Ліст да страчанага сябра
Патрык Бэссон
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 150с.
Мінск 2010
— He, янаўжо перагінае... — сказаў мой сябар.
Я змоўчаў.
— Ну, што будзем рабіць? Зойдзем і ўсё там папераламаем?
— Якскажаш, — адказаўя.
— Тады я пайду першы, добра?
Мой сябар дастаў з кішэні ў куртцы пачак з цыгарыльямі і адну запаліў. Ён зрабіў некалькі зацяжак. Я паглядзеў на гадзіннік: палова дзевятай.
— Усё, больш мы тырчаць тут не будзем, — сказаў Марк Альбі.
На тэрасе «Ромавай» вольных столікаў не было. Мы вярнуліся трошкі назад і селі на іншай тэрасе. Неўзабаве да нас далучылася Гладыс.
— Вычагораптам? — абурана запыталася яна. — Ужо не маглі мяне крыху пачакаць, га?
Яна кінула сумачку на стол. Тая ўпала. Гладыс не зрабіла ані руху, каб яе падняць. Калі і мы з сябрам не паварушыліся, яна сказала:
— 3 вашай галантнасцю — падохнуць можна...
Пасля гэтага яна падняла сумачку і ўсякія рэчы, што выпалі з яе пры падзенні: цюбік са шмінкай для вуснаў, тэлефонны нататнік, нізку ключоў. Афіцыянт так і не падыходзіў, і мы ўсталі. Мы зноў прайшлі міма «Ромавай». Я падумаў: было б смешна, калі б Гладыс зараз зноўу яе зайшла. Мяне цікавіла, як бы на гэта адрэагаваў мой сябар. Напэўна, і ён задаваў сабе тое ж пытанне.
— Гэты тыпус, дарэчы, важная шышка ўкіно, — сказала Гладыс, калі «Ромавая» засталася ў нас ззаду. — Ён можа мне дапамагчы. I табе можа дапамагчы. Ты ж гэтага
хочаш, ці не? Каб да нас прыйшоў поспех. Каб мы сталі зоркамі.
— I дзе ты з ім пазнаёмілася? — спытаў Марк Альбі.
— Ды адкуль я памятаю... Я са столькімі людзьмі знаёмлюся.
IX
Марк Альбі паспрабаваў зноў заваяваць Гладыс, пасцяліўшы да яе ног дыван з дробных уцех і задавальненняў. Ёй болей не казаў «не», калі яна бачыла ўвітрыне буціка на Сэн-Жэрмэн-дэ-Прэ ці на Вялікіх Бульварах якія-небудзь штаны, што ёй падабаліся. Ён ездзіў з ёю цяпер толькі ў таксі. Ідучы ў кіно, ён вёў яе не ў малюпасенькія зальчыкі ў Лацінскім квартале, а ў вялікія залы на Елісейскіх палях. Яна ведала, што ў яго няма грошай, каб больш ці менш доўга дазваляць сабе такі лад жыцця, які, дарэчы, быў досыць пасрэдным у параўнанні з ладам жыцця іншых знаёмых ёй мужчын. Я сумняваюся нават, ці прыносілі ёй усё гэтыя лёгкія змены ў іх сумесным існаванні сапраўднае задавальненне. Але яна дазваляла майму сябру рабіць усё гэта. Яна хацела паглядзець, да якой крайнасці ён можа дайсці. Яна ўвогуле любіла даводзіць людзей да крайнасці.
