Ліст да страчанага сябра
Патрык Бэссон
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 150с.
Мінск 2010
— Шчыра сказаць, шкада, — прызнаўся кніжны гандляр. — У яе ўсё-ткі талент.
Мой сябар паківаў галавой.
Здавалася, кінастужка перажыла гэты час, састарыўшыся разам з намі, бо ўкожным поглядзе, якім Гладыс глядзела ў камеру ў канцоўцы дубля, суправаджаючы яго якой-небудзь грымасай, раней чым аператар паспяваў
выключыць матор, я чытаў злосць, ачарсцвеласць і стому, якіх зусім не заўважыў у дзень здымкаў.
Паступова дабраліся да эпізоду, калі Гладыс з перакошаным ад напружанасці і весялосці тварам чалавека, які ледзь стрымлівае свой смех, выпаліла: «Сам ты матор!»
— Марк, я не мог павесці сябе іначай, — сказаў кніжны ганддяр. — На маім месцы і ты зрабіў бы тое самае.
Марк Альбі не прамовіў ні слова.
Цяпер сядзець побач з «Жан-Клодам» настала чарга Ганны. У параўнанні з тварам Гладыс, падобным на зменлівы краявід, які то свяціўся ўнутраным святлом, то пакрываўся ценем, які быў гатовы, адчувалася, да любога шаленства, да любых прыгодаў, але адначасова быў поўны спалоху, аблічча Ганны выглядала мёртвым. Вядома, Ганна гуляла горш за Гладыс таму, што даўжэй за яе хадзіла на курсы да Марсэлена, але галоўная прычына заключалася ўсё-ткі ў адсутнасці ў яе нават дзесятай часткі Гладысінай дасціпнасці і чуйнасці. Разам з тым уяебылонямала«чалавечыхякасцяў», — яккажуцьтыя, хто кожную пятніцу збіраецца ў «Гіпапатамусе»* паесці ялавічыны і пагаварыць за жыццё, — якасцяў, якіх якраз бракавала Гладыс: Ганна былаўважлівая, добразычлівая, спагадлівая, шчодрая. Але можа быць, усе гэтыя якасці, насуперак таму, што прынята лічыць, — здабытак людзей з атрафіяванаю чуйнасцю і агрубелым мышленнем. Бо залішне вострае ўспрыняцце і паспешлівасць думкі якраз і ёсць тым, што ў першую чаргу выклікае раздражненне і непрыняцце ў іншых; і гэта прымушае людзей дасціпных і чуйных адступаць назад, шукаць зноў і зноў натыкацца на тыя самыя шэрыя сцены і тыя самыя магільнікі смецця. Па меры такіх наскокаў і ўцёкаў каханне пакрысе памірае, а калі ніхто ўжо не мілы,
’Французская сетка грыль-рэстаранаў, якія адносяцца да сістэмы досыць якаснага і не дарагога «фаст-фуду».
узнікае думка, што і намагацца не варта (бо дзеля каго намагацца?), і ты зачыняешся ў крэпасці, дзе пачынаеш з нецярпеннем чакаць канца гэтага цырку. Праблема адна у крэпасці нудна. 3 яе ўвесь час карціць высунуцца. Адсюль і ўсе беды.
— Ну, што ты пра ўсё гэта скажаш? — спытаў кніжны гандляр у Марка Альбі.
— Усё добра, — сказаў мой сябар адрывістым голасам.
— Крыху ёсць перагіб, не?
— Ну, трошачкі.
Пры кожнай перамене бабінаў (іх было чатыры) Марк Альбі бегаў тэлефанаваць да сябе ў аднапакаёўку на выпадак, калі Гладыс раптам вярнулася.
Калі мы выйшлі ад гандляра, быў яшчэ дзень. Афіцыянт накрываў сталы на тэрасе рэстарана, аддзеленай ад тратуара шэрагам жывых раслін у кадках. Людзі на прыпынку чакалі аўтобуса. У паветры веяла цяплом.
— Прыйдзеш на пахаванне?
— Напахаванне?
— Ну, Патрыка.
— Ах, ну так!.. Прабач, я задумаўся.
Я ніколі раней не заўважаў за Маркам Альбі адсутнасці ў яго чалавечай спагады. Нібыта просячы прабачэння, ён папытаўся:
— Гэта калі?
— Заўтра раніцай.
— Заўтра раніцай...
I я адчуў, як ёнледзь стрымаўся, каб не дадаць: «Можа, і Гладыс ужо вернецца...»
