Магчымасць выспы
Мішэль Уэльбэк
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 367с.
Мінск 2012
«Пытанні?» Пытанняў не было. Даклад, які доўжыўся
болын за дзве гадзіны, быў на рэдкасць ясны. Уваходзячы ў сталоўку, я ўбачыў Патрыка, які ішоў мне насустрач з працягнутаю рукой і шырокай усмешкай. Ці добра я даляцеў, ці зручна ўладкаваўся і ўсякае такое? Пакуль мы прыемна гутарылі, ззаду да мяне прыляпілася жанчына, якая паклала рукі на ніз майго жывата і пачала церціся аб мой зад кушмаком. Я азірнуўся: Фадыя ўжо зняла туніку і надзела штось накшталт вінілавага бодзі пад леапарда; яна выглядала ў поўнай форме. He перастаючы церціся аб мяне кушмаком, яна таксама пацікавілася маімі першымі ўражаннямі. Патрык дабрадушна назіраў за гэтаю сцэнай. «О, яна так з усімі...» — сказаў ён, калі мы накіраваліся да стала, заякімужо сядзеў каржакаваты, шыракаплечы мужчына гадоў пяцідзесяці з кароткай шчоткай сівых валасоў. Каб прывітацца, ён устаў і, паціскаючы мне руку, уважліва мяне агледзеў. Падчас яды ён гаварыў мала, толькі часам устаўляючы якоенебудзь удакладненне адносна арганізацыі заняткаў, але я адчуваў, што ён мяне вывучае. Яго звалі Жэром Прыёр, але я адразу яго ахрысціў Наглядчыкам. Па сутнасці ён быў правай рукой прарока, чалавекам нумар два ў арганізацыі (яны, вядома, называлі гэта інакш, у іх была цэлая куча розных тытулаў кшталту «арцыбіскуп сёмага рангу», але сэнс быў такі). Прасоўванне па лесвіцы тут адбываецца ў залежнасці ад стажу і асабістых заслуг, як у любой арганізацыі, сказаў ён без ценю ўсмешкі; ад стажу і асабістых заслуг. Вучоны, напрыклад, быў усяго пяты год сярод элахімітаў, а ўжо меў трэці нумар. Што да чацвёртага, дык я абавязкова павінен вас пазнаёміць, заявіў Патрык, ён вельмі шануе тое, што вы робіце, дый сам мае добрае пачуццё гумару. «О, пачуццё гумару...» — я стрымаўся і нічога больш не сказаў.
У другой палове дня лекцыю чытала Адыль, жанчына гадоў пяцідзесяці, якая ладам свайго сексуальнага жыцця нагадвала Катрын Мілё1; дарэчы, яна і знешне была да яе трош-
1 Катрын Міле — французская мастацтвазнаўца і пісьменніца, аўтарка аўтабіяграфічнага рамана «Сексуальнае жыццё Катрын М.», які быў ацэнены крытыкай, як самы шчыры эратычны раман, калікольвек напісаны жанчынай (заўв. перакладчыка).
кі падобная. 3 выгляду гэта была прыемная жанчына, без ніякіх праблем — зноў-такі як Катрын Міле, — але даклад у яе атрымаўся крыху млявы. Я ведаў, што жанчыны кшталту Катрын Міле (якія падзяляюць такія самыя густы) бываюць — я ацэньваў іх колькасць прыблізна ў адну на сто тысяч; такі працэнт, на маю думку, стала прьхсутнічаў на працягу ўсёй гісторыі і наўрад ці меў тэндэнцыю вырасці. Адыль ледзь прыкметна ажывілася, толькі калі дайшла да верагоднасці заражэння СНІДам у залежнасці ад той ці іншай разгляданай адтуліны — гэта быў яўна яе канёк, прыводзілася маса лічбаў. He дзіва — яна была віцэ-прэзідэнтам асацыяцыі «Сем'і супраць СНІДу», якая старалася пастаўляць на гэтую тэму разумную інфармацыю — у сэнсе, такую, якая дазваляла б людзям выкарыстоўваць прэзерватыў толькі ў выпадку крайняй неабходнасці. Я асабіста ніколі ў жыцці прэзерватывам не карыстаўся, і не ў маім узросце, дый не пры сучасным развіцці трытэрапіі было гэта пачынаць — калі, вядома, дапусціць, што мне ўвогуле яшчэ надарыцца выпадак каго-небудзь трахнуць; а я быў у тым стане, калі сама перспектыва каго-небудзь трахнуць, ды яшчэ трахнуць з асалодай, уяўлялася мне болей чым дастатковай, каб ад аднаго гэтага кончыць.
Галоўнай мэтай дакладу было пералічыць абмежаванні і забароны, якія ўводзяцца элахімітамі ў сексе. Гэта было нескладана: іх проста не было — вядома, пры ўмове, што ўсё адбываецца, як прынята казаць, паміж дарослымі людзьмі па ўзаемнай згодзе.
Гэты раз пытанні былі. Большасць тычылася педафіліі: у элахімітаў здараліся выпадкі судовага пераследу з гэтай нагоды — зрэшты, каго ў нашыя дні не пераследавалі за педафілію? Тут Адыль магла спаслацца на вельмі ясную пазіцыю прарока: у жыцці чалавека існуе момант, які называюць палавой спеласцю — гэта ўзрост, калі ўзнікае сексуальнае жаданне; у залежнасці ад індывідуальных і тэрытарыяльных асаблівасцяў ён вагаецца ад 11 да 14 гадоў. Займацца каханнем з тым, хто не мае такога жадання або не здольны цалкам свядома сфармуляваць сваю згоду, іначай кажучы, з тым, хто не дасягнуў палавой спеласці, дрэнна; а вось тое, што адбываецца пасля палавога выспявання, з ггункту погля94
ду маралі, безумоўна, ніяк ацэньвацца не можа, і тут, бадай, нічога больш і не скажаш. Чым больш вечар угразаў у развагах, пабудаваных на чыста цвярозым розуме, тым больш мяне разбірала патрэба глынуць аперытыву; далібог, усётакі з цвярозасцю яны ва ўсіх сэнсах перагіналі. На шчасце, я меў у валізцы заначку і, натуральна, як VIP, быў паселены ў аднамесны нумар. Пагрузіўшыся пасля абеду ў стан лёгкага ап'янення, я ляжаў на бездакорна чыстых прасцінах у каралеўскіх памераўложку і падводзіў вынікі першага дня. Як ні дзіўна, многія сябры секты зусім не выглядалі дэбіламі і, што яшчэ дзіўней, многія жанчыны не выглядалі пачварамі. Праўда, яны не грэбавалі нічым, каб прыцягнуць да сябе ўвагу. Але пазіцыя прарока ў дачыненні да гэтага была цвёрдая: у адрозненне ад мужчын, якія павінны стрымліваць у сабе свой мужчынскі пачатак (вяршэнства мужчын ужо дастаткова заліло крывёю ўвесь свет, усхвалявана ўсклікаў ёну розных інтэрв'ю, якіяя праглядаўнаягосайце), жанчыны, наадварот, могуць даць поўны выхад сваёй жаноцкасці і прыроднаму эксгібіцыянізму з дапамогай разнастайнага — бліскучага, празрыстага ці шчыгульнага — убрання, якое ім дорыць фантазія куцюр'е і дызайнераў: у вачах элахімаў няма нічога прыемнейшага і прыгажэйшага.
I жанчыны з задавальненнем гэта рабілі, у выніку за вячэрай ужо адчувалася пэўнае эратычнае ўзбуджэнне, пакуль яшчэ лёгкае, але трывалае, і я адчуваў, што на працягу тыдня яно будзе толькі расці; а яшчэ адчуваў, што асабліва не буду ад гэтага пакутаваць, бо мне дастаткова будзе ціхамірна налівацца спіртным, назіраючы, як у месячным святле за акном праплываюць жмуты туману. Сакавітыя пожні, каровы з абгорткі шакаладу «Мілка», заснежаныя вяршыні — выдатнае месца, каб пра ўсё забыць ці памерці.
Другою раніцай першую лекцыю чытаў сам прарок: увесь у белым, ён імкліва ўзляцеў на сцэну пад святло пражэктараў пасярод аглушальнай авацыі — яго ўсе віталі стоячы. Мне раптам падумалася, што здалёк ён крыху падобны да малпы — можа, гэта было ўражанне ад суадносінаў даўжыні пярэдніх і задніх канечнасцяў ці ад пасгавы ў цэлым, не ведаю, яно было мімалётнае. Зрэшты, ён меў выгляд не злой
малпы — проста малпы, з пляскатым чэрапам, ахвочай да жыцця і ўцех, не болей.
Аяшчэ ён, несумненна, нагадваў хрэстаматыйны вобраз француза: іранічны погляд, які так і іскрыцца хітрыкамі і кпінамі; ён выдатна глядзеўся б у якой-небудзь п'есе Фэйдо.
I ён зусім не выглядаў на свае шэсцьдзесят пяць.
— Якая будзе колькасць абраных? — з парога прарок ставіў пытанне рубам. — Можа, іх будзе 1 729, што адпавядае найменшаму ліку, які можна скласці з сумы двух кубоў двума рознымі спосабамі? Ці 9 240 — ліку з 64 дзельнікамі? Ці 40 755 — ліку адначасова трохкутнаму, пяцікутнаму і шасцікутнаму? Ці іх будзе 144 000, як сцвярджаюць нашы сябры з секты Сведкаў Іеговы — дарэчы сказаць, сапраўды небяспечнай секты.
Як прафесіянал, мушу прызнаць: на сцэне ён глядзеўся выдатна. Я быў нявыспаны, кава ў гатэлю мярзотная, але ён мяне захапіў.
— Ці іх лік будзе роўны 698 896, квадрату і паліндрому? — не сунімаўся ён. — А можа, 12 960 000, другому геаметрычнамуліку ў Платона? Ці 33 550 336, пятаму дасканаламу ліку, накрэсленаму пяром невядомага аўтара ў адным сярэднявечным манускрыпце?
Ён знерухомеў дакладна ў пункце, дзе скрыжоўваліся промні пражэктараў, вытрымаў доўгую паўзу і зноў сказаў:
— Абраным стане кожны, хто будзе прагнуць гэтага ў сваім сэрцы... — крыху карацейшая паўза, — і будзе паводзіць сябе адпаведна.
Пасля гэтага ён досыць лагічна акрэсліў умовы абранасці, а тады перайшоў да ўзвядзення амбасады, тэмы, несумненна, асабліва блізкай яго дуіпы. Лекцыя доўжылася крыху болып за дзве гадзіны і, шчыра сказаць, была вытрыманая па вышэйшым разрадзе, праца была бездакорная, і я сярод першыхпляскаўудалоні. Патрык, што сядзеўпобач, шапнуў мне на вуха:
— Ён сёлета напраўду ў выдатнай форме...
Калі мы ішлі абедаць, на выхадзе з канферэнц-залы нас перахапіў Наглядчык.
— Прарок запрашае цябе да свайго стала, — важна паведаміў ён мне. Потым дадаў: — Цябе, Патрык, таксама.
Патрыкпачырванеўадзадавальнення, ая, каб супакоіцца, неўпрыкмет перавёў дых. Наглядчык марна стараўся: нават паведамляючы добрую навіну, ён рабіў гэта так, што вас бралі дрыжыкі.
Прарок займаў у гатэльным комплексе цэлы корпус; у яго там была і свая сталовая. Пакуль мы чакалі перад уваходам, а нейкая дзяўчына вяла перамовы па рацыі, да нас далучыўся Вэнсан, VIP ад выяўленчых мастацтваў; яго прывёў Наглядчыкаў падначалены.
Прарок займаўся жывапісам, і па ўсім корпусе віселі ягоныя творы, якія ён прывёз з Каліфорніі на час правядзення курсаў. На палотнах былі толькі жанчыны — аголеныя ці ў шчыра эратычным убранні — на фоне розных краявідаў, ад Ціроля да Багамскіх астравоў; цяпер я зразумеў, адкуль бяруцца ілюстрацыі ў брашурах і на сайце. Ідучы па калідоры, я заўважыў, што Вэнсан стараецца не глядзець на карціны і з цяжкасцю стрымлівае грэбліваю ўсмешку. Япадышоўглянуцьбліжэй — ізагідаюадступіў:слова«кіч» было надта слабое для гэтае мазаніны; я ў жыцці не бачыў нічога брыдчэйшага.
Гвозд выставы ўпрыгожваў сталовую, прасторную светлую залу з велізарнымі вокнамі, за якімі віднеліся горы: за месцам прарока вісела агромністая, метраў восем на чатыры, карціна з выявай яго самога ў атачэнні дванаццаці юных жанчын у празрыстых туніках, якія цягнулі да яго рукі, — адны з пабожным зачараваннем, другія з яўна больш памаўзлівым выразам твару. Тут былі і белыя, і чорныя, адна азіятка, дзве індыянкі — ужо прынамсі расістам прарок не бьгў. Затое быў яўна неабыякавы да вялікіх грудзей і любіў, каб валоссе на кушмаку было бухматае, — словам, быўмужчынам з дастаткова простымі густамі.
Пакуль мы чакалі прарока, Патрык пазнаёміў мяне з Жэрарам, гумарыстам, чацвёртым нумараму арганізацыі. Высокае Жэрарава становішча тлумачылася фактам, што ён быў адным з першых паплечнікаў прарока. Яны сышліся яшчэ ў момант заснавання секты, трыццаць сем год таму, і з таго часу Жэрар захоўваў прароку вернасць, нягледзячы на ўсе яго,