Марк Альбі не стаў даходзіць да крайнасці. Ён хутка ўсвядоміў, што ўсе яго намаганні — пустыя. Пасля таго, як яны, паабедаўшы ў дарагім рэстаране, паглядзеўшы фільм у якім-небудзь «Біарыцы» ці «Марыньяне», вярталіся дадому на Севастопальскі бульвар у таксі і плацілі за паездку 30 ці 40 франкаў у сувязі з дарожнымі коркамі, Гладыс прымала ванну, нафарбоўвалася, выбірала сукенку, пяшчотна цалавала майго сябра і, сказаўшы, што вячэраць дома не будзе, але пастараецца вярнуцца
не позна, прасіла яе дачакацца, бо, можа быць, ёй захочацца з ім заняцца каханнем. Потым ён тэлефанаваў мне і апісваў праведзены дзень. Яго жыццё перапаўняла нуда. Апроч як з усіх і з усяго кпіць, гэтая дзяўчына не мела чаго сказаць. Яна нічым не цікавілася. I яна каштавала яму безліч грошай, пры гэтым большую частку дня безупынку здзекуючыся з яго. Чаму ён яе не кідаў? Гэта было цяжка сказаць. У асобныя моманты яна кранала яго да глыбіні душы. Напрыклад, раніцай — ці, дакладней, асобнымі ранкамі, бо бывалі і такія, калі яна ўвогуле адмаўлялася з ім размаўляць, а калі ён настойваў, балюча брыкала нагамі пад коўдрай, — асобнымі ранкамі, толькі прачнуўшыся, яна цягнула да яго ручкі, як дзіцё да сваёй мамачкі, яшчэ не да канца расплюшчыўшы вочы і падстаўляючы губы, гатовыя да пацалунка. I яшчэ ў іх былі доўтія начныя размовы, у цемры, пад час якіх яна расказвала пра сваё дзяцінства ўЛяболі', пра нудную вучобу ўліцэі, пра свой першы сексуальны вопыт, пра беспаспяховыя пошукі сяброўства да таго часу, пакуль не сустрэла Марка Альбі. Яна давалася ў гэтыя споведзі пасля таго, як вярталася дадому, правёўшы вечар «У Кастэль» ці «У Рэгіны» ў кампаніі людзей, якіх, урэшце, лічыла смяротна занудлівымі. Ён слухаў, ласкаючы яе валасы. I я думаў, што ёй, відаць, падабаюцца гэтыя моманты і што, можа, яна і застаецца на Севастопальскім бульвары якраз дзеля іх. Час ад часу яна ўставала, яе мучыла смага, яна ішла піць з-пад крана ў ванную, заблытвалася нагамі ў тэлефонным дроце і расцягвалася плазам на дыване. Яна са смехам уставала, ставіла дыск на прайгравальнік і пачынала танцаваць перад ложкам, а потым, праз пэўны час, пыталася:
— Як табе мая пупка?
’Ляболь — курортны гарадок у Брэтані, чый доўгі пясчаны пляж лічыцца за адзін з найпрыгажэйшых у Еўропе.)
Яны займаліся каханнем. Мур дома насупраць рабіўся шэрым, і гэта быў знак таго, што наставаў дзень. А яе споведзі не спыняліся.
Яна ўжо больш не хадзіла на акторскія курсы, і мы з Маркам Альбі перасталі паяўляцца на вуліцы БэртэнПуарэ. Мы сустракаліся ў якой-небудзь кавярні ў Лацінскім квартале ці перад кінатэатрам, калі дамаўляліся паглядзець разам фільм — часам з ёю, часам без яе.
Аднойчы, калі мне трэба было ў Цэнтр Бабур, я ўзяў з сабой сябра. Ён хацеў заадно паглядзець у тамтэйшай бібліятэцы медыцынскую энцыклапедыю — артыкул пра шызафрэнію. У Гладыс сапраўды аказалісяўсе сімптомы шызафрэніі, але ж прачытанае, як я тады сказаў, нічога нам не паведамляла пра сродкі, якія дазвалялі б яму ўтрымаць яе побач з сабой.
— А ці трэба мне напраўду яе ўтрымліваць? — задаваўся пытаннем мой сябар.
I я пытаўся ў сябе: хто з іх дваіх большы шызафрэнік.
Мы паволі ішлі па вуліцы Сэн-Дэні.
— Кожны вечар новы сюрпрыз, — казаў Марк Альбі. — To яна кідаецца да мяне ў абдымкі, то заяўляе, што парэжа сабе вены, то рашае ад мяне сысці.
— Затое ты ніколі не сумуеш.
Ён не адказаў. Ён толькі час ад часу паглядаў згаслым позіркам на людзей, што сядзелі на тэрасах кавярань.
— Пайшлі да мяне. Яна, здаецца, павінна была некуды сысці.
— 3 кім?
— 3 Жоржам. Ён тэлефанаваў пасля абеду.
— Яна часта з ім бачыцца?
— 3 ім якраз часцей, чым з іншымі.
— I ты ёй нічога не кажаш?
— Ну ведаеш, калі мне і ўдасца яе калі-небудзь зноў закахаць ўсябе, дык толькі не паказваючы сваю рэўнасць.
Я падзяляў яго думку.
— Ён хоча, каб яна паехала з ім на фестываль у Каны, — зноўсказаўён.
— Ён займаецца нечым кіно?
— He ведаю, чым ён займаецца. Ведаю толькі, што, відаць па ўсім, у яго атрымліваецца гэта няблага.
— I ён па-ранейшаму жыве ў «Плазе»?
— He. У яго кватэра на авеню Эйло.
— Але ж ён, па-мойму, збіраўся з Парыжа з'ехаць?
— Значыць, трэба меркаваць, вярнуўся.
Пытанне ўмяне было дурное. Ячаста задаю дурныя пытанні — проста каб людзі, не спыняючыся, увесь час гаварылі. Празгэтаяныўрэшцезаўважаюць — калізаўважаюць увогуле, — што я іх не слухаю, бо калі б слухаў, то задаваў бы разумныя пытанні, звязаныя з глыбінным сэнсам таго, пра што са мною гавораць, — такія, якія дазвалялі б мне даведацца пра гэтых людзей больш, чым бязглуздыя выказванні, устаўленыя не ўлад і не ўпапад. Але ж па сутнасці, у мяне няма жадання пра гэта даведвацца. Проста я не люблю маўчання. Калі ўзнікае маўчанне, у мяне такое ўражанне, што зараз людзям адкрыецца мой сакрэт.
