• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ліст да страчанага сябра  Патрык Бэссон

    Ліст да страчанага сябра

    Патрык Бэссон

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 150с.
    Мінск 2010
    29.55 МБ
    Я зарагатаў. I я зноў быў адзін.
    Марк Альбі наблізіўся да стала. У вачах у яго былі слёзы.
    — Што я такога зрабіў, што ты так са мной абыходзішся?
    — Я не цярплю мужчын, якія плачуць.
    — А я не цярплю жорсткіх, дурных і хворых жанчын.
    — Што значыць «хворых»? — спыталася Гладыс, устаючы.
    — Ты хворая на галаву, ты вар'ятка. Для цябе нікога не існуе. Ты адгарадзілася ад усяго...
    — Тады як ты растлумачыш, што я ў Парыжы знаёмая з добрай сотняй людзей, а ты сам жывеш, як у пустэльні? Тваё жыццё — пустэльня, дзядзечка! У цябе няма нічога, няма нікога! Можа, мяне ніхто і не цікавіць, а ты сам нікога не цікавіш! Іхочаш ведаць чаму? Таму што ты нецікавы!
    — Ты не заўжды так казала.
    Наконт Марка Альбі яна памылялася: ён быў цікавы. Проста яна не ўмела цікавіцца доўга адным чалавекам.
    — Ха, ведаеш, гэта зусім не цяжка — асляпіць дзяўчынку, якая прыехала са сваёй правінцыі... Але я ўжо не дзяўчынка, убі гэта сабе ў галаву! Цяпер ужо я мужчын ведаю, і мужчын сапраўдных! Я ведаю, што яны сабой уяўляюць. Гэта поўная процілегласць табе!
    — I чаго ж ты чакаеш, чаму да іх не сыходзіш?
    Твар у Гладыс змяніўся. Марк Альбі падрабязна не ўдакладняўяк, але я ўяўляю, што ў гэты момант твар у яе стаў сапраўдны, бо датуль ён быў заўсёды ў яе «пабудаваны» — у тым сэнсе, які маюць на ўвазе, калі кажуць пра добра «пабудаваны раман». Тою ноччу дзяўчына рашыла па нейкай прычыне ці без ніякай прычыны ўвогуле, а проста па сваёй глыбіннай прыродзе, учыніць майму сябру сцэну і дзеля гэтых мэтаў выбрала набор адпаведных выразаўтвару: сціснутыя сківіцы, пранізлівы позірк, з'едліва скрыўленыя вусны. Пры пастаўленым Маркам Альбі пытанні — пытанні, якое не ўваходзіла ў рамкі камедыі, якое высоўвала абвінавачванне ёй самой і пасля
    якога яна вымушаная была так ці іначай «браць на сябе адказнасць», — усе гэтыя штучныя грымасы зніклі і, як мора пры адліве агаляе панылыя абшары шэрага пяску, на якім ляжаць мёртвыя медузы і пустыя ракавінкі, адкрылі сапраўднае аблічча Гладыс, неверагодна здзіўленае і адначасова бясколернае і спустошанае, падобнае натакі ж панылы і нежывы пейзаж.
    — Ты мяне выстаўляеш за дзверы?
    У гэтым пытанні яму пачулася не столькі пагроза, як просьба. Ён адчуў, што, хаваючыся за шырмай сваёй агрэсіўнасці, Гладыс стаіць у абсалютнай разгубленасці. Ён пачынаў разумець, што яна баіцца жыцця. Ён адказаў не адразу.
    — Цябе і два тыдні ніхто не вытрывае, — нарэшце прамовіў ён.
    — Гэта ліытакдумаеш! — азваласяяна.
    Але яна так думала таксама, бо ўсяго праз пятнаццаць хвілін ускрыла сабе вены кухонным нажом.
    Тое, што яна баіцца жыцця, у вочы не кідалася. Наадварот, яна паўсюль выглядала як рыба ў вадзе і ніколі не тушавалася, калі яе знаёмілі з кімсь незнаёмым, але такая ўпэўненасць тлумачылася ўрэшце толькі яе прыгажосцю. За вельмі рэдкімі выключэннямі, у любым месцы, у якое яна прыходзіла, яна была самай прыгожай ці прынамсі самай прыкметнаю, што ўзносіла яе на п'едэстал, на вяршыні якога, як яна слушна лічыла, ёй нішто і ні ад каго не пагражала. Гэтую царскую самаўпэўненасць у грамадстве я нярэдка заўважаў і ў іншых знаёмых мне прыгожых жанчын. Яна выпрацоўвалася ў іх дзякуючы таму, што ад іх ніколі і нічога не патрабавалі, нікога не цікавіла, ці яны вучыліся дзе-небудзь і як добра яны зарабляюць, ніхто не чакаў ад іх нейкіх дасціпных ці нават проста звязных выказванняў, — ад іх патрабавалася адно: прысутнічаць. Уздых, выдых — вось адзінае намаганне, якое ім даводзілася рабіць, каб іх усе абагаўлялі. 104
    У такіх умовах адчуваць сябе выгодна і ўпэўнена зусім не цяжка.
