Ліст да страчанага сябра
Патрык Бэссон
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 150с.
Мінск 2010
Хоць паміж Гладыс і Маркам Альбі шмат што нібыта наладзілася, напраўду — як гэта пакажа развіццё падзе-
‘Французскія журналісты-эксперты ў кулінарна-гастранмічных пытаннях, якімі, у прыватнасці, была праведзена класіфікацыя ўсіх рэстаранаў паводле распрацаванай імі 15-бальнай шкале.
яў — праблемы засталіся ранейшымі. У гэтым «паляпшэнні» я бачыў сваяцкую сувязь з тым, якое, узнікаючы пры агоніі, папярэднічае смерці. Сёння яно наводзіць мяне на думку пра пырскі шампанскага, якое Антон Чэхаў выпіў у нумары нямецкага гатэля ў 1904 годзе перад тым, як апошні раз прыклаў галаву да падушкі і прамовіў: «Ich sterbe»*.
Як бы там ні было, да Гладыс, як мы бачылі, зноў вярнулася яе даўняе шалапуцтва, і на людзях яна зноў безупынку множыла праявы пяшчотнасці да майго сябра. Да яго, у сваю чаргу, вярнуўся былы апякунска-пацешлівы выгляд, які ён дэманстраваў у лютым, калі Гладыс прымусіла яго прысягнуцца сваёй галавой — не яго, а яе, Гладысінай, галавой, — што ён ніколі яе не пакіне. Зрэшты, натуральнасці ва ўсім гэтым было малавата. У жэстах, якімі Марк Альбі прытуляў да сябе Гладыс, цяпер прысутнічаў нейкі дзіўны цяжар, і здавалася, ён адчувае сябе няёмка, калі дзяўчына на вуліцы брала яго пад руку. Ён, можа, быў бы і рады, каб яна так рабіла і каб рабіла шмат чаго іншага, але думаю, разам з тым быў упэўнены, што гэтае шчасце раней ці пазней ад яго ўцячэ і верагодней нават раней, чым пазней. 3 іншага боку, ён увесь час углядаўся ў Гладыс, нібы каб навечна захаваць у памяці гэтае аблічча, якое, як ён адчуваў, яму наканавана было неўзабаве страціць, і адначасова нібыта імкнуўся разгадаць сакрэт гэтай дзяўчыны, каб запабегчы, а можа і перашкодзіць яе сыходу.
Гладыс з Маркам Альбі часта прыходзілі на вуліцу Лаппа. Аднойчы яны нават засталіся ў нас начаваць на першым паверсе.
Гадоўу дваццаць мы з сябрам хацелі арганізаваць «групавуху», але хутка зразумелі, што гэтая рэч не для нас, ці, дакладней, ён зразумеў, што гэтая рэч не для мяне.
*Ich sterbe (ням.) — Я паміраю.
Тою ноччу кожная пара добрапрыстойна лягла ў свой ложак.
— Можапагуляемушарады? — прапанавала Гладыс.
Яна тады шмат накурылася, і я быў вымушаны, як чаўнок, бегаць уверх і ўніз паміж двума ложкамі, носячы бутэльку з вадою. Потым мы заключылі дамову. Кожны прыносіць бутэльку на месца, дзе яе ўзяў. Мы не прадугледзелі выпадку, калі бутэлька стане пустая. Разважаючы пра гэта, я заснуў. Манон мяне пабудзіла, вярнуўшыся з першага паверха, куды хадзіла набраць у бутэльку вады. Мы бясшумна заняліся каханнем. Пасля пэўны час панавала цішыня, гэта доўжылася хвілін дзесяцьці, можа, трыццаць — былоцёмна, хібавызначыш? Потым я папытаўся:
— Марк, ты спіш?
He.
— А Гладыс?
— Таксама не.
— АМанон? — спыталася Гладыс.
— Яна прыкідваецца, — сказаў я.
Я пабудзіў Манон.
— Што здарылася?
— Рэвалюцыя!
— Напляваць. Я спаць хачу.
Яна шчоўкнула перасохлым языком. Я прыўзняў яе і даў піць. Яна не расплюшчыла вачэй. У яе не было сілы нават за мяне трымацца. Мне пра ўсё давялося клапаціцца самому. Гэта было нялёгка. Потым, як нежывая, яна зноў рухнула ў ложак.
— Што будзем рабіць заўтра? — спытала Гладыс.
Да маіх вушэй зноў даляцеў змяіны сык.
Які заўтра дзень? Ніхто не ведаў. Манон, можа, і ведала б, бо сярод нас адзіная працавала, але будзіць яе зноў я не хацеў. Існавала верагоднасць, што заўтра была не субота і не нядзеля, і ёй было трэба рана ўставаць.
