Ліст да страчанага сябра  Патрык Бэссон

Ліст да страчанага сябра

Патрык Бэссон
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 150с.
Мінск 2010
29.55 МБ
Ты вельмі мяне расчароўваеш, Жан-Луі, — сказала Гладыс.
— Ты пераблытала, мяне завуць не Жан-Луі, а ЖанКлод.
— Ну, я, значыць, мела на ўвазе іншага. Ды вы ўсе ўрэшце адзін аднаго вартыя.
— Ты зноў не ў тэксце, Гладыс, — сказаўгандляр.
— Ах! Ёсць, аказваецца, тэкст? Восвтабемаеш — я заўсёды даведваюся апошняя!
Я засмяяўся. I быў адзіны, хто гэта зрабіў. Кніжны гандляр прасвідраваў мяне позіркам, потым сказаў Гладыс:
— Ніхто цябе не прымушаў здымацца ў гэтым фільме. Калі сцэнар табе не спадабаўся, магла б ад ролі і адмовіцца.
— Марк бы мяне забіў!
Яна дадала:
— Добра, буду чытаць твой тэкст. Ужо і пасмяяцца нельга...
Рэпетыцыя аднавілася і далей прайшла бездакорна. Гладыс гуляла выдатна.
— Добра, — ухваліў гандляр. — Здымаем.
Ён зноў папрасіў цішыню. Гукаінжынер сказаў, што ў яго ўсё гатова.
— Матор!
— Самтыматор! — азвалася Гладыс.
Я адчуў, што гэта вырвалася ў яе мімаволі.
— Стоп! Спыніць запіс! — закрычаў ганддяр. — Гладыс, усё, я сыты па горла!
— Якое супадзенне, і я таксама! — сказала яна, устаючы. — Вось і здымай свой дэбільны фільм сам!
Яна адштурхнула аператара і рушыла ўверх па лесвіцы. Марк Альбі сядзеў побач са мной. Ён з уздыхам прамовіў:
— Чорт ведае што, проста чорт ведае што...
Ён устаў і сказаў кніжнаму гандляру:
— Я вельмі прашу прабачэння, Ален...
— Ты тут ні пры чым. Дый нічога страшнага, мы яшчэ нічога важнага не знялі.
Гандляр прабег заклапочаным поглядам па прысутных і спыніўся на Ганне.
— Ты зможаш вывучыць дзесяць радкоў за пяць хвілінаў?
Ганна кіўнула з сур'ёзным выглядам і адразу разгарнула сцэнар. Закрыўшы вушы далонямі, каб лепш адасобіцца ад навакольнага свету, яна ўзялася чытаць. Вусны ў яе варушыліся, але з іх не вылятала ні гуку.
— Пайду пагляджу, што яна там, — сказаў Марк гандляру. — Паспрабую з ёю пагутарыць.
— Марк, я назад яе ўжо не вазьму.
Мой сябар сумна кіўнуў галавой і таксама рушыўуверх па лесвіцы. Пакуль Ганна была занятая, я павярнуўся да рудой з упалымі шчокамі. Яе звалі Сыльвіяна Сэбаўн. Яна спытала, чым я займаюся ў жыцці.
— Гатова, — сказала Ганна, падымаючы голаў.
Марк у гэты момант ужо зноў спускаўся па лесвіцы. Я звярнуўувагу кніжнага гандляра, што, калі Ганна будзе гуляць ролю, першапачаткова прызначаную Гладыс, могуць узнікнуць нестыкоўкі, бо ў папярэдняй сцэне было бачна, што Ганна танцуе, тым часам як Гладыс рабіць гэта была не павінна. 3 іншага боку, Ганна не можа быць так жорстка расчараванай у «Жан-Клодзе», калі толькі хвіліну назад сама выкручвалася перада мной. Гандляр адказаў, што падумае над пытаннем.
Тады я спытаў у Марка Альбі:
— Ну што, яна яшчэ крыўдуе?
— He. Паехала з адным хлопцам, з тых, што былі на аўтаматах, з бялявым. Ён паабяцаў завезці яе да Парыжа на матацыкле.
IV
Наступнымі днямі Гладыс, узброіўшыся ёмістым фотадасье, якое Марк Альбі падрыхтаваў для яе з дапамогай некалькіх фатографаў-аматараў (чыё сяброўства ён і захоўваў дзеля такіх мэтаў), паспрабавала знайсці месца ў якім-небудзь мадэльным агенцтве. Спроба не ўдалася. Мой сябар казаў, што прычына ў трошкі мацнейшых, чым трэба, клубах. Я ж сцвярджаў, што прычына ў фатаграфіях. Гладыс была не фотагенічная.
