Ліст да страчанага сябра
Патрык Бэссон
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 150с.
Мінск 2010
Сцены ў кватэры былі белыя. Джульета патлумачыла, што жытло не ейнае, а аднаго антыквара, які даў ёй прытулак перад яе ўжо хуткім ад'ездам у Мілан. На жыццё яна зарабляла добра, але заробленых грошай не траціла. Па дасягненні паўналецця яна збіралася купіць «морган»** і хату ў Мілане ці Рыме. У Італіі на яе быў вялікі попыт. Потым мы яшчэ завялі гаворку пра Афрыку, і Гладыс заснула.
Марк Альбі сноўдаў па зале, як мядзведзь у клетцы, і курыў цыгарылью за цыгарыльяй. Каля трэцяй.раніцы ён прапанаваў пагасіць святло і паспаць. Джульета адказала, што не ведае, ці вернецца ноччу антыквар, але, калі вернецца, яму наўрад ці спадабаецца ўбачыць траіх незнаёмых людзей, якія спяць уяго ўзале, тым больш што прыйдзе ён яўна не адзін.
— Гэта нам напляваць, — сказаў мой сябар і пагасіў святло.
— Зараз жа запалі, — сказала Джульета.
- He буду.
— Ты тут не дома.
— Ведаю. Ты дастаткова добра даеш нам гэта адчуць.
— Мог бы пайсці да сябе.
— Я ўжо табе тлумачыў: там маці.
Татунак досыць дарагога шатландскага ўіскі. "Марка ангельскіх спартовых аўтамабіляў.
— Удваццацьпяцьгоджыцьсасваёймамачкай! — уздыхнула Джульета.
— Усе мае грошы ідуць на мае фільмы, — сказаўМарк Альбі.
— Ладна, — прамовіла Джульета памякчэлым голасам, — калі б я цябе любіла за твае грошы, дык любіла б каго-небудзь іншага. Хадзі. Што мне ўтабе падабаецца — гэта твае італьянскія карані. Твае габрэйскія італьянскія карані.
Я лёг на паласе і абапёрся галавой аб падушкі канапы. Джульета і Марк Альбі пачалі цалавацца, лашчыцца і шаптацца. Я заснуў. Я прачнуўся, калі Гладыс перайшла з другой канапы і лягла побач з намі.
— Мне было там холадна, — сказала яна, тулячыся да майго сябра.
Неўзабаве прыйшоў антыквар. Гэта быў хлопец прыкладна трыццаці год. Ён здаўся мне высокім, але я ляжаў, і таму ён, можа, напраўду быў не такі ўжо высокі. Ён запаліўсвятло. Гладыс не паварушылася. Марк Альбі працёр вочы, і Джульета сказала:
— Добры вечар, Жан-Луі.
Я паказаў, што ўстаю, але ніхто на мяне не зірнуў, і я застаўся ляжаць. Антыквар прайшоў да акна, трымаючы за руку чарнявую дзяўчынку з хітраватым тварам. Калі яны выходзілі ў суседні пакой, яна нам усміхнулася. Мы чулі, як яны смяяліся і шумелі нечым у кухні. Марк Альбі ўстаў, пагасіўсвятлоі зноўлёгпобачз Гладысі Джульетай. Мнестала таксама холадна, і я вышэй падцягнуў засмаргу на сваёй куртцы. Я заснуў. Яшчэ не развіднела, калі мяне пабудзілі крокі і нечый голас. Пасярод гасцінай стаяла Джульета.
— Жан-Луі хоча, каб вы сышлі.
Я заўважыў у гэты момант, што Гладыс спіць, уткнуўшыся тварам у грудзі Марку Альбі. Я ўстаў. Калі я зірнуў на свой гадзіннік, было пяць раніцы. Джульета рэзкімі рухамі ўкладала дыскі ў адпаведныя вокладкі.
— Ты зразумеў? — нарэшце спытала яна ў майго сябра.
— Гэта так важна, чаго Жан-Луі хоча?
— Прынамсі, я не хачу з ім сварыцца праз нейкую дурасць, вось так.
Джульета высыпала змесціва адной папельнічкі ў другую і паставіла яе на палічку кніжнае шафы. Марк Альбі па-ранейшаму ляжаў.
— Я паклічу таксоўку, — сказала Джульета.
— Гавары цішэй, ты пабудзіш Гладыс.
— Ёй якраз пара прачынацца.
— Ведаеш, Джульета, ты не надта ветлівая.
— Праўда? А што значыць — завальвацца вось так спаць у чужой хаце?
У службе таксі ніхто не адказваў. Джульета паспрабавала іншы нумар. 3 такім самым поспехам.
— Ну, нічога, — сказала яна, кладучы слухаўку. — Вы што-небудзь знойдзеце.
