Ліст да страчанага сябра  Патрык Бэссон

Ліст да страчанага сябра

Патрык Бэссон
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 150с.
Мінск 2010
29.55 МБ
Я быў перакананы, што яна кажа праўду.
— Наша жыццё перастала быць прыгожым, якім было гэтай зімой. Я не магу жыцьу брыдзе; а гэтая аднапакаёўка з ім, паездкі ў таксоўцы з ім, нават у ложку з ім — усё гэта ператварылася ў брыду. Ты разумееш?
Я разумеў.
— Я хачу жыць прыгодамі. I паездка ў Каны — адна з іх.
Урэшце за мінералку і таматны сок заплаціў я. 3 Гладыс так было заўсёды, яна запрашала, а калі наставаў час плаціць, не магла знайсці кашалёк. Прычынай была яе неакуратнасць, а таксама звычка, што за яе нязменна плацяць мужчыны.
Менавіта так большасць прыгожых жанчын, самі таго не заўважаючы, ператвараюцца ў жміндаў.
Стэрэакасетнік я так і не купіў. Рэч аказалася надта вялікая. 3 ёю я сам пачаў бы здавацца сабе пацяжэлым і пастарэлым.
XV
Неўзабаве пасля ад'езду Гладыс у Каны — праз дзень ці два — мы з Манон рашылі пазнаёміць Марка Альбі з якой-небудзь дзяўчынай, якая магла б яму спадабацца і з якой ён, можа быць, забыў бы пра Гладыс. 3 выбарам
мы не спяшаліся — мы выбіралі з тых, хто з ранкуда вечара завітваў на вуліцу Лаппа курнуць гашышу, пайграць на гітары, пачытаць «Флюід Гласьяль» ці «Асюівр»* або нават пераначаваць адну ці колькі начэй. Памятаю, калі ў іх не было гашышу ці якой іншае наркаты, яны шклянкамі пілі сіроп ад кашлю, бо ў сіропе ад кашлю ёсць опіум. Пасля іх даймалі страшная смага і сверб. Мяне яны ўсе звалі «фашыкам» — праз Жан-Люка і яшчэ таму, што я ніколі не спажываў наркаты.
Урэшце мы спынілі выбар на адной, якую звалі Альбана. Мы ўсе ўтраіх селі ў Манонін «Пежо-404» і паехалі ўгосці да Марка Альбі глядзець па тэлевізары «Смешную драму» Марсэля Карнэ, якую паказвалі па першым канале ужо раз пяты ці шосты.
Альбана была крыху вышэйшая за Манон. Пасля свайго выхаду з Флёры-Мэражыс*’, дзе яна адбывала васьмімесячнае зняволенне за крадзеж сумачкі, у якой было сто трыццаць два з паловай франкі, яна жыла ў сяброўкі-выкладчыцы ў сырой і цёмнай кватэры на вуліцы Старога Храма. Аднойчы, калі Манон паехала абедаць да маці, я з ёй пераспаў на ложку з альковам. У яе былі доўгія ногі, але грудзей амаль не было. Мне падабалася заплюшчваць вочы і думаць, быццам я сплю з нявінным заморскім прынцам, з якім аддаюся распусце ў перапынку паміж урокамі французскай літаратуры (я ўяўляў, быццам я прыстаўлены да яго настаўнікам). Але што мяне ўражвала больш за ўсё — і чаму я даўжэй трымаў вочы ўсё-ткі расплюшчанымі, а не заплюшчанымі, — гэта неверагодная белізна яе цела. Яно было нібыта са снегу.
■«Флюід Гласьяль» — французскі гумарыстычны часопіс коміксаў, выдаецца з 1975 г.; «Асюівр» — бельгійскі літаратурны часопіс коміксаў, які выдаваўся з 1978 па 1997 г.
"Турма ўпаўднёвым прыгарадзе Парыжа, найбуйнейшы пенітэнцыярны цэнтр у Еўропе.
Але з Альбанай была адна загваздка: яна прымала какаін, а Марк Альбі не надта любіў наркаманаў. 3 іншага боку, какаін надаваўдзяўчыне жвавасці і імпульсіўнасці, якіх ёй не ставала, калі яна не была пад кайфам, і якія рабілі яе падобнаю да Гладыс.
Тым вечарам я адчуваў сябе не надта.
— 3 табой нешта не так, Дыд'е?