— Можам пайсці на Тронны кірмаш’, — прапанаваўя.
Тронны кірмаш мне заўжды падабаўся.
— Расслабся, — сказаў Марк Альбі. — Яна ўжо спіць.
Але трошкі пазней я пачуў, як Гладыс прамармытала:
— Ведаеш, колькі я выйграла ў казіно на ПальмБіч? Тры тысячы франкаў. Але я гуляла не сваімі грашыма...
Пра чатыры дні, праведзеныя ёю ў Канах, мне вядома няшмат. Жорж зняў тады на Круазэт апартаменты. Апроч Гладыс, ён запрасіў туды яшчэ аднаго мужыка — прадзюсера, які ў сямідзесятыя зняў адзін з самых няўдалых фільмаў, пасля якога збанкрутаваў. Увечары яны ўсе ўтраіх вячэралі ўрэстаране, хадзілі танчыць ці проста гулялі, а потым вярталіся ў апартаменты. Здараліся партыі ў покер, якія канчаліся, калі Гладыс ужо ішла на пляж, дзе заставалася ўвесь дзень. Гульцы былі мужчыны трыццаці пяці — сарака гадоў. Да Гладысіных эксцэнтрычных выбрыкаў і рэзкіх выказванняў яны ставіліся спачатку паблажліва, але потым яны пачалі ім назаляць, і яны дазволілі сабе ёй гэта выказаць (чаго мы не рабілі ніколі). Яна адразу адчула, што гэтыя мужчыны ддя яе чужыя, што гэтыя людзі яе не разумеюць і нават хочуць ёй зла. У яе ўзнікла да іх агіда, і жыццё стала нясцерпным. Яна здагадвалася, што ў яе за плячыма Жоржу кажуць пра яе розныя брыдкасці. Жорж пачаў неяк дзіўна на яе паглядаць, а потым і папракаць у нястачы камунікабельнасці.
Больш нічога мне невядома, і хоць гэтага ўжо дастаткова, каб растлумачыць рэзкае вяртанне Гладыс у Парыж
"Тронны кірмаш — традыцыйны штогадовы кірмаш з мноствам атракцыёнаў, якіадбываеццаўкрасавіку-маіўВэнсэнскімлесе — вялікім парку на ўсходзе Парыжа.)
і аднаўленне яе адносінаў з маім сябрам, я ўпэўнены, што ў Канах адбылося нешта яшчэ — нешта такое, у чым яна не прызналася ні Марку Альбі (ён бы мне расказаў), ні мне. Па меры таго, як міналі дні і множыліся мае назіранні, у мяне склалася ўражанне, што чалавек, які паехаў у Канны, і чалавек, які з Канаў вярнуўся, былі рознымі асобамі. Г этая перамена фізічна ні на чым не трымалася, і дарэчы, Марк Альбі яе не заўважыў. Яна была ў пэўнай манеры, у якой пасля дзесятай вечара здымалася тэлефонная трубка, у тым, што раптам зніклі ўсякія кпіны з некаторыхлюдзей, у тым, як адчыняліся канверты з лістамі. Канкрэтна вызначыць гэта было немагчыма.
Я доўга задаваўся пытаннем аб прычынах «гэтага». Яны маглі быць у нанесеным ёй слоўным ці фізічным прыніжэнні, у адкрыцці праўды пра «справункі» Жоржа ці пра яго рэальную асобу, у нейкай нечаканай сустрэчы. Ва ўсякім выпадку, у мяне было ўражанне, што Гладысіным вачам раптам адкрылася нейкая частка жыцця, якая дагэтуль была ад яе схаваная ў змроку і якую яна цяпер убачыла з жахам. Яе паспешлівае вяртанне — схавацца ў абдымках майго сябра — таксама тлумачылася гэтай прычынаю. Гладыс, як мне здавалася, раптам усвядоміла, што ёй патрэбная абарона, бо яна па-сапраўднаму была ў небяспецы.
Потым, паціху, яна пра тую небяспеку забылася, і да яе зноў вярнулася стома.
II
У другой палове дня, калі Марк Альбі праводзіў заняткі па каратэ, я часам заходзіўда яго на Севастопальскі. Гэтая звычка ў мяне ўзнікла ў першыя дні пасля вяртання Гладыс, калі мне здавалася, штоянаў небяспецы. Звычка
так і засталася. Я вадзіў Гладыс у кавярню што-небудзь выпіць, ці ў кіно, ці мы проста гулялі.
Аднойчы, калі мы апынуліся на плошчы Згоды, яна мне сказала:
— Купі мне Абеліск!
Я выняў чэкавую кніжку.
— Колькі за гэта? — спытаў я ў паліцыянта.
