• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ліст да страчанага сябра  Патрык Бэссон

    Ліст да страчанага сябра

    Патрык Бэссон

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 150с.
    Мінск 2010
    29.55 МБ
    кватэры, яе рэзкія, сутаргавыя рухі, сціснутыя вусны, пустыя вочы. Але яна пра сёе-тое забылася. Яна ніколі не навучыцца збіраць свае рэчы, ніколі не навучыцца сыходзіць. I ніколі не навучыцца заставацца. Яна ўсё жыццё будзе соўгацца па тым абшары ценяў, дзе нішто не мае імя. Яна гэта ведае, і менавіта гэтая прычына яе прымушае плакаць. Ёй глыбока напляваць на Марка Альбі і на пражытыя разам з ім хвіліны (няхай нават яна і думае іначай). Яна плача па сабе, яна плача па сваёй смерці, якая адбываецца кожны дзень.
    Я патэлефанаваў Марку Альбі прыкладна праз гадзіну пасля ад'езду Гладыс. Я хацеў яго папярэдзіць, што зноў жыву ў Манон. Тады ён і паведаміў мне сітуацыю.
    —	Усё кончана, Дыд'е, усё... Я сваю дозу вычарпаў.
    Ён, здавалася, адчуваў не так журбу, як палёгку, але я ўлавіў у гэтай палёгцы нешта фальшывае, нешта ненатуральнае, і гэта дало мне падставу меркаваць, што нічога яшчэ не скончана. Здавалася, быццам у размове са мной ён спрабуе пераканаць самога сябе, што парваў сувязі, якія лучылі яго з Гладыс, і адначасова — быццам стараецца набыцьу маіх вачах павагу, аб'яўляючы і тлумачачы мне гэты разрыў. Ад яго ўвагі не ўнікла, што з нядаўняй пары я пачаў паважаць яго менш, калі ўбачыў, што жанчына гуляе з ім, як з плюшавым мішкам. I гэта была адна з прычынаў, па якіх ён, здаралася, бываў цяпер са мной непрыязны. Мы часцяком робімся непрыязныя з чалавекам, калі адчуваем, што ён пачынае страчваць да нас павагу, асабліва калі падстава для страты павагі крыецца ў тым, супраць чаго мы не можам нічога: напрыклад, у нашым непарушным каханні да агіднай ці не вартай нас і нашага кахання жанчыны, ці любая іншая наша слабасць, якую мы няздольны перамагчы. Тлумачыцца гэта, з аднаго боку, непрыемным пачуццем, якое выклікае ў нас непавага ў наш адрас, а з друтога — нашым адчайным жаданнем вярнуць павагу таго, хто пачаў
    яе страчваць. I калі цяпер Марк Альбі спрабаваў мяне неяк раніць, кажучы, што я ні да чаго не імкнуся ў жыцці і што жанчыны, з якімі я сплю, усе брыдкія, гэта мяне сапраўды закранала — прычым па дзвюх цалкам процілеглых прычынах: па-першае, таму што, як я пісаў вышэй, яго агрэсіўнасць здавалася мне перапоўненаю нянавісцю, а па-другое, таму што я ўгадваў у ёй жаданне вярнуць маю былую павагу. Гэта ўсё адно, быццам ён казаў: «Вось бачыш, я яшчэ не поўны нуль, я яшчэ і сам магуўдарыць...»
    Я прапанаваў яму, калі ёсць жаданне, заходзіць да нас на вуліцу Лаппа і павесіў трубку. Я тэлефанаваў з кавярні, у Манон не было тэлефона. Калі хто хацеў яе бачыць, то вымушаны быў ісці да яе. I паштовая скрынка зноў набывала актуальнасць. Гэтыя людзі, гэтыя пісьмы — гэта было якраз тое жыццё, якое мне падабалася.
    Наступнымі днямі Марк Альбі да нас заходзіў часта. Я дагэтуль бачу, як ён у велюравым гарнітуры, з цыгарыльяй на вуснах урываецца ў кватэру. Вымае сваё прафесійнае пасведчанне кінарэжысёра:
    — Брыгада наркотыкаў! Усім распрануцца дагала!
    Праз пэўны час мы падымаліся на друті паверх, сядалі на ложку і размаўлялі. Час ад часу да нас падымалася Манон — паглядзець і ўпэўніцца, ці «не займаемся мы тут якімі глупствамі».
    Марк Альбі казаў, што ён рады, што паміж ім і Гладыс усё скончылася. Ён нават думаў, што яму варта было б расстацца з ёю раней. Яна ўжо даўно не была тою, якой ёняепакахаў, — тымнявіннымі нерэальнымдзіцяці,чый чамадан ён калісьці цягнуў па набярэжнай Пюто і з якім ён качаўся ў снезе пасля бразільскага фэсту.
    — Ты памятаеш, Дыд'е, колькі тады наваліла снегу, прычым так хутка...
    Марк Альбі працаваў над рэжысёрскім сцэнарам філь118
    ма. На ролю Сандрын трэба было шукаць кагось іншага. Я прапанаваў Мары Трэнціньян.
    — Сапраўды, гэта будзе для Гладыс адчувальным ударам.
    Аднойчы, яшчэ перад ад'ездам у Каны, я сустрэў яе ў «Галеры Ляфайет» на Манпарнасе. Убачыўшы мяне, яна расплылася ў усмешцы накшталт той, якую апісваў Джэймс Генры ўсваім рамане «Паслы»: шырокай усмешцы добра выхаваных амерыканцаў, ад якой у іх, здаецца, зараз лопне твар.
    — Ну, калі ты тут, — сказала яна, — значыць, і Марк недзе непадалёку.
    — Ды не, — сказаў я. — Я прыйшоў купіць стэрэакасетнік.
    — Дык ты забагацеў, мой козлік?
    — Адну маю п'есу паставілі ў малой Нацыянальнай...
    Вось! Нацменшаці! Толькі яны нас, французаў, і ўратуюць!
    Негр, які стаяў побач, гартаючы кнігу, азірнуўся.
    — У такія моманты я, бывае, шкадую, што рассталася з Маркам, — шапнула яна мне на вуха.
    I ўзяўшы пад руку, дадала:
    — Я ж ведаю: ты не з тых, хто будзе бараніць удоў і сіротак!
    Яна не ведала, што выбраць: «Транссібірскія далі» ці «Джэйн Эйр».
    — Вазьму, напэўна, менш тоўстую. Вып'еш што-небудзь, я фундую?
    Заплаціўшы за раман Жака Ланзмана, яна прызямлілася ў найбліжэйшай кавярні — адной з тых, у якія народ, што працуе ў Манпарнаскай вежы ці ў суседнім будынку Міжнароднага Гандлёвага Цэнтра, забягае апоўдні праглынуць па-хуткаму якую-небудзь яечню з пары яец ці біфштэкс са смажанай бульбай.
    Гладыс расказала мне, што здымае нумар у сціплым
    гатэлі непадалёк ад Цэнтральнага Рынку, які абыходзіцца ёй у 33 франкі за суткі. Шэсць дзён яна працавала ў рэстаране на вуліцы Драгон, але потым пасварылася з гаспадаром.
    — Ніколі не здагадаешся чаму!
    — Ён хацеў з табой пераспаць?
    — Зусім не. Па палітычных матывах.
    Я не зразумеў.
    — Ён без перапынку балбатаў пра падзеі мая 1968-га, і гэта ў той час, калі я падбівала касу. Урэшце мяне гэта дастала.
    Я паддічыў, што за шэсць дзён Гладыс зарабіла 1080 франкаў. Я спытаў, што яна намерваецца рабіць з гэтымі грашыма. Яна паціснула плячамі.
    — Калі ўлічыць, колькі цяпер каштуе абутак...
    Зрэшты, галоўнае, што ёй было чым плаціць за гатэль. Але чаму яна не жыла ўЖоржа? Яна растлумачыла, што цяпер яго няма ў Парыжы, а ключы ад кватэры ён не пакінуў.
    — Заўтра ён вяртаецца і мы паляцім на самалёце на поўдзень. Я першы раз буду ляцець на самалёце!
    Яна спыталася ў мяне, якое гэта пачуцце, калі ляціш. Я адказаў, што ніколі не лятаў таксама.
    — У тваім узросце? Ну дык табе трэба да доктара!
    У той дзень на ёй быў белы пуловер з гарызантальнымі жоўтымі палоскамі і шчыгульныя чорныя джынсы. Яна перакінула нагу на нагу і трымала сумку ў сябе на каленях. Сумка была палатняная, чырвонага колеру, з доўга ручкай, каб насіць цераз плячо, накшталт паляўнічай амелькі ці торбы аўтобуснага кантралёра. Яна часам адчыняла яе, зазірала ўсярэдзіну і з усмешкай зачыняла зноў.
    — Грошы яшчэ на месцы.
    Афіцыянт прынёс чвэцьлітровую бутэлечку мінералкі ёй і порцыю таматнага соку мне.
    — Толькі не трэба ўжо так дрыжаць, — сказала яна афіцыянту.
    Потым спыталася ў мяне:
    — Ты ведаеш, што мы пражылі з Маркам амаль чатыры месяцы?
    Натуральна, я ведаў.
    — I што за гэтыячатыры месяцы было? Нічога. Аднапакаёўка, паходы на Бэртэн-Пуарэ, у кіно, на вуліцу Лаппа, зноў аднапакаёўка, зноў кіно, і зноў аднапакаёўка. Ну, скажы мне па праўдзе, гэта нармальна?
    — Немагчыма пераязджаць кожны тыдзень на новае месца, — сказаўя.
    — Ды нават не пераязджаючы, можна ж... я не ведаю... уносіць ужыццё нешта новае. Што будзе яго пакрысе мяняць, каб яно развівалася...
    — Дзеля гэтага людзі нараджаюць дзяцей, — сказаў я. — Каб глядзець, як яны мяняюцца, развіваюцца... Тады ў іх заўсёды ўражанне, што ёсць нешта новае, — да таго часу, пакуль дзеці не плюнуць ім у твар. Тады яны раптам усведамляюць, што, відаць, зрабілі няправільны выбар.
    Я паглядзеў вакол.
    — Заўваж, у іх зусім не няшчасны выгляд. Можа, я наконт іх памыляюся. Ці можа, проста мы з табой іншыя.
    Яна не слухала мяне. Яна ніколі не слухала. Яна запаліла «Чэстэрфілд».
    — Дыд'е, я не хачу, каб ты думаў пра мяне кепска.
    Паўза.
    — Мне семнаццаць год.
    Я ўвесь час забываўся на гэтую дэталь. У мяне нават часцяком узнікала ўражанне, што яна старэйшая за нас, што мы побач з ёю — дзеці, з якімі яна гуляе, каб прабавіць час у чаканні свайго жаніха.
    — Перада мною адчыненая сотня жыццяў. Я ні адно не хачу прапусціць. Я пакахала Марка, калі мне было наканавана яго пакахаць. Мне была патрэбная ўстойлівасць,
    ты разумееш? Няхай яна была няўдалая, нікчэмная, але ўрэшце — гэта была ўстойлівасць... Яна ператварылася ў нуду. Мне сорамна жыць нудна ў свае семнаццаць год.
    — А з Жоржам табе весела?
    — Гэта іншае жыццё.
    Праблема жанчыны, калі яна прыгожая («А навошта казаць пра іншых, — часцякомзазначаўМаркАльбі, — калі мы на іх нават і не глядзім?»), заключаецца ўтым, што магчымасць змяніць жыццё ўзнікае ў яе штодзённа — папершае, таму што сотні мужчын штодзённа гатовы яе пакахаць, а па-другое, таму што жыццё яна мяняе, калі мяняе мужчыну: яна ў яго жыве, бачыцца з яго сябрамі, ходзіць з ім, куды ён рашае пайсці. У такім выпадку — які ёй сэнс высільвацца, каб мяняць жыццё самастойна? Мяняць жыццё — гэта ж так натамляе: трэба ўставаць з самага ранку, кудысьці тэлефанаваць, з кімсьцідамаўляцца, некуды ехаць, ісці. Нашто ўсе гэтая намаганні, калі маеш мужчыну, з якім дастаткова проста дазволіць сябе кахаць (пры гэтым самой не забараняецца нават заплюшчыць вочы) ? Бо іначай — гэта ўсё адно, што ўпарта гатаваць ежудома, калі маеш адкрыты рахунак ваўсіх рэстаранах Парыжа. Болыпасць жанчын дасканала прыстасоўваецца да такіх паслядоўных зменаў, бо нічога лепшага рабіць ім усё адно не застаецца (або, каб падоўжыць метафару, яны ўсё адно ніколі нічога не зразумеюць у кулінарным мастацтве і ўсё жыццё нават будуць у сябе пытацца, што гэта такое), хоць ёсць і іншыя — такія, што кожны раз пачынаюць нудзіцца і кожны раз разумеюць чаму, але ад недастатковай смеласці пераконваюць сябе, што нуда развеецца, калі памяняць рэстаран, і — адпаведна — яго мяняюць.
    Гладыс была з ліку першых. Яна таксама была тою, каму ўсё адно. Таму я ёй і не тлумачыў, у адрозненне ад Марка Альбі, які апошнія чатыры месяцы толькі да гэтага 122
    і імкнуўся, што жыццё не зменіш, пакуль не закасаеш, як Крэонт, рукавы і пакуль сам не зоймешся кухняй.
    Чаго мой сябар не мог зразумець, дык гэта што Гладыс была няздольная на каханне, а без кахання немагчыма знайсці інтарэс і ў кухарстве, бо не маеш каго карміць. МаркАльбімеўкагокарміць. АГладыс, якія, — не.Таму яна і сыходзіла да іншага. Ну, і я рабіў тое самае.
    — Тое, што Марк не мае грошай, — гэта для мяне на апошнім месцы, — зноўсказала Гладыс.