У кватэры ўсё было чыста і прыведзена ў бездакорны парадак.
— Гладыс зрабілапрыборку, — зазначыў Марк Альбі.
— Яна прыбірае ў хаце?
— У яе здараецца.
— Можа, яна і шмоткі твае мые?
— He. Толькі свае. Я свае рэчы завожу да маці. Яна іх мыеў пральнай машыне. Зараз патрэцімбудзе «Той, хто прыносіць няўдачу»*. Будзем глядзець?
— Ты стаў фанатам Джавані?
‘Франка-італьянскі баявік (1972) з Бельмандо ў галоўнай ролі, зняты Жазэ Джавані.
— He, але там гуляе Клаўдыя Кардынале.
Клаўдыя Кардынале была адной з яго ўлюбёных акторак. Калі мы былі ў войску, дзверцы ў яго шафе ўпрыгожвала фатаграфія італьянскай зоркі «ў слаба апранутым выглядзе». Перш чым ісці на пастраенне, ён кожны раз казаў: «Спачатку я павінен пацалаваць сваю Клавачку». Часам гэта займала некалькі хвілінаў. Я чакаў яго ў калідоры. Праз пэўны час я пачынаў клікаць, баючыся, што мы так спознімся. Нарэшце мой сябар выходзіў з казарменнага пакоя — картуз ссунуты на патыліцу, рукі ў кішэнях. На яго вуснах блукала ўсмешка: «Ах, жанчыны, Дыд'е, ах, гэтыя жанчыны...» Або: «Якая яна была сёння гарачая... Я думаў, ужо ніколі ад яе не вызвалюся». Потым ён памяняў Клаўдыю Кардынале на Сафі Ларэн і пачаў зваць Карла Понці не іначай, як «раганосцам».
Ён уключыў тэлевізар. Апарат ён прывёз з Банды: яго маці купіла сабе новы, з каляроваю трубкай.
— Звар'яцець, колькі губляецца, калі няма колеру! — заявіла аднойчы Гладыс, калі мы глядзелі «Мой прыяцель Мон»’. — Я ў Жоржа бачыла «Прыцемкі багоў»**, і я табе скажу: гэта зусім іншая рэч!
Хвілін праз пятнаццаць я прапанаваў Марку Альбі выключыць тэлевізар. Ён сядзеў на дыване, скрыжаваўшы ногі і абапіраючыся локцямі на край ложка.
— Чакай, — сказаўён.
I потым:
— Восьяна.
На экране ўзнікла Клаўдыя Кардынале ў белым жано-
'Фільм паводде аднайменнага рамана французскага пісьменніка Ален-Фурнье, адзінага завершанага ім твора, які прынес аўтару сусветную вядомасць.
"Маецца на ўвазе фільм Вісконці «Людвіг, або Прыцемкі багоў» (1972) з Гэльмутам Бэргерам і Роні Шнайдэр у галоўных ролях.
чым гарнітуры. Яна звярталася да кагосьці за кратамі ў турэмным пакоі для спатканняў.
— Табе не здаецца, што яна нечым нагадвае Гладыс? Вочы, манера трымаць галаву...
— Але ў Клаўдыі Кардынале няма тоўстых клубоў.
Гэта вырвалася ў мяне мімаволі.
Ён адказаўне адразу, і, мусіць, тамуягоны адказ — дый не так адказ, як прысутная ў ім варожасць ў дачыненні да мяне, — прыйшоў, як мне здалося, з патаемных глыбінь ягонай душы:
— Ну, ужо цябе тоўстыя клубы ніколі асабліва не бянтэжылі. Паглядзець хоць бы на Ганну...
У Ганны, як і ў Эмеліны, ніжняя частка фігуры сапраўды была цяжкаватая.
— АлежГаннатутніпрычым, — сказаўя. — Мыцяпер пра Гладыс гаворым.
— Ладна, — адказаў ён. — Давай лепш пагаворым пра іншае.
Я быў не супраць, але гаварыць пра што?
— Дыялогі — поўнае абы што, — сказаўён.
I потым:
— He, паслухай, але ж ты ўсё-ткі не будзеш спрачацца, што паходка...
Тым вечарам я ўпершыню падумаў, што Марк Альбі апантаны Гладыс — не ўтым абыходкавым сэнсе гэтага слова, пра які можна было б меркаваць, гледзячы на развіццё іх стасункаў, а ў самым што ні на ёсць д'ябальскім сэнсе.