Магчымасць выспы  Мішэль Уэльбэк

Магчымасць выспы

Мішэль Уэльбэк
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 367с.
Мінск 2012
88.78 МБ
такім загалоўкам выйшла «Лібэрасьён» на другі дзень пасля таго, як сталі вядомыя першыя лічбы: за два тыдні ў краіне памерла больш за дзесяць тысяч чалавек; адны паміралі ў самоце, у сваіх кватэрах, другія — у шпіталях ці дамах састарэлых, але так ці іначай усе памерлі праз адсутнасць дагляду. На наступным тыдні тая ж газета змясціла серыю жудасных рэпартажаў, з фатаграфіямі нібыта з канцлагера: у іх апісвалася агонія старых, якія ляжаць у напакаваных бітком агульных палатах; голыя, у адных падгузках, яны стагналі цэлымі днямі, але ніхто не падыходзіў да іх, каб абмыць ці даць шклянку вады. У іх апісвалася, як санітаркі, збіваючыся з ног, дарэмна спрабуюць звязацца з сем'ямі, якія з'ехалі адпачываць, і рэгулярна збіраюць трупы, каб вызваліць месца для новапрыбылых. «Сцэны, ганебныядля развітой краіны», — пісаў журналіст, не ўсведамляючы, што гэтыя сцэны якраз і ёсць сведчаннем таго, што Францыя ператвараецца ў развітую, сучасную краіну, што толькі ўсапраўды развітой, сучаснай краіне можна абыходзіцца са старымі як з адкідамі і што такая пагарда да продкаў была б неверагодная ў Афрыцы ці ў якой азіяцкай краіне з традыцыйнай культурай.
Хваля звыклага абурэння, якая паднялася пасля публікацыі гэтых здымкаў, хутка схлынула, а рашэнне праблемы было знойдзенае ў бліжэйшыя дзесяцігоддзі дзякуючы пашырэнню эўтаназіі — як прымусовай, так і, чым далей, тым часцей, добраахвотнай.
Людзям рэкамендавалася па магчымасці складаць свой аповедтак, кабурэшцеаповедабжыццібыўзавершаным, — гэта рабілася ў сувязі з пашыранай тады верай, быццам на апошнім крэсе жыцця чалавеку штось адкрываецца. Часцей заўсё інструктары спасылаліся на прыклад Марсэля Пруста, які, адчуўшы набліжэнне смерці, першым чынам схапіўся за рукапіс «Пошукаў страчанага часу», каб па меры канання занатоўваць свае ўражанні.
На практыцы мала ў каго хапала на гэта мужнасці.
Словам, Барнабэ, нам бы патрэбен магутны карабель, цягаю кілатон на трыста. Тады м.ы змаглі б адолець зямное прыцягненне і памкнуць да спадарожнікаў Юпітэра.
Капітан Кларк
Падрыхтоўка, здымкі, мантаж і агучванне, кароткае рэкламнае турнэ («На дзве мухі пазней» выйшаў на экраны адначасова амаль ва ўсіх еўрапейскіх сталіцах, але я абмежаваўся Францыяй і Нямеччынай): у суме я адсутнічаў дома крыху больш за год. Першы сюрпрыз мяне чакаў у аэрапорце Альмэрыі: за адгародкай на выхадзе таўклася групка з паўсотні чалавек, якія махалі праграмкамі, майкамі, плакатамі фільма. Я ўжо ведаў, што, паводле папярэдніх падлікаў, фільм, досыць халаднавата сустрэты ў Парыжы, у Мадрыдзе прайшоў з трыумфам — як, зрэшты, і ўЛондане, Рыме і Берліне; я стаў зоркай еўрапейскай велічыні.
Калі група нарэшце разбеглася, я ўбачыў Ізабэль, якая скурчыўшыся сядзела на крэсле ў глыбіні залы прылётаў. I гэта быўяіпчэ адзін шок. У штанах, у балахоністай майцы, яна, міргаючы, глядзела ў мой бок са змяшаным страхам і сорамам. Калі я быў за некалькіх метраў ад яе, яна заплакала; слёзы цяклі па яе шчоках, і яна нават не спрабавала іх выцерці. Яна прыбавіла самае меншае кілаграмаў дваццаць. Гэты раз пацярпеў і твар: ён быў азызлы, з чырвонымі пражылкамі, зашмальцаваныя валасы тырчалі як папала; выгляд у яе быў жахлівы.
Фокс, вядома, ашалеў ад радасці, скакаў і добрую чвэрт-
ку гадзіны лізаў мне твар; але я выдатна ведаў, што на гэтым не скончыцца. Яна адмовілася пераапранацца ў маёй прысутнасці, выйшла ў мультановым спартовым гарнітуры, які звычайна надзявала, калі ішла спаць. У таксі па дарозе з аэрапорта мы не перамовіліся ні словам. На падлозе ў спальні валяліся пустыя бутэлькі з-пад «Куантро»; пры гэтым, у астатняй частцы дома ўсё было прыбрана.