Мы брымпа бульвары, і я думаў, што Патрык больш ніколі не будзе падвозіць Ганну дадому на сваёй сіняй «Хондзе», пакуль я буду ехаць па тым самым маршруце ў метро і ў тысячны раз пераконваць сябе здаць на правы. Нам будзе цяжка цяпер займаць нашы звычайныя месцы
ў кафетэрыі на Ганніных курсах і завітваць у рэстараны, куды разам з намі хадзіў Патрык і дзе ён часцяком замаўляў (бо ніколі не хацеў есці) газету ці кнігу, хоць гэты жарт ні разу не рассмяшыў афіцыянта.
VI
Гладыс вярнулася тым жа вечарам, незадоўга да поўначы. Марк Альбі патэлефанаваў мне назаўтра з самага ранку, каб паведаміць навіну. Я толькі лёг спаць, бо ўсю ноч працаваў над радыёп'есай для «Франс-Інтэр», якую павінны былі пусціць праз два тыдні.
Я быў з ім мала прыязны. Я заявіў, што ён мяне пабудзіў. I потым спытаў, ці ён урэшце пойдзе на Патрыкава пахаванне ці не.
— Напахаванне? — перапытаўёндакладнатымсамым тонам, як напярэдадні.
I спахапіўся:
— Ах, ну так...
Ён паспеў забыць. Некалькімі днямі пазней Гладыс мне прызналася, што Марк Альбі паведаміў ёй пра смерць Патрыка толькі пасля таго, як патэлефанаваў мне. Гэтая навіна яе засмуціла. Патрык заўсёды забаўляў і кранаў яе. Яна, якусе, пакеплівала з яго, і, бывала, жорстка, асабліва калі перадражнівала яго заіканне:
— У цяця бе не бубу... будзе агеньчыку? — часам пыталася яна ў Патрыка, трымаючы між пальцамі цыгарэту.
Але ўвогуле яна любіла яго. Яна ўвогуле любіла людзей, якія мелі цяжкасці з выказваннем думкі. Можа быць, таму што гэта дазваляла ёй гаварыць самой, але ў болыпай ступені таму што і яна мела такія самыя цяжкасці, хоць і балбатала безупынку.
Яна ні ад каго не хавала, што ноч правяла ў «Плаза», што снеданне ёй прынеслі ў ложак, што абедала яна ў «фукэт'с», а потым міласціва пагадзілася прыняць у падарунак чорную начную сарочку з карункамі, якую залётнік паднёс ёй са словамі: «Гэта — каб твой сябар на мяне не крыўдаваў». Пасля гэтага, павячэраўшы «У Ліппа»*, яны накіравалісяў «Адэон»**. У антракце яны сышлі, бо ёй стала нудна.
Яна не магла сказаць, якую п'есу тады паказвалі ў «Адэоне». Гэта была «Дачная трылогія», якую я нядаўна глядзеў па тэлевізары і што дазволіла мне зразумець, чаму Гладыс захацела сысці ў антракце. Па-першае, гэты твор у Гальдоні сапраўды занудлівы, а па-другое, Людміла Мікаэль*** — прыгажуня.
Калі яны сядзелі «У Кастэль»****, яна адчула згрызоты, у чым прызналася свайму спадарожніку. Той адразу прапанаваў завезці яе на Севастопальскі бульвар і нават чвэртку гадзіны пачакаць на выпадак, калі Марк Альбі не пагодзіцца яе ўпусціць (такога не здарылася). Ён быў цалкам гатовы пакінуць яе ў сябе і надалей, бо — гэтыя словы яна перадала мне асабіста — у яго пачынала ўзнікаць да яе «пэўнае пачуццё». Агэта, як ён прызнаўся, у яго здаралася рэдка. Такая элегантнасць у выказваннях асляпіла Гладыс. Выходзячы з машыны, яна дала яму нумар Маркавага тэлефона.
Я паддічыў, што без уліку кошту пражывання ў «Плазе», дзе за суткі трэба заплаціць недзе каля 500 франкаў, тойдзеньабышоўсямужычкупрыкладнаў 1600 франкаў, ці то ў суму, якой мне хапіла б на добрыя два тыдні.
'Шыкоўны піўны рэстаран, месцатусовак самай гламурнай публікі: актораў, інтэлектуалаў, палітыкаў.
"Славуты парыжскі тэатр з пераважна класічным рэпертуарам.
"’Сучасная французская актрыса тэатра і кіно.
""Парыжскі клуб-рэстаран, які славіцца сваёй вытанчанай гастранамічнаю кухняй.)
Мужчына — будзем называць яго Жорж, бо гэтае імя з прычыны Жоржа Пампіду Марк Альбі ненавідзеў, — патэлефанаваў надвячоркам наступнага дня. Мы якраз вярталіся з пахавання й хаўтураў, і Марк Альбі запрасіў зайсці да сябе выпіць па чарцы. Ён зняў слухаўку, потым, пасля паўзы, сказаў:
— He, месье. Тут Сыльвіяны няма.
