Магчымасць выспы
Мішэль Уэльбэк
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 367с.
Мінск 2012
Мішэль
Уэльбэк
Магчымасць выспы
Ki
Littera scripta
Мішэль Уэльбэк
Магчымасць выспы
Michel Houellebecq
La possibilite d’une Tie
Paris Fayard 2005
Littera scripta
МІШЗЛьУэльбэк
Магчымасць выспы
Раман
Пераклад з французскай
Мінск Выдавец Зміцер Колас
УДК 821.112.2-31
ББК 84(4Фр)-44
У99
Серыя заснаваная ў 2009 годзе
Пераклад з французкай мовы Зміцера Коласа
«La possibility d’une ііе» de Monsieur Michel Houellebecq World copyright © Librairie Artheme Fayard 2005
Выданне гэтага твора ажыццёўленае ў рамках Праграмы дапамогі кнігавыданню імя Максіма Багдановіча пры падтрымцы агенцтва «Культурфранс», выканаўчага органа Міністэрства замежных і еўрапейскіх справаў Францыі, а таксама Міністэрства культуры Францыі і Аддзела па супрацоўніцтву і культуры Пасольства Францыі ў Рэспубліцы Беларусь
Cet ouvrage, publie dans le cadre du Programme d’Aide a la Publication Maxime Bagdanovitch, beneficie du soutien du Culturesfrance, operateur du Ministere franqais des Affaires Etrangere et Europeennes et Ministere frangais de la Culture et de la Communication, et du Service de Cooperation et d’Action Culturelie de I’Ambassade de France en Bielorussie.
ISBN 978-985-6992-12-7
©Michel Houellebecq, 2005.
©Колас Зм. Г., пераклад на беларускую мову, 2012.
©Афармленне. Выдавец Зміцер Колас, 2012.
Антоніо Муньосу Балесту і яго жонцы Ніко, без чыёй дружбы і вялікай прыязнасці напісанне гэтай кнігі было б немагчымае.
Сардэчна вітаю вас у вечным жыцці, мае сябры.
Гэтая кніга абавязаная сваім нараджэннем Гарыеце Вольф, нямецкай журналістцы, з якой я сустрэўся некалькі гадоўтаму ў Берліне. Перш чым задаць мне свае пытанні, Гарыета распавяла невялічкую прыпавесць, якая, наяедумку, сімвалізуе маё становішча як пісьменніка.
Я стаю ў тэлефоннай будцы пасля канца свету. Я магу тэлефанаваць колькі хачу і куды хачу. Невядома, ці выжыў хто яшчэ або мае званкі — усяго толькі маналогі шаленца. Часам званок кароткі, быццам у мяне перад носам павесілі трубку, часам — даўжэйшы, быццам нехта прыслухоўваецца з падступнай цікаўнасцю. Няма ні ночы, ні дня, і такое становішча ніколі не можа скончыцца.
Сардэчна вітаю цябе ў вечным жыцці, Гарыета.
Хто сярод вас заслугоўвае вечнага жыцця?
Мая цяперашняя інкарнацыя паступова згасае; не думаю, каб яна магла пратрываць яшчэ доўга. Я ведаю, што ў наступнай сваёй інкарнацыі зноў сустрэну майго сябручка, сабачку Фокса.
Сяброўства з сабакам станоўчае тым, што сабаку можна зрабіць шчаслівым; ён мае такія простыя патрабаванні, у яго такое абмежаванае эга. Верагодна, у былыя часы і жанчыны былі ў падобным становішчы — блізкімдасвойскайжывёлы. Несумненна, мусіла існаваць пэўная форма хатняга шчасця, звязанага з функцыянаваннем у агульным арганізме, шчасця, якое мы цяпер ужо няздольныя зразумець; і, несумненна, была пэўная асалода ўяўляць сабой функцыянальна зладжаны механізм, прызначаны дзеля выканання набору асобных, не звязаных адзін з адным абавязкаў, якія, паўтараючыся, выстройваліся ў паслядоўнасць асобных, не звязаных адзін з адным дзён. Усё гэта знікла, разам з наборам былых абавязкаў; мы больш не маем па-сапраўднаму замацаванага за кім-небудзь прызначэння; радасці чалавечага быцця застаюцца нам невядомыя, і наадварот — яго беды нас ужо не могуць раніць. Нашыя ночы болып не трымцяць ні нашымі страхамі, ні ўцехамі; тым не менш мы жывем, мы брыдзем па жыцці, бязрадасна і няхітра, і час здаецца нам хуткаплынным.
Першы раз я напаткаў Марыю22 на адным паганенькім іспанскім сэрверы; злучэнне кожны раз адбывалася жудасна доўга.