Гладыс па-ранейшаму спала ці прыкідвалася. Джульета пакратала яе за плячо. Тая расплюшчыла вочы.
— Што здарылася?
— Вам трэба ісці.
— Мне няма куды ісці.
Пазней я даведаўся, што Гладыс жыла тады ў вялікай аднапакаёўцы, якую здымала разам з сяброўкай, таксама мадэллю. Ніякай мэблі ў іх не было. Яе замяняў седан «хочкіс кабур-864»* 13 CV 1939 года выпуску. Дзяўчаты спалі на сядзеннях, пераробленых у двухмесныя ложкі, а рэчы трымаліў багажніку. Гладыс з сяброўкаю пасварылася, бо тая (для нашай гісторыі гэтая акалічнасць значэння не мае, але я згадваю, бо так было сапраўды) — тая была няздольная злавіць аргазм іначай як з дапамогай вібрамасажора.
'Хочкіс — французскі вытворца аўтамабіляў з 1904 г. па 1954 г.
— Пажывеш у мяне, сказаў Марк Альбі.
— Атвая маці?
— Кватэра вялікая, а маці а восьмай сыходзіць на працу.
Марк Альбі шукаў цяпер свае чаравікі. Адзін знайшоўся каля стэрэасістэмы, другі — за кадкай з жывою раслінаю. Я сваіх красовак не здымаў; ногі ў іх заўсёды пацеюць і, калі красоўкі здымеш, вельмі смярдзяць.
Гладыс пазяхнула і надзела чырвоную куртку. Дастаўшы з сумкі грабянец-шчотку, яна прыгнула галаву, і ўзялася старанна расчэсваць валасы. Потым выпрасталася, адкінула галаву назад і завяршыла прычоску, рукой узбіўшы пасму, што падала ёй на вока.
— Я гатовая, дарагі, — прамовіла яна.
— Тады наперад.
Мне прыгадалася ноч, калі мы з Маркам Альбі, служачы ў войску, павінны былі выправіцца па трывозе ў марш-кідок. Я свой рыштунак склаў напярэдадні і спаў у маскхалаце, як прадпісваў статут. Мой сябар нічога не рыхтаваў і паклаўся ў ложак у піжаме. Дзяжурны прапаршчык даў трывогу а трэцяй раніцы. Я ўсхапіўся першы і першы быў пры поўнай выкладцы, але тут заўважыў, што рыштунак склаў няправільна. Я пачаў нанава, а Марк Альбі тым часам, слухаючы Радыё Люксембург, выпіў свой кубачак гарачага шакаладу, няспешна, перагукаючыся з іншымі хлопцамі, апрануўся, потым акуратна склаў кожную дэталь рыштунку і размеркаваў яго па адпаведных рэчмяшках А і Б. Пасля чаго нават дапамог мне зашпіліць мае рэчмяшкі.
— Як гэта ты так склаў... Яктабе ўдалося? Тутяшчэ на тры камплекты месца хопіць.
Марк Альбі часта казаў мне, што, калі б пачалася вайна, я памёр бы, толькі пачуўшы, як пра гэта аб'яўляюць па радыё.
Была яшчэ адна рэч, якую я ніколі не ўмеў рабіць
сам, зашпільваць падбародны рэмень маёй цяжэннае каскі. Кожны раз мне даводзілася прасіць свайго сябра. Тою ноччу ён таксама дапамог мне яго зашпіліць і, ляпнуўшы па плячы, сказаў:
— Наперад!
Потым падняў свой рыштунак і дадаў:
— I глядзі, не паляці потырч галавой на лесвіцы.
Калі мы былі на парозе, Джульета сказала:
— Калі б гэта залежала толькі ад мяне, я вас пакінула б. Але Жан-Луі сапраўды незадаволены.
— Мы зразумелі, — сказаў мой сябар.
— Патэлефануеш заўтра?
— Згода.
— Вы не надта пакрыўдзіліся?
Ды ну.
Дзверы зачыніліся. У ліфце мы ехалі моўчкі. Гладыс узяла Марка Альбі за руку.
— У цябе ёсць грошы на таксоўку? — спытаўся ён у мяне.
— Што-небудзь прыдумаю. Вы за мяне не хвалюйцеся.
— Можаш паехаць паспаць у мяне.
— He хачу вам замінаць.
— Ты не замінаеш.
Мы выйшлі з будынка па шырачэзным калідоры — метраў дзесяць, не меней. Праспект быў бязлюдны. Мы падыбалі па праезджай частцы. Гладыс сказала, што ёй холадна і баляць ногі. Я даў ёй шалік, а Марк Альбі захутаўу сваю куртку. Гладыс па-ранейшаму трымала майго сябра за руку у друтой ён нёс чамадан, другі чамадан нёс я.
