Ліст да страчанага сябра
Патрык Бэссон
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 150с.
Мінск 2010
— Вы ўжо яму даруйце, — сказала Гладыс работніцы. — У яго невялікая схільнасць да алкагалізму, асабліва калі ёсць выпадак. Паслухайце, а давайце я з ім і зарэгіструю сужыцельства! Ашто? Назюзюкаемся сёння ўшчэнт перад тэлевізарам, а, пупсік?
— A то, — ледзь выціснуў пераціснутым горлам мой сябар.
— He рабі такі твар! Рана ці позна гэта павінна было з табой адбыцца. Гэта як зубы мудрасці.
Работніца пачала раздражняцца.
— Ну, дык што ўрэшце з вашай заявай? На чыё імя мне пісаць?
Вышэй я казаў, што калі Гладыс хацела выглядаць пацешнай, яна ўрэшце ставіла ўсіх у няёмкае становішча, бо яе пацеха трымалася на пагардзе. Гэта не зусім так, бо, калі казаць пра мяне, то мая няёмкасць ішла не ад яе. Яе прычынаю было пачуццё збянтэжанасці і прыкрасці, якое ўзнікала ў іншых, і той холад, які непазбежна ўсталёўваўся паміж імі й Гладыс. Яе пагарда (якую некаторыя, утым ліку Марк Альбі, асабліва калі сам рабіўся яе галоўнай ахвярай, лічылі абуральнаю) мяне зусім не абыходзіла, яна мне амаль заўсёды здавалася нават забаўнай — незалежна ад таго, быў я сам яе цэллю ці не. Я адчуваў ці, дакладней, ведаў, што ў ёй няма ніякае зло56
сці, ніякае подласці. Яе прычыны ляжалі нашмат далей. У льдах, намерзлых праз адсутнасць сапраўднай любові да іншых. Яе пагарддівыя выказванні былі як удары молатам таго, каму здаецца, што ён б'е ў пустату, бо іншыя для яго не існуюць. Ён б'е і б'е і ўвесь час думае, калі ж пачуюцца крыкі. Ён б'е мацней, бо нічога не чуе, ён нічога не чуе, бо не слухае, ён не слухае, бо па сутнасці яму гэта не цікава; але ён хоча зацікавіцца гэтым, бо ведае, што іначай памрэ, і б'е яшчэ мацней, і галовы падаюць, хоць ён не заўважае гэтага, хоць не мае і ў думках кагонебудзь забіваць.
На Гладыс, як і на мне, не было віны. 3 адной розніцай, што я біў ужо не так моцна, бо на некалькі гадоў быў старэйшы. Я ўжо стаміўся. Такое здараецца.
Ill
Марку Альбі ўдалося выбіць для Гладыс ролю ў кароткаметражцы па праекце таго кніжнага гандляра, у якога я ўпершыню сустрэўся з Джульетай.
У першы дзень здымкаў Патрык выклікаўся завесці дзяўчыну да кавярні «Канон» на плошчы Нацыі, дзе а сёмай раніцы збіралася група.
Часам, калі мы ў гадзіну пік ці ў нядзелю сядалі ў метро, Гладыс казала, што ўрэшце калі-небудзь, відаць, пераспіць з Патрыкам — за яго матацыкл. Хоць, у прынцыпе, ёй больш даспадобы машына.
Марк Альбі не хацеў мець машыну, бо, як ён казаў, калі жывеш у цэнтры Парыжа, машына больш стварае праблем, чым іх вырашае. Я падзяляў яго думку, але ў той жа час быў перакананы, што, калі б машына ў майго сябра была, гэта значна павысіла б настрой у Гладыс, які пагаршаўся ў яе з кожным днём. Машына стала б
для яе і цацкай, і, як гэта ні парадаксальна, паказчыкам дасягнення ёю даросласці, яна была б і кропкаю дотыку, якая лучыла б яе з сучаснікамі, і першым крокам да дасягнення камфорту — яна ўвасабляла б у сабе адразу чатыры фактары, якія маюць значэнне для такой дзяўчыны, якою была яна, і для большасці іншых дзяўчат. He кажучы ўжо, што машына дазваляе лягчэй перамяшчацца з месца на месца, а Гладыс вызначалася вялікай любоўю да перамены месцаў.
Я так думаю цяпер, але калі Гладыс пазнаёмілася з Маркам Альбі, у яго яшчэ была машына.
