Ліст да страчанага сябра  Патрык Бэссон

Ліст да страчанага сябра

Патрык Бэссон
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 150с.
Мінск 2010
29.55 МБ
Мы выйшлі з аўтобуса недзе на Шатле ці каля Ратушы і пайшлі далей пешкі, гуляючы. Часам яна спынялася, глядзела на мяне і пыталася:
— О, а ты што тут робіш?
Я адказваў, што проста іду за кампанію. Мы ішлі далей.
— Ну-ну, — казала яна, гэта ж трэба: бавіць час, шпацыруючы...
Мы сядалі дзе-небудзь пад дрэвамі ў скверыку Арцыбіскупства. Яна казала:
— Я хачу, каб хоць што-небудзь адбылося!
Я прапаноўваў паехаць на ўік-энд у Нармандыю. Яна калі-небудзь бачыла Луарскія замкі?
— Ды што мне Луарскія замкі?.. Я хачу прыгоды!
I дадавала:
— 3 якімі-небудзь нечаканымі паваротамі.
Я не пагаджаўся. Я казаў, што мы ўжо і так перажываем прыгоду.
— Ты гэта называеш прыгодай? — пыталася яна і па-
казвала на пенсіянераў, якія сядзелі на лавачках, на цяжарных кабет, якія нешта вязалі.
Мы ўставалі. Ішлі ў Лацінскі квартал. Я казаў, што мы можам пайсці і забраць Марка Альбі на вуліцы Бургундыі, дзе ён вёў заняткі па каратэ. Яна гучна ўздыхала.
— Хадзем ужо лепш зноў у кіно.
Мы ішлі куды-небудзьу «Квінтэт» ціў «Сэн-Сэвэрын». Я не прызнаваўся, што гэты фільм ужо бачыў. Калі мы выходзілі, на вуліцы быўяшчэ дзень. Я тэлефанаваў Эмеліне з тэлефоннай будкі. Яна пыталася, як я. А я цікавіўся, якая на ёй сукенка, як яна ў гэты момант сядзіць, ці глядзіць тэлевізар, ці яе новы каханак займаецца каханнем лепш за мяне. Мне здавалася, штоя па-ранейшамумаюправаўсе гэтыя рэчы ведаць. Эмеліна казала мне: «Перастань».
Калі я вяртаўся да Гладыс, яна ўжо з кімсьці размаўляла. Яна не магла пабыць і пяці хвілін, каб да яе хто-небудзь не падышоў і не завязаў размову. Калі гэта быў чалавек, які прадаваўчасопісы, канчалася тым, што ён ёй часопіс дарыў. Часта бывала, што ёй не даводзілася плаціць і за каву на тэрасе кавярні, бо яна прыглянулася афіцыянту. Усё гэта якраз і рабіла нашу задачу настолькі цяжкай. У цэлым, мы шмат чаго аддавалі Гладыс: свой час, свае грошы, сваё сяброўства, сваю прыязнасць. Прыкрасць заключалася ўтым, што тое самае інават больш былі гатовыя ёй аддаць усе.
Тое, чаму было наканавана здарыцца, здарылася. Яна зноў пачала выходзіць адна. Спачатку ў другой палове дня, а потым і па вечарах. Калі Марк Альбі выказваў ёй папрокі, яна здзіўлялася:
— Ачаму япавінна адмаўляць? Мяне завозяць, мне аплачваюць напоі, я танцую, мяне прывозяць. Я люблю танцаваць. Пазбаўляць сябе гэтай прыемнай уцехі было б поўнай дурасцю.
Спачатку мы думалі, што яна не ходзіць ні з кім канкрэтным. Потым усё часцей яна пачала згадваць нейкага 138
Бэртрана. Неўзабаве мы ўжо ведалі, што яму трыццаць тры гады і ён працуе ў галіне гатовага адзення. Яна не была ягонай каханкай. У той дзень, калі, нягледзячы на гэтую акалічнасць, ён прапанаваў ёй жыць у яго, — а гэта была пятніца, — мы павінны былі ехаць у Лё-Тукэ*, дзе падчас ўік-энда мусіў адбыцца фестываль паўпрафесійных кароткаметражак, у якім браў удзел і Марк Альбі са сваёй другой стужкай «Татава выкраданне». Мы прыехалі на вуліцу Бургундыі, дзе, як было дамоўлена, яны з Гладыс мусілі нас чакаць з усімі сваімі рэчамі а чацвёртай гадзіне. Марк Альбі быў адзін.
— Я нават не ведаю, паедзе Гладыс ці не, — сказаў ён.
Ён сеў за руль. Выгляд у яго быў стомлены.
— Адзеяна? — спытала Манон.
— Засталася ў кватэры. Прынамсі, нядаўна, калі я тэлефанаваў, там была. А ці ёсць цяпер...