Няўдачы яе прыгняталі. Увечары яна вярталася дадому або ў шаленстве, або ў роспачы. Марк Альбі стараўся яе падбадзёрыць.
Я сказаў сябру, што ёй, можа, больш хочацца, каб ён падбадзёрваў не яе, а сябе. Чаму б яму самому не паспрабаваць знайсці што-небудзь? Мог бы пашукаць якую больш грашовую працу, чым гэтыя курсы па каратэ, зняў бы нармальную кватэру, купіў бы машыну, звазіў бы Гладыс куды-небудзь у падарожжа, пазнаёміў бы яе з новымі людзьмі і сам пазнаёміўся б з кім-небудзь новым, увогуле памяняў бы жыццё.
— Ты не разумееш, — адказваўён. — Усё правільна, ёй сапраўды трэба жыць у лепшых умовах, але ж галоўнае для яе — рэалізавацца. Самой стаць кімсьці.
— А калі яна на гэта няздольная?
— У яе здольнасцяў — хоць адбаўляй, і ты гэта ведаеш.
— А калі па нейкай прычыне яна іх не можа раскрыць?
— Ну, але ж паспрабаваць, тым не менш, можа?
Я стараўся пераканаць свайго сябра, што пры ўсёй сваёй чуйнасці, усёй сваёй інтуіцыі, усёй сваёй вынаходлівасці (а ў яе гэтыя якасці ўсе былі) Гладыс ніколі і нічога ў жыцці рабіць не будзе, бо ёй не так важна жыць
самой, як падабацца іншым, на так важна рабіць нейкія самастойныя рухі, як бачыць, як завіхаюцца вакол яе, не так важна самой кахаць, як быць абагаўлянаю ўсімі, — а ўсе гэтыя тры выпадкі прадугледжваюць пазіцыю са складзенымі рукамі.
— Нешта рабіць павінен ты, а не яна.
— Дык я і раблю нешта! Праводжу заняткі, рыхтую фільм...
— Г этага мала.
— Ну, а ты — ты што робіш?
Гэтае пытанне не было ніяк звязанае з тэмай нашай размовы, і задаючы яго мне, Марк Альбі проста хацеў паказаць, што калі ён асабліва нічога не робіць, дык і я раблю не больш за яго, — з чым я цалкам гатовы быў пагадзіцца.
— Але ж з нас двух не я кахаю Гладыс, — мякка зазначыўя.
Я адчуваў, што заўвага прывяла яго ў разгубленасць. Ён пазбягаў майго погляду. I шумна соп носам, выпускаючы з ноздраў дым ад цыгарыльі.
Упарта адмаўляючыся шукаць пэўнага месца ў грамадстве, якое дзякуючы сваім перавагам дазволіла б яму ўтрымаць побач з сабой Гладыс, Марк Альбі рабіў гэта не так праз павагу да пэўных прынцыпаў, якія мы выпрацавалі ў сябе з падлеткавага ўзросту, як праз ляноту. Ён быў ленаваты. Раніцай ён уставаў заўсёды з вялікаю цяжкасцю, дый гарачы шакалад, асабліватакі, які гатаваў ён, — густы, салодкі і шчодра забелены вяршкамі — яшчэ нікому не надаваў жадання пакарыць сусвет. Бадай, наадварот, ён спараджае жаданне зноў легчы. Пасля снедання мой сябар напускаў ванну і потым пралежваў у ёй гадзіну, курачы цыгарыльі і чытаючы «Французскае кіно». Са сваёй міні-аднапакаёўкі ён выбіраўся не раней за першую ці другую гадзіну дня, калі ўсе месцы ўжо занятыя і шукаць чаго-небудзь не мае сэнсу. Затое калі 66
да вячэры маеш жаданне нечым прабавіць час — на гэта заўсёды ёсць кінатэатры ці суседні культурна-выставачны цэнтр Бабур.
— Я ні ў чым цябе не папракаю, — зноў сказаў я. — У прынцыпе, было б незразумела, як твой лад жыцця можа мне не падабацца, калі і я жыву гэтак сама. Але ж такі лад жыцця не падабаецца Гладыс. I калі ты хочаш Гладыс захаваць, трэба жыць па-іншаму. А калі табе ўсё адно — няма і гаворкі, каб нешта мяняць.
— Мне не ўсё адно, але што я, па-твойму, павінен рабіць?
Тут я нічога адказаць не мог.
— Да Гладыс кожны дзень ліпнуць усякія тыпы, якія зарабляюць па дзесяць-дваццаць касых у месяц, йават болей. Калі яна пры гэтым застаецца са мной, значыць праблема — не ў грошах. А калі аднойчы яна з кім-небудзь сыдзе, ну, тады ты мне і падшукаеш працу, дзе я змагу зарабляць па дзесяць-дваццаць тысяч у месяц, — спадзяюся, гэтага хопіць, каб яна захацела вярнуцца?
