Ліст да страчанага сябра  Патрык Бэссон

Ліст да страчанага сябра

Патрык Бэссон
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 150с.
Мінск 2010
29.55 МБ
— Слухаю.
Гэта быў кніжны гандляр. Марк Альбі слухаў яго секунд дзесяць-пятнаццаць, потым бясколерным тонам сказаў: «Добра», — ідаўадбой.
— Ален заўтра ладзіць прагляд першага адзнятага матэрыялу. Пойдзеш са мной?
— Можна. Дык што ў вас адбылося з Гладыс?
Ён устаў, выгляд у яго зноў сведчыў аб поўным неразуменні, за што яго пакаралі. Сеўшы каля стала — масіўнага дубовага стала, які ён перавёз з Банды, — ён двума пальцамі прыўзняў адну са склееных фатаграфій, на якой яны з Гладыс былі знятыя на вуліцы Бэртэн-Пуарэ.
У той дзень ён быў у сваёй вельветавай куртцы. Вушы ў яго тырчалі, ён толькі выйшаў з цырульні. Ён глядзеў на Гладыс, а яна — у аб'ектыў. Дзявочыя кудзеры кудлаціў зімовы вецер.
— Яе адмовіліся ўзяць у Кацярыны Арле.
— I вы праз гэта пабіліся?
— He. Яна ўчыніла сцэну. Сцэну...
Ён выдыхнуў у столь і коратка, з горыччу засмяяўся.
— Яна пераспала з адным тыпам.
— I гэта першы раз, калі яна табе здрадзіла?
Да таго, як я пачаў апісваць гэтую сцэну, я і не памятаў, што задаўямутады гэтае пытанне, якое цяпер сваёй жорсткасцю выклікае ў мяне здзіўленне й няёмкасць. Але тады я, пэўна ж, задаваў яго, не маючы на ўвазе нічога благога, — так, як паліцыянт пытаецца ў ахвяры, ці не бачыла яна раней чалавека, які на яе напаў, дзе, калі і з кім, — ён проста збірае інфармацыю. Праўда, паліцыянт заўсёды мае на ўвазе якраз благое.
Першы, адказаў Марк Альбі і адклаў фатаграфію.
Калі Гладыс выйшла ад Кацярыны Арле, да яе прычапіўся нейкі мужчына сярэдняга ўзросту, даволі абыходлівы. Ён еказаў (гэтую сцэну яна распавяла мне некалькімі днямі пазней — дарэчы, у прысутнасці Марка Альбі): «Я вас, безумоўна, нідзе ніколі не бачыў, але хіба гэта нешта значыць?»
Было пятнаццаць хвілін на першую. Яна адказала, што нічога, і яны выпілі па філіжанцы кавы ў «Драгстор Пабліцыс». Мужчына сказаў, што спыніўся ў гатэлі «Плаза». Ці не жадае яна ненадоўга падняцца да яго ў нумар ? «Добра, — сказала яна, — але пры ўмове, што вы не будзеце сябе паводзіць прыстойна».
Думаю, у яе не было ніякага намеру здраджваць Марку Альбі з гэтым незнаёмцам. Яна проста хацела пазабавіцца — давесці мужчыну да гатэля, пацалаваць у засос на 70
вачаху парцье і кінуццапрэчз крыкам: «Гвалтуюць!» Ёй і раней часцяком выпадала рабіць жарты у такім стылю, і дарэчы, калі яна распавядала пра іх Марку Альбі, гэта яго вельмі смяшыла. Але перад уваходам у «Плазу» яна дала слабіну. He думаю, што раскоша гатэля спакусіла яе настолькі, каб яна вырашыла легчы ў ложак з мужчынам, якога не ведала і які не надта ёй падабаўся (ён пачынаў лысець). Проста ёй не хапіла духу сысці. Яна спалохалася, што будзе выглядаць ідыёткай. Спальня ў нумары была ў чатыры разы болыпая за аднапакаёўку Марка Альбі. Апроч самой Гладыс, ніхто ніколі не даведаецца, добра ці кепска займаўся каханнем той тып, бо гэтай дэталі яна нікому з нас не паведаміла. Яна сказала толькі, што пасля мужчына выказаў жаданне ўбачыцца з ёю зноў.
— He думаю, што гэта будзе магчыма, — адказала яна.
Мужчына папрасіўу яе нумар тэлефона. Яна адмовіла. Тады ён сказаў, што прабудзе ў Парыжы яшчэ тыдзень, і пры жаданні яна можа зайсці да яго ў любы момант або, калі яго не акажацца ўнумары, пакінуць цыдулку ў рэцэпцыі. Яна кіўнула і павярнулася да дзвярэй.
— Ты не пацалуеш мяне? — папытаўся мужчына.
— He, — адказалаяна.
На Елісейскіх палях яна села ў метро на станцыі Франкліна Рузвельта.
— Там была проста жудасная цісканіна! — паскардзілася яна Марку Альбі, калі праз гадзіну апісвала яму гэтую гісторыю.
Закончыўшы, яна засмяялася.
Тое, што яна ўсё і адразу выклала майму сябру, тлумачылася проста: яна ўвогуле ніколі і нічога ні ад каго не хавала. Калі яна лічыла, што хлопец брыдкі, яна так яму і казала ўвочы: «Шаноўны, ты брыдкі!» У рэстарацыі, калі страва ёй не падабалася, яна шпурляла яе ў твар афіцыянтцы (я нічога не перабольшваю, я сам двойчы
бачыў, як яна запусціла ўафіцыянтку талеркай). Ці яшчэ, напрыклад, калі мы з Ганнай прыходзілі да іх на Севастопальскі бульвар на вячэру, нашая прысутнасць не замінала ёй узяць і легчы ў ложак, калі яе разбіраў сон, ці выставіць нас за парог, калі ёй хацелася пабыць з Маркам Альбі сам-насам (Ганне, вядома, усё гэта падабалася мала). Карацей, яна казала і рабіла ўсё, што ёй прыходзіла галаву. Што да майго сябра, то ён у залежнасці ад таго, наколькі чароўны ці жудасны дзень яна дазволіла яму перажыць, даваў яе словам і ўчынкам два розныя тлумачэнні: першае заключалася ў яе абсалютнай шчырасці ў дачыненні да сябе і да іншых, другое — у клінічнай адсутнасці ў яе ўсякага такту. Я, са свайго боку, лічыў, што ў словах Гладыс не было праўды, а значыць, яна не была ні шчыраю, ні нетактоўнаю, бо тое, што ў яе круціласяў галаве, было не праўдай, а нейкай сутаргавай і непаслядоўнаю чахардой, хаваючыся за якою, сама яна заставалася нерухомай і заглыбленай у толькі ёй вядомыя думкі. Яе выбрыкі і свавольныя ўчынкі ніякім чынам не ўскладалі на яе ніякай адказнасці, і па маім разуменні, у гэтым якраз ляжала прычына яе прызнання ва ўчыненай здрадзе: гэтая гісторыя была для яе нічым, гэта быў проста вецер, чарговая гульня, каб неяк прабавіць тое, што я, калі казаць проста, называў смерцю. А з якой такой ласкі той, хто жыве са смерцю, павінен захоўваць абыходдівасць з тымі, хто жыве з жыццём? Гэта ўвогуле не яго справа.
Але па праўдзе, усярэдзіне Гладыс быў нехта яшчэ — той, хто змагаўся са смерцю, і менавіта ён, гэты нехта, прагнуў быць каханым і ўратаваным Маркам Альбі, а цяпер кінуўся шукаць кагось іншага, бо мой сябар ужо не меў сілы трымаць яму галаву над вадой, чорнай вадой, у якой танула другая — мёртвая дзяўчына Гладыс.
Мой сябар жорстка ўшчуваў яе ў здрадзе. Ён палічыў, што яна аддалася мужыку з «Плазы» праз сваю пра72
дажнасць. Ён не зразумеў — ці зразумеў надта позна — тры галоўныя рэчы: першую — што дзеяннямі Гладыс кіравала не прадажнасць, а гульня — гульня, цячэннем якой сама Гладыс ужо не кіравала; другую — што, калі яна здрадзіла яму толькі цяпер, хоць на працягу трох першых месяцаў іх сумеснага пражывання мела магчымасць зрабіць гэта кожны дзень, гэта значыла, што цяпер, стаміўшыся чакаць ад яго нейкага новага жыцця, яна была гатовая пашукаць яго ў нейкім іншым месцы; і нарэшце трэцюю — што яна ставілася да яго не толькі як да каханка, але і як да сябра, і што сябар мусіў выслухаць і прыняць расказ, які не спадабаўся б каханку.
Калі б Марк Альбі зразумеў гэтыя тры рэчы раней, ён не павёў бы сябе так, як павёў тым вечарам. Ён узяў бы Гладыс у свае абдымкі і пагасіў бы святло. Ён сказаў бы, што кахае яе такую, якая яна ёсць, разам з яе раздвоенасцю, з яе ненаўмыснаю жорсткасцю, з яе экспансіўнасцю і з яе адчаем таксама. Ён сказаў бы, што яны перадусім сябры, хлопчык ідзяўчынка, якіх выпадкова выкінула на адну скалу і якія будуць старацца, нягледзячы на шторм і нястачу ежы, дабрацца разам да шчаслівай гавані. I тады не было б ні кухталёў, ні драпін — былі б, на вялікім ложку, проста двое дзяцей, якіх яшчэ чакае наперадзе нямала выпрабаванняў, але яны іх не баяцца, бо кожны з іх мае сябра. А назаўтра Марк Альбі ўстаў бы з самага ранку і пайшоў бы на пошукі працы, бо ў гэтым і заключалася цана жыцця, бо жыццё без Гладыс нічога не значыла.
