Магчымасць выспы
Мішэль Уэльбэк
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 367с.
Мінск 2012
Тым вечарам, вяртаючыся праз выдмы дадому, мы не заняліся каханнем. Несумненна, з усім гэтым трэба было неяк канчаць, і праз некалькі дзён Ізабэль абвясціла, што вырашыла сысці. «Не хачу быць цяжарам, — сказала яна. I дадала: — Зычутабеўсяготагошчасця, якоетызаслугоўваеш», — і я дагэтуль пытаюся ў сябе, ці не былі тыя словы здзекам.
— Штоты збіраешся рабіць? — спытаўя.
— Напэўна, вярнуся да маці... Бо звычайна так і робяць жанчыны ў маёй сітуацыі, хіба не?
Толькі тады, у той адзіны момант, у яе голасе прагучала горыч. Я ведаў, што гадоў дзесяць назад яе бацька сышоў ад маці да маладзейшай жанчыны; апошнім часам гэта стала ўсё больш пашыранай з'явай, але ўрэшце нічога новага ў ёй не было.
Мы праявілі сябе, як цывілізаваная пара. Калі ўзяць усё разам, мой заробак склаў сорак два мільёны еўра; Ізабэль абмежавалася паловай сумесна нажыгага, не запатрабаваўшы прадугледжанай законам кампенсацыі. Але і без таго ёй
належала сем мільёнаў еўра; галеча ёй яўна не пагражала.
— Можа, табе заняцца сексуальным іурызмам... — прапанаваў я. — На Кубе сустракаюцца вельмі сімпатычныя.
Яна ўсміхнулася, патрэсла галавой.
— Савецкіх педыкаў любяць больш, — сказала яна фрывольна, неўпрыкмет імітуючы стыль, які стварыў мне славу. Потым зноў пасур'ёзнела, зірнула проста ў вочы (раніца была вельмі ціхая; мора сіняе, без ніводнай хвалі).
— Тыдагэтультакінетрахаўсязіплюхамі? — спыталаяна.
He.
— іятаксама.
Яна сцепанулася, нягледзячы на спякоту, апусціла вочы, потым зноў падняла.
— Значыць, — прамовілаянатрошкідрыготкім голасам, — ты ўвогуле два гады не трахаўся?
He.
— Я таксама.
О, мы абое былі нявінныя авечкі, нявінныя сентыментальныя авечкі; і ледзь не здохлі ад гэтага.
Потым была апошняя раніца, апошні шпацыр; паранейшаму сінела мора, чарнелі скалы, побач з намі трушком бег Фокс.
— Язабяруяго, — адразу сказала Ізабэль. — Гэтанармальна, са мною ён быў даўжэй; але ты, калі захочаш, зможаш браць яго да сабе.
Мы сапраўды былі да немагчымага цывілізаваныя.
Усё было ўжо ўпакавана, назаўтра мусіў прыехаць мэблевы фургон — адвезці рэчы ў Біярыц: яе маці, былая настаўніца, немаведама з якой прычыны вырашыла дажываць свае дні ў гэтым горадзе, які кішэў супер-заможнымі прадстаўніцамі буржуазіі, якія ставіліся да яе ў вышэйшай ступені пагардліва.
Мы яшчэ пятнаццаць хвілін разам чакалі таксоўку, якая павінна было завезці яе ў аэрапорт. «О, жыццё пройдзе хутка...» — сказала Ізабэль. Думаю, яна гэта казала хутчэй сабе. Сеўшы ўтаксі, яна апошні раз махнула мне рукой. Так; цяпер наперадзе чакалі толькі ціш ды спакой.
Звычайна ў нас не прынята скарачаць чалавечыя аповеды аб жыцці, якую б агіду і нуду яны ў нас ні выклікалі. Якраз такую агіду і такую нуду нам і належыць выхоўваць у сабе ўдачыненнідаіхзместу — каб цалкам адмежавацца ад чалавека як віду. Толькі выкананне гэтай умовы, як папярэджвае Вярхоўная Сястра, зробіць магчымым прышэсце Жыхароў Будучыні.
I калі я, трымаючыся традыцыі, якая нязменна трывае пачынаючы з Даніэляі?, адыходжу ад гэтага правіла, дык толькі таму, што ў святле развіцця сучаснай навукі наступныядзевяностастаронакрукапісуДаніэляІ цалкам страцілі актуальнасць*. У эпоху, калі жыў Даніэльі, мужчынская імпатэнцыя часта тлумачылася псіхалагічнымі прычынамі; сёння мы ведаем, што ўсваёй аснове гэта гарманальная з'ява, уплыў псіхалагічных чыннікаў на якую мінімальны і заўсёды можа быць цалкам зняты.
