• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ліст да страчанага сябра  Патрык Бэссон

    Ліст да страчанага сябра

    Патрык Бэссон

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 150с.
    Мінск 2010
    29.55 МБ
    — Гэта я вас пакіну, — сказала Эмеліна. — Мне тут няма чаго рабіць.
    Я яе затрымаў. Ганна тым часам ужо надзявала куртку.
    — Прабач, — сказалаяна, кабядаўёй прайсці.
    Я адступіў убок. Яна выйшла. Больш я, здаецца, яе ніколі не бачыў, калі не лічыць той рэкламы алею «Лізьёр» па тэлевізары.
    — Увайдзі, — сказаў я Эмеліне.
    Яна ўвайшла. Я зачыніў дзверы.
    — Ты ўжо даўно з ёй знаёмы?
    — Месяц.
    — I яна часта тут спіць?
    — Гэта першы раз.
    Выпіць у цябе, вядома ж, нічога няма.
    — He, няма. Вада з-пад крана.
    Я глядзеў на Эмеліну, і здавалася, быццам я гляджу на яе праз запацелую шыбу. I з кожнай нашай сустрэчай шыба рабілася ўсё мутнейшай. Гэтае ўражанне развейвалася, калі мы ўвечары ці часам надвячоркам клаліся ў ложак. Эмеліна тады зноў рабілася такой, якою бвіла напачатку нашых адносінаў, — блізкай, як сон, які я бачвіў з расплюшчанымі вачвіма, як самая лепшая частка самога мяне. Калі ж мві апраналіся, зноў узнікала аддегласць. Мві ўжо і апраналіся па-рознаму. Мві ўжо ўвоіуле нічога аднолькава не рабілі. Мы больш не былі разам.
    — Значыцв, гэта і ёсцьтвой пакой... Вось, аказваецца, як табе падабаецца жыцв...
    Я ледзь не сказаў ёй, што мне не падабаецца жыць і што тут ці дзе-небудзь яшчэ, з белым дываном ці з чырвоным, з душавой кабінкай ці з ваннай, з рэпрадукцыяй Далі на сцяне ці з голымі сценамі, з тэлевізарам, з радыё ці ўвогуле без нічога — мне гэта ўсё адно, але яна гэта ведала.
    Мы пазнаёміліся з Эмелінай на адной вечарынцы, куды я, што было выключэннем, прыйшоў без Марка Альбі. На той час я ўсё яшчэ бвіў нявінны («Захаваць нявіннасць да дваццаці год! — казаў мне мой сябар. — Дві каб ты быў разваротлівейшы, тві ўжо стаяў бы на першай паласеў «Франс-Суар»!), Эмелінатаксама. У наступную ж нядзелю мы з ёй пераспалі. Мы вярнуліся тадві з Дома культуры ў Клішы, дзе праходзіла выстава коміксаў. Я прывёў Эмеліну ў кватэру да бацькоў, якія паехалі да мора. Я не ведаў, чаму пасцель такая калючая, калі ты вельмі шчаслівы. Я не разумеў, чаму неба не мяняе колеру. Потым мы глядзелі перадачу з ГіЛюксам*, паелі спагеці, і на некалькі месяцаў жыццё стала жыццём. А потым усё вярнулася, стан роспачы і яе стрыечныя сястрычкі, адсутнасць апетыту і жаданне памерці. Эмеліна мяня-
    'Вядомы французскі вядучы забаўляльных праграм і тэлевізійных гульняў.
    лася, а я — не, жыццё ператваралася ў чараду прыходаў і сыходаў, ад'ездаў і прыездаў. Нічога прыгожага ў гэтым не было; у стане роспачы няма нічога прыгожага — у адрозненне ад таго, што думаюць пра гэта людзі, якія не ведаюць, што гэта такое, і таму ўяўляюць, быццам гэта жыццё, поўнае таямнічасці і начных прыгодаў, хоць насамрэч гэта — нябыт, проста нябыт. А побач з нябытам не жывуць. На якой мове з ім гаварыць і яму гаварыць пра нас? Паступова туды сыходзяць усе — усе, хто нас любіць, каму немагчыма хлусіць, перад кім немагчыма хлусіць.