Гэтае пытанне я пакінуў па-за ўвагай, бо яно, у прынцыпе, мне і не адрасавалася. Я развіваў сваю аргументацыю далей:
— Яна застаецца з табой, таму што яна цябе любіць, але ваш лад жыцця яна ўжо не любіць. I таму ты павінен памяняць гэтае жыццё, калі хочаш захаваць Гладыс. Калі не зробіш гэтага, яна ўрэшце пачне любіць цябе менш, чым іншая жыццё — тое, што ёй прапануе які-небудзь іншы хлопец, і ўрэшце яна ад цябе сыдзе.
Я казаў Марку Альбі, што Гладыс яго кахае, але, у прынцыпе, мне гэта было невядома. Яна ніколі не прызнавалася мне ў пачуццях да майго сябра. Думаю, у яе былі да яго прыкладна такія ж пачуцці, як я ў той час меў да Эмеліны, — мешанінаўдзячнасці, дружбыі сексуальнай пажады. He ведаю, ці казаўя, але, па-мойму, не казаў: Гладыс страшэнна любіла займацца сексам з маім сябрам.
Ён адмоўна пакруціў галавой.
— Яе праблема — гэта праблема асабістага характару. Яна знікне, калі яна пачне штосьці рабіць, пачне зарабляць на жыццё, стане самастойная. Тады адносіны паміж намі зменяцца.
Урэшце, я быў з ім згодны. Пункты погляду ў нас разыходзіліся роўнаў той меры, у якой ён верыўу Гладыс (бо кахаўяе), а я — не верыў (па адваротнай прычыне).
Ён папрасіў рахунак. Перад тэатрам Гімназіі мы развіталіся. Калі мы выходзілі з рэстарана, я папытаўся, ці не правядзе ён мяне да плошчы Оперы, дзе я сяду на метро і паеду да сябе на Вілье (я тады ўжо не жыў у Манон). Ён кіўнуў. Але калі мы дайшлі да тэатра Гімназіі, сказаў:
—	Ведаеш, не хачу я праводзіць цябе да плошчы Оперы.
Гэта былі першыя непрыемныя словы ад пачатку нашага сяброўства, якія ён мне казаў.
Мы паціснулі адзін аднаму руку.
Праз два дні ён патэлефанаваў. Ён пабіўся з Гладыс, і яна сышла.
Была адзінаццатая вечара. Я даехаў на метро да станцыі Рэамюр-Севастопаль і потым пешкі дайшоў па Севастопальскім бульвары да ягонага дома.
Гладысіны абцасы мелі сваё адмысловае гучанне на лесвіцы, мой сябар адрозніваў іх перастук ад любога іншага, ва ўсякім выпадку яны ніяк не нагадвалі мяккага і ледзь чутнага шаргацення, якое пакідалі на прыступках той самай лесвіцы падэшвы маіх красовак. Тым не менш, калі мой сябар адчыніў дзверы, у мяне склалася ўражанне, што ён спадзяваўся ўбачыць на парозе не мяне, а яе. Зрэшты, яна сапраўды была настолькі непрадказальная, што магла пазычыць у каго-небудзь кеды, а потым вырашыць вярнуцца і пахваліцца перад Маркам Альбі, якія яны ў яе беленькія.
—	Заходзь, — прамовіў мой сябар.
— Што гэта ў цябе ў руцэ?
— Гэтая дзяўчына звар'яцела. Проста з глузду з'ехала.
Марк Альбі нерухома стаяў у цэнтры пакоя. Здавалася, ён чакае, што сцены зараз растлумачаць яму, што толькі што адбылося. Я ніколі не бачыўу яго вачах гэтага жаласлівага і роспачнага пытання, якое бывае ў вачах дзіцяці, калі яго б’юць, а яно не разумее за што. Марка Альбі ніхто ніколі не біў.
— Што-небудзь вып'еш? — нарэшце папытаўся ён.
I не дачакаўшыся адказу, наліў у дзве шклянкі «Марціні» і адну працягнуў мне. На пісьмовым стале ляжалі фотаздымкі Гладыс. Яны былі ўсе падраныя. Падышоўшы, я заўважыў, што некаторыя Марк Альбі пачаўсклейваць празрыстым скотчам.
— Гэта яна падрала?
Ён сеў на ложак, прасціна і коўдра былі збітыя комам да сцяны.
— Я ж ледзь са скуры не выпрагся, стараўся ёй зрабіць гэтыя здымкі. Знайдзі фатографа, дамоўся якасна аддрукаваць...
Зазваніў тэлефон. Марк Альбі імгненна апынуўся ля апарата. Ухапіўшы слухаўку, ён выдыхнуў: