Ліст да страчанага сябра  Патрык Бэссон

Ліст да страчанага сябра

Патрык Бэссон
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 150с.
Мінск 2010
29.55 МБ
— Спіш? — спытаў Марк Альбі.
He.
Ён сеў на ложак. Я прыўстаў, абаперся спінаю аб сцяну. Сябар шукаў вачыма папяльнічку, каб скінуць попел са сваёй цыгарыльі. Ганнаўнізепаставілаіншыдыск — «Коней» Паці Сміт.
— Ну, іяктабе — быцьтатам? — спытаўя.
— Гэта яшчэ не пэўна. У Гладыс проста некалькі дзён затрымкі.
— Яна не прымае пігулкі?
— He. He можа. Кажа, што потым адчувае сябе ад іх хворай.
Узнікла паўза.
— Ведаеш, Дыд'е, я гэтае дзіцё — калі яно ўвогуле ёсць — хачу захаваць.
— Табе адной Гладыс мала?
— Ну! Удвая большлепш, чым адно... Ведаеш, у нас бываюцьдні — поўныкайф... Поўны... Янаўложку — проста фантастыка. Аддаецца ўся, цалкам. Ты ведаеш, што я першы, з якім яна адчула задавальненне?
Я гэтага не ведаў, але быў рады даведацца.
— Праблемы пачынаюцца, калі мы ўстаем з ложка.
Ганна нарадзілася 10 красавіка 1958 г., атады было 10 красавіка 1979 г. — значыць, Марк Альбі і Гладыс жылі разам ужо каля двух з паловаю месяцаў.
— Яна не можа сядзець на месцы. 3 ёй увесь час трэба куды-небудзь хадзіць, а куды-небудзь пойдзеш — трэба марозіва ці кубак гарбаты, потым даесць марозіва, вып'е гарбату адразупытаецца: «Штобудземрабіць?»Япрапаную дадому. Але ёй дом ужо надакучыў. I кіно надакучыла. Ёй паўсюль надакучыла.
— Ну, хай працавала б.
Сябар паціснуў плячыма.
— Кім ? У яе нават атэстата аб няпоўным сярэднім няма і фотаальбом надта малы, каб знайсці хоць бы месца мадэлі. Ходзіць часам на ўсякія студыі, але ж ты яе ведаеш, ёй на ўсіх пляваць, так што, апроч усякіх тыпусаў, якія хацелі б ёй уставіць, яе ніхто больш цярпець не можа. Каб ты ведаў, Дыд’е... Яна па вуліцы кроку ступіць не можа, каб да яе хто-небудзь не прычапіўся.
— I што?
— Кажа, што лічыць іх усіх дурнямі.
— А потым сярод іх урэшце знойдзецца адзін, які акажацца не такім дурнем, як іншыя.
Мой сябар устаў, адчыніў акно і выкінуў цыгарылью.
— Так, — сказаў ён. — Я нават не сумняваюся.
— Ну, а тым часам, што ты намерваешся рабіць?
— А што мне рабіць, па-твойму? Пастараюся неяк усё наладзіць. Займуся яе фотаальбомам. Знайду ёй якую-небудзь ролю. Вунь, якраз той наш знаёмы, кніжны гандляр, рыхтуе свой новы фільм. Пагутару з ім.
Ён запаліў новую цыгарылью. 3 часам ён паліў усё болей. Гэта павінна было кепска адбівацца на каратэ.
— I ты хочаш, каб яна захавала дзіцё...
— Ты не разумееш, Дыд'е... Я кахаю гэтую дзяўчыну.
Але я разумеў выдатна.
— А яна тым часам робіць тваё жыццё немагчымым.
— Няпраўда, — сказаў Марк Альбі. — Гэта проста жыццё, вось і ўсё.
Я падумаў, што ён мае рацыю. Перадусім, таму што людзі, якія любяць жыццё, заўсёды маюць рацыю.
Я ўпершыню бачыў Марка Альбі закаханым. Дагэтуль немалая частка яго інтымнага жыцця праходзіла ў мяне на вачах, дый пра тое, чаго я не бачыў, ён расказваў мне з усімі падрабязнасцямі. 3 шаснаццаці да дваццаці год ён рэгулярна наведваў прастытутак, потым, калі мы вярнуліся з войска, у яго было некалькі непрацяглых авантураў з нецікавымі дзеўкамі. Ён гаварыў пра гэтых дзевак з цынізмам, праз які праглядала чорнае расчараванне чалавека, які яшчэ не знайшоў таго, што шукае. I неўзабаве да гэтага расчаравання далучылася крыху меней чорнае, але больш глыбокае расчараванне чалавека, які знайшоў, што шукаў, але паспеў гэта страціць. Я разумеў, чаму ён так закахаўся ў Гладыс і так самаахвярна яе кахае. Яна была тою, каго ён даўно шукаў, — не толькі прыгожаю, пачуццёваю, але яшчэ і ласкаваю, як дзіця, і галоўнае — яна кахала яго так, як раней не кахаў ніхто. Яна паводзіла сябе так, быццам свет вакол яго болей не існуе, тым часам як раней у яго было ўражанне, быццам ён сам не існуе ў гэтым свеце. Ён аддаваўся гэтаму салодкаму пачуццю з той прыемнаю млявасцю, з якой наркаман адкасвае рукаво пасля таго, як зрабіў укол морфію. I я здагадваўся, што, як наркаман, ён страціць усе свае сілы і ўсю прыстойнасць у той дзень, калі кахання Гладыс пачне яму не хапаць.
