Магчымасць выспы
Мішэль Уэльбэк
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 367с.
Мінск 2012
На пэўны час я задумаўся; мне трэба было растлумачыць ёй свой пункт погляду. Важна гэта было ці не важна, але скажам, я гэтага хацеў.
— Тыцалкаммаешрацыю... — сказаўя. — За выключэннем таго, што ў маім выпадку я нічым не рызыкую.
— Чаму? — яна прыўстала на ложку і паглядала на мяне са здзіўленнем.
— Т аму што нават калі публіцы закарціць мяне сплавіць, яна не зможа зрабіць гэтага: яна не мае каго паставіць на маё месца. Я для яе якраз-такі — незаменны.
Яна насупіла бровы і ўтаропілася на мяне; ужо развіднела, я бачыў, як яе саскі рухаюццаўтактяе дыханню. Мне хацелася 28
ўзяць адзін з іх у губы, пасмактаць і ні аб чым болып не думаць, але я вырашыў, што лепш даць ёй трошкі паразважаць. Гэта заняло ў яе не больш за паўхвіліны: яна была па-сапраўднаму разумная дзеўка.
— Ты маеш рацыю, — сказала яна. — Табе ўласцівая нейкая абсалютна ненармальная шчырасць. He ведаю, можа, ты перажыў нешта такое асаблівае ці гэта вынік выхавання, ці што, але каб такая з'ява паўтарылася на працягу аднаго пакалення — абсалютна неверагодна. Ты патрэбен людзям, сапраўды, больш, чым яны табе, — прынамсі, гэта тычыцца людзей майго ўзросту. Але праз некалькі год усё зменіцца. Ты ж ведаеш, у якім часопісе я працую: тое, што мы стараемся там стварыць, — гэта такое штучнае, легкадумнае грамадства, у якім ні што-небудзь сур'ёзнае, ні сапраўдны гумар ужо не будуць дасягальныя нікому і дзе кожны да самае смерці будзе жыць, безнадзейна шукаючы ўсё новых забаваў і сексу, — своеасаблівае пакаленне вечныхkids'. Можаш не сумнявацца, нам гэта ўдасца, і ў тым свеце табе ўжо не будзе месца. Але я думаю, для цябе гэта не так страшна, ты ўжо мусіў паспець адкласці пэўную суму грошай.
— Шэсць мільёнаў еўра, — я адказаў машынальна, нават не думаючы; ужо хвіліну ў мяне на языку круцілася іншае пытанне. — Наконттвайгочасопіса...Ведаеш,яніякнестасуюся з тваёй аўдыторыяй. Я цынічны, з'еддівы, я магу зацікавіць толькі людзей, схільных крыху да сумненняў, людзей, якія пачынаюць адчуваць атмасферу канца гульні; гэтае інтэрв'ю не будзе адпавядаць вашай рэдакцыйнай лініі.
— Так... — спакойна пагадзілася яна, зтымспакоем, якімяне дагэтуль уражвае; яна заўсёды была вельмі адкрытая й шчырая, практычна няздольная да хлусні. — Інтэрв'ю і не будзе, гэта была проста зачэпка з табой сустрэцца.
Яна глядзела мне проста ў вочы, а я быў у тым стане, калі адных гэтых словаў хапіла, каб у мяне ўстаў. Яе, відаць, усхвалявала гэтая эрэкцыя, выкліканая такімі сентыментальнымі, такімі чалавечымі пачуццямі; яна лягла побач, паклала галаву мне на плячо і ўзялася мяне мастурбаваць. Яна не спяшалася,
' дзяцей (анг.)
узяўшы ў адну далонь мае яйцы, крыху сціскаючы іх, мяняючы амплітуду і энергічнасць руху пальцаў. Я расслабіўся, цалкам аддаўся яе пяшчоце. Нешта нараджалася паміж намі, нешта падобнае на нявіннасць, і я пачынаў разумець, што яўна пераацаніў маштабы свайго цынізму. Яна жыла ў XVI акрузе Парыжа ў раёне Пасі, удалечыні надземная лінія метро перасякала Сену. Зусім развіднела, і гуд кальцавой рабіўся ўсё болей выразны; сперма пырснула ёй на грудзі. Я ўзяў яе ў свае абдымкі.
— Ізабэль, — шапнуўяёйувуха, — раскажы, калі ласка, як ты трапіла ў гэты часопіс.
