• Газеты, часопісы і г.д.
  • Магчымасць выспы  Мішэль Уэльбэк

    Магчымасць выспы

    Мішэль Уэльбэк

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 367с.
    Мінск 2012
    88.78 МБ
    Праўду кажучы, краявід зусім не нагадваў акіян, якім яго ведалі людзі; гэта была чарада сажалак і азёр з амаль нерухомай вадой, раздзеленых невысокімі пясчанымі дзюнамі; усё гэта патанала ў размытым, роўным святле. Я ўжо не меўсілы бегчы, і хісткай хадой пацягнуўся да крыніцы жыцця. У першых сажалках насычанасць вады мінераламі была вельмі нізкая; тым не менш усё маё цела з удзячнасцю прыняло гэты салёны душ; я адчуў, як па мне з ног да галавы пракацілася шчаслівая жывільная хваля. Я не толькі разумеў, але мог амаль прасачыць працэсы, якія ўва мне адбываліся, як падымаўся да нармальнага ўзроўню асматычны ціск, як аднаўлялі працу метабалічныя ланцугі, выпрацоўваючы адэназінтрыфасфат, неабходны для функцыянавання мышцаў, пратэіны і тлустыя кіслоты, патрэбныя для рэгенерацыі клетак. Гэта было падобна да вяртання ў сон пасля трывожнага абуджэння, да задаволенага ўздыху механізма, які аднаўляе хаду.
    Праз дзе гадзіны я ўстаў, мае сілы крыху аднавіліся; тэмпе-
    ратура павета і вады была аднолькавыя, напэўна, каля 37°С, бо я не адчуваў ні холаду, ні гарачыні; святло было дастаткова яркае, але не сляпіла. У пяску паміж сажалкамі былі неглыбокія ямкі, падобныя да магілак. Я забраўся у адну і лёг; пясок быў цёплы і ласкаў сваёй шаўкавістасцю. Тады я ўсвядоміў, што застануся жыць тут, і дні мае будуць доўтія. I дзень, і ноч тут доўжыліся аднолькава па дванаццаць гадзін, і я прадчуваў, што так яно застанецца ўвесь год, што астранамічныя змены, якія адбыліся ў перыяд Вялікай Засухі, ператварылі гэты рэгіён у зону, дзе пара года ўвесь час адна, дзе пануе вечны пачатак лета.
    Даволі хутка я страціў звычку трымацца пэўнага распарадку сну; я спаў урыўкамі па адной-дзве гадзіны, як уначы, так і ўдзень, але кожны раз, сам не ведаю чаму, адчуваў пры гэтым патрэбу забрацца ў якое-небудзь паглыбленне. Усякія прыкметы расліннага ці жывёльнага жыцця адсутнічалі. I ўвогуле ландшафтныя арыенціры былі рэдкія: колькі хапала вачэй шырыліся дзюны, азёры, сажалкі розных памераў і велічыні. Неба найчасцей хавалася за шчыльным слоем аблокаў, але ён не быў зусім нерухомы, проста ўсе змены ў ім адбываліся надзвычай паволі. Часам паміж белымі масамі вызваляўся невялікі ўчастак, і я мог назіраць сузор'і ці сонца; гэта было адзінай падзеяй, адзінаю пераменаю ў паслядоўнасці дзён; сусвет нібыта знаходзіўся ў кокане або стазе, досыць блізкім з архетыпнай выявай вечнасці. Як і ўсім неалюдзям, сум быў мне недаступны; маю свабодную ў сваіх ваганнях, ні да чаго не прывязаную свядомасць напаўнялі толькі размытыя ўспаміны і неканкрэтныя летуценні. I тым не менш я быў далёкі ад радасці і нават ад сапраўднага супакаення; сам факт існавання — няшчасце. Па добрай волі пакінуўшы цыкл адраджэнняў і смерцяў, я накіроўваўся да простага небыцця, да чыстай адсутнасці зместу. Толькі Жыхарам Будучыні, можа быць, удасца дасягнуць царства незлічоных патэнцый.