Аднак пакутлівыя разважанні аб зніжэнні вірыльнасці, перамяшаныя з парнаграфічным і разам з тым гнятлівым апісаннем няўдалых спроб палавога кантакту з рознымі андалузскімі прастытуткамі, якімі напоўненыя гэтыя дзевяноста старонак, утрымліваюць важныя для нас указанні, якія цудоўна рэзюмаваў Даніэльі 7 і якія я прыводжу ніжэй, узяушы з яго каментара:
‘Але цікаўны чытач можа знайсці іх у дадатку да каментара Даніэля17 па тым самым ІР-адрасе. (Заўв. аўтара.)
Працэс старэння чалавечай самкі зводзіўся ў цэлым да разбурэння такога шырокага спектра як эстэтычных, так і функцыянальных характарыстык, што досыць складана вызначыдь, страта каторай з іх была найболей пакутлівая; у большасці выпадкаў назваць нейкую адну прычыну, якая дазволіла б акрэсліць канчатковы выбар, амаль немагчыма.
Што да чалавечага самца, дык тут, відаць, сітуацыя значна адрознівалася. Будучы ўтакой самай, a то і большай ступені, чым самка, схільным да страты сваіх эстэтычных і функцыянальных характарыстык, ён, тым не менш, умеў неяк з гэтай стратай спраўляцца, пакуль захоўвалася эрэкцыйная здольнасцьягонага чэлеса. Каліжтакая здольнасць канчаткова знікала, звычайна на працягу двух тыдняў адбывалася самагубства.
Гэтым адрозненнем, відаць, ітлумачыцца цікавае статыстычнае назіранне, зробленаеўжоДаніэлемЗ:каліўапошніх пакаленнях чалавечага віду сярэдніўзрост сыходуўжанчын складаў 54,1 года, дык у мужчын ён дасягаў 63,2 года.
Даніэльі ,9
Toe, што ты называейі сном, для ваяра — рэальнасць. Андрэ Бэркофф
Я прадаў «Бэнтлі», які надта нагадваў пра Ізабэль, дый пачынаў выклікаць дыскамфорт сваёю напышлівасцю, і купіў «Мерсэдэс 600 SL» — машыну насамрэч не менш дарагую, але не такую прыкметную. Усе багатыя іспанцы ездзілі на «мерсэдэсах» — у іх не было снабізму: яны любілі раскошу, але норму ведалі; дый з кабрыялетам здымаць дзевак было зручней (іх тут называлі chicas, што вельмі мне падабалася). «Голас Альмэрыі» змяшчаў вельмі шчырыя па змесце аб'явы: pieldorada, culitomelocoton, guapisima, bocasupersensuat labios expertos, muysimpatica, complaciente'. Далібог, прыгожая мова, надзвычайвыразнаяіадпрыродыпрыдатнаядляпаэзіі — уёй амаль усе рыфмуецца. і яшчэ былі бары з прастытугкамі — для тых, каму цяжка звязаць тэкставае апісанне з візуальным вобразам. У фізічным плане дзеўкі сапраўды былі добрыя, цалкам адпавядалі пазначанаму ў аб'яве, і больш за прадугледжаную цану не бралі; але ўастатнім... Яныўлучалітэлевізар ці сідзюшнік на поўную моц, гасілі святло па максімуме і спрабавалі такім чынам абстрагавацца; карацей, ясна — уіх проста не было паклікання. Вядома, іх можна было прымусіць прыглушыць музыку, зрабіць ярчэйшым святло; тады яны чакалі гасцінца, а ў такой справе кожная дробязь лічыцца.
' Залацістая скура, пупка-персік, тэмпераментная, з чуйным ротам і спрактыкаванымі губкамі, вельмі сімпатычная і паслужлівая (ісп.)
He сумняваюся, ёсцьлюдзі, якіяловяцькайфадтакогакшталту стасункаў, я выдатна магу сабе гэта ўявіць; проста я не ўваходжу ў іх лік. Апроч таго, у сваёй большасці гэта былі румынкі, беларускі, украінкі — карацей, дзеўкі з тьтх тупых краін, якія ўзніклі пасля развалу Усходняга блока, а сказаць, каб камунізм асабліва паспрыяў развіццю пачуццёвасці ў адносінах між людзьмі, ніяк нельга; як правіла, гэтыя экскамуністкі вызначаліся хутчэй нялюдскасцю — у параўнанні з імі бальзакаўскае грамадства, якое ўзнікла пасля распаду манархічнай улады, здаецца ідэалам міласэрнасці і дабрыні. Усё-ткі слушна ніколі не верыць дактрынам аб усеагульным братэрстве!