Падаў дробны дождж. Пятая раніцы — час, калі ў чалавека, які мала ці зусім не спаў, пачынае смактаць у жываце, а па спіне бягуць дрыжыкі. Я ўяўляў, быццам цяпер вайна і мы ўцякаем ад пагоні.
— He веру я ў гэту ейную выдумку, — сказаў мой сябар. — Проста яна незалюбіла, што ты прыйшла і лягла спаць са мной уабдымку.
Ён сказаў гэта Гладыс, і тая засмяялася. Потым спытала:
— Цябе гэта засмучае?
He.
— Можа, гэтая дзяўчына была табе дарагая?
— Проста сяброўка, не больш.
— Яна прыгожая.
— Так.
— Мне б хацелася быць такой, як яна.
— He станавіся ніколі такой, як яна. Гэта ўсё, што я ў цябе прашу.
Узнікла таксоўка. Я падняў руку. Мы селі і Марк Альбі назваў адрас матчынай кватэры ў Бандьі*. Шафёр ехаў хутка, адну за другой палячы лёгкія цыгарэты.
Гладыс зноў заснула.
— Я не надта зразумеў, што ты меў на ўвазе, калі казаў прабуфер, — шэптам прамовіў я.
— Я думаў, табе адна з іх спадабаецца.
— Каторая?
— Гэтая.
Ён паказаў на Гладыс.
— Атабеянашто — не падабаецца?
— He. Ну, увогуле, так. Але справа не ўгэтым. У яе нічога няма; ні сваякоў, ні працы, ні грошай. Толькі куча ўсякіх тыпчыкаў, якія толькі і думаюць, каб ёй уставіць. А мне хочацца ёй дапамагчы пазбавіцца ад усяго гэтага, вось і ўсё.
Хвілін праз дваццаць мы даехалі да Банды, Марк Альбі паказаў кіроўцу, як ехаць далей, і неўзабаве той спыніўся
'Банды — прадмесце на паўночным усходзе Парыжа.
перад адзінаццаціпавярховым будынкам, у якім не гарэла ні аднаго акна. Маці Марка Альбі жыла на дзевятым паверсе ў пяціпакаёвай кватэры, дзе было мала мэблі, дый тая, што была, — уся была старая, бляклая і зробленая, мусіць, яшчэ ў 1950-х гадах. Гладыс пайшла ўМаркаву спальню і паклалася спаць у ягоным ложку. Мы засталіся ў кухні. Побач з лядоўняй стаяў паддон з пяском для ката, але ката не было.
— Амлет будзеш? — спытаўу мяне сябар.
Ён пачаў біць яйкі, потым адкаркаваў бутэльку «Котдзю-Рон», якую маці, відаць, купіла ў супермаркеце, бо на ёй дагэтуль захаваўся цэтлік з цаной: 9,50 франка.
— Чаркі ў сценнай шафе, у цябе за плячыма.
Я выняў чаркі.
— За тваё здароўе!
— Затваё!
Мы выпілі. Бралася на дзень. Было чуваць, як пачынаюць званіць будзільнікі, паехалі першыя аўтобусы.
Мы з'елі амлет і дапілі бутэльку «Кот-дзю-Рон».
— Я пазнаёміўся з Джульетай у школе танцаў, — паведаміў сябар. — Іўмянеадразуўзнікладаяежаданне.
— А Гладыс?
— 3 ёю таксама ў школе танцаў. У той самай, дарэчы.
— У цябе не ўзнікла да яе жадання?
— Hi тады і ні цяпер. He мой тып. Маладая зусім і грудзі не надта.
— А колькі ёй?
— Шаснаццаць, семнаццаць, недзе ў гэтым раёне. Трэба будзе падшукаць аднапакаёўку. Джульета мае рацыю. У дваццаць пяць — жыць з маці...
Яму захацелася крыху «Куэнтро». Маці трымала лікёры ў буфеце, які стаяў у зале і які яна зачыняла на ключ. Каб дабрацца да бутэлек, трэба было выняць верхнюю шуфляду і праз адтуліну запусціць руку ўнутр буфета.
— Маці дагэтуль не разгадала сістэмы, — сказаў Марк Альбі. — Увесь час дзівіцца.
Мы ўладкаваліся ў мяккіх фатэлях перад тэлевізарам.
— Аднапакаёўкутрэбаўцэнтры, — вярнуўсядасваёй думкі сябар, — я ж цяпер без машыны. Будзе няпроста.
— Залежыць, колькі зможаш плаціць.
— Пакуль не больш за тысячу франкаў у месяц.
— Павінен знайсці.
Ён устаў. Г асцявы пакой быў побач з ягоным. Там стаяла калыска, у якой спаў плюшавы мядзведзік, і дзіцячая машынка з педалямі. Ложак быў не засланы.