Манон заўсёды заўважала, калі я адчуваў сябе нядобра, і пачынала сябе паводзіць так, быццам не бачыла ўжо нічога, не магла нічога рабіць і толькі сачыла, як цячэ час, з усіх бакоў атуляючы мяне ўвагаю і любоўю. Яна старалася не рабіць рэзкіх рухаў, быццам баялася, што, крыху скалануўшы паветра, выкліча цэлы тайфун. Мне, шчыра кажучы, наадварот, хацелася б, каб яна хоць нешта зрабіла. Няхай хоць бы дыханне рот-у-рот ці няхай бы закаціла сцэну, ці пачала б пляскаць па шчоках, ці што заўтодна. Гэта, у прынцыпе, нічога не палепшыла б, але прынамсі стварыла б у мяне ўражанне, што мая нядужасць — не самая грандыёзная і важная рэч на зямлі, а займае ўсяго толькі нязначнае месца сярод усяго іншага, што рухае людзьмі і рэчамі. Эмеліна ў такія моманты была здольная прыгатаваць які-небудзь толькі ёй адной вядомы суп і сама яго з'есці, пачаць расказваць пра сваю працу, ведаючы пры гэтым, што я яе не слухаю, пабалбатаць з кім-небудзь па тэлефоне, прапанаваць мне памыць галаву. Я адчуваў, што Эмеліны мне не хапае. I сказаў сабе, што заўтра ж ёй патэлефаную, запрашу паабедаць, падару якую-небудзь пласцінку.
Калі мы ўвайшлі да Марка Альбі, тэлевізар ужо быў уключаны.
— Анічогаўцябекватэрка, — сказалаАльбана. — Колькі ты за яе плаціш?
— Я больш не хачу, каб са мной размаўлялі пра грошы, — адрэзаў мой сябар.
Альбана была няздольная зразумець сэнс гэтай фразы
і ўспрыняла яе як абразу. Яна села, зашыўшыся ў кут, на кушэтцы, што стаяла каля пісьмовага стала, і болей не паварушылася. Калі Марк Альбі працягнуўёй «Марціні», яна не падзякавала і толькі спытала, ці не знойдзецца ў яго гашышу, бо паміж дзвюма какаінавымі панюшкамі з задавальненнем прымала і гэты болей мяккі наркотык. Мой сябар паглядзеў на мяне, быццам пытаючыся: «Адкуль ты выкапаў гэтую бабідду?» — і сеў, нічога не адказаўшы. Я адразу адчуў, што, хоць нас і чацвёра, усе мы самотны'я кожны ў сваім жыцці. Так было заўсёды, калі я хоць на вечар спрабаваў утварыць нейкае сямейнае адзінства, а мой сябар не хацеў мне дапамагчы. I людзі разбягаліся кожны ў свой бок, як кавалкі лёду, якія разліпаюцца, таму што ў вады не тая тэмпература.
Пасля фільма я крыху пасварыўся з Маркам Альбі, бо ён лічыў, што Луі Жувэ — лепшы актор за Мішэля Сімона. Гэта мяне проста абурыла. Дастаткова ўбачыць Мішэля Сімонаў такіх фільмах, як «Крадзеж з узломам», «Жан з Месяца» і «Дзед і малы», і параўнаць з Жувэ ва ўсіх ягоных карцінах, каб зразумець, што Мішэль Сімон кожны раз — гэта і яго персанаж, і ён сам, а Жувэ — заўсёды толькі ён сам. Так, як і Жэрар Філіп, які без розніцы грае Фабрыцыо дэль Донга, Жульена Сарэля, прынца Гамбургскага і Радрыга — нібыта выконвае нейкую песню Шарля Трэнэ, — Жувэ ніколі не мяняе ні голасу, ні тону, нічога ўвогуле. Марк Альбі нават не пастараўся адстойваць сваю думку. Ён абмежаваўся тым, што ўсім сваім выглядам паказаў яе нязменнасць.
Калі б з намі была Гладыс, я ўпэўнены, што яна падзяліла б маё меркаванне.
Я падвёў рысу:
— Гэта зноў спрэчка монатэістаў з політэістамі...
Ён мяне ўжо не слухаў. Была дзесятая вечара. Дзяўчаты абменьваліся пытальнымі поглядамі.
Чатырма месяцамі раней Марк Альбі абавязкова 126
знайшоў бы месца, куды пайсці, і людзей, з якімі было б можна пабачыцца. Цяпер ён маўчаў. Яму ўжо надакучыла быцьгалавойсям'і галавой гэтай сям'і. Можабыць, ён чакаў, што я вазьму ў яго эстафету. А можа, яму хацелася пабыць аднаму. Назаўтра я даведаўся, што перад нашым прыходам яму тэлефанавала Гладыс. Паўтара дня ёй было весела ў Канах, а цяпер стала сумна, яна, можа быць, вернецца назад у Парыж, яна яму ператэлефануе.
Мы пакінулі яго ў кватэры, і ў машыне Альбана сказала:
— Калі-небудзь вы мне растлумачыце...
