Ліст да страчанага сябра  Патрык Бэссон

Ліст да страчанага сябра

Патрык Бэссон
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 150с.
Мінск 2010
29.55 МБ
— Ты яшчэ дагэтуль з той бландзінкай, якую бачыла Ганна? — спытала Манон.
— Яна табе расказала?
— Так. Ганна мне ўсё расказвала.
— Дзе мне пакласці штаны ?
— Дзе табе больш падабаецца.
Яна засмяялася.
Я паклаў штаны на ложак, у якім тою зімой спаў з Ганнай, і кашулю таксама.
— Ты будзеш спацьу майтках? — папыталася Манон.
Яна пачынала мне назаляць сваімі пытаннямі.
Я лёг і пагасіў святло. Манон паклала шчаку мне на грудзі.
Мяне заўсёды здзіўляла хуткасць, з якою раптам апынаешся ў дзявочым ложку. Бац — і ўжо ляжыш, і падра-
бязнасцяў, як гэта здарылася, ужо не помніш. Здаецца, проста хацеўлегчы спаць, а тут — раз: хто гэта побач?
— Ты яшчэ бачышся з Маркам Альбі? — спытала Манон.
— Час ад часу. Ён знайшоў прадзюсера на свой будучы фільм.
— А што Гладыс?
— Яны яшчэ разам.
— Дзіўна. Ніколі не падумала б, што паміж імі гэта можа быць доўга.
— Рэчы маюць тэндэнцыю доўжыцца, толькі невядома чаму...
Яна зноў запаліла святло.
— Што здарылася?
— Нічога. Хачу паглядзець на цябе.
XIII
Назаўтра была нядзеля. Мы не ўключалі радыё, не хацелася ніякага шуму. Я ўбачыў за акном сіняе неба і падумаў: лета, вось яно зноў і прыйшло.
— Каву ці гарбату? — папыталася ў мяне Манон.
Я лашчыў яе ўсю ноч, бо калі дзяўчат доўта лашчыш, яны робяцца нашмат дабрэйшыя. Больш за ўсё мне падабаліся ў яе сцёгны. I яшчэ — цалаваць туды, дзе тазабедраная косць злучалася з тазам. Гэтае месца ў яе было мяккае, як галоўка ў нованароджанага.
—	Мы ж можам яшчэ паляжаць.
—	Ужо амаль дванаццаць.
Я заўважыў, што просціны былі светла-блакітныя, а не белыя, як мне здалося напярэдадні вечарам.
Манон замацавала валасы на патыліцы гумалястыкам. Я ніколі не мог падумаць, што вушы ў яе настолькі вялікія.
Яна нацягнула пуловер і надзела джынсы. Яна спытала, ці не бачу я дзе-небудзь яе шкарпэтак. Яны былі пад ложкам. Потым мы спусціліся на першы паверх. Побач з кухонным закуткам быў душ.
— Ён не працуе, — сказала Манон, — ая сама адрамантаваць не ўмею.
Яна паставіла гатавацца ваду. У мяне раптам узнікла жаданне сысці. Я ўжо так часта чакаў сваёй кавы, гартаючы якую-небудзь газету. Гэта бывала ранкам, хоць, па праўдзе, гэта быў і не ранак, бо калі кахаеш, раней за поўдзень не снедаеш. Кожны раз з кухні даносіліся тыя самыя гукі. Перада мной таропка сноўдала паўраспранутая дзяўчына. Сам я не рабіў нічога: я не ведаў, дзе я на трымае кубкі, цукарніцу, мармелад. Званіўтэлефон, але я не здымаў: тэлефанавалі не мне.
Сумесь жыцця і смерці — вось што я называю пеклам, у якім і жывуць чэрці.
— Паставіш музыку?
Я пачаў выбіраць дыск. Манон прынесла вялікія піялы і імбрык. Я паглядзеў на яе вушы. Мяне кранаў іх выгляд.
— Колькі цукру?
Мы па чарзе памыліся перад ракавінай і выйшлі. У глыбіні двара жанчына развешвала бялізну.
— Жан-Люкава маці, — сказала Манон.
Аднекуль далятаў голас Мішэля Друкэра, які пытаўся ў Жана-Поля Бельмандо, колькі той зарабляе за адну карціну.
— He столькі, колькі вы думаеце, мой дарагі Мішэль... He столькі, колькі вы думаеце...
Пахла смажанай курыцай.
Была нядзеля.
На выхадзе з двара мы сутыкнуліся з барадатым мужыком, які нес на спіне вялікі заплечнік.
— Вось табе маеш, — сказала Манон.
— Прывітанне, — сказаў барадач.
Манон павярнулася да мяне.
— Знаёмся: Луі, мой муж.
— Дыд'еАрва, — сказаўя. — Вельмі прыемна.
Я працягнуў руку і пашкадаваў, бо ў Луі рукі былі жудасныя.
— Вы некуды сабраліся? — спытаўся ён.