Мы вырашылі заехаць на Севастопальскі бульвар. Там паглядзім.
Па дарозе Марк Альбі пераказаў нам сваю тэлефонную размову з Гладыс. Яна вагалася, пераязджаць ёй да Бэртрана ці не. Яна не была ўпэўненая ў яго пачуццях, але ёй было з ім весела, бо ў адрозненне ад Жоржа, ён меў добрае пачуццё гумару. А Лё-Тукэ, ну... А што рабіць у гэтымЛё-Тукэ? Зноўкіно, рэстараны.
— Пабачым мора, — сказаў Марк Альбі.
— Я пераехала ў Парыж, каб ніколі больш не бачыць мора!
— Паслухай, Гладыс, нельга ж падкладаць такую свінню Дыд'е і Манон...
— Вой, ну, праўдаўжо — вы і без мяне пражыць вельмі можаце!
‘Мястэчка на ўзбярэжжы праліва Па-дэ-Кале.
— Было ж дамоўлена...
— Ну, не ведаю. Я, шчыра, не ведаю. Я падумаю. Я ператэлефаную табе праз пяць хвілін.
Яна дала адбой раней, чым ён паспеў сказаць ёй тэлефон спартовага клуба. Некалі ён, праўда, бачыў, што яна занатоўвала яго ў адзін з трох сваіх нататнікаў, але ёй рэдка ўдавалася знайсці з іх хоць бы адзін, а калі адзін і знаходзіўся, дык заўсёды не той.
Яна не ператэлефанавала. Замест гэтага яна патэлефанавала камусьці іншаму: калі Марк Альбі паспрабаваў зноў набраць нумар аднапакаёўкі, там было ўвесь час занята.
На Севастопальскім бульвары ён спыніўся непасрэдна перад 135-м домам. Перад 135-м домам на Севастопальскім бульвары заўсёды было хоць адно вольнае месца. He ведаю, чым гэта растлумачыць. Можа, мы былі ў нейкім кіно?
Мы з Манон засталіся чакаць у машыне.
— Мне гэта пачынае ўжо надакучваць, — сказала Манон.
— Хочаш, я пайду куплю табе што-небудзь?
Яна ўсміхнулася і ўткнулася тварам мне ў плячо. Я пацалаваў яе ў валасы. Яна пахлі абрыкосамі.
— Ты зноў брала мой шампунь «Адорн»!
Я заўсёды карыстаюся шампунем «Адорн», бо ён нагадвае мне войска, дзе ў мяне было нямала і прыемных момантаў. Будучы ў звальненні, мы каталіся на машыне, слухалі «Супертрамп» і падвозілідадомунемак, якіяжылі ў прыгарадзе, а яны за гэта павінны былі нас цалаваць. I, дарэчы, якраз у войску я і пазнаёміўся з Маркам Альбі.
— Тыжведаеш, у цябе ад яго потым перхаць, — сказаў я Манон.
Марк Альбі і Гладыс выйшлі з будынка.
— Я папярэджваю: настройу мянепаганы! — сказала Гладыс, сядаючы побач з Манон.
Марк Альбі рушыў па бульвары да Усходняга вакзала, потым павярнуў направа, і неўзабаве мы выехалі на аўтастраду. Я павярнуўся паглядзець, што робіцца ззаду. Гладыс спала.
У Лё-Тукэ мы дабраліся каля дзевятай вечара. Нам удалося знайсці два нумары ў гатэлі сярэдняй катэгорыя непадалёк ад мора.. На рэцэпцыі Гладыс папыталася, ці можа яна патэлефанаваць у Парыж. Адміністратарка з незадаволеным выглядам адказала, што, вядома, можна. Дзе, па-вашаму, вы знаходзіцеся? Лё-Тукэ — гэта вам не які-небудзь Тамбукту, і не блізка. Паміж жанчынамі ледзь не ўзнікла сварка, у выніку якой нам давялося б шукаць іншы гатэль. Марк Альбі ўмяшаўся. Ён адцягнуў увагу адміністратаркі размовай, тым часам як Гладыс схавалася ў тэлефоннай кабінцы.
Яна не выходзіла адтуль хвілін дваццаць. Манон хіліла на сон. Мы павячэралі ў рэстаране ў цэнтры мястэчка. Марк Альбі прапанаваў пайсці пагуляць у боўлінг. Манон сказала, што вельмі хоча спаць. Гладыс было напляваць. Яна за ўсю вячэру не прамовіла ні слова.
— Заўтра сходзім, — сказаўя.
Мы вярнуліся ў гатэль.
— Неблагі пачатак, — сказала Манон, кладучыся ў ложак.
Я стаяў каля акна.
— Ты не чуеш, як шуміць мора?
— Я толькі гэта і чую, — сказала Манон.