    Наступнымі тыднямі я ўсё больш паглыбляўся ў новыя свае ўладанні. I чым далей прасоўваўся на поўдзень, тым больш заўважаў, што паступова памеры сажалак і азёр растуць, на некаторых нават можна было назіраць слабыя прылівы і адлівы; але ўсе яны былі зусім неглыбокія, і нават даплываючы да 364
    сярэдзіны, я быў пэўны, што знайду водмель. Ніякіх прыкметаў жыцця па-ранейшаму не было. Мне прыпаміналася, штожыццё на Зямлі ўзнікла ў вельмі адмысловых умовах, у атмасферы, насычанай аміякам і метанам у сувязі з актыўнай вулканічнай дзейнасцю на першых этапах яе існавання, і што малаверагодна, каб тыя самыя ўмовы ўтварыліся на той самай планеце яшчэ раз. Але нават калі арганічнае жыццё ўзнікне паўторна, яно, будучы заложнікам вузкіх параметраў, вызначаных законамі тэрмадынамікі, будзе вымушанае паўтарыць тыя самыя схемы: фармаванне адасобленых індывідаў, драпежніцтва, селектыўную перадачу генетычнага кода; нічога новага чакаць не даводзілася. Згодна з некаторымі тэорыямі, біялогія на аснове вугляроду аджыла сваё, і Жыхары Будучыні будуць істотамі на аснове крэмнію, іх цывілізацыя будзе будавацца шляхам паступовага ўзаемазлучэння працэсараў з пазнаваўчымі і запамінальнымі функцыямі; працы Пірса, застаючыся выключна ў полі фармальнай логікі, не могуць ні пацвердзіць, ні абвергнуць гэтую гіпотэзу.
    Ва ўсякім разе, калі зона, у якой я знаходзіўся, была населеная, яна магла быць населеная толькі неалюдзьмі; арганізм дзікуна ніколі не вытрымаў бы падарожжа, якое я здзейсніў. Але цяпер я глядзеў на перспектыву сустрэць каго-небудзь з да сябе падобных без радасці, нават з пэўнай збянтэжанасцю. Фоксава смерць і пераход гграз Вялікія Шэрыя Абшары мяне ўнутры цалкам высушылі; я болып не адчуваў у сабе ніякіх жаданняў і ў першую чаргу апісанага Спінозам жадання перабываць у сваім быцці; я шкадаваўтолькі, што свет перажыве мяне. Марнасць свету, відавочная ўжо ў аповедзе аб жыцці Даніэляі, больш не здавалася мне прымальнай; я не бачьгў у свеце нічога, апроч панурае пустаты без ніякіх патэнцый, пазбаўленай усякага святла.
    Прачнуўшыся адным ранкам, я раптам, без ніякай відочнай прычыны, адчуў, што мне дыхаецца лягчэй. Я рушыў у дарогу і ўсяіо праз некалькі хвілін хады маім вачам адкрылася возера, нашмат большае за ўсе папярэднія, першы раз я не мог разгледзець другога берага. I вада ў ім была крыху саланейшая.
    Значыць, вось што людзі называлі морам, вось што лічылі за вялікага суцяшальніка, але і за вялікага разбуральніка,
    таго, каторы размывае ласкава і нішчыць усё. Я быў уражаны відовішчам, і апошнія дэталі, якіх мне не хапала для поўнага разумення чалавека як віду, адразу сталі на свае месцы. Цяпер я ўсведамляў, якім чынам у мазгах гэтых прыматаў магла запачаткавацца ідэя бясконцага — бясконцага, дасягальнага праз паступовы, павольны пераход, які бярэ пачатак у канечным. I цяпер я ўсведамляў, якім чынам у мазгах Платона магла ўтварыцца першая канцэпцыя кахання. Я зноў падумаў пра Даніэляі, праягомаёнтакуАльмэрыі.якібыўімаім, прамаладых дзяўчат на пляжы, пра тое, як Эстэр яго знішчыла, і ўпершыню ўва мне варухнулася жаданне яго пашкадаваць, няхай і не адчуваючы да яго павагі. Я зразумеў тады, чаму Вярхоўная Сястра настойвала на вывучэнні аповедаў аб жыцці нашых продкаў; я зразумеў мэту, якой яна хацела дасягнуць. I зразумеў таксама, чаму гэтая мэта ніколі не будзе дасягнутая.
    Я быў нявызвалены.