Утомленасць, йіто выклікае
Памерлы стары галандзец, He ёсць прарочай прыкметай Вяртаніія вялікага майстра.
2711,325104,13375317,452626. На пазначаным адрасе я знайшоў выяву ейнае похвы — размазаную, пікселізаваную, але надзіва рэальную. Хто яна была — жывая, мёртвая ці інтэрмедыйная? Думаю, хутчэй, усё-ткі інтэрмедыйная; але размовы на гэтую тэму не дапускаліся.
Ад жанчын вее пачуццём вечнасці — дзякуючы іхняй вяхотцы, якая, нібыта, хавае ў сабе таямніцу: быццам яна — тунель, што вядзе да самай сутнасці нашага свету, хоць напраўду гэта проста нара, з якой вылазяць некалькі гномікаў, а потым яна застаецца безужытку. Зрэшты, калі жанчыныўнушаюцьтакое пачуццё, дык няхай, я нічога супраць не маю.
He, у грацыі застылай, Што нясе марш пакаленняў I ад якой нямее дух, Няма суладнасці са смерцю.
Трэба было б даўно кінуць. Спыніць гэтую гульню, гэтае інтэрмедыйнае ліставанне, спыніць кантакт. Але было ўжо позна. 258,129,3727313,11324410.
Першы кадр быў з вышыні. Уся раўніна — недзе на поўначы Альмэрыі — быласпавітаяшырокіміпалосамішэрайпластыкавай плёнкі. Збор садавіны і гародніны, што вырошчваліся ў тутэйшых цяпліцах, некалі вялі сельскія рабочыя — найчасцей з Марока. Пасля ўвядзення аўтаматызацыі ўсе яны рассеяліся па навакольных пагорках.
Апроч звычайнага абсталявання — электрастанцыі, штосілкуе ахоўную агароджу, спадарожнікавага рэтранслятара, цеплаўлоўнікаў, — 13-е аддзяленне кампаніі «Праексьонэс XXI» валодала генератарам мінеральных соляў і ўласнай свідравінай з пітною вадой. Яно размяшчалася далёка ад буйных транспартных артэрыяў і не было пазначанае ні на якой сучаснай карце: яго будаўніцтва скончылася пазней, чым праводзіліся апошнія тапаграфічныя здымкі. Пасля закрыцця сектара для паветраных зносінаў і ўвядзення крутласутачнага глушэння ў дыяпазоне спадарожнікавых частот вызначыць месца гэтае гаспадаркі стала практычна немагчыма.
Наступны кадр мог бы паходзіць з нейкага сну. Чалавек з маім тварам есць ёгурт у цэху металургічнага завода; усе інструкцыі па карыстанню станкамі складзены па-турэцку; але малаверагодна, што вытворчасць будзе адноўленая.
12,12,553,8467.
У другім пасланні ад Марыі22 быў такі тэкст:
Я адна, як дура-дурка, Са сваёй самотнай Дзюркай.
245535,43,3. Гаворачы «я», я хлутпу. Возьмем «я», якім яно ўспрымаецца, нейтральнае і празрыстае. Суаднясем яго з «я», якім яно ўжываецца ў інтэрнэт-зносінах, — само па сабе. Але ж мне належыць і маё цела ці, дакладней, я належу і майму целу. Што мы назіраем? Адсутнасць узаемасувязі. Сцеражыцеся майго слова.
Я не хачу, каб вы заставаліся па-за рамкамі гэтай кнігі; жывыя вы ці не жывыя, вы — чытачы.
Увогуле ўсё гэта адбываецца па-за маім «я»; але мне і хочацца, каб яно так адбывалася — у цішыні.
Насуперак намоўленай думцы
He слова — стваральнік сусвету;
Людская гаворка — што брэх сабакі:
Выліць злосць ці выказаць страхі.
А радасць — яна бязмоўпая, Гэтак сама як пачуццё шчасця.
«Я» — сінтэз нашых паразаў, але сінтэз толькі частковы. Сцеражыцеся майго слова.
Гэтая кніга прызначаецца дзеля настаўлення Жыхароў Будучыні. «Людзі змаглі стварыць такое! — скажуць сабе яны. — Гэта ўжо нешта; хоць гэта не ўсё. Перад намі інтэрмедыйны прадукт».
Марыя22, калі яна існуе, — у такой самай стувені жанчына, у якой я — мужчына; у даволі абмежаванай ступені, не надта пэўнай.
Я таксама набліжаюся да канца свайго шляху.
Ніхто не стане сучаснікам нараджэння Духу, хіба толькі Жыхары Будучыні; але Жыхары Будучыні не будуць істотамі ўтым сэнсе, як мы гэта разумеем. Сцеражыцеся майго слова.
Частка першая
Каментар Даніэля24
Даніэльі ,1
Што робіць пацук, прачнуўшыся? Абнюхваецца.