— «Лаліта» выходзіць яшчэ толькі год, трошкі болей, цяпер будзе чатырнаццаты нумар. Я раней вельмі доўта працавала ў «Мне дваццаць», займала там ледзь не ўсе пасады. Эвеліна, тамтэйшая галоўная рэдактарка, ва ўсім пакладалася на мяне. У канцы, якраз перад тым, як часопіс быў перапрададзены, яна назначыла мяне сваёй намесніцай: гэта меншае, на што яна была здольная, апошнія два гады я рабіла за яе ўсю працу. Тым не менш, гэта не замінала ёй мяне ненавідзіць; не забуду, з якой злосцю яна на мяне зірнула, калі мне перадалі запрашэнне ад Ляжуані. Ты ведаеш, хто такі Ляжуані, што-небудзь пра яго чуў?
— Так, трошкі...
— Ён сапраўды не надта вядомы шырокай публіцы. Ён быў акцыянерам у «Мне дваццаць», без кантрольнага пакета, але менавіта ён падштурхнуў да продажу; часопіс быў куплены адной італьянскай групай. Эвеліну італьянцы, ясная рэч, адразу выправілі, а мне прапаноўвалі застацца, але ж калі Ляжуані запрашаў мяне ў нядзелю да сябе на сняданак, значыць, у яго было для мяне нешта іншае. Эвеліна, безумоўна, адчувала гэта, і яе аж калаціла ад злосці. Ён жыў у раёне Марэ, зусім побач з Вагезскаю плошчай. Калі я прыехала, шчыра скажу, са мной здарыўся шок: там былі КарлЛагерфэльд, Наомі Кэмпбэл, Том Круз, Джэйд Джагэр, Б'ёрк... Словам, не тыя людзі, з якімі я мела звычку штодзень сустракацца.
— Г эта не ён стварыў той часопіс для педыкаў, што мае цяпер шалёную папулярнасць?
— He зусім так, напачатку «GQ» быў разлічаны не на педыкаў, а хутчэй на гэткіх мачо другога плана: усякія прыбамбасы, тачкі, крыху навінаў пра вайнушку; хоць праз паўгода яны, сапраўды, раптам заўважылі, што сярод пакупнікоў процьма 30
педыкаў, але гэта быў сюрпрыз, я думаю, яны так і не змаглі вызначыць, у чым заключаўся феномен. Ваўсякім разе, неўзабаве ён гэты часопіс прадаў, што ў прафесійных колах усіх няслаба ўразіла: «GQ» быў на самым уздыме і, на агульную думку, мусіў яшчэ расці, а Ляжуані запусціў новы праект і пачаў раскручваць «21». 3 таго часу «GQ» пайшоў на спад, — па-мойму, толькі наўнутранымрынку страціўпрацэнтаў40, — а«21»стаў мужчынскім часопісам нумар адзін, нядаўна абышоў нават «Французскага паляўнічага». У іх свой, прычым вельмі просты рэцэпт: строгая мэтрасексуальнасць. Падтрымка формы, дагляд за знешнасцю, апошнія тэндэнцыі моды. Hi кроплі культуры, ні грама палітыкі; і ніякага гумару. Карацей, я сапраўды гублялася ў здагадках, што ён збіраецца мне прапанаваць. Ён прыняў мяне вельмі цёпла, з усімі пазнаёміў, пасадзіў побач з сабой. «Я маю вялікуюпавагудаЭвеліны...» — пачаўён.Яледзьнепадскочыла: ніхто не мог мець павагу да Эвеліны; гэтая старая алкагалічка магла ўнушаць пагарду, спагаду, агіду, — што заўтодна, але ні ў якім разе не павагу. Пазней я ўсвядоміла, што гэта быў яго метад кіравання персаналам: ніколі, ні пры якіх абставінах, ні пра каго не казаць дрэнна — наадварот, заўсёдыабсыпацьусіх пахваламі, няхай і незаслужанымі, што, безумоўна, не перашкаджала яму звольніць любога, калі надыходзіў момант. Тым не менш я была трошкі збянтэжаная і паспрабавала перавесці гаворкуна«21». — «Мыа-ба-вязаныя... — уягобыладзіўная Manepa гаварыць, разбіваючы словы па складах, нібы ён размаўляў на замежнай мове... — Mae калегі, як мне здаецца, за-надта за-кла-почаныя тым, што адбываецца ў а-ме-ры-канскай прэсе. Але мы па-раней-шаму жы-вем у Еў-ропе... Для нас на-шмат важней, што дзе-ец-ца ў Ан-гліі...» Ну, гэта ясна, «21» быў скапіяваны з аднаго ангельскага адпаведніка, але ж і «GQ» таксама; гэта не тлумачыла, якім чынам ён адчуў, што трэба кінуць адзін і перайсці да другога. Можа, у Англіі былі праведзеныя нейкія даследаванні, выяўленая паступовая змена ў настроях чытачоў? «Я пра гэта не ведаю... А вы вель-мі прыго-жая... — сказаўёнбезніякайзнешняесувязі. — Вымаг-лібмецьна-шмат большы пос-пех у срод-ках масавай ін-фар-мацыі...»