За сваю кар'еру мне нярэдка даводзілася супрацыіастаўляць эротыку і пяшчоту, я ўвасабляў вобразы самых розных персанажаў: і дзяўчыны, якая цягаецца па прытонах, але захоўвае цнатлівыя, чыстыя, сястрынскія адносіны з адзіным сапраўдным каханым у сваім жыцці, і ёлупа-паўімпатэнта, які гэта церпіць; і аматара групавухі, які гэтым карыстаецца. Спажывецтва, занядбанасць, галеча. Зтакімітэмаміяпрымушаў скаланацца ад смеху цэлыя залы; апроч таго, гэта прыносіла мне салідныя бабкі. Але цяпер справа тычылася асабіста мяне, і цяпер гэтае супрацьпастаўленне эротыкі і пяшчоты абсалютна выразна паўставала ў маіх вачах як адна з найпаскуднейшых рысаў нашай эпохі — тых, што выносяць смяротны прысуд усёй цывілізацыі, прычым без права на памілаванне. «Тут ужо не да смеху, хлопча...» — паўтараў я сабе з нейкай нервоваю весялосцю (бо фраза неадчэпна круцілася ў галаве, я не мог ад яе пазбавіцца і васемнаццаць таблетак атараксу не дапамаглі, у выніку чаго ўрэшце давялося ратавацца пастысам з транксэнам). «Але ж ці сапраўды кахае той, хто кахае другога за прыгажосць? He, бо звычайная воспа, забіўшы прыгажосць, але не забіўшы таго другога, зробіць, што першы перастане яго кахаць»1. Паскалю «Куантро» быў невядомы. Праўда, і жыў ён у эпоху, калі цела напаказ асабліва не выстаўлялі, таму і пераацэньваў значэнне прыгожага твару. Горш за ўсё, іігго ў Ізабэль мяне перадусім прывабіла не прыгажосць: у мяне заўсёды ўставаў на разумных жанчын. Шчыра кажучы, розум у сексуальных стасунках — рэч мала карысная, ён патрэбен хіба што, каб разумець, калі ў грамадскім месцы можна пакласці руку на чэлес мужчыне. Усім мужчынам гэта падабаецца — мусіць,
1 Паскаль «Думкі».
тут нешта яшчэ ад малпы, нейкі атавізм, але адмаўляць яго было б глупствам, проста трэба правільна выбіраць час і месца. Адным мужчынам падабаецца, каб сведкам гэтага непрыстойнага жэсту бьіла жанчына; друтім — відаць, з пэўнай схільнасцю да педэрастыі ці вельмі ўладным, — каб гэта быў іншы мужчына; нарэшце, трэція ні ад чаго так не тырчаць, як ад змоўніцкіх позіркаў іншай пары. Адным болып даспадобы ў цягніку, другім — у басейне, трэцім — у начным клубе ці бары; разумная жанчына ўсё гэта ведае. У гэтым сэнсе, успаміны, звязаныя з Ізабэль, у мяне былі самыя добрыя. У выніку бліжэй да раніцы я ўрэшце перайшоў да болей прыемных, амаль настальгічных думак; а яна тым часам ляжала побач і дрыхнула без задніх ног. Калі пачало днець, да мяне дайшло, што і гэтыя ўспаміны досыць хутка сатруцца; тады я і вырапіыў лупануць пастысу з транксэнам.
У практычным плане непасрэднай праблемы не паўставала, у нас было семнаццаць пакояў. Я перабраўся ў адзін з тых, адкуль адкрываўся від на мора і скалы; Ізабэль, мяркуючы па ўсім, больш падабалася сузіраць сушу. Фокс бегаў з ейнага пакоя ў мой, і гэта нямала яго забаўляла; ён пакутаваў не больш, чым дзіця ад разводу бацькоў, я б сказаў, нават менш.
Але ці магло такое становішча цягнуцца доўга? На жаль, магло. За маю адсутнасць мне прыйшло семсот трыццаць два факсы (трэба прызнаць, яна не забывала спраўна падкладаць паперу); у выніку я да канца сваіх дзён мог бы цяпер раз'язджаць па фестывалях. Час ад часу завітваў бы і дахаты: патрапаў за вухам Фоксіка, глынуў транксэнчыку — і зноў у дарожку. Але пакуль, нягледзячы ні на што, я павінен быў як след адпачыць. Так нгто я хадзіў на пляж — натуральна, адзін, — трошкі падрочваў, седзячы на тэрасе і вызіраючы голых малалетак (я таксама купіў сабе тэлескоп, але не дзеля таго, кабглядзецьназоркі, ха-ха-ха), — словам, трымаў сябе ў руках. I трымаў досыць добра; хоць усё адно за два тыдні тройчы ледзь не скінуўся са скалы.
