Ліст да страчанага сябра  Патрык Бэссон

Ліст да страчанага сябра

Патрык Бэссон
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 150с.
Мінск 2010
29.55 МБ
— I як, добра?
— Шэдэўральна.
— Праўда? Бо я наконт Бэргмана пасля таго, як паглядзеўяго «Шэпты й крыкі», не надта ўпэўнены.
Я паўтарыў, што «Гадзючае яйка» — шэдэўр.
— Сёння ў «Шатле-Вікторыя» яго паўтараюць а восьмай, — сказаў Марк Альбі. — Пойдзем?
— Давай.
— Ганна, пойдзеш з намі?
—	Мне сёння рана класціся. Заўтра проба на тэлебачанні — на ролю пакаёўкі ў адной пастаноўцы паводле Дзюма.
—	А дзесятай кончыцца, гэта ж не позна.
—	Я цябе потым завязу на таксоўцы, — сказаў я.
Я расплаціўся па рахунку, і мы пайшлі глядзець фільм Бэргмана. Выходзячы пасля сеанса, Ганна сказала, што я падобны да Дэйвіда Карадайна". Адкуль яна гэта ўзяла?
—	Прапаную выпіць па кілішку сангрыі ў Лацінскім квартале, — сказаў Марк Альбі, у якога яўна не было ніякага жадання спаць.
Падчас фільма я сядзеў паміж ім і Ганнай. Ён увесь час пазіраў на гадзіннік. I круціўся на крэсле так, быццам сусед ззаду сыпануў яму за шкірку жменю зудлівай шчэці. Прызнаю, сядзецьу «Шатле-Вікторыя» не надта зручна, але фільм Бэргмана прымусіў нас з Ганнай пра гэта забыць. Апроч таго, кожны раз, калі мы з Маркам Альбі ідзем разам глядзець кіно, ён навязвае мне сваё меркаванне. Памятаю, аднойчы я павёўяго на «Дзяцей у сценнай шафе» Бэнуа Жако. Фільм яму страшна не спадабаўся, хоць па сутнасці мы ўсе і ёсць дзеці са сценнай шафы. Ён нават пачаў гразіцца, што наб'е мне пысу, і я кінуўся ўцякаць, а ён гнаўся за мной і бэсціў апошнімі словамі. Людзі мне заступілі дарогу, думаючы, што я злодзей.
Але гэтым вечарам Марк Альбі пра «Гадзючае яйка» так нічога і не сказаў — ні да, ні пасля таго, як з'ехала Ганна. Ён гаварыў толькі пра Гладыс.
— Мне трэба дадому, сказала Ганна.
— Тыпойдзеш? — спытаўу мяне Марк Альбі.
Я кіўнуў і адчуў, як гэта здзівіла Ганну.
’Амерыканскі актор, выканаўца галоўнай ролі ў фільме «Гадзючае яйка».
Тыж сказаў, што мяне завязеш!
Я даў ёй тры банкноты па 10 франкаў.
— Табе ж на таксоўку хопіць?
— Ніколі не разумею мужчын, — прамовіла Ганна, соваючы грошы ў кішэню.
Яна стала на дыбачкі і пацалавала мяне ў падбароддзе.
— Ну, усё, да заўтра, — сказаў я.
— Будзем старацца.
Мы з Маркам Альбі рушылі па мосце, па якім я хаджу кожны дзень сама меней гадоў ужо пяць і дагэтуль не ведаю яго назвы. Гэта мост паміж плошчай Шатле і востравам Сітэ. Сёння вечарам пагляджу.
V
Потым, дабраўшыся да Сэн-Дэні, мы яшчэ пагулялі крыху на электрычных апаратах. Выйграць бясплатную прызавую партыю на новай більярднай машыне практычна немагчыма, таму я хутка страціў цікавасць да гульні. Марк Альбі прапанаваў выпіць апошнюю чарку ў яго дома. Гладыс ужо нас чакала.
— Дзе вы былі?
— У Лацінскім квартале, — адказаўмойСябар. — Ядумаў, ты вернешся пазней.
Ён наліў нам дву^ па «Марціні». У гэты час я лепей выпіў бы «Куэнтро», але ён скончыўся. Я сеў на засланай паласам падлозе, а Марк Альбі — на краі ложка, у якім ляжала Гладыс.
У мяне ніколі яшчэ так, як тым вечарам, не ўзнікала адчування, што я — шэрая мышка, якая бачыцьусё, што адбываецца паміж імі, але яе ніхто не заўважае. На Гладыс была тая ж майка Fruit of the loom, y якой яна была,
калі мой сябар пераехаў у гэтую кватэру. Рукі ў яе былі голыя.
— Ну, і што абед? — спытаўся Марк Альбі.
— Нуда смяротная. Я праз паўтадзіны сышла.