Я сядзела побач з Карлам Лагерфэльдам, які без перапынку еў, у дзве рукі заграбаючы з вялікага блюда ласасіну, мачаючы кавалкі ў смятанны соўс з кропам і адпраўляючы ўсё гэта сабе
ўтопку. Том Круз раз-пораз кідаў на яго грэблівыя позіркі; затое Б'ёрк была з выгляду проста зачараваная — трэба сказаць, яна заўсёды старалася напусціць на сябе гэткі паэтычны вобраз, навеяны сагамі, ісландскай энергіяй, усякае такое, але па-сутнасці, была да немагчымага традыцыйнай і манернай бабёхай: яе наўрад ці зацікавіла б апынуцца побач з сапраўдным дзікуном. Мне раптам прыйшлоў галаву, што дастаткова зняць з гэтага славутага мадэльера яго кашулю з жабо, гальштук у выглядзе банта і смокінг з сацінаваю падбіўкай і пакрыць звярынымі скурамі, і ён выдатна падышоў бы на ролю першабытнага тэўтонца. Ён падчапіў вараную бульбіну, шчодра намазаў яе чорнай ікрой і павярнуўся да мяне: «Сродкамі масавай інфармацыі трэба займацца, хоць бы крыху. Я, напрыклад, вельмі займаюся СМІ. Я — тая тоўстая бульбіна, што на СМІ вырасла...» Ён, відаць, нядаўна развітаўся са сваёю другой дыетай, ва ўсякім разе, пра першую ён ужо выпусціў кнігу.
Нехта паставіў музыку, у натоўпе адбыўся непрыкметны рух; па-мойму, пачала танцаваць Наомі Кэмпбэл. Я ўвесь час паглядала на Ляжуані, чакаючы яго прапановы. Адчаяўшыся, я завяла размову з Джэйд Джагэр; па-мойму, мы гаварылі пра Фармэнтэру ці нешта такое, на даволі лёгкую тэму, але яна выклікала ў мяне прыемнае ўражанне, гэта была разумная дзяўчына без ніякага выпяндрожу. Ляжуані сядзеў з паўзаплюшчанымі вачыма і, здавалася, драмаў, але цяпер я думаю, ён назіраў, як я трымаю сябе з другімі, — гэта таксама ўваходзіла ў яго метады кіравання персаналам. У нейкі момант ён штосьці буркнуў, але я не пачула, музыка была надта гучная; потым ён з прыкрасцю скінуў вокам некуды ўлева: у куце пакоя Карл Лагерфэльд дэманстраваў хаджэнне на руках; Б'ёрк, назіраючы за ім, ржала на поўную глотку. Урэшце мадэльер вярнуўся за стол і, з размаху ляснуўшы мне па плячах, зароў: «Ну як? Усё нармальна?» — а пасля адзін за адным праглынуў тры кавалкі вугра. «Вы тут самая прыгожая! Вы іх усіх заткняце за пояс!..» — і ён ухапіўся за талерку з сырамі. Мусіць, я сапраўды выклікала ў яго пачуцці. Ляжуані, не верачы вачам, глядзеў, як ён упісвае ліваро1. «Карл, ты сапраўды
1 Гатунак кальвадоскага сыру.
тоўстая бульбіна... — выдыхнуўён, потым павярнуўся да мяне і прамовіў. — Пяцьдзесят тысяч еўра». I ўсё, больш у той дзень ён не сказаў нічога.
Назаўтра, калі я прыйшла да яго ў кабінет, ён патлумачыў крыху падрабязней. Часопіс мусіў мець назву «Лаліта». «Уся штука ў пераводзе стрэлак», — пракаментаваў ён. Я прыкладна разумела, што ён хоча сказаць: «Мне дваццаць», напрыклад, купляўся збольшага пятнаццаці-шаснаццацігадовымі дзяўчатамі, якія хацелі здавацца свабоднымі ад умоўнасцяў ва ўсім, у прыватнасці, у сексе; з «Лалітай» ён хацеў перавесці стрэлкі ў іншы бок. «Наша мэтавая аўдыторыя пачынаецца з дзесяці год... — сказаў ён, — але верхняй мяжы няма». Яго стаўка была на тое, што маткі ўсё больш маюць тэндэнцыю пераймаць дачок. Безумоўна, калі трыццацігадовая жанчына купляечасопіс «Лаліта», — угэтымёсцьпэўнаянедарэчнасць, але не большая, чым калі яна купляе якія-небудзь шорты ў абліпку ці топік да пупа. Яго стаўка была на тое, што пачуццё недарэчнага, якое ў жанчын, у прыватнасці, у францужанак, заўсёды было вельмі вострае, неўзабаве пачне паступова згасаць, выцясняючыся неадольнай прагай вечнае маладосці.