Надвячоркам мы паехалі да яе на здымачную пляцоўку. Здымкі адбываліся ў сутарэнні адной піцэрыі, дэкараваным пад начны кабачок, што храналагічна адпавядала апошняе сцэне фільма. Піцэрыя знаходзілася ў Шантыйі*, і нам давялося туды ехаць на цягніку. Быў чароўны вясенні дзень, празрысты і светлы, як чыста вымытая вітрына, у якой адбіваецца сонца. У час паездкі я прачытаў дваццаць старонак «Сапраўднага жыцця Себасцяна Найта»**, а мой сябар быў паглыблены ў сузіранне краявідаў. Раз-пораз я падымаў галаву ад кнігі — паглядзець, ці няма ў Марка Альбі жадання пра што-небудзь пагутарыць. У адказ ён абмяжоўваўся толькі няяснайусмешкай. I потым адводзіўвочы. Я памятаю, што ў той дзень на ім быў пуловер з надпісам Columbia University. Перад ад'ездам ён не пагаліўся, і кантралёр двойчы пераправерыў яго білет, бо калі мой сябар не галіўся, ён быў падобны да палесцінскага тэрарыста.
Калі мы сышлі на станцыі, ён узяўся вывучаць на сцяне план Шантыйі. Я ўбачыў прыгожую дзяўчыну, якая пра-
‘Мястэчка за 40 км на поўнач ад Парыжа.
"Першы раман Ул. Набокава, напісаны ім на англійскай мове (1939).
ходзіла побач. Спадніца ў яе была з разрэзам да самага верху сцёгнаў. Я звярнуў на гэта ўвагу Марка Альбі.
— Трэці паварот направа, потым першы налева і другі зноўнаправа, — адказаўён. — Запомніш?
Я адмоўна пакруціў галавой.
Па дарозе ён прызнаўся мне, што вельмі хвалюецца. Гладыс толькі ўчора ўвечары і тое мелькам зазірнула ў сцэнар кніжнага гандляра. Яна ад самага пачатку была перакананая, што няздольная гэта гуляць і папракала майго сябра, што ён пасылае яе на такую катаргу. Раніцай, калі зазваніў будзільнік, яна ўчыніла яму капрызную сцэну, перш чым пагадзілася ўстаць.
— Яна нават не памятала, куды сунула сцэнар, — сказаў Марк Альбі.
Гладыс устала ў апошні момант і паехала не нафарбаваная і без сцэнара.
— А ў яе ж у гэтай сцэне не менш за дзесятак рэплік.
— Ну, ёй хто-небудзь сцэнар пазычыць. Яна хутка запамінае?
— Пазычыць — пазычаць. Але яна не запамінае ўвогуле.
Мы дабраліся да піцэрыі. Яна падзялялася на дзве залы, у першай быў кафэ-бар. Гладыс гуляла на электрычным більярдзе ў атачэнні чародкі хлопцаў у скураных куртках.
— Ну, яшчэ трошкі, — падбадзёрваў яе адзін хлопец.
Яна люта трэсла апарат, круцячы сцёгнамі. Ёй удалося выйграць дзве бясплатныя партыі запар, несумненна, дзякуючы «Спецыяльнаму прызу» і дадатковае кульцы. Падышоўшы, я ўбачыў, што яна гуляе на апараце «Кароль джунгляў» — адной з тых старых машын, на якіх некалі можна было гуляць ледзь не гадзіну ўсяго за адну франкавую манетку.
Яна выйграла і трэцюю партыю і, затупаўшы нагамі ад радасці, кінулася на шыю бяляваму хлопцу ростам крыху
меншаму за мяне і крыху большаму за Марка Альбі. Я падумаў, што калі пачнецца мардабой, тупа будзе памерці, не дачытаўшы да канца «Сапраўднага жыцця Себасцяна Найта». На астатняе мне было напляваць. Але я заўсёды ўяўляю горшае.
— Марко, дарагі! — ускрыкнула яна.
Яна вызваліла шыю бландзіна і падбегла да нас. На ёй была чырвоная вячэрняя сукенка і перлавае калье. Тканіна вячэрняй сукенкі была вельмі тонкая. Калі Гладыс прыпала да Марка Альбі ў доўгім пацалунку, мой сябар абняў яе адною рукой, паклаўшы яе на самы ніз спіны. Потым яго рука саслізнула ніжэй. Гладыс рэзка азірнулася, і ў той самым момант, калі я заўважыў, што ўсе пазіраюць на нас, я ўсвядоміў, што толькі што атрымаў поўху.
— Ніколі так больш не рабі, Дыд'е!
— Але гэта я, — сказаў Марк Альбі.
He ведаю чаму, але я адразу сцяміў, што Гладыс ведала, што за задніцу яе кратаў мой сябар, а не я. Але яна прыкінулася здзіўленай.
— Я не пазнала тваёй рукі!
— Я патрабую, каб ты папрасіла ў Дыд'е прабачэння, — строга прамовіў Марк Альбі.
Я дагэтуль задаюся пытаннем, што магла значыць гэтая поўха. Можа, Гладыс хацела даць мне зразумець, што я надта зблізу назіраю за тым, што паміж імі робіцца? А можа што іншае?
— Мне вельмі шкада, Дыд'е. Сапраўды шкада. Гэта дурное непаразуменне! Што я магу зрабіць, каб ты мне дараваў?
Бландзін паклікаў яе дагуляць партыю.
— Пойдзеце мяне падтрымаць?
— Растлумач, што тут адбываецца? — спытаў Марк Альбі. — Ален у цябе забраў ролю?
— Ды не, яны проста здымаюць сцэну, дзе мяне няма.
Я хацела паглядзець, але яны мяне выгналі. Напэўна, я моцна шумела.
3 глыбіні другой залы, дзе быў рэстаран, паявілася Ганна. Кончыкі валасоў у яе былі мокрыя, як тым вечарам, калі мы хадзілі на бразільскі фэст. Яна падышла да мяне і, стаўшы на дыбачкі, пацалавала.
— Хадзем, — сказала яна. Нам патрэбны танцоры.
Я танцаваць не хацеў і ўдзельнічаў у масоўцы седзячы.
Кніжны гандляр быў каржакаваты мужчына гадоў прыкладна сарака, яго вочы хаваліся за акулярамі з цёмнымі шкельцамі. Ён аддаваў каманды сухім тонам, кожны раз падаючыся чалом наперад.
— Ну, як усё прайшло з Гладыс? — папытаўся ўяго мой сябар паміж двума дублямі.
— Мне з табой будзе трэба пагаварыць, — сказаў кніжны гандляр.
— Яна не памятала тэксту?
— Паслухай, не цяпер. Мне патрэбная канцэнтрацыя.
Ганна танцавала, стоячы перада мной, іўсміхалася. Гэта навяло гандляра на думку. Мая суседка, рудая дзяўчына з упалымі шчокамі, нібыта была мая жонка, а Ганна — дзяўчына лёгкіх паводзінаў, якой я нібыта прыглянуўся. Пазней, пры мантажы, гэтую сцэну выразалі.
— Хто-небудзь, паклічце Гладыс, — сказаў кніжны гандляр, калі дубль быў зняты.
Марк Альбі адразу ўстаў і падняўся па лесвіцы.
Ганна нахілілася і адпіла з майго кілішка.
— Што гэта ў цябе?
— Кактэйль — ліманад з Кока-Колай, — азваўся гандляр.
— Абы што, — Ганна скрывіла грымасу і паставіла кілішак на месца.
— Быў прадугледжаны чай, але аказаўся поўным гаўном: надта светлага колеру, — патлумачыў гандляр.
3 гэтымі словамі ён пайшоў выстаўляць асвятленне для наступнага эпізоду.
— Вось скупенда! — сказала Ганна, сядаючы побач са мною. — Пры тым, колькі ён плаціць (усе акторы гулялі на добраахвотнай аснове ці за працэнт ад прыбытку, што ўрэшце выходзіла тое самае, калі ўлічыць, што здымалася кароткаметражка), мог бы зафундаваць і сапраўдны ўіскі.
Я ўстаў, падняўся па лесвіцы і замовіў у бары порцыю ўіскі. Я хацеўяе занесці Ганне, алеўрэшце выпіўсам, бо ў мяне самога перасохла ў горле.
— Ну, пачакай ты! — казала тым часам Гладыс Марку Альбі. — Дай ужо закончу партыю!
Я вярнуўся ў сутарэнне.
— Ты там бачыў Гладыс? — спытаў у мяне гандляр.
— Так.
— Што яна робіць?
— Дагульвае партыю.
Што?
— He хвалюйся, яна ўжо скончыла.
— А вось і вашая зорка! — выгукнула Гладыс, спускаючыся з апошняй прыступкі.
I павярнуўшыся да кніжнага гандляра, спытала:
— Дзе мне стаць ці сесці, мой дарагі Джон Форд*?
— Вуньтам, — ганддярпаказаўнабанкетку, штостаяла крыху на ўзвышэнні.
Яна села. Побач з ёю заняў месца хлопец. Той самы, з якім Ганна ў лютым гуляла «эпізод» сустрэчы, калі Марсэлен выгнаў нас з сваіх заняткаў.
— Пачынаем! — сказаў кніжны гандляр. — Цішыня ў зале! Паехалі!
'Джон Форд — славуты амерыканскі кінарэжысёр, адзіны ўгісторыі ўладальнік чатырох «Оскараў» за найлепшую рэжысуру.