Прыступкі на лесвіцы зарыпелі. Гэта была Ганна.
— Марк, Гладыс толькі што пайшла.
Мой сябар вылаяўся, кінуўся да лесвіцы, і мы пачулі хуткі тупат ягоных ног на прыступках.
Ганна падышла да ложка.
— Усёляжыш, — прамовіла яна з усмешкай.
— Што там іншыя?
— Кураць.
— Ты праўда хочаш з'ехаць на Ібіцу?
— Цябе гэта засмучае?
Ганна лягла побач.
— Па-мойму, Паці Сміт — далёка не фантан, — сказаўя.
— Спаць хочацца, — сказала Ганна. Можа, паспім?
Запанавала маўчанне.
— Ганна.
Ну?
— Які эпізод гуляла тады Гладыс, калі першы раз прыходзіла на курс да Марсэлена?
1б\	— Любоўні разрыў, — сказала Ганна, уткнуўшыся
тварам у падушку. — I я табе магу сказаць адно: калі гэта здарыцца, твайму сябру Марку Альбі будзе зусім не да смеху.
II
Я пражыў у Манон цэлы тыдзень. Яна працавала ў ранішнюю змену, і ў сувязі з гэтым мы з Ганнай займаліся каханнем уранку. Спачатку гэта было няпроста, бо ў мяне спачатку ніколі не бывае проста.
Дзверы ў кватэру Манон не зачыняла, і мы часцяком чулі, як унізе нехта заходзіў, пытаўся, ці ёсць хто дома, і потым сыходзіў. Калі гэта быў Марк Альбі, я запрашаў яго падняцца да нас. Яго вялікая кучаравая галава вынырвала над прыступкамі. Ён падыходзіў да ложка, скрыжоўваў на грудзях рукі і ўдаваў абурэнне.
— Дагэтуль ляжаць!.. Хіба можна ? А як жа крызіс ? Вы хоць часам пра крызіс думаеце?
Ганна запрашала яго сесці, кажучы, што ад яго ўяе
круціцца ў галаве. Ён сядаў на беразе ложка і пачынаў гаварыць пра Гладыс. Яна згубіла ў метро свой пашпарт. Ён нядаўна даведаўся, што ў яе, аказваецца, няма карткі сацыяльнага страхавання. Калі з ёй раптам што-небудзь здарыцца — няшчасны выпадак ці прыступ апендыцыту, — хто будзе плаціць за шпіталь? Часам мы ўсе утраіх снедалі, елі сандвічы ці кус-кус, ці туніскае печыва. Бывала, я запрашаўсябра і Ганнуў «Срэбную вежу» — тую, што ля плошчы Баствіліі. Адчуваючы, што Марк Альбі хо-1 ча пабыць са мною (ам*наеа-іф Ганна за дэсэртам знікала, 1 накіроўваючыся ў сваю студыю на Бэртэн-Пуарэ. Я доўга праводзіў яе вачыма. Калі яна была на мапедзе, яна надзявала два швэдары і абмотвала горла і падбароддзе доўгім шалікам. Мая мілая бялявачка ўпэўнена і роўна сядзела ў сядле сярод мора машын. Бялявы колер заўсёды будзе для мяне колерам болю, самым прыгожым колерам.
Яшчэ мне прыгадваецца дзенв, калі мы хадзілі ў мэрыю ІІ-й акругі, дзе Гладыс з Маркам Альбі падавалі заяву аб сужыцельстве. Дзякуючы такой заяве дзяўчына змагла б карыстацца сацыяльнай страхоўкаю майго сябра.
Калі я ў той дзень прыйшоў да іх на Севастопальскі бульвар, Гладыс напявала ў ванным пакоі матыў з адной старой песні Сільві Вартан:
— Хачу быць першаю красуняй, каб сужыцелькаю стаць, хо, хо!
Яна выйшла з ваннай абсалютна голая.
— Неба! Прыйшоў мой каханак! — ускрыкнула яна, убачыўшы мяне.
Яна схавалася за дзвярыма і папыталася ў Марка Альбі:
— Дарагі, ува што ты хочаш, каб я апранулася?
