ўпершыню, і таму я бьгўузрушаны. А я не люблю ўзрушэнняў. I не люблю жывых людзей. Мне больш
    'Другі поўнаметражны фільм (1979) французскага рэжысёра Патрыка Шульмана (1949 — 2002), зняты ім з дапамогай групы, складзенай з непрафесіяналаў.)
    даспадобы простыя чэрці, няздольныя чыніць ні Дабра, ні Зла і якія заўсёды не тут, а недзе далёка. 3 чортам у цябе няма ніякае рызыкі, пры ўмове, натуральна, што ты сам чорт і не кахаеш нікога, галоўнае — яго не кахаеш. Проста раздаеш усмешкі і нічога не робіш, і поўны спакой, нібыта й не жывеш.
    Так, Гладыс мне падабалася больш за Марка Альбі, і, напэўна, ён пачынаў зразумець гэта, а разам з гэтым і ўсё астатняе.
    — Яна сабе кагосьці шукае, — сказаў я.
    — Кагосьці, у каго ёсць грошы, — можа быць.
    — He абавязкова.
    — Ну, ведаеш, з рабочымі яна гуляць не ходзіць.
    — Можа, таму што рабочыя не насмельваюцца да яе падысці. Можа, якраз які-небудзь рабочы ёй і спадабаўся б.
    — Ты здзекуешся ці што?
    — Гладыс патрэбен чалавек, які жыве насычаным, імклівым жыццём, няхай нават бедна.
    — I ты, можа, ведаеш, як гэта — жыць насычаным, імклівым і бедным жыццём?
    — He. Таму, дарэчы, Гладыс мяне і не любіць.
    Яна не любіла мяне зусім па іншай прычыне, і калі я цяпер апісваю тое, што апісваю, дык менавіта таму, што ні ў адзін момант гэтай гісторыі не мог — ні Марку Альбі, ні Гладыс, ні Эмеліне — сказаць праўду пра тое, што адбывалася ўва мне і вакол мяне. Яны палічылі б мяне за вар'ята.
    — Дык значыць, яна і мяне не любіць?
    Безумоўна. Няўжо ён гэтага яшчэ не зразумеў? Куды глядзяць яго вочы? Я не адказаў. Я проста далей развіваў сваю думку:
    — Па-мойму, Гладыс здольная пакахаць хоць нягодніка, хоць прафсаюзнага лідэра, хоць заўзятага аматара скачак... галоўнае — каб ён уцягнуў яе ў віхуру жыцця, дзе яна была б адзіным цэнтрам і крыніцай святла. Яе
    палохае не беднасць, а нерухомасць рэчаў, маруднасць існавання, манатоннасць дзён...
    Я дадаў, што, вядома, у нашым грамадстве беднасць якраз і азначае маруднасць і аднастайнасць, а багацце — разнастайнасць і хуткасць, алеёсцьлюдзі, здольныя пераступіць гэтае прадвызначэнне і надаць хуткасці і разнастайнасці літаральна ўсяму, не маючы дзеля гэтага патрэбы ў грошах. Гэта героі нашага часу, і Гладыс, каб не памерці, патрэбен такі герой.
    — Ну, ая — не герой нашага часу, — з'едлівапрамовіў Марк Альбі.
    — У вачах Гладыс — ужо не, — паправіў я, — і іншыя мужыкі, з якімі яна гуляе, — таксама не болей. Яна шукае, вось і ўсё. I калі знойдзе, сыдзе. Можа, яна сыдзе і раней, проста таму што гэтая кватэра нагадвае ёй кожную раніцу, што яна яшчэ не знайшла.
    Цяпер Марк Альбі мне ўсміхаўся, як усміхаюцца чалавеку, які пляце поўную лухту, — каб даць зразумець, што нас гэта, маўляў, не надта цікавіць. Ён казаў:
    — Ну, так, можа быць, можа быць...
    Ён зноў падпаліў патухлую цыгарылью і пацікавіўся:
    — I адкуль табе ўсё гэта вядома?