— Так, — сказала Манон. — Калі хочаш, магу даць ключы ад хаты.
Адыходзячы, Луі крыкнуў:
— Да вечара, галубкі!
— Колькі ты ўжо яго не бачыла? — спытаў я, калі мы выйшлі на вуліцу.
— Паўгода.
— Дык вы ўжо не жылі разам, калі ён з'ехаўу Індыю?
— He. Нам не было пра што гаварыць.
Яна спынілася перад «Пежо-404» серабрыста-металічнага колеру і выняла з сумачкі другую нізку ключоў.
— Гэта твая машына? — спытаўсяя.
— Так. Бацька падарыў месяц назад. Хочаш сесці за руль?
Я адмоўна пакруціў галавой і спытаў, як даўно ў яе правы.
— Гадоўпяць, — адказалаяна, адчыняючыдзверцы.
Я сеў з іншага боку. Яна паглядзелася ў люстэрка над ветравой шыбай.
— Паслухай, здыму я гэты гумалястык, вушы ў мяне сапраўды жахлівыя... Ты першы мужчына, які мяне кахае за мае вушы. Калі я скажу гэта маме, яна ўпадзе ад здзіўлення.
He памятаю, каб я калі-небудзь казаў Манон, што яе кахаю, ні ў той дзень, ні ў іншы, але цалкам магчыма, што ў нейкі момант у мяне гэта вырвалася.
Мы паехалі ў Вэнсэнскі лес. Яна купіла порцыю цук112
ровае ваты. Ёй хацелася пакатацца на лодцы, але чарга была метраў на сто пяцьдзесят, а я фізічна не выношу чакання.
Мне падабалася ісці побач з Манон, бо яна бвіла высокая, амаль аднаго са мной росту. Па шчырасці, мне ўжо надакучыла нагінацца. Яна распавядала мне пра сваю працу. Мві размаўлялі пра Ганну, пра Патрыка, пра мінулае. Часам мы спыняліся і пачыналі цалавацца. Я пытаўся ў яе, ці яна кахае мяне. Яна адказвала, што кахае. Я пытаўся, чаму. Яна смяялася. I потым казала:
— Таму што ты падобны да Дэйвіда Карадайна.
— Кажы сур'ёзна.
— Гэта проста неверагодна! Асабліва калі ты ў акулярах. У цябе ніколі не просяць аўтографа?
Ачацвёртай гадзіне мы зайшлі папіць гарбаты на тэрасе кафэ-рэстарана (ужо не памятаю, як ён называўся — Плато дэ Гравэль, Плато дэ Гравэн?) — тую самую, дзе адбываўся святочны абед у дзень маёй першай прычасці. Неба зацягнулася хмарамі, і мы рашылі пайсці ў кіно.
Успамін пратой дзеньу мяне, увогуле, захаваўся смутны. Пасля вяртання з войска і да смерці Марка Альбі я пражыў шмат дзён, падобных да гэтага, — з Ганнай, з Эмелінай, з іншымі, каго не лічу патрэбным устаўляць у гэтае апавяданне. Урэшце ўсё гэта крыху пераблытваецца. Я памятаю, напрыклад, што неаднаразова піў гарбату ў Вэнсэнскім лесе і з Эмелінай. I быў знаёмы з адной танцоркаю з мюзік-хола, уякой, як іўМанон, была старая машына ад яе бацькі. Але вушы ў той былі маленькія, гэтая памятаюдакладна. I па-мойму, у Манон, дарэчы, машына ўсё-ткі належала раней яе дзядзьку. I яна больш любіла, здаецца, не гарбату, агарачы шакалад.? Так, здаецца, якраз шакалад. Ці, можа, я проста блытаю яе з Маркам Альбі? I ці не з Ганнай я хадзіў глядзець «Галоўнае — кахаць» польскагарэжысёраЖулаўскага, хоць калі пісаў першы варыянт гэтай сцэны, быў упэўнены,
што глядзеў гэты фільм з Манон — у тую нядзелю пасля першай нашай любоўнай ночы?
Але ў адным я ўсё-ткі ўпэўнены — як і ва ўсім, што вы будзеце чытаць далей, бо нейкім невытлумачальным чынам я нашматлепш памятаю, што са мной адбываецца ўвечары, чым тое, што адбываецца днём, — а ўпэўнены я ў тым, што вячэралі мы ў бліннай, якая вельмі падабалася Ганне, на пагорку Св. Жэнеўевы. Пачаўся дождж, і гэта навяло мяне на ўспамін пра зіму, пра Велікодную ноч і чырвоныя шкарпэткі, якія Эмеліна надзявала, калі сядзела ў піжаме перад тэлевізарам, бо ў яе стылі ногі. Калі мы выйшлі з бліннай, мне было прыемна, што я не адзін. Я пацалаваў Манон у вуха.
Першае, што Луі сказаў, калі мы вярнуліся, было:
— Я нідзе не знайшоў гашыш.