    Эмеленіа ў той дзень ад мяне не сышла. Я ўжо не памятаю, якім чынам усё ўладзілася. Зрэшты, паміж намі ўсё і заўсёды ўладжвалася прыкладна адным чынам. Я казаў Эмеліне, што кахаю яе, хоць сабе казаў адваротнае, — я проста не магу глядзець, як яна плача, і калі б спатрэбілася, я сказаў бы ёй, што веру ў Бога, толькі б спыніць яе слёзы. Я не мог цярпець, калі Эмеліна плакала, асабліва па маёй прычыне, і ў той жа час яна ніколі мне не падабалася так, як калі яна плача. I яшчэ я вельмі любіў, калі яна хварэла. Тады я ездзіў яе наведваць да яе бацькоў у Савіньі-сюр-Орж. Я купляў кветкі і прасіў квяточніцу, каб адны занеслі а трэцяй гадзіне, а друтія а пятай. Я купляў ілюстраваныя часопісы, кніжкі, пірожныя. Я выкладваў усё гэта на ложку. Эмеліна ляжала ў маленькай, нібыта на школьніцу, ружовай начнушцы. У яе былі цёмныя кругі пад вачыма, бледныя вусны. Яе твар гарэў. Я сціскаў яе ў сваіх абдымках. Яна казала:
    — Асцярожна, ты можаш заразіцца.
    Прыносілі першыя кветкі.
    — Эмеліна, ты мне з кімсьці здраджваеш!
    — Ды не, я клянуся.
    Яна не разумела.
    — Можа, гэта маме.
    Прыносілі другія кветкі. Эмелініна мама тэлефанавала 84
    квяточніцы, і таямніца раскрывалася. Пэўны час я ўсё адмаўляў, потым выцягваў з кішэні срэбную бранзалетку.
    — Я хацела б заўсёды быць хворая! — казала Эмеліна.
    Тым часам апускалася ноч. Я клаўся побач з Эмелінай. Мы глядзелі, як вокны ў будынку насупраць адно за адным загараюцца разам з тым, як людзі вяртаюцца з працы. Эмеліна пачынала балбатаць пра нейкі зялёны човен ці пра ванну, поўную да берагоў трускалкавым марозівам, і я разумеў, што яна спіць. Эмеліна гаварыла ў сне, і мне часам нават удавалася задаваць ёй пытанні, і яна на іх адказвала. Я спрабаваў выведаць, якую ролю я адыгрываю ў яе сне. Я пытаўся, ці кахае яна мяне. Яна адказвала:
    — Ты здурнела ці што!
    Я прасіў у яе распрануцца.
    — Што ты яшчэ прыдумала? Вось Дыд'е прыйдзе, я ўсё яму раскажу і ён выпхае цябе прэч, мая даражэнькая. Выпхае цябе прэч!
    Яна прачыналася. Яна ўздрыгвала, калі бачыла мой твар перад сабою, потым зноў апускала галаву на падушку і заплюшчвала вочы.
    — Мне баліць галава.
    Я ішоў шукаць парашок, каб яна кахала мяне яшчэ болей.
    VIII
    Пасля той ночы, праведзенай у «Плазе», Гладыс змянілася. Здавалася, яна злуецца на Марка Альбі за тое, што вярнулася да яго ў аднапакаёўку — быццам ён быў тут прычым. Хаця ў пэўным сэнсе яна мела рацыю, бо і ён часткова нес адказнасць за яе вяртанне. Урэшце
    пачаліся рэпрэсійныя дзеянні, сведкам якіх я стаў. Папершае, яна пачала выходзіць па вечарах адна, а па-другое, безупынку тузала майго сябра з нагоды яго слабых фінансавых здольнасцяў, што раней у яе здаралася толькі спарадычна. Часам янаў мяне на вачах дазваляла сабе такія жорсткія выказванні і ўчынкі, што я пытаўся ў сябе, як мой сябар гэтатрывае. Развіццё і заканчэнне гэтай гісторыі далі мне зразумець, што ён гэтага не трываў, але тады было ўжо позна. Дый якім чынам я мог бы нешта зрабіць раней?
    Наступнымі днямі Марк Альбі завяршыў сцэнар кароткаметражнага фільма пад назвай «Апошні ёгурт». Ён перадаў яго мне, як перадаваў і сцэнары двух першых сваіх фільмаў, каб я выправіў арфаграфію (у яго з арфаграфіяй былі праблемы) і сказаў увогуле, што я думаю. Тыя фільмы былі таксама кароткаметражкамі, і ён здымаў іх за свой кошт. Абсталяванне яму пазычалі, акторы гулялі заўдзелу прыбытку, а тэхнічны персанал працаваў на добраахвотнай аснове. Кожны з першых двух фільмаў абышоўся яму не больш за шэсць-сем тысяч франкаў. Ён здымаў іх яшчэ тады, калі жыў у маці. Але цяпер, калі ён вымушаны быў плаціць за кватэру і ўтрымліваць жанчыну, магчымасці ўкладаць свае грошы ў фільм у яго не было, і таму ён узяўся шукаць замоўцу. Ён паказваў свае дзве першыя спробы розным прадзюсерам, і аднаму яны спадабаліся. Рынак кароткаметражных мастацкіх фільмаўу Францыі практычна нулявы, а нармальны бюджэт адной такой кароткаметражкі дасягае 200000 франкаў. Тым не менш прадзюсер, прачытаўшы «Апошні ёгурт», рашыў даць справе ход — не так з мэтаю зарабіць грошай (ды я і не бачу, якім чынам ён мог бы іх зарабіць), як паглядзець, чаго Марк Альбі сапраўды варты, бо цяпер яму належала набраць прафесійную тэхнічную групу і кіраваць сапраўднымі акторамі. Калі б праверка прайшла ўдала, ён быў гатовы рызыкнуць і даверыць майму 86
    сябру пастаноўку поўнаметражнага фільма, сцэнар якога тады яшчэ быў, як і застаецца дагэтуль, ненапісаны. Прадзюсер бачыў у майго сябра талент.