    Я не адказаў. Сышоўшы ад яго, я пешкі дабраўся да плошчы Оперы, як рабіўзвычайна заўсёды, калі вяртаўся ад яго дадому. Зазірнуўшы ў «Драгстор», я купіў касету Білі Жоэля, пагартаў пару кніжак.
    Марк Альбі патэлефанаваў мне назаўтра раніцай. Гладыс учыніла спробу самагубства.
    X
    Тыдзень Гладыс хадзіла з рукой, прыматанай да цела павязкай Вэльпо.
    — Я не магу вам паціснуць руку, — казала яна людзям. — Гэта па прычыне майго самагубства.
    I ўсе не маглі зразумець: яна гэта жартам ці як?
    Пры кожнай сустрэчы яна ў мяне пыталася:
    — Ну што, калі мы ўжо здымем з табой кватэру?
    1 яшчэ:
    — Хоць адно добра — цяпер мне не трэба мыць посуд.
    Вышэй я ўжо згадваў, што Гладыс заўсёды казала ўсё, што прыходзіла ёй у галаву. Таму людзі яе не разумелі. У большасці выпадкаў людзі вызначаюць, што мы сабой уяўляем, паводле набору нашых выказванняў і маўклівых паўз. Усякія два выказванні падзяляюцца паўзай, якую яны запаўняюць самі, зазначаючы, калі і па якой прычыне мы замаўчалі і чаму зноў пачалі гаварыць. У Гладыс такіх паўз не было. Гэта і збівала людзей з тропу — у іх лік я залучаю і Марка Альбі, і Ганну, і таго ж Жоржа, як вы ўбачыце потым. У яе быў толькі тэкст, тэкст і нічога, апроч тэксту. У ім губляліся ўсе. Я думаю, Гладыс забаўляла завабліваць людзей і кідаць у меандрах сваіх маналогаў, дзе кожная адна фраза супярэчыла іншай, але таксама мне здаецца, што ў першую чаргу яна хацела захаваць свой сакрэт. А безупыннае гаварэнне пра ўсё і ні пра што, ды плюс яшчэ абы як — гэта ўсё адно, што поўнае маўчанне, якое і ёсць найлепшым спосабам захавання сакрэтаў.
    Паступова Марк ператварыўся ўадзіную цэль усяго, што прыходзіла ў галаву гэтай дзяўчыне. Цяпер яна ўсё часцей здзекавалася не толькі з яго адноснае беднасці. Напрыклад, яна мне казала:
    — Ты не лічыш, што ў Марка тоўсты нос?
    I дадавала:
    — Увогуле, мне тоўстыя насы падабаюцца, а вось худыя кашалькі — не.
    Ці яшчэ:
    Жорж ніколі не выходзіць менш як з 1000 франкаў у кішэні. Праўда, даражэнькі Марк, у яго няма такога, як у цябе, гумару. Але ж за твой гумар я ў адпачынак не з'езджу. (Калітытам здымаеш свой фільм? Увосень? Я да таго часу пасівець паспею, мой буслік!) Аможаш сабе ўявіць — ехаць уадпачынак зчалавекам без гумару... Гэта мне кроіць душу.
    Званіў тэлефон.
    — ГэтаЖорж!
    Яна здымала трубку, аддавала яе Марку Альбі і крычала Жоржу:
    — Я не магу з табой гаварыць! Марк забраў і не аддае трубку...
    Ён кладаў трубку на стол, тады яна брала яе і разам з апаратам ішла ў калідор, але дзверы за сабой не зачыняла. Мы чулі, як яна кажа:
    — Ды ну, што гэта дасць? Я ўся амаль перакалечаная... Хіба ты не ведаў, што ў Марка чорны пояс па каратэ? Ай, нуяго — «Фукэт'с», «Фукэт'с», увесьчас «Фукэт'с»... He, а пятай — не: у мяне спатканне з каханкам. Ну, як з кім? 3 Дыд'е, з Маркавым сябрам. Ды ён і на парах, і на ветразях — бісексуал, прыкінь... Каб ты яго бачыў, калі ён здымае акуляры: ну, поўны адпад, Ніягара.