    Але ж не заўсёды быць у грамадстве. Бываюць моманты, калі трэба ўмець запоўніць які-небудзь бланк, паправіць кран, што пацёк, падтрымаць з кім-небудзь размову крыху на іншым узроўні, чым «у цябе чорныя кропкі на носе», прыгатаваць вячэру, прыняць гасцей — рэчы, якія большасць людзей робіць з лёгкасцю, бо яны лёгкія, але якія Гладыс (як і я) ніколі не змагла б зрабіць, бо краны, бланкі, людзі — усё гэта для яе не існавала. Дакладней, яна ведала, што ўсё гэта існуе, але не бачыла ці амаль не бачыла гэтага — прынамсі не дастаткова, каб гэта яе клапаціла. Яна хацела жыць, як камета, — працінаючы змрок, уякім патанаюць рэчы і людзі. Але ж калі на яе ніхто не глядзеў, чым была гэтая камета? Маленькай дзяўчынкай, якая нічога не ўмела рабіць, нічога не любіла, аб усё набівала сабе гузакі і была нічым. Усё гэта яна ўсведамляла, іначай не зрабіла б спробы пакончыць зжыццём. Яе існаванне той ноччу падалося ёй бяздоннаю прорвай, над якой яна танцавала ўчаканні кагосьці, хто яе ўратаваў бы, агэты хтосьці ўсё не прыходзіў, і ёй нарэшце надакучыла яго чакаць у гэтай аднапакаёўцы, пазбаўленай святла. Ці варта казаць, што ніякага цярпення ў яе не было ніколі? I яна вырашыла перастаць танцаваць, а людзі, якія прайшлі праз гэта, ведаюць, што адбываецца, калі вырашаеш перастаць танцаваць над прорвай.
    Канец той сцэны мне не расказвалі ні Марк Альбі, ні Гладыс, таму магчымасці яго апісаць я не маю.
    Наступнымі днямі Марку Альбі ў выніку шматлікіх пошукаў, якія ён наўрад ці паклапаціўся б ажыццявіць дзеля самога сябе, удалося знайсці для Гладыс месца касіркі ў рэстаране на вуліцы Драгон. Дзяўчыне належсіла працаваць з шостай вечара да паўночы. Яе заробак за вечар дасягаў 180 франкаў. Праца заключалася ў складанні
    рахункаў. Я слаба сабе ўяўляў Гладыс, якая робіць падмкі, складаючы кошты разнастайных страваў, але Марк Альбі з кплівай усмешкай запэўніў мяне, што лічыць яна якраз добра і хутка. У пэўным сэнсе, гэтая дэталь супярэчыла маім аналітычным высновам, але ўрэшце і я таксама лічу добра і хутка.
    XII
    Неяк я зноў зайшоў на вуліцу Лаппа.
    — Прыйшоў па ўспаміны? — спыталася ўмяне Манон.
    Я адказаў, што не, простаўбачыў святло. Манон была не адна. Я пазнаў Жан-Люка. На ім быў вялікі капялюш — такі, як надзяваюць паўднёваамерыканцы, калі іх фатаграфуюць пасля якога-небудзь землятрусу. I яшчэ быў адзін хлопец, іспанец з доўгімі валасамі, пра якога я адразу чамусьці падумаў, што ён каханак Манон.
    — Калі я вам перашкаджаю...
    Манон сказала, што не перашкаджаю. Я сеў на пуфе.
    — Ганна ў Італіі, — сказала праз пэўны час Манон.
    Яна працягнула мне звыклую ў гэтай кватэры цыгарку з гашышам. Я адмоўна пакруціў галавой. Манон зрабіла глыбокую зацяжкуі секундна пяць, не менш, затрымала дым у лёгкіх. Потым удакладніла:
    — ЗАнджэла.
    Яна перадала цыгарку Жан-Люку.
    — Ты не знаёмы з Анджэла?
    He.
    — Ганна пазнаёмілася з ім на Бэртэн-Пуарэ.
    Манон устала і пачала выбіраць, які дыск паставіць на стэрэапрайгравальніку. Яна зірнула на мяне з нейкім дзіўным выглядам. У яе былі выпуклыя скулы, пры-
    плюснуты hoc і вялікія вушы, чые кончыкі тырчалі з-над жорсткіх каштанавых валасоў.
    — Паці Сміт?
    Я не сцяміў, чаму Манон задае мне гэтае пытанне з такой усмешкай, але потым успомніў, што мы з Ганнай заснулі першы раз разам, слухаючы альбом «Коні».
    Я зірнуў на іспанца. Той быў занураны ў медытацыю — такую глыбокую, што ёй, здавалася, ужо ніколі не будзе канца. Ён скрыжаваў рукі і абаперся на іх ілбом. На правай руцэ ў яго была срэбная бранзалетка з яго імем, выбітым на пласцінцы: Эрнэста.