Манон сказала, што ён скончыўся і ўвечары ці заўтра Жан-Люк прынясе.
Луі спытаў, чым я займаюся ў жыцці, і я адказаў, што капаю тунель пад Ла-Маншам, і таму ў мяне такія брудныя рукі.
— Рукі ў цябе не брудныя, — сказаў Луі.
Манон села побач, абапершыся локцем аб маё сцягно. Я ўстаў. Я сказаў, што пайду, бо ім, мусіць, шмат ёсць пра што пагаварыць.
— Ды не, — сказала Манон. — He сыходзь.
Потым яна павярнулася да Луі.
— Ты надоўга разлічваеш застацца?
— Я табе замінаю?
— Так.
Пасля такіх словаў жаданне жаніцца зусім не ўзнікае.
— Мне няма чым заплаціць за гатэль, — сказаў Луі.
I дадаў:
— I курыць хочацца так, што аж...
Ён быў увесь рабаціністы і бялявы. На ім была жоўтая 114
майка з надпісам, зробленым чорнымі літарамі: «Надакучылі мне ўсякія члены».
— А да бацькоў ты не можаш паехаць?
— Mary, але спачатку ім трэба патэлефанаваць. I потым даехаць яшчэ да Булонь-Бійанкур.
А даў яму жэтон да тэлефона-аўтамата і сто франкаў на таксоўку і іншыя выдаткі.
— Трэбабылобтабенабіцьморду, — сказаўён, — але я супраць гвалту.
Калі ён выйшаў, Манон зачыніла дзверы на ключ. Памятаю, як узляцелі яе валасы, калі яна павярнулася.
— Х-ух! — прамовіла яна.
Мы падняліся на другі паверх. Я адчыніў акно.
— Штотыробішзаўтрапасляабеду? — спыталаўмяне Манон, распранаючыся.
— У мяне сустрэча.
— Важная?
— Наконт грошай.
— Ну, калі наконт грошай...
Мы ляглі і пачулі, як нехта ідзе праз двор. У дзверы пастукаліся. Манон дацягнулася да акна.
— ГэтаЖан-Люк, — сказалаяна, устаючы з ложка. — Прынес гашыш. Ты не супраць, калі я крыху папалю?
— Ды не.
Яна хутка апраналася.
— He ведаю, як гэта ў мяне атрымліваецца, але я ніколі не магу адразу знайсці шкарпэткі... Ты спусцішся?
Яна, так і застаўшыся босая, была ўжо на лесвіцы.
— Можа быць. Зараз...
Дзвюма гадзінамі пазней яна мяне пабудзіла.
— Ну што, не хочаш зрабіць мне маленькага Дэйвіда Карадзіна?
Я казаў, што мы разгледзім гэтае пытанне, калі яна не будзе пад кайфам, і яналягла. Яна спытала, чамуя ніколі не куру гашышу.
— Гэта так расслабляе, ты не ўяўляеш...
Потым я лашчыў яе доўга-доўга, і мы займаліся каханнем. Пасля гэтага я спусціўся на першы паверх і прынёс бутэльку мінералкі. Яна не адрываючыся выжлукціла палову і сказала мне:
—	Mary цябе завезці заўтра на тваю сустрэчу...
Я не адказаў. Што яна сабе прыдумала?
Можа, Манон спадзявалася, што мы пажэнімся?
XIV
Калі Марк Альбі заявіў мне, што выставіў Гладыс за дзверы, я быў здзіўлены. Я не верыў, што ён калі-небудзь адчуе сябе вольным ад яе настолькі, што здолее выгнаць. Наадварот, я казаў сабе, што яна з першых тыдняў іх сумеснагажыцця — ічымдалей, тымболей — самымнепрыкметным і самым мэтанакіраваным чынам прыгінала яго і ўрэшце сагнула дастаткова, каб цяпер дазваляць сабе ўсё, не баючыся нічога і ўжо менш за ўсё — быць выгнанай з яго аднапакаёўкі. I яна, несумненна, самаў гэта верыла, бо калі паведамляла Марку Альбі пра жаданне паехаць на Канскі фестываль з Жоржам, пытанне, каб увогуле яго кінуць, зусім не стаяла. Яна проста збіралася правесці пару тыдняў у Канах і потым зноў вярнуцца жыць з ім. Ёй і ў галаву не прыходзіла, што яму хопіць смеласці выставіць ёй ультыматум. На яе месцы і мне такое ў галаву не прыйшло б, але гэта якраз і здарылася. Марк Альбі заявіў Гладыс, што, калі яна паедзе ў Каны, то не можа быць і гаворкі, каб яна зноў некалі пасялілася ўяго на Севастопальскім бульвары. Апісваючы мне гэтую сцэну, ён сказаў, што пасля такой заявы яна адразу пачала збіраць чамаданы. Мяне гэтым яна не здзівіла. Я нават бачу, быццам сам прысутнічаў у гэты момант у іх