Толькі пасля ад'езду Ізабэль — калі я ў разгубленых пачуццях бадзяўся па амаль бязлюдных дарогах цэнтральнай і паўднёвай Іспаніі — мне па-сапраўднаму адкрыўся свет мужчын. Бацькі з дзецьмі ці сямейныя пары сустракаюцца на аўтамагістралях толькі ў перыяд уік-эндаў і дні, калі пачынаецца сезон адпачынкаў, увесь астатні час гэта амаль выключна мужчынскі сусвет, населены прадстаўнікамі разнастайных фірм і дальнабойнікамі; гэта свет жорсткі і сумны, дзе ўся друкаваная прадукцыя зведзена да порнаі аўтачасопісаў, а дыскі DVD на палічцы-круцёлцы пад шыльдай «Твае найлепшыя стужкі» дазваляюць папоўніць хіба што калекцыю кшталту «Малыя распусніцы». Гэта свет, пра які амаль не гавораць і пра які, па шчырасці, няма чаго асабліва казаць, усе паводзіны ў ім здаўна вызначаныя і новыя эксперыменты больш не праводзяцца, ён не здольны падарыць сюжэт для свецкага часопіса, — словам, гэта свет мала вядомы, які, нават стаўшы вядомым, нічога не выйграў бы. У мяне ў ім не ўзнікла ніякай мужчынскай дружбы, за ўсе гэтыя тыдні я наогул ні да каго не адчуў блізкасці, але гэта было няважна, тут усе былі адзін аднаму чужыя, і я ведаў, што нават разняволеная панібрацкасць стомленых афіцыянтак, якія абцягваюць свае абвіслыя грудзі маечкамі з надпісам «Naughty Girl»1, толькі ў выключных выпадках можа выліцца ў платнае і заўсёды вельмі паспешлівае спа-
’ Свавольніца (анг.)
раванне. У крайнім выпадку я мог хіба што ўсчаць сварку з якім дальнабойнікам і атрымаць ад яго па зубах дзе-небудзь на паркінгу, сярод выхлапных газаў; па сутнасці, гэта быў адзіны від прыгодаў, які мне прапаноўваўся ў тым свеце. Я пражыў так крыху больш за два месяцы, выкідаючы тысячы еўра на французскае шампанскае для румынскіх дурніц, якія праз дзесяць хвілін лёгка маглі адмовіцца адсмактаць у мяне без прэзерватыва. Урэшце, едучы неяк па Аўтавіа Мэдытэранэо, а калі быць дакладным — ля з'езда наТатана-Сур, я прыняўрашэнне пакласці канец сваім панурым бадзянням. Запаркаваўшыся на апошнім вольным месца на стаянцы ля гатэля-рэстарана «Лос Камьёнэрас», я зайшоў выпіць піва; атмасфера тут нічым не адрознівалася ад той, у якой я пражыў усе папярэднія тыдні, і я праседзеўусяго хвілін дзесяць, не асабліва гледзячы па баках і адчуваючы толькі цяжар у страўніку і агульную глухую стомленасць, якая рабіла мае рухі млявымі і няпэўнымі. Выйшаўшы з бара, я канстатаваў, што нейкі, прыпаркаваны абы-як наўскасяк, «Шэўрале-карвет» перагарадзіў мне выезд. Перспектыва вяртацца назад і шукаць гаспадара машыны аказалася дастатковай, каб кінуць мяне ў адчай; я прытуліўся да бетоннага парапета і паспрабаваў разгледзець сітуацыю ў цэлым — карацей, узяўся паліць адну цыгарэту за друтой. Сярод усіх спартовых аўтамабіляў, якія прапануе рынак, «Шэўрале-карвет», з яго бессэнсоўна падкрэсленымі агрэсіўнымі лініямі і адсутнасцю сапраўднай механічнай пароды ў спалучэнні з даволі памяркоўнай цаной, напэўна, лепш за іншых адпавядае паняццю «крутой тачкі»; на якога ж паскуднага андалузскага мачо я мог натрапіць? Як усе тыпусы падобнага роду, гэты таксама мусіў кеміць у аўтамабілях, а значыць, быў цалкам здольны дапяць, што мая машына хоць і выглядае сціплей, але ўтрая даражэйшая. А значыць, у тым, што ён паставіў машыну, загарадзіўшы мне выезд, хавалася не толькі жаданне мужчынскага самасцверджання, але і падсвядомая сацыяльная нянавісць; я меў усе падставы рыхтавацца да горшага. Мне спатрэбілася сорак пяць хвілін і паўпачка «Кэмэла», каб сабраць усю мужнасць і вярнуцца ў бар.