— Праходзьце! Праходзьце! Няматутчаго глядзець!
Мы перайшлі на другі бераг Сены.
У Гладыс балелі ногі, бо яна была на высокіх абцасах. Я гукнуў таксі, і яно давезла нас да «Кафэ дэ Флор». Было без чвэрткі чатыры. Я хацеў паглядзець «Кабарэ», бо люблю Берлін, але Гладыс сказала, што бачыла гэты фільм з Маркам Альбі і не памятае, каб там нешта адбывалася ў Берліне, ва ўсякім выпадку вулічных здымкаў у фільме амаль няма.
Я люблю Берлін таму, што ніколі ніводзін горад не выклікаў у мяне такога ўражання, быццам гэта і ёсць карціна майго жыцця.
Мы селі. Я адчуў, як ззаду навіс нейкі цень, нібы перасунулася сцяна. Я азірнуўся. Над Гладыс схіліўся мужчына. Ён быў руды.
— Прабачце, што вас турбую, — сказаў ён. — Вы не спявачка?
— Вам дзе падпісаць? — спытала Гладыс, якую зачароўвалі падобныя сітуацыі, калі яна магла даць поўную волю сваёй фантазіі і крыважэрнасці.
— О, дзе хочаце, — сказаў мужчына, дастаючы нататнік.
— Спачатку вы павінны зацаніць мае здольнасці.
Яна ўстала і пачала выконваць нумар з французскім канканам.
— «Ах, парыжанкі, дзяўчаткі мае!..»
Я выдаваў сябе за трубу.
— Пум-прум-пумпум!
— «Ах, парыжанкі, дзяўчаткі мае!..»
— Пум-прум-пумпум!
Руды мужчына, увесь чырвоны, глядзеў на нас з шырокай усмешкай. Гладыс села.
— Можа, вам хочацца чаго-небудзь выпіць, — сказаў ён. — Што я магу вам прапанаваць?
— Шампану! — пастанавіла Гладыс.
I дадала ласкавым тонам:
— Калі гэта, вядома, не перавышае вашыя сродкі.
Мужчына сеў побач з намі, паклікаў афіцыянта і замовіў бутэльку шампанскага. Ён паведаміў, што працуе адказным па сувязях з прэсай у фірме, якая выпускае музычныя дыскі. Ён знаёмы з многімі зоркамі.
Гладыс адпіла глыток з келіха.
— Пахне коркам!
Мужчына не сцяміў, што казаць пры Гладыс пра зорак не варта.
Яна ўстала. Я зрабіў тое самае. Мы выйшлі.
У нас не кожны надвячорак выдаваўся падобным чынам. Часам, калі я прыходзіў у аднапакаёўку, яна яшчэ ляжала ў ложку. Уставаць яна не хацела. Яна ўвогуле ніколі ўжо не хацела ўставаць.
— Жыццё такое брыдкае, Дыд'е... Такое аднастайнае...
Я казаў, што маю нешта ёй прапанаваць. Яна ўвесь час хацела сустрэцца з Клінтам Іствудам. Пасля таго, як мы паглядзелі «Добры, Злы і Брыдкі», яна казала, што Клінт Іствуд — мужчына яе жыцця. Я рабіў выгляд, быццам тэлефаную ў Галівуд.
Потым сам будзеш дамаўляцца з Маркам наконт аплаты затэлефон! — казалаяна.
— Ало, гэта Клінт Іствуд? О, доктар, прабачце.
Я казаў, што памыліўся нумарам і трапіў у псіхіятрычную клініку, у якой дажываў свае дні Фрэнсіс Форд Копала. Я набіраў іншы нумар — напрыклад, хатні нумар 136
Эмеліны. Ніхто не падымаў, бо Эмеліна ў гэты час была на працы.. Я даваў адбой. Урэшце Гладыс уставала. Яна цэлую гадзіну не выходзіла з ваннай. Я гартаў кнігі, камунебудзь тэлефанаваў, ставіў музыку, чым-небудзь сябе займаў. Калі мы выходзілі, Гладыс нікуды ісці не хацела. Мы сядалі ў аўтобус. Яна бралася ўважліва разглядаць пасажыраў.
— Ім усім ёсць куды ехаць, а мне няма...
Некалі я пераказаў ёй тое, што некалі пасля маёй спробысамагубствамнесказаўпсіхіятр, — што трэба проста жыць дзень за днём, не імкнучыся куды-небудзь з'ехаць, не імкнучыся ўсё зразумець.
Гладыс была не супраць не імкнуцца ўсё зразумець, але яна не хацела жыць нудна. А жыла яна якраз нудна.
Тое самае і я ў свой час адказаў псіхіятру, слова ў слова.