Замест гэтага ён паддаўся гневу і закрычаў, што, калі нешта падобнае яшчэ раз паўторыцца, ён выгане яе прэч. Яна глядзела на яго, атарапеўшы, потым пачала збіраць чамаданы. Ён зачыніўся ў кухні. Як звычайна бывае ў канцы ўсякага болып-менш доўгага перыяду жыцця, які нам прыносіў і пакуты, і нямала добрых і шчаслівых хвілінаўтаксама, ён успамінаўтолькі прыемныя моманты
іх сумеснага жыцця з Гладыс: іх першы дзень у аднапакаёўцы, перастрэлку снежкамі пасля бразільскага фэсту ў гімназіі, вечар, калі яны разам хадзілі глядзець «Незразуметага» Камэнчыні* ці калі ён суцішаў яе па дарозе дадому, пад снегападам, пасля таго, як нас усіх разам з Патрыкам выгналі з прагляду «эпізодаў» на Ганніных курсах, і г. д. I яшчэ яму ўявілася раптам, у што ператворыцца яго жыццё, калі Гладыс сыдзе, — у шэрае жыццё маладога халасцяка без грошай і сталай працы: метро, танны кітайскі рэстаран і па вечарах — кіно. Яму ніколі ўжо не пакахаць такой дзяўчыны — такой прыгожай і настолькі дзіўнай (слова «дзіўны» было адным з улюбёныху Марка Альбі, побач з «чуйнасць» і «моц»), Ён ужо не адразу мог угледзець у натоўпе прыгожую фігурку, якую я паказваў яму, ці твар, які мяне ўсхваляваў. Прычынаю гэтага, з аднаго боку, была звычка, якую ён набыў падчас прагулак з Гладыс, чыя рэўнасць межавала з шаленствам, — звычка ўвогуле не глядзець на жанчын, а з друтога — цвёрдая ўпэўненасць, што яна найпрыгажэйшая і шукаць каго-небудзь яшчэ сэнсу не мае. «А калі ты не шукаеш нікога, — казаў мой сябар нейкім дзівакаватым тонам, — то і няма сэнсу шукаць, бо іначай гэта ўжо хвароба».
Ён вярнуўся ўпакой і паспрабаваў абняць Гладыс. Яна закруціла галавой, пачала адбівацца. Яна плакала. Убачыўшы гэтыя слёзы, ён паверыў, што яна не сыдзе і захацеў яе пацалаваць. Яна ўляпіла яму гучную поўху, пачала тупаць нагамі і махаць кулакамі ва ўсе бакі. Ён ухапіўяе за рукі, стараючыся спыніць. Тады яна нахіліла галаву і ўкусіла яго. Ён адпусціў.
— Я сытая табою па горла! — закрычала яна. — I тваёй паганай кватэрай таксама! I тваім кіно! He хачу цябе болей бачыць ніколі! Ненавіджу цябе!
Ён спыніў аповед, зноўзваніўтэлефон. Гэта была Ганна. Ён перадаў мне слухаўку.
Дыд'е?
— Так.
—	Патрык на кальцавой разбіўся насмерць на матацыкле.
—	Штотам? — спытаў у мяне Марк Альбі.
— Патрык загінуў.
Я спытаўся ўГанны, ці не хоча яна, каб я прыехаў. Яна сказала, што патрэбы няма, яна будзе сёння спаць з Манон.
—	Дабранач, — машынальна прамовіў я.
—	He думаю, што гэтая ноч будзе добрая.
—	Прабач.
—	Убачымся заўтра, на Бэртэн-Пуарэ.
—	Добра. Да заўтра.
Я паклаў слухаўку. Марк Альбі працягнуў мне цыгарылью. Я адмоўна пакруціў галавой. Ён запаліў сваю і зноўсеўкаля стала. Запанаваладоўгае маўчанне. Я стаяў спінай да сябра і чуў, як ён перабірае фота.
—	А потым, — сказаў ён, — яна пачала драць фатаграфіі...
V
Жонка кніжнага гандляра выключыла святло, і прагляд пачаўся. Калі Гладыс узнікла на экране, Марк Альбі не праявіў ніякай рэакцыі.