I накрыла галаву падушкай.
Ill
Мы з Манон усталі позна. Я схадзіў і пастукаўся ў нумар да Марка Альбі і Гладыс. Ніхто не адказаў. Я спусціўся на першы паверх. Адміністратаркі на месцы не было. Я ўбачыў, што ключ ад нумара сяброў вісіць на дошцы. Я зноў падняўся.
Манон заканчвала апранацца.
— Яны ўжо сышлі, — сказаў я.
Манон вызірнула ў акно.
— I машынуўзялі, вядома...
— Нешта, напэўна, здарылася.
Нешта сапраўды здарылася: Гладыс вырашыла з першым цягніком вярнуцца ў Парыж і так і зрабіла. Пра гэта нам паведаміў Марк Альбі, калі вярнуўся з вакзала, куды падвозіў яе на «Пежо». Усю ноч яны сварыліся. Ён хацеў заняцца каханнем, а яна не хацела. Пазней яна мне прызналася, што ёй, у прынцыпе, было ўсё адно, але яна шукала падставы пасварыцца, каб мець такім чынам прычыну вярнуцца ў Парыж, дзе яе чакаў Бэртран. Я дагэтуль не разгадаў глыбіннага сэнсу таго ад'езду: яна сапраўды хацела ўбачыць Бэртрана ці ўсё-ткі больш баялася, што будзе сумаваць у Лё-Тукэ?
Фестываль праходзіў у Палацы ўрачыстасцяў. Зала, падобная да колішняй залы ўпарыжскім «Гамон-Гамбэта», куды я хадзіў з бацькамі яшчэ дзіцём, — вялікая, з драўлянымі крэсламі і цяжкімі фіранкамі з чырвонага рыпсу абапал экрана, — падчас прагляду фільма майго сябра была напалову пустая.
«Татава выкраданне» сустрэла розныя водгукі, дзе была і крытыка, і пахвала, але Марку Альбі, здаецца, усё было далямпы. Ён сядзеў, разваліўшыся ў крэсле, і жаваў сваю пагаслую цыгарылью. Калі запалілі святло, я да яго павярнуўся і сказаў некалькі словаў, але ён не адказаў.
Быў поўдзень. Манон хацелася есці. Яна спыталася, куды пойдзем абедаць. Я сказаў, што яшчэ не галодны. Марк Альбі не сказаў нічога. Яна пайшла сама. Да нас яна зноў далучылася толькі а шостай, у канцы ўсіх праглядаў. Я другую палову дня не адыходзіў ад Марка Альбі. Мы гаварылі мала і толькі аб прагледжаных фільмах.
Усе мае думкі былі пра вячэру. Мы крыху яшчэ пашпацыравалі па роўных і халодных вулачках Лё-Тукэ. Адліў быўтакі моцны, што мораўвогуле не было відаць. Урэшце мы прызямліліся ў адной кавярні. Манон замовіла гарачы сандвіч з вяндлінай і сырам і порцыю ліманаду. Я зжаваў вялікі бутэрброд з беконам. Марк Альбі па-ранейшаму есці не хацеў. Я памятаю, што на ім была старая скураная куртка, якую ён насіў, яшчэ калі быў у войску, і пад ёй чорны джэмпер з каўняром пад горла. Ён курыў цыгарылью кароткімі зацяжкамі, піў «Куэнтро» і па сваім звычаі хрумстаў кавалкамі лёду.
Мы напалам заплацілі па рахунку і выйшлі. Было холадна. Марк Альбі сунуў рукі ў кішэні курткі. Ён ішоў наперадзе і круціў галавой то направа, то налева, не выпускаючы з рота цыгарыльі. Калі дайшлі да «Пежо», Манон працягнула яму ключы, але ён адмоўна пакруціў галавой.
Я ўпершыню ўбачыў у яго слёзы.
— Я пайду пагуляю па беразе, — сказаў ён.
Ён закашляўся, прыкрываючы рот кулаком.
— Мне трэба прайсціся.
— Хочаш, я прайдуся з табой? — спытаў я.
— He. Мне трэба пабыць аднаму.
Бачачы, што мы з Манон не кранаемся з месца, ён дадаў:
— He хвалюйцеся.
— Ты, праўда, не думаеш, што мне лепей пайсці з табой?
— Я табе ўжо сказаў: не трэба.
Я дагэтуль бачу, як ён ідзе да мора. Ён выняў рукі з кішэняў і зрабіў некалькі рухаў з каратэ.
У машыне Манон мне сказала, што мне варта было застацца з ім. Ды што гэтая Манон выдумала? Што чалавек, якога завуць Марк Альбі, можа забіць сябе дзеля нейкай дзеўкі?
Тым вечарам я лёг першы. Манон яшчэ доўга займалася туалетам, потым скруціла цыгарку з гашышам.