Ліст да страчанага сябра  Патрык Бэссон

Ліст да страчанага сябра

Патрык Бэссон
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 150с.
Мінск 2010
29.55 МБ
Мужчына ў чорных акулярах пайшоў не з танцоркаю, а з танцорам.
— Ужо чаго толькі ў гэтым свеце не ўбачыш, — прамовіла Гладыс.
Яна жудасна не цярпела два тыпы мужчын: арабаў і гомасексуалістаў. Аднойчы, калі ёй было пятнаццаць і яна вярталася з ліцэя, арабы яе ледзь не згвалцілі. Што да гомасексуалістаў, тут яе непрыязнасць тлумачылася 40
цяжэй. Нельга ненавідзіць чалавека таму, што ён цябе не жадае. Пазней, калі мінула некалькі тыдняў, я заўважыў, што гэта магчыма. Гладыс ненавідзела такі ўсіх, хто яе не жадаў.
— Тынаабедшто-небудзькупіла? — спытаўу яеМарк Альбі.
— А мы ў рэстаран не пойдзем?
— Я ведаю адну блінную на пагорку Св. Жэнеўевы, — сказала Ганна. — Але я асабіста на нулі.
— Я табе зафундую, — сказаў я.
Гэта ўжо стала паміж намі своеасаблівай гульнёй. Мне цяжка прызнаваццалюдзям, калія іхлюблю, можабыць, таму што напраўду я іх якраз не люблю, Тады я ім даю грошы, каб яны самі мяне любілі.
— Я не хачу ў рэстаран, — сказаў Марк Альбі.
— У цябе няма грошай, дарагі? — спытала Гладыс.
Яна ўпершыню гаварыла з ім пра грошы пры нас. Але гэты раз быў не апошні.
— Мне надакучылі рэстараны, вось і ўсё, — сказаў мой сябар.
— Тады хадзем дадому. Будзем есці макароны перад тэлевізарам.
— Атабе не падабаецца?
— Ну, чаму? Дый на вуліцы так халодна.
Яны ўсталі. Марк Альбі дапамог Гладыс надзець паліто. Яны выйшлі ў снег, трымаючыся пад руку. Я расстаўся з ГаннайперадПатрыкавымматацыклам — «Хондай350» сіняга колеру.
VI
Наступнымі днямі Ганне ўдалося атрымаць тры дні здымкаў у якасці статысткі на студыі Бійанкур’, а гурт, у якім Патрык іграў на ўдарных, даў канцэрт у Амерыканскім Цэнтры. Патрык спадзяваўся, што іх прыйдзе паслухаць мастацкі кіраўнік Цэнтра, як гэта здарылася з «Тэлефонам»**. Той не паявіўся.
Каб зарабіць на жыццё, Марк Альбі вёў у розных парыжскіх клубах заняткі па каратэ, што прыносіла ад трох да чатырох тысячаў франкаў у месяц. У лютым яго выдаткі склалі каля шасці тысячаў, і, каб заплаціць за кватэру, яму давялося пазычаць у маці. Гэта паслужыла падставай для цяжкай сцэны, у выніку якой Марк Альбі вырашыўабмежавацьсвойладжыцця. Пачынаючы з сакавіка, ён ужо выходзіў з хаты, маючы пры сабе не больш за 100 франкаў, а пратрымацца цэлы дзень у Парыжы са 100 франкамі ўкішэні няпроста, асабліва калі ўцябе шмат вольнага часу (бо свае заняткі мой сябар праводзіў толькі чатыры разы натыдзень, дый тое бліжэй пад вечар) і калі гэты час бавіш з дзяўчынай, у якой у кішэні ні гроша і якая павялічвае ўсе выдаткі ўдвая.
Нястача грошай замаруджвае жыццё. У кожным месцы затрымліваешся даўжэй, бо як толькі мяняеш месца, трэба ісці ў іншае, а іншае ніколі не бывае бясплатным, калі гэта не парк ці бібліятэка, але надвор'е, каб хадзіць па парках, было тады яшчэ не дастаткова цёплае, а чытаць ні Марк, ні Гладыс не любілі.
Гладыс такое замаруджванне зусім не ўзрадавала, бо,
‘Кінастудыя, заснаваная ў 1926 г., у 1992 г. была зачыненая.
"Адзін з рэдкіх французскіх рок-гуртоў, які набыў у свой час вядомасць па-за межамі Францыі. Заснаваны ў 1976 г., распаўся ў 1986 г.
па-першае, яна не любіла жыць марудна, а па-другое, такім чынам ёй адкрылася адносная беднасць Марка Альбі. Надзейнасць, якую яна з пачатку знаёмства шукала побач з маім сябрам, тычылася не толькі пачуццяў, але і фінансаў. I калі пачуцці, якія выказваўдаяе Марк Альбі, не паменшыліся нават блізка, то фінансавае становішча — што кінулася ў вочы Гладыс не адразу — аказалася хісткім.