    Гладыс думала, што Ніягара — гэта назва гары.
    — Усё, я развітваюся. Яны ўжо шнараць у маёй сумцы.
    Мы нічога падобнага не рабілі. Гладыс давала адбой.
    — Жорж прапануе мне жыцьу яго. Думаю, я пагаджуся. Што ты думаеш, Марк?
    Яна паварочвалася да мяне:
    — Па-мойму, Марк не згодзен.
    I потым:
    — Паслухайце, вы наганяеце на мяне нуду гэтымі вашымі пысамі — як на хаўтурах. Каторая гадзіна? Ужо трэцяя? I вы яшчэ сядзіце! Ды ўстаньце нарэшце! Варушыцеся! Зрабіце што-небудзь! Будзьце мужчынамі!
    Яна абувала боцікі, надзявала куртку. Зноў званіўтэлефон. Зноў пыталіся яе.
    — А! Жан-Мішэль! Тыяк?
    Яна хавала слухаўку рукой.
    — Хлопец — супер!
    Прыбірала руку.
    — He, сёння вечарам немагчыма, я сустракаюся з Жоржам. Дарэчы, як атрымаліся фота? Ай, ну нічога, потым зробіш мне іншыя. Паслязаўтра, калі хочаш. А восьмай, у цябе. Згода. Чакай, я занатую. Марк, не дасі мне паперу і ручку?
    Марк Альбі нічога падаваць не збіраўся. Гладыс са злосцю клала слухаўку на дыван, уставала, ішла да пісьмовага стала па паперу і ручку.
    — Казёлняшчасны!
    Яна зноў сядала каля тэлефона.
    — Я на месцы, мой даражэнькі. Так, усё, занатоўваю: учацвер. Ну, бусі-бусі.
    Яна давала адбой.
    — Так, я нічога не забыла?.. Mae ключы, пашпарт, пігулкі...
    Марк Альбі вадзіў яе да гінеколага, і той вызначыў марку супрацьзачаткавых пігулак, якія ёй падыходзяць.
    — Салют, сябручкі!
    Мы чулі, як яна выклікае ліфт. Потым, як віхор, яна ўлятала назад і кідалася да Марка Альбі.
    — Было б надта жорстка — пайсці, цябе не пацалаваўшы!
    Ён цягнуў да яе губы, але яна, як школьніца, звонка цалавала яго ў шчаку. Такога ж абыходжання ўдастойваўся і я, паслячагояна,ляснуўшыдзвярыма, знікала. Некалькі
    імгненняў мы сядзелі ў маўчанні. Званіў тэлефон. Мой сябар падымаў трубку.
    — Вам не пашанцавала, — адказваў ён — Яна толькі што сышла...
    XI
    Тою ноччу, калі Гладыс спрабавала ўчыніць самагубства, Марк Альбі ляжаў, не распрануўшыся, уложку, курыў цыгарылы і слухаў касету Франсіса Кабрэля. Яна вярнулася а чацвёртай раніцы. Увайшоўшы, яна наляцела на кушэтку — яна не надта разбірала дарогу; яна была п'яная. Яна сказала:
    — Во, глядзі, ты тут... Аўжо накурьгў сваімі цыгарамі...
    Яна адчыніла акно, ўдыхнула халоднага паветра, потым села каля пісьмовага стала Марка Альбі.
    — Трэба мне будзе ўсё-ткі прачытаць гэты сцэнар...
    — Дзе ты была?
    — А цябе гэта тычыцца?
    — Так, мяне тычыцца.
    —	Ну, правільна, мы ж з табою цяпер сужыцелі... Ну што, я была там, дзе хацела быць, мой козлік. Там, дзе табе не быць.
    Марк Альбі ўстаў. Апісваючы мне гэтую сцэну, прычым у прысутнасці майго сябра (які мне таксама яе расказаў, але калі дзяўчына пакінула нас сам-насам), Гладыс сказала:
    —	Ёнувесь дрыжаў, бедненькі... I ўвесь быўтакі бледны. Я падумала: ну вось, капцы, зараз ён і мяне заразіць грыпам!