— Ну, разумееш, — пачаў я, — у часы антычнасці політэізм...
Манон паклала мне далонь на руку і проста сказала:
Дыд'е.
Пазней я прызнаўся Манон, што мне, як і Гладыс, дагэтуль так і не ўдаецца перарэзаць пупавіну.
— У цябе праблема з маці?
У мяне сапраўды была пэўная праблема з маці (яна мяне часцяком даводзіла), але гэта не тое, што я меў на ўвазе.
— Чакай, — сказала Манон, — пайдупрынясубутэльку з вадой.
Людзям, якія паляць гашыш, увесь час трэба хадзіць па бутэльку з вадой.
Нарэшце мы ўклаліся.
— Нешта ты далёка ад мяне адсунулася, Манон.
— Ды я зусім побач...
— Падсунься.
— Ну куды, я больш не магу!
3 першага паверха даносіліся галасы. He ўсе яшчэ сышлі. Я зазірнуў пад коўдру. Калі я зазіраў пад коўдру, Манон у мяне пыталася, чаго я там шукаю, і я адказваў, што шукаю Палярную зорку. Тады яна дала мне мянушку «компас».
Гэта пры тым, колькі ў мяне было праблемаўу войску з усімі гэтымі компасамі, азімутамі і іншай такой лухтой. Калі б не Марк Альбі, я іх рашаў бы дагэтуль.
У Фларэнцыі мы з Эмелінай займаліся каханнем гадзінамі. Мы глядзеліся ў люстра і лічылі, што мы прыгожыя. Такія рэчы людзі, уякіх ніколі не было маці, зразумець не могуць.
Манон лашчыла мне плячо, і яе ласка напаўнялася думкамі, якія былі мне чужыя.
Што я мне зрабіць, Дыд'е?
Назаўтра раніцай Эмеліна сказала па тэлефоне, што канчаткова са мной расстаецца. Дзяўчына, якая мяне кахала, больш мяне не кахала. Такія рэчы здараюцца.
Але я гэта забуду, любачка. Ты ж ведаеш, я ўсё забываю.
Частка трэцяя
Анёльскія сіроткі
і
Для таго, хто баіцца жыцця, але хоча жыць прыгодамі, гэта заўжды канчаецца слязьмі на парозе. Марк Альбі зноў упусціў Гладыс. Яна разабрала свае чамаданы.
На некалькі тыдняў жыццё зноў стала прыкладна тым, чым было ўлютым: чарадой вясёлай пракуддівасці і гуляння.
Напрыклад, калі мы сядзелі ў якім-небудзь рэстаране, Гладыс магла зноў завішчаць:
—	Дарагі, я хачу заняцца каханнем!
Марк Альбі рабіў выгляд, што разважае, потым адмоўна круціў галавой:
—	Тут шмат камароў.
Яна вымала з сумачкі бутэлечку парфумы з распыляльнікам.
—	А ў мяне ад камароў ёсць аэразоль.
I яна залівала парфумай наш столік і ўсё вакол. Бліжэйшыя да нас суседзі клікалі метрдатэля, якому яна адразу працягвала сваю талерку.
—	Панюхайце, чым гэта пахне!
—	Пахне парфумай, — канстатаваў метрдатэль.
—	Так, мой даражэнькі, але калі вы даведаецеся, што гэтыя два спадары насупраць вас — ГольтіМіло*, — ківала яна, — вы адчуеце, што ўсё даўно вытхнулася.
—	Я не разумею, — прызнаваўся метрдатэль.
—	Колькі ж у гэтым свеце людзей, якія не разумеюць, — уздыхалаяна. — Таму ўсё так і дрэнна.
У іншы дзень мы гулялі ў Люксембургскім садзе, і я ўбачыў адну дзяўчыну, бландзінку, якая мне спадабалася. Яна сядзела на беразе фантана побач з нейкім мужчынам. Яна нагадвала Эмеліну (у найбольш выгадным для яе ракурсе). Я зняў акуляры.
—	Дыд'е хоча гэтую бландзінку, — сказала Гладыс, якая зразумела мой жэст.
Потым, павярнуўшыся да Марка:
— Я ж казала табе: ён нешта выношвае!
Яна пабегла да парачкі і саштурхнула мужчыну ў ваду. Потым, мяркуючы па выглядзе, узялася нешта тлумачыць бландзінцы, якая раптам збялела. Закончыўшы, яна зноў подбегам вярнулася да нас.
—	Я растлумачыла ёй сітуацыю, — сказалаянамне. — Яна не згодная.
Паўза. Яна пераводзіла дых. Потым:
—	Яна цярпець не можа інтэлігентаў.
Я гэта ведаў. Большасць бландзінак — якраз такія.