    Каб аддзячыць мне за парады і праўкі, Марк Альбі ўключыў мяне ў бюджэт у якасці сусцэнарыста. Каб правесці ўсё афіцыйна, яму патрабаваўся мой подпіс. Я пагадзіўся даць яму гэты подпіс, і мы дамовіліся сустрэцца ў кавярні «Два Маго». Сустрэча была прызначаная на восем вечара. Я прыйшоўкрыху са спазненнем. Марк Альбі і Гладыс ужо сядзелі за столікам злева ад увахода. Крэсла для мяне не было. Я сказаў, што пайду пашукаю.
    — He трэба, — сказала Гладыс.
    I перасела на калені Марку Альбі.
    — Спачатку сур'ёзныя справы, — сказаў мой сябар.
    Ён перадаў мне паперчыну, і я падпісаў, не чытаючы.
    — Ну ўсё, ты падпісаўся ўступіць у замежны легіён за пяць франкаў! — паведаміла Гладыс.
    — Дык Сандрыну будзеш гуляць ты? — спытаў я ўяе.
    — Нібыта. Але не ведаю, ці пагаджуся. Там зусім мала плацяць.
    Я паглядзеў у бюджэт. На Гладыс было закладзена 1500 франкаў — на 1000 франкаў менш, чым на мяне.
    — Гэта яшчэ аптымістычны бюджэт, — паведаміў Марк Альбі.
    — Тылічыш? — сказала Гладыс.
    I засмяялася.
    — Ну, я аптымізм разумею іначай!
    — Патлумач, — папрасіў я сябра.
    — Калі атрымаем дапамогу з Дэпартамента кінематаграфіі, заплачана будзе ўсім. Калі не — нікому. За выключэннем тэхнічнага персаналу.
    — Гэта той дэпартамент, дзе нейкая мастацкая рада разглядае сцэнары?
    — Так.
    — I калі яны збіраюцца?
    — У верасні.
    Быў май.
    — А здымаць калі пачынаеце?
    — Ну, у верасні ці ў кастрычніку. Яшчэ невядома. Можа, улістападзе.
    — Я не надта цяжкая, маё казязятка? — спытала Гладыс.
    — Цяжкая. Ну, трошкі. Можа, пойдзем адсюль?
    Мы ўсталі і рушылі па бульвары Сэн-Жэрмэн. На Гладыс быў адзін з тых пажарніцкіх камбінезонаў, якія былі тады вельмі ў модзе. Яна ішла, роўна трымаючы спіну і гучна цокаючы па асфальце абцасамі. Марка Альбі яна трымала пад ручку. Але калі праходзілі каля «Ромавай», яна раптам ускрыкнула, выпусціла руку майго сябра і ўвайшла ў кавярню. Яна спынілася перад столікам, за якім сядзелі мужчына і двое маладых жанчын. Яна цмокнула адну жанчыну ў шчаку, паціснула руку мужчыну і другой маладой жанчыне. Відаць, ёй прапанавалі сесці, бо яна адмоўна пакруціла галавой, зрабіўшы невыразны жэст у нашым напрамку.
    — Гладыс, напэўна, рада наконт фільма? — сказаўя.
    — Я таксама думаў, што яна парадуецца, але не — ёй напляваць. Яна і сцэнар нават не прачытала. А я, дарэчы, шмат чым рызыкую...
    — Ну, а як паміж вамі?
    — Нічога добрага. Яна амаль кожны вечар сама цёгаецца немаведама дзе. На кватэру тэлефануюць усякія тыпы. Я не ведаю, адкульу яе раптам бяруцца некаторыя рэчы.
    Яна яшчэ сустракалася з Жоржам?
    — Так. Ён нават прапаноўваў звазіць яе на некалькі дзён на Лазурковы Бераг.
    — Яна пагадзілася?
    — He ведаю. He думаю.
    Гладыс такі ўрэшце села. Да яе падышоў афіцыянт. Яна паўтарыла свой ранейшы жэст, адна з жанчын ёй нешта сказала, і яна рассмяялася на ўсё горла. Афіцыянт адышоў. Мне падалося, што Гладыс замовіла сабе нейкі напой.