Я не бачыўся з Маркам Альбі цэлы месяц. Я ўзяўся пісаць дзіцячы раман і большасць часу займаўся гэтым у бацькоў Эмеліны ў Савіньі-сюр-Орж.
Калі наш кантакт з Маркам Альбі аднавіўся, я не зразумеў, чаму паміж ім і Гладыс усё так змянілася і чаму выглядала цяпер такім гіблым. Тады я пачаў прыслухоўвацца і прыглядацца да Гладыс. I я ўсё зразумеў.
Частка другая
Гароты Гладыс
і
Ганна жыла ў сяброўкі на вуліцы Лаппа. Кватэра была ў двух узроўнях, але «ў двух узроўнях» — выраз занадта гучны для такой сціплай кватэркі, якая нагадвала хутчэй два пакойчыкі ддя прыслугі, размешчаныя адзін над адным і аб'яднаныя вузкаю лесвічкай, на якой двум чалавекам адначасова знаходзіцца было немагчыма. На першым паверсе ў куточку была абсталяваная куханька, ляжалі пуфы і стаяў нізкі столік са стэрэасістэмай. На другім паверсе была спальня, дзе стаялі два вялікія ложкі, адзін з якіх быў з балдахінам. Акно глядзела на брукаваны двор. Сцены ў спальні былі пафарбаваныя чорнаю фарбай.
Ганніну сяброўку звалі Манон. Яна чакала, калі яе муж вернецца з Індыі, каб развесціся. Яна зарабляла 1500 франкаў у месяц, на палову стаўкі працуючы сакратаркай у лекаркі-гінекалагіцы. Усе гэтыя падрабязнасці яна
расказала мне, пакуль Г анна канчала апранацца на другім паверсе. Манон была высокая і худая.
Ганна адзначала сваё дваццаці-аднагоддзе. 3 гэтай нагоды яна запрасіла нас з іншымі сваімі сябрамі на вячэру. Я купіў ёй адзін сур' ёзны падарунак і адзін — дзеля пацехі. Сур'ёзным падарункам быў срэбны ланцужок, а смешным — медальён, таксама са срэбра, у форме лілеі, эмблемы манархістаў, што Ганна, відаць, не ведала, бо не засмяялася.
— Ды гэта ж падарунак, проста як на заручыны! — ускрыкнула яна, абвіўшы маю шыю рукамі.
Манон пайшла паглядзець, як варыцца рыс. У пройме дзвярэй узніклі два хлопцы. Адзін чарнявы і адзін бялявы. Чарнявы ўзяў лілею двума пальцамі.
— Ты ведаеш, што гэта? — спытаў ён у Ганны.
— Табе падабаецца?
— Г эта знак тых, хто паслаў шэсць тысяч габрэяў у газавыя камеры.
Калі б гэта было некалькімі гадамі раней, я абавязкова падышоў бы да гэтага брунеціка, працягнуў бы яму руку і з прывабліваю ўсмешкай сказаў бы:
— Жакоб Семяловіч-Леві, рэдактар аддзела культуры часопіса «Піф», рады пазнаёміцца.
Нічога такога я не зрабіў. Калі Ганна азірнулася на мяне, я сказаў, што, купляючы медальён, думаў зусім не пра гэта, а пра бальзакаўскую «Лілею ў даліне»*.
Брунета маё тлумачэнне, здаецца, не надта пераканала. Тым не менш мы паціснулі адзін аднаму руку. Яго звалі Жан-Люк. У яго быў трохкутны твар і невялікая бародка. Ён нагадваў мне Напалеона III, толькі меней дагледжанага. Ён часова працаваў у адной кнігарні з сеткі
’Многія крытыкі лічаць гэты раман за найбольш рамантычны ў Бальзака.
«Жыбэр-Жэн», але неўзабаве збіраўся з'ехаць на Ібіцу, адну з Балеарскіх выспаў, дзе жыла куча хіпі (або наркотаў). Ганна сказала, што хоча паехаць з ім. I ў красавіку яна сапраўды паехала, але ў Італію. I з іншым хлопцам. 3 нейкім Анджэла.
Гладыс з Маркам Альбі прыйшлі апошнія. Ледзь пераступіўшы парог Гладыс выпаліла:
— Ведаеце навіну? Я хутка стану мамай!
Я перапытаў у сябра, ці гэта праўда. Ён з уздыхам пацвердзіў.
Гладыс тым часам паціскала руку Жан-Люку.