Неяк я сустрэў Гары, у яго было ўсё ў парадку; а вось Трумэн ад старасці здаў. Нас запрасілі зноў на абед, гэты раз да кампаніі далучылася адна бельгійская пара, якая пасяліліся ў гэтых краях нядаўна. Мужчыну Гары адрэкамендаваў як
бельгійскага філосафа. Насамрэч той, хоць і абараніўся па філасофіі, але потым перайшоў на адміністрацыйную пасаду і жыў нудным жыццём фінінспектара (праўда, ён быў інспектар па перакананні, бо, сімпатызуючы сацыялістам, верыў у дабратворнасць моцнага падатковага прэсу). Сямтам ён апублікаваў некалькі філасофскіх артыкулаў — вядома, у часопісах матэрыялістычнага толку. Яго жонка, гэткая сівая стрыжаная гноміха, таксама ўсё жыццё аддала падатковай інспекцыі. Як ні смешна, яна верыла ў астралогію і настояла скласці мой гараскоп. Высветлілася, што я Рыба з уплывам Двайнят, на што мне было абсалютна насраць — нават калі б я быў Пудзелем пад уплывам Бульдозера, хаха-ха. Гэты жарт дапамог мне здабыць павагу філосафа, які любіў пакепліваць з жончыных прыхамацяў: яны былі жанатыя трыццаць тры гады. Сам ён заўсёды змагаўся супраць абскурантызму; яго бацькі былі пабожнымі каталікамі, і, як ён растлумачыў мне з дрыготкаю ў голасе, гэта было моцнай перашкодай яго сексуальнаму развіццю. «Ды што ж гэта за людзі? Што ж гэта за людзі такія? » — у роспачы паўтараў я сабе, калупаючы селядца (Гары набываў яго ў нямецкім супермаркеце ў Альмэрыі кожны раз, як адчуваў настальгію па родным Мэкленбургу). Вельмі верагодна, што гэтая парачка гномаў увогуле не вяла сексуальнага жыцця, ну хіба што даўней, зусім трошкі, дзеля патомства (як пазней высветлілася, яны сапраўды мелі сына); проста яны не належалі да той часткі людзей, якім даступны сексуальныя пачуцці. Зрэшты, гэта не замінала ім абурацца, выказваць крытыку на адрас Рымскага папы, бедаваць з нагоды распаўсюджання СНІДу, заразіцца якім у іх не было, ну, зусім ніякай магчымасці; ад усіх гэтых размоваў я быў гатовы падохнуць, але стрымаўся.
На шчасце, умяшаўся Гары і перавёў гаворку на больш высокія тэмы (зоркі, бясконцасць сусвету і ўсякае такое), так што калі я перайшоў да сасісак, рукі ў мяне ўжо не трэсліся. Матэрыяліст і паслядоўнік Тэяра, натуральна, не сыходзіліся ўдумках (у гэты момант я раптам зразумеў, што яны, відаць, бачацца часта і атрымліваюць асалоду ад сваіх спрэчак; прычым так магло б цягнуцца хоць трыццаць гадоў, без ніякіх прыкметных зменаў і на ўзаемнае задавальнен-
не). 3 іх можна было здохнуць. Рабэр Бельгійскі, усё жыццё празмагаўшыся за невядомую яму сексуальную свабоду, цяпер выступаў за эўтаназію — якуюякраз-такімеўусешанцы зведаць. «Адуша? Душа?» — заходзіўся Гары. Карацей, іх маленькае шоў было добра адрэпетаванае; мы з Трумэнам заснулі амаль адначасова.
Гільдэгардзіна арфа ўсіх пагадзіла. О, музыка, музыка — так, асабліва калі не б'е па вушах! Тут нават скетч не зробіш, падумаў я. У мяне ўжо не атрымлівалася смяяцца з ёлупаў, якія змагаліся за імаралізм, адпускаючы выказванні кшталту: «Усё-ткі добрапрыстойнасць захоўваць прыемней, калі ў цябе сапраўды ёсць магчымасць аддацца граху»; смяяцца з гэтага я больш не мог. Як, у роўнай ступені, не мог больш смяяцца ані са смяротнай тугі пяцідзесяцігадовых цэлюлітных цётак, якіх разбірае шалёнае, неспатоленае жаданне любові, ані з непаўнавартага дзіцяці, якое ім удалося нарадзіць, можа, згвалціўшы якога аўтыста («Давід — мой адзіны светлы праменьчык»), Карацей, мне ўжо мала з чаго атрымлівалася смяяцца; мая кар'ера хілілася да скону, гэта ясна.