Зноў утварылася паўза.
— О не. Гэта нумар 233 55 13. Да пабачэння, месье.
Ён даў адбой. Потым кінуў позірк на Гладыс, якая, седзячы на ложку, гартала часопіс моды (яшчэ адзін падарунак Жоржа). Тады ён набраў другі нумар і папрасіў Сыльвіяну. Узнікла паўза. Потым:
— Выбачайце, мадам. Я, напэўна, памыліўся нумарам.
Ён павесіў слухаўку, і Гладыс адарвала вочы ад часопіса.
— Хто такая гэтая Сыльвіяна? — спыталаяна.
— Ты. Толькі што тэлефанаваў Жорж. Калі ён пачуў мой голас, ён спытаў Сыльвіяну.
— Дурасць нейкая! — сказала Гладыс.
Яна ўстала з ложка.
— Калі хоча са мной пагаварыць, трэба мяне і пытацца. Я зараз патэлефаную ў «Плазу».
Яна ўзяла тэлефон, выйшла ў калідор і зачыніла за сабой дзверы. Марк Альбі ўключыў, потым выключыў тэлевізар. Я гартаў «Тоньё Крэгера», якога перад тым даўяму пачытаць і які цяпер, мусіць, разам з іншымі яго кнігамі і рэчамі ляжыць дзе-небудзь у яго маці ў Банды.
Ганна стаяла каля акна, усунуўшы рукі ў кішэні сваёй куртачкі з капюшонам. Раз-пораз яна абапіралася лбом аб шыбу.
Патрыкавы сваякі паставілі на магіле нашага сябра камень з выбітай на ім выявай хлопца на матацыкле. Гравёр да таго ўлічыў усе дэталі, што на баку можна было нават прачытаць слова «Хонда».
Гладыс вярнулася ў пакой і паставіла тэлефон на месца.
— Ну вось, усё ў парадку, — сказала яна. — Што будзем рабіць?
— Я пайду дадому, — сказала Ганна.
Я пайшоў разам з ёю. Мы брылі па бульварах. Каля станцыі «Рышэлье-Друо» я прапанаваў узяць таксі.
— I куды ехаць?
Мы пайшлі далей.
— Я ніколі не бачыла твайго пакоя.
— Там няма чаго глядзець. Ложак, стол, крэсла, тэлефон...
— Але гэта месца, дзе ты жывеш.
— He. Гэта месца, дзе я сплю.
Мы спыніліся перад кінатэатрам, дзе круцілі адзін з фільмаў пра Тройцу з Тэрэнсам Хілам і Бадам Спэнсэрам. Нядаўна я хадзіў у гэты кінатэатр чарговы раз паглядзець «Буча Кэсэды і Сандэнса Кіда», якіх упершыню бачыў два гады назад з Маркам Альбі.
— Паехалі да цябе, — сказала Ганна.
— Паслухай, яшчэ толькі пяць вечара, што мы будзем рабіць у маім пакоі?
Я ніколі яшчэ нікога не прыводзіўу свой пакой. Нават Эмеліну. Нікога. Я быўупэўнены, што ён нікому не спадабаецца і ніхто не зразумее, чаму ён падабаецца мне. У пэўным сэнсе, ён быў маёй таямніцай і маёй бядою.
— Паехалі да цябе, — паўтарыла Ганна.
VII
Hoc у Эмелін выглядаў па-рознаму, у залежнасці адкуль на яго паглядзець: з аднаго ракурсу ён быў гарбаты і цяжкі, з другога — тонкі і прамы, і гэта надавала дзяў-
чыне, якая мяне кахала, два абліччы, якія безупынку змешваліся і мяняліся ў белых струменях яе валасоў.
Але аказалася, што валасы яна падстрыгла. Яна патлумачыла:
— Цябе ніколі немагчыма заспець, а сам ты не тэлефануеш, вось я і прыехала. Можа, я цябе турбую?
Яна была бледная. Адчувалася, што ёй цяжка гаварыць.
— Ты не адзін?
He.
На лесвіцы пачуўся шум. Узнікла прыбіральшчыца, якая спускалася з чацвёртага паверха. На ёй быў белы халат, хоць у нас тут урэшце не прытулак для хворых.
— Я яе ведаю?
He.
Ганна села ўпасцелі, паспешліва нацягнула джынсы і майку, якія склала на кніжнай паліцы ў галаве ложка, потым устала і зняла з кручка ў шатні сваю куртку з капюшонам.
— Я вас пакіну, — сказалаяна, не падымаючы вачэй.