    А потым я рушыў далей, рытмуючы сваю ступу з рухам хваляў. Я ішоў цэлымі днямі, не адчуваючы стомы, а ўначы гушкаўся ў ціхім прыбоі. На трэці дзень я ўбачыў прысады з чорнага каменя, якія сыходзілі ў мора, губляючыся ў далечыні. Што гэта было — пераход, збудаванне, зробленае рукамі людзей — ці неалюдзей? Цяпер мне былоўсё адно, ідэя пайсці па іх хутка мяне пакінула.
    У тое ж імгненне, нечакана, без ніякай прычыны, тоўшча аблокаў рассунулася і на паверхню вады ўпаў зіхатлівы сонечны промень. I мне мімалётна падумалася пра вялікае сонца духоўнага закона, якое, згодна са Словам, аднойчы асвеціць свет сваім бляскам; але гэта ўжо будзе свет без мяне, і я быў няздольны ўявіць яго сутнасць. Ніводзін неачалавек, цяпер я гэта ведаў, не ў сіле знайсці рашэнне неад'емнай апарыі быцця; тыя, хто паспрабаваў гэта зрабіць — калі такія былі, — ужо, напэўна, памерлі. Што да мяне, то я і далей буду, у межах магчымага, доўжыць сваё цьмянае існаванне ўдасканаленай малпы, і мой апошні жаль будзе ўтым, што я стаў прьгчынаю смерці Фокса, адзінай істоты, якую я ведаў і якая заслугоўвала жыць далей; бо ў яго вачах часам гарэла іскра, якая прадвяшчала прышэсце Жыхароў Будучыні.
    Мне заставалася жыць, напэўна, год шэсцьдзесят; болын за дваццаць тысячаў дзён, якія будуць усе падобныя адзін да аднаго. Я буду пазбягаць думкі, бо буду пазбягаць пакуты. Рыфы жыцця засталіся далёка за маімі плячыма; я ўвайшоў у прастору спакою, з якой мяне забярэ толькі смерць.
    Я падоўту ляжаўу вадзе, у промняхсонцаіўсвятле зорак, і не адчуваў нічога, толькі цьмянае пачуццё пажыўнасці. Шчасце не было даляглядам, да якога можна дайсці. Свет здрадзіў. Маё цела было маім на кароткі час; я ніколі не дасягну прадпісанае мэты. Будучыні была пустата; у будучыні была гара. Mae сны поўніліся плёскатам невыразных пачуццяў. Я быў, мяне больш не было. Жыццё было рэальным.
    Уэльбэк, М.
    У99 Магчымасць выспы: раман / Мішэль Уэльбэк; пер. з фр. мовы Зміцера Коласа. — Мінск: Зміцер Колас, 2012.— 367 с.— (Littera scripta)
    ISBN 978-985-6992-12-7
    Адзін з найбольш чытаных сучаных французскіх аўтараў Мішэль Уэльбэк спрабуе ва ўласцівай яму шчырай манеры прааналізаваць стан сучасната грамадства, уздьгмаючы праблемы кахання і гвалту, маладосці і старасці, смерці і несмяротнасці.
    Адрасуецца шырокай чытацкай аўдыторыі.
    УДК 821.112.2-31
    ББК 84(4фр)-44
    Серыя «Littera Scripta»
    Літаратурна-мастацкае выданне
    Уэльбэк Мішэль
    МАГЧЫМАСЦЬ ВЫСПЫ
    Раман
    Адказны за выпуск Зміцер Колас
    Падпісана да друку 17.01.2012. Фармат 84x108 ’/32.
    Папера афсетная. Друк рызаграфічны.
    Ум. друк. арк. 19,32. Ул.-выд. арк. 16,47.
    Наклад 500 асобнікаў (1-ы завод 1 —200).
    Выдавец і паліграфічнае выкананне індывідуальны прадпрымальнік Зміцер Колас AM № 02330/0552654 ад 14.01.2010.
    Пр. Незалежнасці, 105-14, 220023, Мінск.
    Пераплёт выраблены ў ТАА «Інпрэдо» Вул. Сямашка, 15-29/1,220116, Мінск
    Мішэль
    Уэльбэк
    Адзін з найбольш чытаных сучаных французскіх аўтараў Мішэль Уэльбэк (нар. 1958) спрабуе ва ўласцівай яму шчырай манеры прааналізаваць стан сучаснага грамадства, уздымаючы праблемы кахання і гвалту, маладосці і старасці, смерці і несмяротнасці.
    ISBN 978-985-6992-12-7
    789 856
    992127