Жан-Дыд'е, біёлаг
Як жыва прысутнічае ў маёй памяці эпізод, калі я ўпершыню адчуў у сабе пакліканне стаць комікам! Мне было тады семнаццаць, іўвесьжнівеньяўцэлым даволі нудна прабавіўуТурцыі, дзе мы адпачываліўпансіянаце па формуле «усёўключана», — дарэчы, тады быў апошні раз, калі я ездзіў на вакацыі з бацькамі. Мая сцоха-сястрычка — на той час ёй было трынаццаць — пачынала ўжо абуджаць інтарэс у хлопцаў. Падставай для таго першага эпізоду паслужыла сцэна падчас сняданку: як і кожную раніцу, у зале выстраілася чарга па амлет, на які ўсе курортнікі чамусь асабліва ласыя. Побач са мной стаяла старая англічанка (сухая, змрочная, з тых, што злупіць скуру з апошняй лісы, абы аздобіць сваю гасцёўню), шчодра наваліўшы яечні, яна без ніякага вагання падмяла і тры астатнія сасіскі, што ўпрыгожвалі металічны паднос. Было без пяці адзінаццаць, час снедання блізіўся да заканчэння і спадзявацца, што прынясуць новыя сасіскі, было немагчыма. Немец, якістаяўучарзе за бабулькай, знерухомеў на месцы; яго відэлец, ужо працягнуты да сасіскі, завіснуў напаўдарозе, і твар пачаў налівацца чырванню ад абурэння. Немец быў аграмадны, сапраўдны калос, ростам больш за два метры і вагой прынамсі цэнтнера паўтара. На імгненне мне падалося, што зараз ён уторкне свой відэлец простаўвочы васьмідзесяцігадовай кабеце або сцісне адной рукой яе шыю, адругой — разаб'егалавуабпрылавакзгарачымістравамі. Тым часам бабулька, як нічога ніякага, са старэчым сваім эгаізмам, які ў людзей малпінага веку пераходзіць ужо на ўзровень
падсвядомасці, трушком скіравала да століка. Немец узяў сябе ў рукі, і я адчуў, колькі гэта яму каштавала, але пастуттова яго аблічча зноў набыло спакой, і ён сумна, без жаданых сасісак, пабрыў да сваіх супляменнікаў.
Адштурхнуўшыся ад гэтага інцыдэнту, я стварыў невялікі скетч, дзе апісваўся крывавы бунт, што выбухнуўу курортным гатэлі з прычыны некаторых дробных неадпаведнасцяў формулы «all inclusive»: нястачы сасісак за снеданнем, незразумелага наддатку, які трэба плаціць за гульню ў міні-гольф... Тым жа вечарам я зачытаў скетч на вечарыне «Вы маеце талент!» (раз на тыдзень там арганізоўваўся канцэрт з нумароў, прапанаваных не прафесійнымі аніматарамі, а самімі курортнікамі); я выконваў ролі ўсіх персанажаў адначасова, дэбютаваўшы такім чынам у жанры one man show1, у якім мне потым давялося працаваць практычна на працягу ўсёй кар'еры. На спектакль, што пачынаўся адразу пасля вячэры, прыходзілі амаль усе — да адкрыцця дыскатэкі ўсё адно асабліва не было чым заняцца, — увынікузбіраласясоценьвосемнароду. Мой выступ меў гучны поспех, многія рагаталі да слёз, і ў зале гучалі шчодрыя апладысменты. Тым самым вечарам на дыскатэцы адна чарнявая прыгажуня, якую звалі Сільвія, прызналася, што я вельмі яе насмяшыў, а яна цэніць хлопцаў з пачуццём гумару. Мілая Сільвія. Так мною была страчаная нявіннасць, але адначасова вызначылася будучая кар'ера.
Атрымаўшы дыплом бакалаўра, я запісаўся на акторскія курсы; потым пацякла чарада бясслаўных гадоў, падчас якіх я паступова рабіўся ўсё болей злосным і, адпаведна, усё болей з'едлівым; пры гэтых умовах поспех да мяне ўрэшце прыйшоў — прычым такога маштабу, што здзівіў мяне самога. Я пачынаў з невялікіх скетчаў аб айчымах і мачахах, аб журналістах з «Монда», увогуле аб шэрасці прадстаўнікоў сярэдняга класу; асабліва мне ўдаваліся сцэнкі інцэсту, дзе якінебудзь інтэлектуал на ўздыме кар'еры спакушаў сваю цурку або нявестку з голым пупком і танюткімі трусікамі, якія вылазяць з-пад панталонаў. Калі казаць коратка, я быў вострым назіралылікам сучаснай рэальнасці; мяне часта параўноўвалі