— I дзе гэта было?
— У Фукэт'с*.
Марк Альбі адпіў глыток «Марціні».
— Дасі мне глытнуць? — спытала Гладыс.
— Ад гэтага таўсцеюць.
— Ты лічыш, што я тоўстая?
— Ты ж ведаеш, мяне твой фізічны стан не хвалюе.
— Паскуда.
Яны пачалі бароцца, але я адчуваў, што ім зусім не бароцца хочацца. Дапіўшы свой «Марціні», я ўстаў. Марк Альбі правёў мяне да дзвярэй.
— У прынцыпе я хутчэй нават рады.
— Разумею.
— Яна папрыгажэла, ты не лічыш?
— Яна заўсёды была прыгожая.
— Ну, можа быць...
— Да заўтра.
Да заўтра, Дыд'е.
Назаўтра Гладыс увязалася за Ганнай на заняткі па акторскім майстэрстве. Яны праходзілі ў зале, якая была цалкам пагружаная ў цемру, за выключэннем сцэны плошчаю метраў 20, якую асвятляла пара пражэктараў. Выкладчык сядзеў на крэсле, падобным да тых, на якіх ■сядзяць рэжысёр і акторы ўперапынках паміж здымкамі фільма. Побач з ім за відэакамерай святадзейнічаў тэхнік. Навучэнцы ігралі не сцэнкі з загадзя завучаным тэкстам, а імправізавалі на якую-небудзь тыповую тэму (сустрэча, разрыў, чытанне ліста, у якім паведамляецца
’Фешэнебельны гатэль і рэстаран на Елісейскіх палях.
пра нараджэнне ці жалобную падзею, і г. д.), — выкладчыкназываўгэта «эпізодамі». «Эпізод» запісвалі, і потым вучні маглі паглядзець на сябе па тэлевізары, што стаяў побач з відэакамерай, каб такім чынам вызначыць свае памылкі і іх паправіць.
У зале было каля трыццаці вучняў плюс некалькі гледачоў, у тым ліку Марк Альбі, Патрык і я.
На сцэну паднялася Ганна. Яна яшчэ з адным вучнем, добра складзеным брунетам з квадратным тварам, пачала іграць «эпізод» на тэму сустрэчы. Яны рабілі выгляд, быццам едуць у аўтобусе.
— Да... да... дарагая... — прамовіў Патрык.
Выкладчык павярнуўся і сказаў, не павышаючы голасу:
— Слухайце, хлопцы, калі вы прыйшлі нам тутусё ператварыць у бардэль...
— Пы... пры... прыпынак вуліца Ча... Чацвёртага верасня, — сказаў Патрык. — Вы... хм... Выходзь!
Пачуліся рэдкія смяшкі.
— Пачынаем зноў, — сказаў выкладчык.
— Што вы чытаеце? — спытаў хлопец у Ганны.
— Свой гараскоп.
Яна зрабіла выгляд, быццам яе нехта штурхнуў.
— I што ён кажа добрага, ваш гараскоп?
— Ён кажа, што да мяне ў аўтобусе прычэпіцца нейкі боўдзіла, — адказала Ганна.
— Я вам не падабаюся?
— Я кахаю іншага чалавека.
— Але... гэта ж... — сказаў Патрык, устаючы. — Ён за... за... заляцаецца да ма... маёй жонкі!.. Чача... чакай... Леапальдзіна... Я іду!
Ён кінуўся на сцэну. Неўзабаве выкладчык нас выгнаў. Мы пачакалі дзяўчат у кафетэрыі, папіваючы апельсінавы сок і пазначаючы ў «Парыскопе» фільмы, якія збіраліся паглядзець на тыдні. Калі яны падселі за наш
столік, я заўважыў, што Ганна пазірае на Гладыс неяк дзіўна, быццам тая пачынае выклікаць у яе страх. Потым яна сказала:
— Марсэлен больш не хоча вас бачыць на сваіх занятках. Ты разумееш, Патрык, людзі кожны месяц плацяць па 300 франкаў за ўсяго два гадзінныя заняткі ў тыдзень. I ім не хочацца проста так марнаваць свой час.
У гэты момант Марсэлен узнік з прыбіральні. Ён трымаўу руцэ чорны дыпламат і быў апрануты ў модны шэры касцюм з ружовым гальштукам і белай сарочкай. Гэта быў сухарлявы, высокі, трошачкі згорблены мужчына. Яго жорсткія валасы спадалі яму на плечы, верхнюю губу ўпрыгожвалі тонкія вусікі ў стылі Арсэна Люпэна. Ён падышоў да нас.
Патрык устаў.
— Я... хм... за т... т... тое... пэ... прашу мне пра...