— У белае.
— Тады я апрануся ў чорнае. Па сутнасці, я іду на хаўтуры свайго халастога жыцця.
Яна ўзялася перабіраць рэчы ў адзежнай шафе.
— Марк, калі я яшчэ раз знайду твае брудныя майткі ў маіх рэчах, я развядуся!
Потым спытала ў мяне:
— Дыд'е, а ў цябе ніколі не было сужыцелькі?
He.
— Па-мойму, гэта тое, чаго табе не хапае. Дарэчы, учора вечарам мы з Маркам пра гэта гаварылі.
і ? Мой сябар пакруціў калі скроні пальцам, паказваючы мне, што Гладыс вярзе абы-што.
— Праўда, Марк?
— Так, дарагая. Паспяшайся, бо мы ўрэшце спознімся.
— Паслухай, не папіхай мяне так, у мяне, дарэчы, месячныя! Ах, ну, што за дзень, дзеткі мае! Што за дзень!
Яна зноў зачынілася ў ванне. Неўзабаве прыйшоў Патрык. Ён быўдругі сведка.
Патрык не крыўдаваў, што я адбіў у яго Ганну. Дарэчы, можна лічыць, штоя адплаціўямутоюжманетай, бо, калі мы вучыліся ў ліцэі, ён таксама звёў ад мяне дзяўчыну, і таксама бялявую, як Ганна, толькі вочы ў той былі блакітныя, і яе страта для мяне была, мусіць, усё-ткі болей балючаю, чым страта Ганны для Патрыка. Зрэшты, з ім ніколі немагчыма было нешта ведаць напэўна. Ён не дагаворваў ніводнае фразы.
Калі Гладыс зноў выйшла з ваннай, яна была ўся ў белым.
— Я вырашыла апошні раз зрабіць табе прыемнае, — сказала яна Марку Альбі.
— Ты... пач... ы-ы... пач... — пачаў быў Патрык.
— Балетную пачку я не надзену, можаш не ўгаворваць, — адрэагавалаГладыс. — Паслухай, гэтаўжонават не модна!
— He... He... Я хацеўсысы-ы... сказаць...
— Можа, ты лепей напішаш?
Патрык хацеў сказаць, што ў белым яна пачала вы54
глядаць сапраўднай нявестай і ўвогуле прыгажуняй. Зрэшты, Гладыс і так усё зразумела.
Да мэрыі мы пайшлі пешкі. Надвор'е было выдатнае. Па дарозе Гладыс купіла персікі. Адзін яна дала Марку Альбі.
— Асцярожна, козлік, там усярэдзіну ў яго забралася аса.
Яна паведаміла, што з астатніх персікаў, калі вернецца, зварыць сочыва, але перад мэрыяй раздзяліла іх паміж намі, і мы, кожны з персікам у руцэ, пачалі шукаць пакой, які Гладыс назвала «залай сужыцельскіх урачыстасцяў».
Яна пыталася ў ахоўнікаў:
— Прабачце, месье, не падкажаце, дзе тут у вас зала сужыцельскіх урачыстасцяў?
— Вы, напэўна, маеце на ўвазе залу...
— Я вас прашу, не будзем удавацца ў дэталі.
Урэшце доўгачаканая зала была намі знойдзеная. Яна была шэрая, і пасярэдзіне стаяла трыбунка ў выглядзе конскай падковы.
— Я прыйшла зарэгістраваць сужыцельства, — паведаміла Гладыс.
— 3 кім? — спыталася работніца мэрыі, да якой мы падышлі.
— Здагадайцеся.
Работніца паказала на мяне — напэўна, таму што я быў адзін у акулярах.
— Якая інтуіцыя! — захоплена прамовіла Гладыс.
Яна ўзяла мяне пад руку.
— Дарагі, даставай хутчэй свае дакументы, пакончым з гэтым і пойдзем ужо святкаваць у нашым вялікім ложку!
— Што ж, — са спачувальным выглядам сказала мне работніца (яна яўна думала, што Гладыс — ненармальная), — жадаю вам шмат прыемных хвілінаў.
— Прыемныя хвіліны — не тое, чаго нам не хапае, мадам, — зазначыла Гладыс. — Нам бракуе грошай.
— Такое здараецца, — сказала работніца голасам фаталісткі.
— Так, але ўявіце сабе, мне хацелася б, каб такое здаралася лепш няхай з кімсьці іншым!
Марк Альбі разгарнуў на трыбунцы тэчку і выняў з яе сваё пасведчанне асобы. Ён гучна соп носам, як рабіў заўсёды, калі яму нешта не падабалася. Калі ён нахіліўся падняць вадзіцельскія правы, якія выраніў на падлогу, я заўважыў, што яго нават б'е дрыготка.