    — Па-ранейшаму з фашыкамі? — спытаўся ў мяне Жан-Люк.
    — Так, па-ранейшаму, — адказаў я, усміхаючыся.
    Ну, не плакаць жа мне было.
    — У цябе няма чаго выпіць? — папытаўся я ў Манон.
    — Там павінна было ўіскі на дне застацца.
    Я ўстаў.
    — Адзе?
    — Сядай, — сказала яна. — Я прынясу.
    Я сеў.
    — Ну, а ў вас як справы? — спытаўся я ў Жан-Люка.
    Дзе?
    — Ну, у саюза левых, дзе ж!
    — Ды ўсе — прадажныя.
    Манон працягнула мне слоік з-пад гарчыцы з крышкаю ўіскі.
    — Прабач, лёду не маю. Размарожваю халадзільнік. Вось — гэта паштоўка ад Ганны.
    На паштоўцы была п'яцца Навона, на якой мы некалькі разоў вячэралі з Эмелінай, калі ў 1978 годзе ў красавіку былі ў Рыме. Мы жылі тады ў гатэлі побач з Санта Марыя Мадж'ёрэ, дзе ўхоле вечна тоўпіліся егіпецкія барцы, здаравушчыя мацакі, якія кожны раз, калі мы з Эмелінай выходзілі з гатэля ці ў яго вярталіся, пачыналі паказваць
    мне ўсякія непрыстойныя жэсты. Эмеліна думала, што яна цяжарная. У яе была затрымка з месячнымі. Гэта здаралася кожны раз, калі яна пераставала піць супрацьзачаткавыя пігулкі. Пры гэтым мы не пераставалі займацца каханнем, а потым, праз месяц, цэлымі вечарамі стараліся ўспомніць, ці быў я дванаццатага ці трынаццатага пасля той ці гэтай вячэры дастаткова ўважлівы. Я гэтага абсалютна не помніў. Я чытаўтады гісторыю Рыма патурыстычным даведніку Мішлена. I я сказаў Эмеліне, што, калі будзе хлопчык, мы яго назавем Калігула. Эмеліна была нязгодная. Але ў перадапошні дзень перад ад'ездам з Рыма месячныя ў яе ўсё ж пачаліся.
    — Ты рады? — спыталася яна, калі мы сядзелі на тэрасе рэстарана «Доні» на Віа Вэнэта, і я дагэтуль бачу яе нахілены твар, мілую ўсмешку, светлыя вочы.
    У кавярні я заўсёды сядаў ад Эмеліны злева, бо злева яна была напраўду прыгожая.
    — Можаш прачытаць, — сказала мне Манон.
    Над Рымам свеціць сонца, пісала Ганна. Анджэла гандлюе трафарэтнымі пячаткамі. Яны жывуцьу Трастэвэрэ. Новае жыццё.
    Я вярнуў паштоўку Манон і адпіў глыток ўіскі. Іспанец расплюшчыў вочы.
    — Пайдуспаць, — сказаў Жан-Люк.
    Ён жыў у глыбіні двара, у дамочку, падобным да таго, у якім жыла Манон.
    — Давай, фашык, — сказаў ён мне.
    Мы паціснулі рукі.
    — Ты будзеш спаць тут, Эрнэста? — папыталася Манон.
    — He, — сказаў Эрнэста.
    Ён пайшоў з Жан-Люкам.
    — Ну, аты, — спыталаўмянеМанон. — Тыдзебудзеш спаць?
    — Зараз пайду.
    — Чаму? Можаш заставацца. Ты ўжо забыў, што там, на версе, два ложкі? Адзін з альковам і адзін мой.
    Яна ўсміхнулася.
    — Выбірай.
    — I колькі ў мяне часу падумаць?
    Але я ўжо яе пацалаваў, і мы падняліся па лесвіцы, трымаючыся за рукі. Мне падабаецца пах валасоў у высокіх шатэнак, дзяўчат, якія фізічна падобныя да мяне. Калі я ўдыхаю іх водар, ён мне нагадвае пах маіх валасоў, якія ў мяне таксама каштанавыя і доўтія. Дарэчы, калі я цалаваў Манон, у мяне было такое ўражанне, быццам я цалую самога сябе ў люстра, толькі на губах не было холаду.
    Пад пуловэрам яна аказалася голая. Яна скінула да ног штаны, потым зняла і майткі. Пасля гэтага яна пайшла ў прыбіральню. Я сеўналожку і пераставіў свае чаравікі, адсунуўіпы іх за начны столік. Я зняў гадзіннік і акуляры. Праходзячы побач са мной, Манон паклала руку мне на галаву. Я пацалаваў яе ў пуп. Яна праслізнула пад коўдру, і я пачаў расшпільваць на сабе кашулю.