— Я, вядома, не маю на ўвазе асабіста цябе, але цярпець не магу барадатых.
Можа, яна меркавала, што Жан-Люк зараз кінецца на другі паверх галіць бараду? Ён застаўся сядзець і проста павярнуўся ў іншы бок. Ці, можа, яна меркавала, што гэта каго-небудзь рассмяшыць? Але ніхто не засмяяўся. У яе быў здзіўлены выгляд.
Манон прынесла і паставіла на стол вялікую місу з рысам.
— Рыс! — ускрыкнула Гладыс. — У мяне будзе зноў запор.
I, павярнуўшыся да Марка Альбі, дадала:
— Дарагі, не здзіўляйся, калі я нараджу табе барабан.
Яна адразу адбіла ва ўсіх апетыт.
Перачытваючы вышэй напісанае і перабіраючы ў памяці наступныя некалькі месяцаў пасля Ганнінага дня нараджэння, я цяпер усведамляю, што Гладыс, хоць і забаўляланас з'едлівасцю, кплівасцюі — штотычыцца асабістамяне — рэзкасцю, якія прысутнічалі ў кожным яе выказванні, урэшце ставіла ўсіх у няёмкае становішча, як зрабіла і тым вечарам усяго праз тры хвіліны пасля свайго прыходу. Яе гаворка была не тое, каб занудлівая, а нейкая сутаргавая, і кожная такая сутарга была
выпадам супраць каго-небудзь, супраць незнаёмага ці аднаго з нас, супраць якой-небудзь ідэі ці катэгорыі людзей (арабаў, гомасексуалістаў, барадачоў і г. д. і да т. п.). Быць смешнай Гладыс удавалася, толькі каго-небудзь ці што-небудзь бэсцячы, і скажу нават больш: ёй удавалася выказвацца толькі такім вось чынам. Цяпер, калі я разважаю пра гэта, я заўважаю, што ніколі не чуў ад яе гісторыі, якая не высмейвала б нікога, якая проста расказвала б аб прыемных успамінах ад наведвання добрага рэстарана ці якога-небудзь прыгожага горада. Складалася ўражанне, што жыццё дарыла ёй падставы адно ддя сарказму і з'едлівасці. Яго прыгажосць заставалася ёй невядомая, і цяпер я разумею чаму: сваёй прыгажосцю яно пагражала засланіць яе ўласнае хараство. Яна ненавідзела жыццё тою дзіўнай нянавісцю прыгажуні, якую тая адчувае да іншай жанчыны, якую, сама сабе ў гэтым не прызнаючыся, лічыць прыгажэйшаю за сябе, — нянавісцю, змяшанай са страхам, любоўю, захапленнем і гарачым жаданнем. Далей гэта стане ясна, але Гладыс, кажучы жыццю «не», разам з тым толькі й чакала, каб гэтае жыццё яе абняло, прылашчыла яе і павяло за сабой. Аднак жыццё не цікавіцца тымі, чыё першае памкненне — сказаць яму «не». Відаць, гэта і стала прычынай, якая месяцам пазней падштурхнула Гладыс да спробы самазабойства.
У Гладысінай манеры ўсім пагарджаць нас больш за ўсё ставіла ў няёмкасць тое, што і нас яна лічыла за частку гэтага «ўсяго».
Тым вечарам Марк Альбі старанна спрабаваў замяць два няўдалыя выпады сваёй маладой каханкі. Ён заявіў, што рыс вельмі смачны (што было бессаромнай хлуснёй), дазволіў сабе зрабіць зацяжку ад цыгаркі з гашышам, якую пусціў па коле Жан-Люк (хоць не трываў наркотыкаў), і распавёўжарт, які сапраўды выклікаўусеагульны смех. Потым ён зняў пінжак і распавёў яшчэ адзін. Ён 48
безупынна ўсім падліваў у чаркі, пакепліваў з Патрыка, які ніяк не мог справіцца і^ваім рысам, і неўзабаве я адчуў, што, калі б не мой сябар, вечар прайшоў бы сумна. Я адчуў, што і астатнія адчуваюць гэта.
Пасля вячэры, падічас якой Гладыс амаль не разяўляла Т рота, яна млява дапамагла нам прыбраць са стала, потым зашылася ў кут і заплюшчыла вочы. Ганна паставіла дыск. Гэта быў «Гатэль Каліфорнія». Яна пачала спяваць, чытаючы словы з вокладкі. Жан-Люк паклаў руку ёй на плячо. Патрык выбіваў рытм, ляпаючы па стале. Я ўстаў, падняўся на другі паверх і разлёгся на ложку, што быў пад альковам. 3 лесвіцы даляцеўшум. Я падумаў, што гэта можа быць Ганна, і прыкінуўся, быццам сплю.