— Забылі, — дружалюбнапрамовіўМарсэлен. — Мая дарагая (ён звяртаўся да Гладыс), ты была фантастычная. Чароўная. У цябе гэта ў крыві. Калі ты не будзеш працаваць, гэта будзе злачынствам.
— Яна будзе працаваць, — адказаў Марк Альбі.
— Я проста на пэўны момант забыў, дзе знаходжуся. У рэальным жыцці, на кінапляцоўцы ці на планеце Марс. Гэта быў поўны адпад.
— Пара ўжо прыйсці ўсябе, Марсэлен, — з'едліва прамовіла Ганна.
— Поўны адпад... поўны адпад, — паўтарыўяшчэ некалькі разоў Марсэлен, аддаляючыся.
Гладыс паціснула плячыма.
— Яму проста хочацца мяне трахнуць, і ўсё.
У пэўным сэнсе, гэта тлумачыла рэзкую перамену ў Марсэленавым настроі ў дачыненні да нас.
Потым яна спытала:
— Ну, што будзем рабіць, козлік?
— He ведаю, — адказаў Марк Альбі. — Можна было б схадзіць у кіно.
— Увесь час у кіно.
— Ну, ці прайсціся.
— Па такім холадзе?
Мы пачалі партыю ў «Манаполію». Пасля першага круга (заякія купіўвуліцуЛёкурбі праспект Брэтэй) Гладыс завязала размову з кіраўнічкай студыі, якая падсела да нас за столік. Я адчуў, што Марк Альбі, як і я, большую частку ўвагі выдаткуе гэтай размове, а не гульні. Ён нават не купіў Елісейскія палі, якія я не прамінуў прыхапіць, калі настаў мой ход. Патрык па сваёй завядзёнцы клапаціўся толькі вакзаламі. Я чуў, як кіраўнічка студыі казала Гладыс, што ніколі не сустракала такой чароўнай, такой бліскучай ва ўсім дзяўчыны. Гладыс трапіла на праспект Моцарта, дзе ў мяне ўжо быў дом. Яна ўздыхнула:
— Ну вось, ужо ж мне гэты праспект Моцарта...
Ёй не было чым плаціць.
— Што мне рабіць цяпер?
— Закладвай нерухомасць, бяры іпатэку.
— Я ў гэтых іпатэках ніколі нічога не цяміла. Зрабі за мяне.
Кіраўнічку студыі паклікалі да тэлефона.
— Яна ўвесь час церлася аб мяне каленкам, — сказала Гладыс. — Я думала, яна мне зараз дзірку ў штанах пратрэ.
Марк Альбі збанкрутаваў на Елісейскіх палях, дзе я, сам перабіваючыся без гроша і рызыкуючы пацярпець крах на якім-небудзь крузе, паспеў такі пабудавацца. Але ж у «Манаполіі» такое правіла: купляць, купляць і будаваць. У канцы кожнага круга ў добрага гульца ў «Манаполію» павінна заставацца ў запасе не больш за 5—10 тысяч франкаў.
Памятаю, як мы гулялі ў «Манаполію» з той дзяўчынай, што мяне кахала, — гэта было ў доме маіх бацькоў,

на беразе мора. Праз дзесяць хвілін я ўжо ведаў, што выйграю. Тады я пачынаў не так хутка скупляць участкі і менш будаваў, каб не зруйнаваць Эмеліну адразу. Але калі яна хацела купіць маёмасць, я папярэджваў:
— Рабі, як хочаш, але потым не румзай, калі давядзецца ісці ў іпатэку, каб заплаціць 200 тысяч франкаў за мой гатэль на вуліцы Міра.
— Нішто не гаворыць, што я траплю на вуліцу Міра!
Сапраўды, нішто гэтага не гаварыла. Гэта было адзінае слабое месца ў маёй аргументацыі. Але Эмеліну было галоўнае напужаць, і яна пужалася, не купляла маёмасці, не трапляла на вуліцу Міра і атрымлівала 20 тысяч франкаў на клетцы «Старт».
— Столькі грошай, і няма на што траціць!
Я дагэтуль бачу, як яна сядзіць ў сваіх белых майцы і трусіках на дыване і разгублена глядзіць на стосы банкнотаў.
За матавымі шыбамі кафетэрыя паволі набягаў змрок. Незнаёмцы ў бары чакалі, калі скончыцца ўрок танцаў. Янд папівалі каву, курылі цыгарэты. Гэта былі мужчыны трыццаці — трыццаці пяці год. Бывалі і старэйшыя. Памятаю, як Гладыс смяялася з аднаго, бо ён быўу чорных акулярах. А шостай мы замовілі па гарачаму шакаладу з канапкамі. Пачалі выходзіцьтанцоркі.
— Я забараняю табе на іх глядзець! — сказала Гладыс Марку Альбі.
I нават павязала яму вочы шалікам.